Літоўская гаспадыня
ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
Спосабужывання. Адбіцькавалак масы, кінуцьу цёплуюваду. Калі ён растане і вада пажаўцее, намачыць у ёй абрэзак тканіны і прыкладваць да раны, асабліва ад парэзу, апёку, апару.
ВАДА ДЛЯ ВАЧЭЙ
Свежае крутое яйка разразаюць удоўж на дзве роўныя часткі і, выняўшы жаўток, у адну палову яго насыпаюць белай сернай кіслаты ў парашку, у іншую — дробна патоўчанага цукру. Асцярожна складваюць палавінкі ў адно цэлае, каб парашок не трапіў на краі, абвязваюць накрыж ніткай і заліваюць у шкляным слоіку трыма чвэрцямі кварты мяккай вады.
Праз дваццаць чатыры гадзіны асцярожна выцягваюць яйка за нітку і выкідаюць. Ваду ж тую ўранку і ўвечары закапваюць па адной кроплі ў хворае вока. Гэтая вада вельмі карысная і дапамагае пры ўсіх хваробах вачэй. Аднак моцнае запаленнс неабходна лячыць адразу пры дапамозе выцяжнога пластыру — шпанскай мухі, а пасля, як ужо не будзе адзнак запалення, льга ўжываць ваду. Яе можна захоўваць у сухім і халодным месцы некалькі месяцаў.
СПОСАБ ПРЫГАТАВАННЯ МЫЛА
Спачатку рыхтуюць кацёл на пяць пудоў, з двайным дном, гэта значыць ніжняе дно забіта наглуха, а другое — рухомае, што абапіраецца на крыжавіну і ўсё ў дзірках, каб праз яго магла праходзіць вадкасць. Яно мусіць знаходзіцца ад першага на адлегласці ў восем цаляў. У катле павінен быць цвік, спраўней, калі ў дне.
Бяруць чатыры пуды добрага, як мага лепш прасеянага попслу, насыпаюць яго на каменную падлогу, робяць у кучы ямку і ўсыпаюць туды паўпуда нягашанай вапны. Заліваюць яе двума вёдрамі халоднай вады, але не адразу, а каб вада паступова ўсмоктвалася. Засыпаюць вапну, з якой ідзе дым, попелам і чакаюць, пакуль пагасіцца, што здарыцца не пазней чым праз гадзіну. Попсл старанна псрамсшваюць з вапнай і ўсыпаюць у кацёл. Дно пасудзіны папярэдне пасыпаюць саломай. Попел крыху памешваюць, каб не зліпаўся, інакш моцны луг не будзе праходзіць, і заліваюць некалькімі вёдрамі цёплай вады, a потым паступова дабаўляюцв яе, пакуль пасудзіна не запоўніцца. Лугу
належыць мець дваццаць вёдзер. Намерваючыся варыць мыла, з вечара варта сцадзіць яго. Псршыя шэсць вёдзер лугу мусяць быць настолькі моцнымі, каб у ім плавала яйка. Астатні атрымаецца ўжо слабейшы. У шэсць гадзін раніцы трыццацьфунтаў жывёльнага тлушчу заліваюць трыма вёдрамі самага моцнага лугу і ставяць на маленькі агонь, бо маса хутка ўспеніцца. Кацёл з лугам у гэты час знаходзіцца побач. Нельга ні на хвіліну спыняць кіпячэнне і пастаянна даліваць луг, паколькі сумесь узнімаецца. Так кіпяцяць гадзіны дзве, каб выварыць каля дваццаці вёдзер. Пасля таго як будзе ўліта дваццаць вёдзер лугу, некаторы час кіпяцяць, не даліваючы ніколькі вады. Калі маса цалкам згусне і стане цягучай, усыпаюць паўтара гарца солі і вараць чатыры гадзіны. Потым выліваюць у прыгатаваныя формы ці вядзерцы з кранамі знізу. Ставяць іх на двое сутак у лядоўню, а затым перакульваюць посуд і мыла выпадае.
