Літоўская гаспадыня
ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
Бялізну мочаць увесь дзень у добра перакіслай сыроватцы, а потым мыюць з мылам у вадзе. Калі з аднаго разу белы колер не вернецца, пасля стараннага прасушвання паўтараюць замочванне.
Нязгорш таксама намыліць пажоўкл ую рэч і не паласкаць, а разаслаць на сонцыірасе.Уранкуяеадразупалошчуцьадрасы,цалкамвысушваюць,зноў намочваюць і раскладваюць, пераварочваючы на абодва бакі, пакуль не пабялее.Тадыдобрамыюцьу чыстайхалоднайвадзезмылам, выпалоскваюць ікачаюцькачалкай. Нарэшцесушацьальботолькіпрасуюць, яквысахне.
Добра яшчэ, адбельваючы бялізну, калі яна падсохла, паліваць халоднай вадой з лейкі з абодвух бакоў, што асабліва дзейсна ў гарачыню. Зімой жа льга рассцілаць яе для адбельвання на снезе.
МЫЦЦЁ ЦЮЛЮ I РЭЧАЎ 3 КАРУНКАМІ
Сабраўшы на нітку краі карунак, накручваюць іх на валікі, абшытыя чыстай старызнай, каб зубчыкі былі накрыты гладкім краем наступнага раду. Злёгку намыліўшы валікі, у цёплай вадзе іх труць і выціскаюць. Потым кладуць у каструлю ці ў кацёл у два слаі старызну, затым валікі і згорнуты ў некалькі столак цюль. Заліваюць усё мыльнай вадой і кіпяцяць паўгадзіны на маленькім агні. Пасля здымаюць з агню, даюць астыць і зноў мыюць у той жа мыльнай вадзе. Нарэшце палошчуць і выціскаюць у сухіх кавалках палатна. Напалову сухія карункі раскручваюць, злёгку расцягваюць, а потым прасуюць.
МЫЦЦЁ ВЫШЫВАК НА МУСЛІНЕ
Кожную рэч, асабліва вялікую, злажыўшы ў некалькі разоў, абкідаюць вакол самай тонкай баваўнянай ніткай, каб не раскручва-
лася. Тады злёгку мыюць у цёплай мыльнай вадзе, толькі выціскаючы і замочваючы. Забруджаную вышыўку льга пракіпяціць у свежай мыльнайвадзе, паслаўшы на днокаструлі тоўсты слой старызны. Праз чвэрць гадзіны ці праз паўгадзіны пасудзіну знімаюць з агню і чакаюць, каб вада добра астыла. Затым вышыўку ў ёй зноў выціскаюць і намочваюць, пакуль рэч не зробіцца зусім белай, палошчуць у чыстай вадзе як мага лепш і злёгку выкручваюцьу старызне. Пасля разразаюць нажніцамі нітку,невыцягваючыяеадразу,боўмуслінебудуцьдзіркі,істрэпваюць і мнуць тканіну ў руках, пакуль не выйдзе з яе першая вільгаць. He поўнасцю высахшую, яшчэ вільготную вышыўку кладуць на вельмі мяккую посцілку левым бокам уверх і добра прасуюць гарачым прасам. Потым, не кранаючы з месца, апырскваюць яе пракіпеўшым пшанічным крухмалам і зноў прасуюць. Так накрухмаленая, яна захоўвае сваю форму, што звычайна псуюць, калі замочваюць тканіну ў крухмале, боёнсцягвае. Муслінжа, старанна памяты ў руках, злёгку апырсканы крухмалам, а не замочаны ў ім, стане празрысты і чысты, як новы. Каб ён заставаўся празрыстым, льга кінуць у крухмал кавалачак стэарыну, моцна расцёртага пасля кіпячэння, муслін намачыць і, узяўшы за канцы, расцягнуць, а затым прасаваць.
МЫЦЦЁ КАЛЯРОВЫХ ШАРСЦЯНЫХ ВЫШЫВАК НА БЕЛЫМ ФОНЕ
Кінуцьу рачнуюваду некалькі вялікіхлыжак патоўчанайкухоннай солі, наскрабці мыла і закіпяціць, памешваючы, каб усё растала. Ахаладзіўшы, вымыць у ёй рэчы з каляровай вышыўкай. Пасля прапаласкаць і не складваць, а хутка развесіць, не прытульваючы адна да адной. Напалову сухія вытрапаць і прасаваць на левы бок.
ЯК СІНІЦЬ, ГЭТА ЗНАЧЫЦЬ ЛАЗУРАВАЦЬ, БЯЛІЗНУ
Звычайнуюсіньку ці яшчэлепш індыга завязваюцьу палатно, згорнутае ўдвая, апускаюць у ваду і труць, пакуль вада не афарбуецца дастаткова. Потым яе ўліваюць у крухмал ці ў іншую ваду і мачаюць у тым
растворы рэчы. Але трэба мець на ўвазе, што першыя больш насычаюццафарбай, таму іхнеабходнаменштрымацьу сіньцы, чымнаступныя.
