Літоўская гаспадыня
ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
У пагодлівы дзень апускаюць у луг ці ў чыстую ваду, як толькі палатно высахне. Мыла не спалоскваюць. Гэта паўтараюць праз тры дні. Потым зноў кіпяцяць пяць гадзін у лузе, як ужо згадана. Пасля намыленае палатно рассцілаюць на тры дні, часта замочваючы яго ў лузе ці вадзе. Нарэшце адбельваюць у жлукце цэлы дзень, чыста мыюць і тры дні трымаюць на вольным паветры.
Праз два тыдні палатно зробіцца зусім белым, а калі кіпячэнне адніме ў яго трохі трываласці, дык тое ўзнагародзіцца хуткасцю працы. Звычайным жа спосабам адбелснае палатно, якое расцягваюць і трымаюць шэсць — восем тыдняў, будзе яшчэ менш моцнае.
NB. Некаторыя раюць дадаваць у ваду пры кіпячэнні вугалі, стоўчаныя ў парашок, ці нават гэтым парашком перасыпаюць палатно разам з мылам і тлушчам.
БЯЛЕННЕ НГГАК
На трыццаць маткоў бяруць фунт мыла і паўтара лою. Нарэзаўшы, кідаюць у кіпячы ў катлелу г. Туды жапускаюць ніткі ў мяшку, які падвешваюць на жэрдкі, каб ён не датыкаўся да дна, але і не быў бачны над лугам. Так кіпяцяць іх на працягу трох гадзін на невялікімагні і падліваюцьцёплы луг увесь час, напаўняючы пасудзіну. Праз тры гадзіны цалкам раскідваюцьагоньпадкатлом, а калілугпачнеасгываць, пражу вымаюць, растрэсваюць і кладуць на ноч у жлукту, заліўшы, як звычайна, свежым гарачымлугам. Назаўтраяемыюцьунекалькіхводах і развешваюць. Напрацягуцэлагатыдняпрамываюцькожнуюраніцуўрацэ. Пасляадбельваюць у жлукце па два разы ў тыдзень і, акрамя таго, штодзень з ранку прамываюць у рацэ і развешваюць на жэрдках. Тады ўжо нельга ніткі паліваць днём, як палатно, бо яны гніюць, не паспяваючы хутка прасохнуць.
Калі з пражы бруд сыйдзе і яна пачне бялець, спыняюць прамыванне, а толькі адбельваюць яе ў жлукце па два разы ў тыдзень. Затым мыюць у халоднай вадзе. Як ніткі прасохнуць на жэрдках, кожны раз трэба іх церці рукой, каб не зліпаліся і адбельваліся пароўну. Падчас двух ці трох апошніх бяленняў у жлукце пражу кідаюць на попел, што надае ёй некаторы бляск і трываласць.
На заканчэнне адбельвання дабаўляюць у ваду паўфу нта нарэзанага мыла і чвэрць фунта тлушчу. Ніткі апускаюць у белым мяшку і зноў кіпяцяць, як раней, на слабым агні дзве гадзіны. Выняўшы з астылай мыльнай вады, іх мыюць у чыстай халоднай і развешваюць на шастах. Калі добра высахнуць, замочваюць у халоднай вадзе на гадзін пяць, потым палошчуць, сушаць і качаюць качалкай.
NB. Ніткі трэба сартаваць і выбіраць па таўшчыні, інакш пакуль тоўстыя пабялеюць, тонкія могуць значна страціць трываласць.
АГУЛЬНЫЯ ЗАЎВАГІ АБ АДБЕЛЬВАННІ
Самы падыходзячы час для такой справы, калі спрыяе надворье, менавіта з сярэдзіны красавіка да канца мая. Ваду для бялення бяруць мяккую і чыстую, лепей за ўсё з сажалак, выкапаных у гліне, бо тыя, што на чарназёме, ніколі не дадуць добрай вады. Аднак з сажалак на чарназёме яна лепшая, чым рачная ці калодзежная.
Ніткі ці палатно нельга класці ў жлукту вільготнымі, а толькі добра высушанымі, інакш небудуцьтрывалымі. Таксама попел, штосыплюць зверху,непавінендатыкаццада рэчаў, якіяразамадбельваюцца. Варта аддзяліць яго грубым палатном1. На попел луг льюць не на адно і тое жмесца, а, наадварот, паліваюць яго ўвесь, напаўняючыпасудзіну, бо могуць утварыцца плямы на палатне ці бялізне. Неабходна засцерагацца, каб рэчы не ляжалі ў гарачай ісухой жлукце, непакрытыя лугам, — яны не будуць трывалыя. А паколькі луг не заўсёды аднолькава адбельвае. перад кожным бяленнем у жлукце належыць сартаваць палатно: больш белае класці ўніз, а шэраватае — у сярэдзіну, тады луг мацней уздейнічае на яго. Нетрэба таксама адра-
Попел, як для засыпкі ў жлукту, так і для прыгатавання луіу, выпальваецца з белых дрэў: бярозы, дуба, граба, ясеня, клёна, асіны, але не з вольхі, бо яна ўтрымлівае ў сабе шмат фарбы і запляміць рэчы.