Сушыць яго лепш за ўсё на вольным паветры, на сонцы і ветры.
ЗМЕСТ
Слоўца да чытача 3
Ад выдавецтва 7
Прадмова 8
ГАСПАДАРЧЫ ДЗЁННІК I ШТОТЫДНЁВІК — ГЭТА ЗНАЧЫЦЬ АГУЛЬНЫЯ ПРАВІЛЫ ЎТРЫМАННЯ Ў ДОБРЫМ СТАНЕ ХАТЫ I РОЗНЫХ ЧАСТАК ГАСПАДАРКІ
У фальварку і гумне 11
На жывёльным двары . 12
На кухні 13
У пакоях 14
У гардэробнай 15
Як засцерагчыся ад агню і пажару 17
Рэгістрацыя і падлік расходу і дах’оду 17
АБ УТРЫМАННІ КАРОЎ 1 ВАЛОЎ
Да якога ўзросту трэба ўтрымліваць кароў і валоў 20
Калі лепш праводзіць злучку скаціны. Завадскіх быкоў неабходна зменьваць, браць з іншага статку. Час злучкі быдла 20
Перавагі замежных парод скаціны ў параўнанні з нашымі 21
Як будаваць аборы і як іх даглядаць. Корм і подсціл не складвайце пад страхой у хлявах 21
Як неабходна каровам утрыманне ў чысціні 22
Як быдла павінна стаяць у аборы 22
Абкурванне абор. Праветрыванне і чыстка хлявоў 22
Подсціл у хлявах. Пахі, карысныя для жывёлы. Як змайстраваць даёнку 23
Колькі разоў і як даіць кароў 24
Паенне і купанне скаціны 24
Залішняя стомленасць вядзе да перагарання малака ў кароў 24
Шкодна выганяць скаціну на пашу занадта рана ўвесну і залішне позна восенню.
Гібельна і недарэчна мець яе больш. чым можна гадаваць у добрых умовах .... 25
Змяншэнне колькасці жывёлы без клопатаў аб павелічэнні для яе корму таксама недарэчнасць ' 25
Карысць ад травасеяння 26
Перагароджванне летняй пашы для быдла 26
Соль, якую даюць скаціне. Меры засцярогі восснню і вясной 26
Зімовы корм. Брага 26
Макуха. якой кормяць жывёлу. Запараныя сена. салома і мякіна 27
Саламяная сечка 27
Шкодна замарыць скаціну з воссні 28
Перапіс і выбракоўка скаціны вясной і восенню 28
Абавязкі пастуха 28
Асцярожнае абыходжаннс з агнём 29
Прыкметы набліжэння ацёлу кароў. Як дапамагаць ім пры цяжкіх ацёлах. Кармленне пасля ацёлу, што шкодзіць жывёле 29
Пасля ацёлу, ка.іі паслед не выходзіць 30
Цяля не варта ўвесь час трымаць каля маці. А калі яно перастане ссаць, карову належыць выдаіць 30
Гадаванне цялят 30
Якіх цялят вырошчваюць (30) Малодзіва, ці першая серка. Пойла для цялят. Калі даваць імсена (31) Поліўка, альбо адварсена, які ашчаджае малако (31) Як даваць сена і ўстройваць ясельныя краты. Іншы корм для цялят. Аб патуранні нораву цялят. Утрыманне цялят улетку пад адкрытым небам. Аб праветрыванні хлявоў зімой і ўлетку. Мыццё цялят. Які корм лепей: сухі ці свежы (32) Пакладанне бычкоў (33) Хваробы цялят. Пузыры, нарывы пад языком, ліхаманка і г. д. (33)
Аб заразных хваробах скаціны, якія меры перасцярогі належыць захоўваць. Як лячыць і прыпыніць далсйшае распаўсюджванне хваробы 33
Крыніцы заразных захворванняў (33) Усялякія перасцярогі, якія спыняюць распаўсюджваннезаразы. Водарны воцат (34) Утрыманнескаціныў лесеў час заразы.
