Літоўская гаспадыня
ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
Асобна ў кварту ялавічнай жоўці дабаўляюць два з паловай лоты патоўчанага ў парашок галыну. а пасля нядоўгага кіпячэння — яшчэ два з паловай лоты простай белай кухоннай солі і трымаюць гэту вадкасць узакаркаваных бутэльках.
Для мыцця шарсцяных ці паркалёвых тканін бяруць дзве лыжкі мыльнага раствору і адну лыжку раствору з жоўці. Рэч мыюць хутка, выціскаюць як звычайна і палошчуць у мяккай вадзе. Пры паласканні прымешваюцьтрохі галыну, потым сушаць рэчы на вольным паветры, а калі высахнуць — качаюць.
Трэці спосаб.Узбіваюцьнаталерцыдзесяцьжаўткоў,выліваюць іх на падрыхтаваную для мыцця шаль ці хусгку, намыльваюць, як мылам, дадаюць патроху мяккую цёплую ваду і мыюць, злёгку выціскаючы бруд. Тадызліваюцьгэтуюваду,зноўдабаўляюцьсвежуюіжаўткі. Пасляпалошчуць рэчы ў мяккай вадзс, а падсохл ыястаранна качаюць.
Чацвёрты спосаб. Бяруць чыстую гліну, разводзяць нягуста з вадой, працэджваюць праз рэшата, яшчэ даліваюць вады, мяшаюць і зноў працэджваюць праз сіта. Атрыманай вадкасцю мыюць рэчы.
МЫЦЦЁ БЕЛЫХ ПАЛЬЧАТАК
Першы с п о с а б. У адну кварту збіранага цёплага малака ўбіваюцьтры жаўткі. Пальчаткі кладуць на цвёрдае месца, націраюць іх удоўж фланеллю, намочанай у малацэ, асабліва моцна — на плямах. Адразу яны будуць выглядаць жоўтымі і бруднымі, але калі пачнуць падсыхаць, іх трэба выцягваць у даўжыню, пакуль не зробяцца белымі і мяккімі.
NB. Пакуль пальчаткі яшчэ не зусім брудныя, іх льга чысціць гуміарабікам.
Другі спосаб. Купіўшы паташу на два злотыя, усыпаюць яго ў квартавую бутэльку, напоўненую мяккай дажджавой ці рачной вадой, затыкаюць яс і часта боўтаюць. Праз дзссяць дзён можна ўжо ўжываць гэту вадкасць наступным чынам. Кладуць пальчаткі на чыстую дошку, пакрытую згорнутым у дзве столкі палатном, змочваюць іх патроху з аднаго боку малаком, напалам разведзеным з мяккай цёплай вадой. 3 іншага боку мочаць паташовай вадой, мачаючы ў яе палсц, абвязаны фланеллю, і націраюць пальчаткі ў адзін бок, пакуль з іх не выйдзе бруд. Потым палошчуць, заўсёды ў адным напрамку, малаком, разбаўленым вадой.
Калі ж яшчэ застануцца плямы ці бруд, паўтараюць змыванне паташом, затым малаком і нарэшце, паклаўшы пальчаткі на сухое палатно, даюць ім прасохнуць. Тады выцягваюць і расцягваюць на пальцах у даўжыню і ўпоперак, пакуль не зробяцца мяккімі, белымі і бліскучымі.
Трэці спосаб мыцця пальчатак белых і палевых. 3 кавалка белага мыла робяць густую пену, кладуць пальчаткі на прасціну, намочваюць у пене фланель і выціраюць ёй бруд з пальчатак. Фланель мяняюць, каб была чыстай. Калі бруд знімецца, выціраюць пальчаткі фланеллю насуха, лепш за ўсё надзеўшы на руку, бо тады яны высахнуць і нс будуць цсснымі.
ЯК МЫЦЬ ПАЛЬЧАТКІ КАРЫЧНАГА КОЛЕРУ I ЗАМШАВЫЯ
У сыроватцы з мылам. Пасля выцягнуць, надзець на рукі і так сушыць.
ЯК МЫЦЬ РЫСАВЫЯ КАПЕЛЮШЫ
Надзеўшы капялюш на балванку, знарок дзеля таго зробленую, мыюць яго шчоткай цёплай мыльнай вадой. Затым палошчуць і ставяць у цень на вольным паветры. Як крыху падсохне, разоў колькі паліваюць цёплым збіраным малаком і зноў сушаць. Нарэшце абкурваюць серай, як ніжэй апісана.
NB. Палі капелюша і іншыя плоскія кавалачкі мыюць на гладкай дошцы.
