Літоўская гаспадыня ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

Літоўская гаспадыня

ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
123.53 МБ
ІМІТАЦЫЯ ЛЕБЯДЗІНАГА ПУХУ ПРЫ ДАПАМОЗЕ ГУСІНЫХ СКУРАК
3 нятлустай гусі адразу, як зарэжуць, акуратна здзіраюць скуру з грудзей, расцягваюць яе цвікамі на дошцы пухам уніз. Тлушч асцярожна знімаюць нажом, а ўсю скуру пакрываюць чыстай глінай, разбаўлснай з салёнай вадой. Робяць гэта ў цёплым пакоі, каб тлушч раставаў і ўсмоктваўся ў гліну, якую штодзённа зменьваюць, пакуль яна цалкам тлушч не выцягне. Гэта льга вызначыць па выгляду скуркі, што пабялее1. Тады яе знімаюць з дошкі і моцна труць рукамі, пасыпаючы пшанічным вотруб’ем, пакуль не размякне зусім. Затым, тры-
Гліну тую не выкідваюць, а даюць лізаць каровам ці авечкам, для якіх соль вельмі карысная.
маючы скурку на руцэ, мыюць пух у мяккай вадзе, якая кіпела з мылам, палошчуць у халоднай і сушаць перад агнём, часта трасучы, асабліва пад канец. Калі пух стане ўжо зусім сухім і набудзе лёгкасць, ніжнюю скурку добра мнуць у руках, пасыпаючы бульбяной мукой. Яна не забрудзіць пух, а яшчэ дадасць яму белага колеру, а скуры — мяккасці. Потым муку страсаюць.
NB. Вада для развядзення гліны павінна быць запраўлена соллю, якая па вадзе складае чацвёртую частку вады. Калі лебядзіны пух ці яго імітацыятрохізабрудзяцца,іхвыціраюцьбульбянаймукой,ітадынанекаторы час свежасць вяртаюць. Калі ж ён зробіцца ўжо зусім тлустым, мыюць яго, як гаварылася, у мыльнай вадзе, су шаць і трасуцьперад агнём.
Некаторыя кладуць скуркі на адну толькі вільготную гліну, без солі.
СУКНО 3 ШЭРСЦІ КАЗЫ
У лютым, каля Грамніц, трэба часаць коз грэбенем, бо яны ў той час ліняюць. Атрымаўшы з іх значную частку пуху, гэта значыць шэрсці, яе належыць прасці як мага танчэй і наткаць сукна, што вельмі мяккае, прычым лёгкае і прыемнае ў нашэнні.
NB. У каго няма сваіх коз, той можа за невялікую ўзнагароду начасаць яе з жывёлы яўрэяў і сялян, бо яны самі яе не ўжываюць.
ЗАВІЎКА КУДЗЕРАЎ
Спачатку трэба дачыста вымыць кудзеры ў цёплай вадзе жаўткамі. Потым накру ціць іх туга на круглыя палачкі жаданай таўшчыні і зверху наматаць у чатыры слаі старое палатно. Пасля абвязаць ніткамі і кінуць у варна дзвегадзіны. Тады, недаючы імастыць разамз вадой, выняцьі выціснуць у палатне, згорнутым у некалькі столак. Калі гэткім чынам першая вільгаць з кудзераў выйдзе, палажыць іх на талерку, накрыць зверху іншай і паставіць у печ, дзе хлеб ужо напалову спёкся. Як кудзеры прасохнуць і палачкі з іх ужо лёгка можна дастаць і круціць у валасах, іх вымаюць і трымаюць у цёплым пакоі да наступнага дня. Т ады мажуць міндальным алеем, запраўленым іншым водарным алеем, моцна вычэсваюць і выгладжваюць, а затым зноў абкручваюць іх вакол палачак і засоўваюць у печ, але менш гарачую, чым раней.
Пераносячы кудзеры з месца на месца, іх абкручваюць вакол палачак ці паперак, ітрымаюцьу сухім месцы, недалёка ад печы. Некаторыя кіпяцяць яшчэ ў вадзе, у якой папярэдне гатавалася жменя вотруб’я. Аднак ваду туютрэба працадзіць, перш чым палажыць у яе кудзеры.
ВЫГОДНЫЯ 1 ТАННЫЯ МАТРАЦЫ
Аўсяную мякіну перасыпаюць некалькі разоў праз сіта, каб у ёй не засталося пылу. Потым насыпаюць у палатняныя матрацы, якія будуць непараўнальна больш зручныя і мякчэйшыя за набітыя лямцам ці конскім воласам. Да таго ж іх нетрэба прашываць і праштабноўваць, а толькі штодзённа трохі раўняць. Калі ад ужывання яны залішне злежацца, належыць дадаць свежага, добра прасеянага вотруб’я і
матрацы могуць служыць яшчэ колькі гадоў. Гэта танная сыравіна, яе лёгка набыць і таму льга заменьваць, як толькі матрац зляжыцца.