Вейіанне на шыю часнаку. Змазванне дзёгце.м (35) Якіх мер асцярогі трымацца
пасля спынення заразы (35) Сродкі, якія папярэджваюць хваробы скаціны (36) Як выявіць і распазнаць заразную хваробу і як яе лячыць (37)
Ачышчальныя лекі 40
Лякарствы супраць паносу 40
Лекі супраць запору 41
Вызначэнне ўзросту кароў 42
Аб адкорме валоў 42
Узрост жывёлы, якую трэба адкормліваць, і яе адбор (42) Хлявы, дзе павінны знаходзіцца валы падчас адкорму (42) Колькі даваць валам сена і саломы. Калі і як карміць іх брагай. Запараная сечка. Мяшанка да яе (43) Макуха. Жамерыны з крухмалу (44) Горкія травы, патоўчаныя з соллю (44)
АБ ГАДАВАННІ I ЎТРЫМАННІ АВЕЧАК I АБ КАРЫСЦІ 3 IX
У якім узросце авечкам лепш за ўсё пладзіцца. Аб баранах 46
Дзе выгодней гадаваць пародзістых авечак 46.
Калі трэба разводзіць толькі простых авечак 47
Авечкам шкодзіць гарачыня гэтак жа, як і вільгаць 47
Як утрымлівацьпамяшканні для авечак 48
Авечкам карысна соль. Горкія травы ім даюць дзеля прадухілення хвароб 48
Як абыходзіцца з авечкамі 49
Адасабленне акотных авечак і блізкіх да акоту 49
Аб даенні авечак 49
Паенне жывёлы 49
Час лягчання баранчыкаў 50
Аб нованароджаных ягнятах 50
Аўцаматкі, што нядаўна акаціліся, і старэйшыя ягняты 50
Пасьба авсчак на лугах 51
Якія пашы жывёлс шкодзяць, а якія на карысць 51
Пераход ад сухога зімовага корму да свежага зялёнага 51
Аб кармленні саломай летам. Заўвагі аб пашы 52
Пасьба на жніве 52
Пасьба на азімых палетках 53
Змсна пашы 53
Прызвычайванне да зімовага харчу 53
Салома — галоўны зімовы корм 53
Сартаванне саломы (54)
Якія кармы і ў якой ступені могуць замяніць сена 54
Сечка шкодзіць 54
Тухлае і гнілое сеііа — атрута лія авечак 54
Калі сена робіцца самым лепшым. Як абыходзіцца з сакавітымі травамі: гарохам, вікай і інш 55
Як складаць пашавыя расліны 56
Гародніна, якой кормяць авечак 56
Збожжа, прыгоднае на корм 56
Лісце і галінкі дрэў як харч 57
Брага для авсчак 57
Макуха 57
Як абыходзіцца бсз сена 58
Аб мыцці авечак 58
Наколькі важна добра мыць (58) Як утрымліваць авечак, каб воўна ў іх не была плямістай. Як чысціць яе сыроваткай (58) У якой вадзе мыць авечак (58) Мыццё і падрыхтоўка да яго (59) Паласканне воўны пры купанні (60) Паўторнае мыццё (60) Як абыходзіцца з жывёлай паміж мыццём і стрыжкай (60) Мыла лепш не ўжываць (60)
Стрыжка авсчак 61
У.мовы якаснай стрыжкі. Як павінны раз.мяшчацца стрыгальшчыкі (61) Асцярога прыстрыжцы авечак (61) Часстрыжкі (62) Сартаванне воўны (62)
АБ СВІННЯХ
У якім узросце трэба адкормліваць парсюкоў. Колькі пакідаць кныроў і ў якім узросце. Узрост самкі 64
Пакладанне свіней 64
Якія трэба рабіць хлявы 64
Догляд свінаматак перад апаросам і пасля 65
Корм для свінаматак 65
Гадаванне парасят 66
Корм для двух-, чатырохмесячных (66) Бульба, што ідзе на корм, і морква. Мякіна і спосабы яе прыгатавання (66) Жыта на харч парасятам. Утрыманне іх у чысціні (66) Якіх парасят адбіраюць для гадавання (67) Пакладанне кабанчыкаў (67)