АБКУРВАННЕ СЕРАЙ РЫСАВЫХ КАПЕЛЮШОЎ, ТКАНІН, КАРУНАК, ШАЎКОВЫХ ПАНЧОХ, A ТАКСАМА БЕЛАЙ ШЭРСЦІ
Абкурванне белага шоўку ці шэрсці серай знішчае жаўцізну і надае ім прыгожы блакітны колер. Для такой справы адводзяць маленькі пакойчык, які шчыльна зачыняецца. У ім на чыстых вяроўках развешваюць рэчы для абкурвання. Пасярэдзіне ставяць жароўню з гарачымі вугалямі, а над ёй замацоўваюць бляху з пасыпаным парашком серы. Пакой зачыняюць, і хутка ён напаўняецца серным газам. Ён шкодны для здароўя, таму людзі не павінны ім дыхаць.
У пакоі, даўжынёй і шырынёй у тры локці, нельга паліць за адзін раз больш чым па чатыры лоты серы, бо занадта моцны газ пашкодзіць тканіну. Хто не можа выдзеліць цэлы пакой ці збіраецца абкурваць няшмат рэчаў, няхай у ванне ці якой-небудзь шырокай пасудзіне па краях наб’е цвікоў, а на дно паставіць вугалі ў асобнай плоскай пасудзіне і накрые бляхай. Тым часам у розных напрамках удоўж і ўпоперак расцягне на цвіках вяроўкі, а на іх развесіць рэчы для абкурвання. Усё трэба накрыць палатном на адлегласці не менш чым локаць ад верху ванны. А тады насыпаць на бляху восьмую частку лота серы.
МЫЦЦЁ ПЕР’Я
Старую пасцель льга ачысціць наступным чынам. Перасыпаюць пер’е з падушак ці пярын у палатняныя мяшкі, апускаюць іх па чарзе ў вялікі кацёл з варам з мыльнай вады і кіпяцяць адну гадзіну, штурхаючы мяшок, каб не прыстаў да катла. Затым вымаюць, змяшчаюць у ванну, заліваюць свежай вадой, моцна выціскаюць і палошчуць яшчэ у дзвюх свежых водах. Тое ж робяць і з іншымі мяшкамі. Прамытае пер’е раскладваюць на сталах ці на чыстай падлозе на гары і пераварочваюць увесь час граблямі, пакуль цалкам не прасохне. Потым выносяць на некалькідзён на сонца, выбіваюць палачкамі, каб зрабілася пышным. Нарэшце яго перабіраюць і ўсыпаюць у свежыя навалочкі.
NB. Пер’ем напаўняюць мяшкі няшчыльна.
ЯК ВЫДАЛЯЦЬ ПЛЯМЫ АД ІРЖЫ 3 БЯЛІЗНЫ
Забруджаныя месцы праціраюцьлімонам, мыюцьз мылам ці насыпаюць на замочаную пляму тоўсты слой солі шчаўевай кіслаты і трымаюць над парай, над самаварам напрыклад. Соль часта і моцна расціраюць, а добра распарыўшы, труць аб талерку з волава — так акісляюць жалезную іржу. Пасля рэч палошчуць у гарачай вадзе, што паўтараюць да выдалення плям. Нарэшце мыюць вадой з мылам. Як гэта не дапаможа, намазваюць пляму маслам і паўгадзіны ў гарачым месцы захоўваюць тлушч у вадкім стане, дадаючы па патрэбе. Пасля яго выціраюць. Калі ж пл яма засталася, замочваюць яе вадой зсернай кіслатой, выціскаюць, змачыўшы мяккай вадой, адразу прасуюць.
Альбо замест сернай кіслаты даліваюць у ваду адну дванаццатую частку салянай (гідрахларыду). Але пасля кожнага раствору адразу мыюць бялізну ў халоднай вадзе, бо кіслоты надта едкія, таму і ўжываюць іх толькі ў крайнім выпадку.
Добра выводзіць плямы і наступным спосабам. На ўвільготненае месца сыплюць парашок віннага каменю, трымаюць яго некаторы час, расціраюць на пляме, а потым мыюць з мылам.
ЯК ВЫВОДЗІЦЬ ПЛЯМЫ АД ЧАРНІЛА
Гэтак, як і ад іржы. Пасыпаюцьсоллю шчаўевай кіслаты ці свежуюпл ямупаліваюцьлімоннымсокам.Калісольадразу невыдаліцьчарніла,яшчэ раз сыплюць яе, кожны раз моцна расціраючы на пляме. Замочваюць тканіну так, каб яна ўсмактала ўсю ваду, а потым мыюць з мылам.
Раствор солі шчаўевай кіслаты з вадой, разагрэты ў лыжачцы з волава, будзс яшчэ больш дзейсны.
ЯК ВЫВОДЗІЦЬ 3 БЯЛІЗНЫ плямы АД ЧЫРВОНАГА ВІНА I САДАВІНЫ
Іх намазваюць маслам ці замочваюць, пакуль свежыя, у салодкім малацэ. Калі пасля мыцця не знікнуць, шчаўевую соль, пра якую
гаварылася вышэй, чым мацней расціраюць на пляме і надоўга пакідаюць так. Затым мыюць рэч з мылам.