Іншы спосаб . Раслінадзягіль,якаясцелецй.апазямліўвыглядзегірлянд, даежоўты парашок, што купляюцьу аптэцы, кабперасыпаць пілюлі, а таксама для штучных агнёў у тэатры. Мснавіта яе добра сушаць і, ачысціўшы ад парашку, набіваюць раслінай матрацы, крэслы і канапы. Яна замяняе лямец, паколькі мяккая і пругкая, некрышыцца і не ломіцца, як сена.
ВЫРОШЧВАННЕ ТЫТУНЮ
Лічу неабходным змясціць у гэтым невялікім творы раздзел аб вырошчванні і апрацоўцы тытуню. Расліну льга разводзіцьтолькі ў агародах, таму догляд яе — справа гаспадынь і прыбытак павінны атрымлівацьяныж.
Зямля, прызначаная для пасеву тытуню, павінна быць добра ўгноена, на зіму ўзарана, вясной упоперак пераарана і заскароджана. Гэта робяць яшчэ раз перад пасадкай тытуню. Лепш за ўсё апрацаваць клін не палосамі, а скрозь. I паклапаціцца, каб як мага старанней ачысцілі яго ад пусгазелля. Нядобра класці гной у толькі ўзараную глебу, бо з-за нсперагніўшага гною цяжка потым выцягваць пырнік, хіба што яе раней прасеялі.
У сакавіку набіраюць у гаршчок нядаўна ўгноенай тлустай зямл і з кратовых кучак. Туды ж усыпаюць тытунёвае насенне, перамешваюць і ставяць дзе-небудзь у пакоі. Потым робяць парнік, гэта значыць расаднік, кладуць у яго зямлю з гаршка, а калі насенне дасць парасткі, нацярушваюцьтуды галубіны ці курыны памёт. Парнік накрываюць на ноч матамі ці рагожамі,кабнезамарозіцьрасаду.3таежпрычыныльгазачыняцьвокны альбо класці толькі маты, і два-тры расаднікі зрабіць ранейшымі ці больш познімі на выпадак, каліраннія парасткі вымерзнуць.
Калі расада вырасце і прыйдзе пара, яе высаджваюць у падрыхтаваную, як раней гаварылася, зямлю: больш буйныя флянсы размяшчаюць у адну рысу, але ў шахматным парадку на адлегласці прыблізна дванаццаць — пятнаццаць цаляў. Тыя калівы, што вырастуць пазней, высаджваюць колькі часу пачакаўшы.
Расаду паліваюць, а ў спёку накрываюць лістамі лопуху ці конскага шчаўя. Звялую і засохлую заменьваюць новай. Старанна полюць і выграбаюць пустазелле, а калі расліны вырастуць, асыпаюць зямлёй, як капусту. Вялікія сцябліны пасынкуюць, гэта значыць абразаюць ці абломліваюць атожылкі паміж галоўнымі лістамі, каб не аслаблялі іх. Гэта робяць штотыднёва, адразу ж пазбаўляючыся ад новых парасткаў.
Калі зверху пачынаюць з’яўляцца кветкі, іх альбо скручваюць альбо зусім абрэзваюць, пакідаючы асобна толькі некалькі кустоў на насенне. Скручваць лепш, бо вільгаць, што трапляе праз надрэз у сярэдзіну сцябліны, можа пашкодзіць расліне.
УБОРКА I СУШКА ТЫТУНЮ
Як лісты становяцца ўжо цёмна-зялёнымі, тоўстымі і на іх з’яўляюцца жоўтыя кропкі, іхабломліваюць, але не інакш, як удобрае надвор’е і толькі калі спадзе раса — пасля дзевяці гадзін раніцы і да чатырох гадзін па поўдні. Аднак паколькі не ўсе лісты паспяваюцьадначасова, дык і жоўтыя плямкі выступаюць не на ўсіх разам. Таму абрываць належыцьтолькітыя, на якіхужобачнытры крапінкі цібольш.
Абломліваюць лісты ля самай сцябліны і складваюць у дзве папушы — звязкі. Тады пад дахам сцелюць салому, менавіта ячную, што для гэтай мэты больш за ўсё падыходзіць, і размяшчаюць на ёй лісты радамі. Пачынаючы класці першы рад, саломы кідаюць некалькі вышэй, у выглядзеваліка, кабна ягоабапіралісялісты, якіяідуцьчаранкамі ўніз, а канцы ўверх. Кладуць разам па пятнаццацьлістоў, скончыўшы рад, пачынаюцьіншы, абапіраючы лісты іхадзін наадзін, каб толькі чаранкі дакраналіся да саломы. Рады робяць не шырэй чым на сажаньцітрохібольш.аўдаўжыню — наколькіхопіцьлістоў,абломленых за адзін раз. Дакладваць лісты, абарваныя ў наступны дзень, нельга, бо калі змяшацьсвежыяз раней знятымі, янысапсуюцца. Таму лепш кожны раз выкладваць іх асобным валікам.