Як даглядаць свінаматак, каб усё лета мець парасят 67
Як утрымліваць парсюкоў, што ў гэтым годзе яшчэ не будуць адкормлівацца ... 68 Выган для свіней. Чым іх падсілкоўваць. Зімовы харч з гародніны і мякіны (68) Запараная канюшына (69)
Адкорм парсюкоў 69
Выкормліванне брагай і гароднінай. Сродкі прадухілення хвароб кабаноў (69) Знешнія ўмовы догляду парсюкоў пры адкорме (69) Прыстройванне кармушкі. Рухавасць шкодзіць адкорму жывёлы. Змена харчу і яго порцыі. Колькі патрабуецца чыстага збожжа для адкорму парсюка (69) Соль, што даюць парсюкам. Адкорм жывёлы толькі гароднінай і брагай (71) Калі калоць парсюкоў (71) Як выкормліваць парсючкоў адной сыроваткай (71)
Аб некаторых асноўных хваробах свіней 72
Шкоднасць мяса, заражанага вуграмі. Лекі супраць іх. Прыкметы захворвання, сродкі яго прадухілення (72) Прычыны завушніцы. Адзнакі хваробы, знешнія і ўнутраныя лекі ад яе (72) Сродкі перасцярогі падчас з'яўлення хваробы ў акрузе (73) Меры перасцярогі пры хваробе (73) Панос (74)
АБ ГАДАВАННІI ЎТРЫМАННІ ПТУШКІ
Аб індыках 76
Індычак, якіх пакідаюць на расплод, нельга трымаць у халодных хлявах (76) Як даглядаць пасля Каляд самак, каб хутчэй нясліся, і самцоў (76) Колькі пакідаць самцоў. Узрост, у якім яны прыдатныя для племені. Колькі яек нясе індычка, як іх скарыстоўваць. Лепш саджаць у адзін і той жа дзень некалькі індычак. Колькі яек падкладваць пад кожную (77) Якія яйкі падкладаюць пад індычку (77) Як належыць утрымліваць памяшканні, дзе сядзяць індычкі (78) Як майстраваць гнёзды (78) Як карміць птушак, што сядзяць на яйках. Як меціць іх на гнёздах (79) Агляд яек у час выседжвання (79) Тэрміны выдзёўбвання птушанят (79) Індычанятам неабходна мачыць лапкі і даваць перац (80) Засвойванне птушанятамі таго, што знаходзіцца ў валлі (80) Корм для індычанят. Колькі разоў ім даюць ежу ў залежнасці ад узросту. Як трэба сачыць за тым, каб птушаняты не былі недакормленыя ці перакормленыя (80) Мыццё травы. Перагрэтая зеляніна — атрута. Горкі палын умацоўвае птушанят (81) Як і калі выпускаць індычанят на двор. Ім шкодна мокнуць гэтак жа, як і прастуджвацца. Індычка можа вадзіць чужых птушанят (82) Як утрымліваць старэйшых, гэта значыць чатырохтыднёвых індычанят (82) Як доўга зберагаць індычанят ад холаду (82) Корм для старэйшых птушак (82) З’яўленне грабянёў. Сродкі перасцярогі пры такім недамаганні. Як зрабіць жэрдачкі для індычанят. 1м патрэбен пясок (83) Чым кормяць індыкоў пасля з'яўлення ў іх грабянёў. Неабходна выганяць птушак на скошаныя сенажаці і на ржышча. Якое ім тады патрэбна пойла (83) Індыкам даюць чарвякоў, мурашыныя мяшэчкі і жукоў (84) Зімовы корм, карані гародніны, мякіна. Мяшанка, брага і шалупінне ад соладу (84) Зімовыя памяшканні для індычак. З.мена самцоў (85) Адкормліванне індыкоў (85) Аб хваробах індыкоў і аб тым, як іх лячыць (86)