ПРАСАВАННЕ БЯЛІЗНЫ
Прасуюць бялізну не зусім яшчэ сухую. А калі яна ўжо перасохла, апырскваюць чыстай вадой, складваюць у кучу, абвязваюць палатном, каб усюды аднолькава ўвільготнілася, інакш добра неадпрасуецца. A залішне намочаныя рэчы ад гарачага праса запарацца і пажаўцеюць.
Прасаваць належыць па магчымасці на свежым паветры, бо пара, якая выдзяляецца пры гэтым, надта шкодная для таго, хто прасуе.
МЫЦЦЁ ТКАНІН
Бяруць па шклянцы патакі, самага чыстага мёду і зялёнага мыла (у выпадку ягоадсутнасці скарыстоўваюцьбелае, разведзенаеўпрапорцыі тры лоты на кварту вады), спірту тройчы перагнанага дзве шклянкі і ўсё размешваюць. Потым намочваюцьтканіну халоднай вадой, раскладваюць яе на стале, пакрытым чыстай прасці най, і, узяўшы той масы на мяккуюшчотку,намазваюцьтканінуўдоўж,анайбольштам,дзеплямы.Тады, маючы ў трох цэбрах чыстую рачную ваду, кожны кавалак злёгку палошчуць, толькі пацягваючы за канцы па вадзетоўадзінтоўдругібок, па чарзе ў трох пасудзінах. Затым паасобку ўсе кускі тканіны развешваюць у пакоі ці на вольным павстры ў цяні, а потым псраварочваюць, кабабодва бакі прасохлі аднолькава. Затым перакладваюць кавалкі чыстым тонкім палатном і качаюць, пакуль яны не зробяцца зусім сухімі.
Тканіну з глянцам, як усе віды атласу, прасуюць на левы бок. Жадаючы надаць ёй бляск і трываласць, націраюць левы бок вяхоткай, намочанай у вадзе з рыбіным клеем ці гуміарабікам, але толькі злёгку, каб не прайшло на правы бок1.
МЫЦЦЁ КАРУНАК
Моцна абшываюць дошку бслым палатном, расцягваюць на ёй карункі, прыколваючы маленькімі шпількамі кожны зубок. Потым бяруць тую самую масу, што апісана ў папярэднім раздзеле, і рукой злёгку націраюць ёю карункі. Калі ж сумесь успеніцца і зашуміць, як звычайна мыла, змываюць яе рачной ці дажджавой халоднай вадой. Паўтараюць гэта да таго часу, пакуль не сыдзе з карунак увесь бруд. Тады накрываюць іх чыстым палатном, згорнутым у некалькі столак, і ў ім выціскаюць вільгаць з карунак. Пасля яшчэ дасушваюць у цяні на вольным паветры.
Калі чорная тканіна парыжэе ад нашэння, колер льга паднавіць, намачыўшы яе ў рачной вадзе, у якую папярэдне дабаўлена столькі сернай кіслаты, што вадкасць мае прыемны смак ліманаду. Пасля гэтага мыюць тканіну ў чыстай вадзе, пакуль не перастане адчувацца кіслата, калі прыкласці тканіну да языка.
Хто хоча надаць карункам трохі трываласці, можа развесці ў вадзе колькі гранаў гуміарабіку і, намачыўшы ў растворы вяхотку, лёгка і раўнамерна нанесці яго на карункі.
NB. У каго няма малснькіх шпілек, можна сабраць зубчыкі карунак на шаўковую нітку і накруціць на валік, абшыты палатном. А зверху іх неабходна абшыць тонкім цюлем. Мыць належыць увесь час намазваючы згаданай масай і выціскаючы. Як карункі высахнуць, трэба палажыць іх на нешта мяккае і гладзіць прасам, пакуль не набудуць бляск. Льга яшчэ пасля мыцця абкурваць серай (глядзі ніжэй Абкурванне капелюшоў).
МЫЦЦЁ ШАЎКОВЫХ ПАНЧОХ
Той жа масай, што і для тканін, панчохі мыюць у халоднай мяккай вадзе, бо ад цёплай яны жаўцеюць. Для бляску і глянцу злёгку наносяць наіхразведзены гуміарабік. Ужо пажаўцелыяабкурваюцьсерай.