зу запарваць бялізнулугам, аспачаткуліцьцеплаваты, апотым паступова ўсё гарачэйшы. He варта і раптоўна вымаць яе з гарачай жлукты, бо адразу ахалоджаная яна зробіцца ўся ў плямах, як і ад запарваннялугам. Таму няхай лепш у пасудзіне добра астывае цэлую ноч.
Нельга таксама палатно і ніткі пакідаць на дажджы: хутка сабраўшы іх, неабходна развесіць пад дахам і сушыць. Сырыя ж не трэба складваць у кучу, бо пачнуць гніць і не будуць моцныя. Палатно абавязкова высцілаць на pace, але ўранку адразу адмываць ад яе.
АДБЕЛЬВАННЕ Ў ЖЛУКЦЕ ПАЛАТНА I БЯЛІЗНЫ
Кладуць у жлукту палатно ці бялізну, змяшчаючы горшае і больш грубае ўніз, а лепшае ўверх, шчыльна накрываюць зверху кавалкамі тоўстай тканіны. Потым абвязваюць пасудзіну палатном, на яго сыплюць тоўстым слоем попел, а тады льюць1 цёплы луг, але не на адно месца, а па ўсёй паверхні. Калі жлукта напоўніцца, праз некаторы час дастаюць знізу затычку, выпускаюць вадкасць на зямлю і, зноў заткнуўшы, напаўняюць пасудзіну ўжо больш гарачым лугам. Пасля двух ці трох пераліванняў попел абавязкова мяняюць. Некаторыя зверху на яго кідаюць напаленыя да чырвані камяні, заменьваючы іх на мацней нагрэтыя. Аднак такі спосаб дрэнны, бо камяні абпальваюць палатно і ніткі. Лепш, як я раіла, заліваць гарачым лугам і працягваць адбельванне ад дванаццаці да пятнаццаці гадзін.
Рыхтуючы луг, неабходна памятаць, што слабы дае малы вынік, a залішне моцны можа пашкодзіць палатно. Таму ягогатуюцьраней, каб настояўся, а калі атрымаецца занадта моцны, а гэтальга вызначыцьпа едкасці, дык льга развесці цёплай вадой.
Бялізну не вымаюць з жлукты, пакуль яна гарачая, а пакідаюць у накрытай пасудзіне на ўсю ноч, каб паступова астывала. Потым бялізну адразу палошчуць у вадзе.
Належыць пільна сачыць, каб пры адбельванні ў жлукце ніякае палатно ў сухім цяпле не ляжала, а заўсёды да самага верху пакрывалася лугам.
МЫЦЦЁ БЯЛІЗНЫ БЕЗ ВЫКАРЫСТАННЯ ЖЛУКТЫ
Заліць на ноч вадой, не гарачай, а цёплай, назаўтра вымыць у рацэ, выціскаючы першы бруд, потым ужо намыліць плямы і змыць у цёплай вадзе. Другі раз зноў намыліць і адціснуць у больш гарачай вадзе. Потым запарыць на ноч, спачатку намыліўшы хаця б тонкія рэчы. Назаўтра выкруціць і выпаласкаць у рацэ. Мыльную ваду неабходна пакідаць і ўжываць для мыцця больш грубай бялізны.
Альбоспачатку замочваюць і намыльваюцьплямы на рэчах. Потым бяруцьбялізну, намыленую раней, і выціскаюць яе. Калі ўся яна будзе адціснута, намыльваюць злёгку зноў і мыюць у чыстай вадзе, зліваючы ў якую-небудзь іншую пасудзіну мыльную ваду для больш брудных
Тэмпературу лугу, якім паліваюць бялізну, грэба паступова павялічваць, бо залішне гарачы, адразу ўліты, так запарыць яе, што цяжка будзе і адмыць. Таму варта пачынаць са злёгку падагрэтага, потым даліваць больш гарачы, а пад канец ужо амаль кіпяток. Але ніколі не ліце вар, бо гэта пашкодзіць бялізну.
рэчаў. Пасля, ужо трэці раз намыліўшы, складваюць бялізну, згарнуўшы некалькі разоў, запарваюць гарачай вадой і накрываюць зверху палатном. Так яна стаіць цэлую ноч. У наступны дзень дастаюць, выкручваюць, а мыльную ваду грэюць і зноў у ёй адціскаюць бялізну, затым палошчуць яе ў чыстай вадзе, лепш за ўсё ў рацэ, развешваюць, сушаць і добра качаюць качалкай.