Зверху тытунь накрываюць слоем саломы таўшчынёй у дзве пядзі. Так ён ляжыць, пакуль не сагрэецца. А тым часам расцягваюць вяроўкі для прасушкі яго, якія замацоўваюць наступным чынам. Моцна ўбіваюць у зямлю калы ніжэй росту чалавека ў два рады. На іх кладуць жэрдкі так, як для бялення нітак, пакідаючы паміж імі тры сажні свабоднага месца. Тоўстыя вяроўкі даўжынёй у тры сажні нацягваюць паміж жэрдкамі. На абодвух канцах вяроўкі прывязваюць драўляныя крукі, каб зручнсй было чапляць іх на жэрдкі, а асабліва для таго, каб хутчэй зняць перад дажджом развешаны на вяроўках тытунь. Крукі прывязваюцьтады, калілісты ўжо развешаны на вяроўках. Гэтаробяць пры дапамозе вялікіх плоскіх шаршатак даўжынёй у чвэрць локця, тых, што прадаюцца пад назвай тытунёвыя.
Трэба сачыць за тым, калі сагрэецца тытунь, што звычайна надыходзіць прыблізна праз тыдзень, у гарачае надвор’е — раней, у халоднае — пазней. Спрабуючы, не варта знімаць салому, а толькі прасунуць руку ў лісты. Як яны цёплыя, неабходна паглядзець, ці пажоўклі. Тады адразу ж належыць налыгаць іх на вяроўкі, моцна сціскаючы ў кучкі на вяроўках. Шаршатку бяруць доўгую, каб зараз захваціць некалькі дзесяткаў лістоў. Калі ўжо на ўсю вяроўку нанізаны
тытунь, прывязваюць да яе канцоў крукі і чапляюць за жэрдкі. Вяроўкі нацягваюць добра, каб сярэдзіна іх не дакраналася да зямлі.
Калі ўсё ж у сувязі са святамі ці з іншай нагоды нельга было налыгаць лісты на вяроўкі адразу, як толькі пачалі награвацца, неабходна іх патрусіць, каб выйшла цяпло, бо яны на трэці ж дзень сапрэюць.
На жэрдках тытунь павінен вісець дзень і ноч, раса і сонца яму не пашкодзяць, але перад дажджом належыць чым найхутчэй зняць яго і перанесці пад дах, паколькі намочаныя лісты чарнеюць і гніюць. Лепш калыставіцьлястрахі, кабльгабыло, пакінуўшыадзін крук на выпадак дажджу, іншы зняць і замацаваць пад страхой. Тады тытунь не пакамечыцца і хутчэй апынецца пад страхой.
Жоўты тытунёвы колер лістоў — гэта адзнака таго, што ўжо не трэба трымаць іх на сонцы, а толькі развешваць пад страхой. У цёплыя сонечныя дні яны пажаўцеюць хутчэй, а на холадзе — больш марудна.
Высушаны такім чынам тытунь льга разам з вяроўкамі злажыць у кучу і накрыць, каб не вытыхаўся, пакуль завершацца іншыя, больш тэрміновыя справы, менавіта на полі і агародзе.
Тады знімаюць тытунь з вяровак, складваюць яго ў папушы і звязваюць. У кучы ён трохі адсырае і яго льга будзе параўняць. Калі ж не, апырскваюць лісты злёгку вадой, каб зрабіліся вільготнымі.
Папушы размяшчаюць у кучы ў сырым месцы і прыціскаюць дошкамі з каменнем. У выніку, як нават нейкі ліст, зняты з вяроўкі, і не зжаўцее адразу, дык даспее пад прэсам. Тытуню шкодзіць сухата і ўтрыманне на вольным паветры, бо ён вытыхаецца, а вільгаць яму карысна — ад яе лісты становяцца таўсцей. Аднак трэба сачыць, каб не заплеснелі.
Дадатак
ЯШЧЭ НЕКАТОРЫЯ КАРЫСНЫЯ ПАРАДЫ
ЦУДОЎНЫ КАМЕНЬ
Паўфунта купарвасу, столькі ж галыну, два лоты нашатыру, два лоты яр-мядзянкі ператварыць у парашок, перамяшаць у паліваным гаршку драўлянай палачкай і паставіць на агонь без вады і трымаць, пакуль не з’явіцца жаўтаватая маса. Пасля псраліць сумесь у папяровыя скрыначкі і няхай застынс.