Іншы с п о с а б. Спачатку мыюць панчохі ад бруду, злёгку намыльваючы, потым старанна палошчуць і замочваюць у крыху падсіненай вадзе, а пасля мыюць у чыстай. На тры пары панчох бяруць дзве чаркі гарэлкі, дзве чаркі воцату, два кавалачкі цукру, сінькі разводзяць столькі, каб трохі афарбаваць ваду (яс працэджваюць праз чыстую хустку). У атрыманым растворы іх замочваюць, потым добра выкручваюць у чыстай хустцы, качаюць качалкай, заменьваючы хусткі насухія, пакульпанчохі не высахнуць. Зусім пажоўклыя адразу адмываюць з мылам ад бруду, затым гатуюць густую мыльную ваду і, надаўшы панчохам колер цёмнай сіні, кіпяцяць іх на маленькім агні ў той вадзе. Нарэшце мыюць апісаным вышэй спосабам.
МЫЦЦЁ КАЛЯРОВЫХ РЭЧАЎ
Ніколі нельга намыльваць каляровыя рэчы, але мыць іх варта ў мыльнай вадзе ці (яшчэ лепш’) у бульбе альбо вадзе на вотруб’і, як апісана ніжэй. Папярэдне абавязкова вытрапаць ад пылу, інакш у вадзе ён яшчэ глыбей уядаецца ў тканіну.
МЫЦЦЁ РЭЧАЎ БУЛЬБАЙ
Добра вымытую бульбу труць на тарцы і гэтай гушчай, як мылам, націраюць не толькі плямы, а і ўсю рэч. Найлепш тады ўжываць халодную ваду. Калі так мыць паркальі палатняныя тканіны, яны нетолькі не страцяць колеру,але і ад крухмалу, штоёсць у бульбе, набываюць цвёрдасць і выгляд новых.
МЫЦЦЁ РЭЧАЎ У ВОТРУБЧ
Пшанічнае вотруб’е запарваюць варам, потым расціраюць у макатры, пакульмасанепабялее,атадыяшчэразводзяцькіпятком,аднактак,кабне зрабіць яе занадта вадкай. Рэч кладуць у начоўкі і націраюць той масай, як
мылам, кабвыйшаўбруд. Тадыпалошчуцьу рацэ, невыціскаюць,астрапянуўшы, развешваюць у цяні альбо адразу ж перакладваюць прасцінай, каб толькіштовымытыярэчынедакраналісяаднадааднойітакімчынамнеафарбоўваліся. Крыху прасохлыя, іх качаюць у тых жа прасцінах, калі рэчы распоратыя, а як не, дык толькі прасуюць. У абодвух выпадках націраюць масай падчас мыцця, пасля ж прасуюць налевы бок.
МЫЦЦЁ РЭЧАЎ РУЖОВАГА КОЛЕРУ
Пасля мыцця апісаным спосабам замочваюць рэчы адразу ў чыстай сыроватцы, вельмі кіслай, якую закіпяцілі і працадзілі, а потым астудзілі. Ружовы колер зробіцца яркім і светлым.
МЫЦЦЁ РЭЧАЎ ЛІЛОВАГА КОЛЕРУ
Вымыўшы ў бульбе ці вотруб’і, іх замочваюць у моцным лузе. Аднаклепш спачатку намачыць рэч на спробу, каб упэўніцца, што луг падыходзіць да гэтай фарбы. Наогул жа ён робіць больш прыгожым ліловы колер.
МЫЦЦЁ РЭЧАЎ ЖОЎТАГА КОЛЕРУ
Надта добра мыць іх у мяккай халоднай вадзе, націраючы кожную яечнымі жаўткамі, як мылам.
МЫЦЦЁ РЭЧАЎ ЗЯЛЁНАГА I ЧЫРВОНАГА КОЛЕРУ
Калі гэтыя колеры паблякнуць, іх узнаўляюць, дадаючы ў ваду для паласкання некалькі кропельсернай кіслаты ці, штобяспечней, белага воцату столькі, каб вада зрабілася крыху кіславатай. Выгодней ужываць лімонную кіслату.
МЫЦЦЁ ШАРСЦЯНЫХ РЭЧАЎ
Першы спосаб. Лепш за ўсё мыць іх у вотруб’і ці цёртай бульбай, як згадана вышэй. Бульба не толькі выдаліць увесь бруд, не пашкодзіць колер, але і надасць трываласць тону. У выніку шарсцяная тканіна ніколі не будзе фарбаваць рукі ці вопратку, што здараецца пасля звычайнага мыцця. Псрафарбаваную шэрсць, асабліва ў чорны колер, калі яна пэцкае рукі і рэчы, заўсёды належыць прамыць бульбай, каб прадухіліць забруджваннс.
Добра таксама скарыстоўваць развараную фасолю, як і вотруб’е.
Другі с п о с а б. Ім льга мыць нават турэцкія шалі. У кварце самага моцнага спірту разводзяць у цяпле дваццаць пяць лотаў белага мыла (прасохлых кавалачкаў) і дадаюць пяць лотаў паташу. Калі ўсё растворыцца, працэджваюць праз баваўняную тканіну, пакладзеную
ў лейку, і захоўваюць у шчыльна закаркаваных шкляных бутэльках, пакуль не спатрэбіцца.