Сталовую бялізну неабходна мыць асобна, бо тлушч можа перайсці на астатнюю. Нарэшцеў гэтымёсцьі выгода: пакульіншыя рэчы запарваюцца, прачкі не застануцца без справы, а будуць церці сталовую бялізну.
На пуд бялізны ці на сто рэчаў рознага памеру бяруць адзін фунт мыла. Такі спосаб мыцця, асабліва тонкай бялізны, самы лепшы, бо жлукта шкодзіць ёй і памяншае трываласць.
Хто жадае, можа бялізну сініць (глядзі ніжэй). Развешваць яе трэба наветры, наватіпаддахам. Якадзінбокпрасохне, вартапераварочваць наіншы.
Калі з часам бялізна пачне жаўцець, яе льга адбяліць на сонцы. Робяць гэта наступным чынам. Рассцілаюць рэчы на траве і паліваюць халоднай вадой з лейкі столькі разоў, колькі неабходна, пакуль не стануць падсыхаць.
Для таго каб бялізна была аднолькава белай, яе пераварочваюць на абодва бакі. На ноч пакідаюць на pace, якую зранку змываюць, і зноў паліваюць вадой. Паўтара, самае большае два дні хопіць для адбельвання зусім пажоўклай бялізны, асабліва, калі яе кладуць намыленай.
Аднак надта жоўтыя рэчы льга некалькі гадзін мачыць у вельмі кіслай сыроватцы, чыста працэджанай. Пасля іх старанна прамываюць, рассцілаюць, сушаць, а на ноч запарваюць гарачай мыльнай вадой. Зімой у добрае надвор’е можна адбельваць на снезе.
МЫЦЦЁ БЯЛІЗНЫ 3 ПРЫМЯНЕННЕМ ЖЛУКТЫ
Жадаючы трохі зберагчы мыла, жлукту выкарыстоўваюць наступным чынам. 3 вечара бялізну замочваюць у цёплай вадзе'. Назаўтра, намыліўшы плямы, як згадана ў папярэднім раздзеле, добра адціскаюць у цёплым лузе, тры разы зменьваючы яго свежым. А потым, злажыўшы бялізну ў жлукту, заліваюць яе цёплым лугам і накрываюць палатном на паўгадзіны ці больш. Тады спускаюць яго праз ніжнірю адтуліну і зноў напаўняюць пасудзіну цёплым і свежым. Паўтараюць тое да трох разоў, даліваючы ўсё больш гарачы луг, як апісана ў раздзеле аб адбельванні ў жлукце. Нарэшце пасля трэцяга лугу на ноч заліваюць бялізну мыльнай вадой і шчыльна накрываюць зверху тоўстым палатном, а назаўтра мыюць яе ў гэтай вадзе. Затым улетку адразу ж палошчуць у рацэ, а зімой — спачатку ў цёплай вадзе, а потым дачыста ў рацэ.
Некаторыя гаспадыні загадваюць усю сваю бялізну пасля мыцця прасаваць. Яны кажуць, што так надаецца ёй трываласць, бо высушваецца вільгаць.
Пасля замочвання назаўтра сналоскваюць ад першага бруду ў рацэ, а потым намыльваюць і выціскаюць у цёплай вадзе ці лузе, як гаварылася вышэй.
МЫЦЦЁ БЯЛІЗНЫ Ў ХАЛОДНАЙ ВАДЗЕ
Спосаб гэты выгодны там, дзе няшмат маецца дроў. Бялізну мочаць у халоднай вадзе, адціскаюць, добра намыльваюць, выкручваюць і так пакідаюць на ноч. На другі дзень уранку, страпянуўшы, заліваюць халоднаймяккайвадой, лепшзаўсёдажджавой. Кожнуюрэчдобратруць, потым ваду зменьваюць, зноў шаруюць, а калі заўважаць плямы, яшчэнамыльваюцьі труць. Тады раскладваюцьу начоўкі, робяць мыльную ваду, дадаюцьтрохі сіняй фарбы, заліваюць ёюбялізну і пакідаюцьна ноч. Назаўтра мыюцьдачыста у цвёрдай вадзе.
МЫЦЦЁ БЕЛАГА ПАРКАЛЮ
Яго належыць мыць у цёплай вадзе, зусім не запарваючы, бо тады ён жаўцее. Мыла не трэба шкадаваць. Лепш за ўсё мыць паркаль апісаным вышэй спосабам у халоднай вадзе.
АДБЕЛЬВАННЕ ПАЖОЎКЛАЙ БЯЛІЗНЫ, АСАБЛІВА БАВАЎНЯНАЙ