Льга таксама закіпяціць соль, дадаўшы трохі мяккай вады, у бляшанай лыжцы, і той раствор нанесці на плямы. Альбо старанна замыўшы іх мылам, злёгку змачыць хлорыстым натрыем, а потым добра вымыць з мылам. Паколькі хлор едкі, лепш спачатку ўжываць соль шчаўевай кіслаты, і хіба штоў крайнім выпадку выкарыстоўвацьхлор.
Ці, змачыўшы адразу плямы вадой, запальваюць на маленькай жароўні серу і над газам. які выдзяляецца, трымаюць заплямленую частку бялізны на даволі вялікай адлегласці.
ВЫДАЛЕННЕ ПЛЯМ АД ДЗЁГЦЮ I СМАЛЫ
Надзейнейзаўсёвыводзяццасвежымнссалёныммаслам. Аднактоепрыгодна толькі для рэчаў, з каторых пасля лёгка выдаліць плямы з тлушчу. У іншых жа выпадках дапамагаесамы моцны спірт. Збялізны такія плямы вымываюцьспачатку звычайныммылам,апотымрастворамшчаўевайсолі.
ЯК ВЫДАЛЯЦЬ 3 СУКНА 1 ТКАНІНЫ ПЛЯМЫ АД ВОСКУ I СМАЛЫ
Калі воск усмактаўся так моцна, што яго нельга выкрышыць, трэба нанесці на яго моцны спірт, тройчы перагнаны, і тады ён напэўна выкрышыцца. Можна гэта па патрэбе паўтарыць. Як воск выйдзс, належыць пакласці заплямленую рэч на калена і моцна выціраць яе ватай, пакуль тая ўвесь тлушч не выцягне.
Спірт колеру не шкодзіць. Смаляныя плямы выводзяць такім жа чынам.
ЯК ВЫВОДЗІЦЬ ПЛЯМЫ АД ТЛУШЧУ
На шэрсць і бавоўну наносяць жаўток, потым накрываюць белым кавалкам тканіны, паліваюць гарачай вадой, расціраюць і выціскаюць увесь час толькі праз сурвэтку. Паўтараюць гэта два ці тры разы, a потым мыюць.
3 тканіны ж нельга інакш выдаліць плямы, як пасыпацьіх талькам і прасаваць,накрыўшыпаперай, настале.засланымсукном. Ці выціраць плямы, пакуль яны свежыя, ватай і разарванай напалам картай, але менавіта паклаўшы на што-небудзь цёплае, напрыклад на калена, боад моцнага трэння і цяпла знізу тлушч растане і лепш усмокчацца ў вату.
Можна таксама пасыпаць пляму мелам, накрыць прамакальнай паперай і па ёй вадзіць гарачым прасам, часта зменьваючы паперу, каб рэч пад ёй не загарэлася.
Шкіпінарны алей выводзіць тлушч, але трэба толькі сачыць за тым, каб ён не разышоўся за межы плямы і не забрудзіў тканіну.
Найлепш, калі нешта тлустае трапіла на шаўковую ці шарсцяную тканіну, адразу выпаласкаць яго халоднай чыстай вадой. Пры гэтым рэч трымаюць всртыкальна і толькі паліваюць вадой, нічым не выціраючы, а пасля, моцна страпянуўшы, даюць прасохнуць. Рэшткі
тлушчу выдаляюць ватай. Калі вада сцякла добра, дык пэўна ніякіх плям не будзе.
Льга яшчэ густа развесці пшанічны крухмал халоднай вадой, нанесці яго злёгку на плямы, накрыць зверху прамакальнай паперай і прасаваць, часта зменьваючы яе на іншую.
Ал ьбо можна палажыць на пл ямы жаўток сырога яйка, высушыць каля агню,потымжаўтоквыкрышыць. Так паўтарыць некалькі разоў.
ЯК ВЫВОДЗІЦЬ 3 ТКАНІНЫ I СУКНА ЖОЎТЫЯ ПЛЯМЫ АД КІСЛАТЫ I МАЧЫ
Нанссці на іх аміячны спірт, які ў той жа момант верне натуральны колер, але не надоўга. Тады, калі спатрэбіцца, праз некалькі месяцаў паўтараюць аперацыю.
Такі ж вынік дае разведзеная з вадой эфірная алкана.
ЯК ВЫДАЛЯЦЬ ПЛЯМЫ АД ТЛУШЧУ НА ПАДЛОЗЕ
Расцёртую гліну разводзяць з вадой, як кашу, і намазваюць ёю на ноч плямы перад мыццём падлогі. Назаўтра мыюць і шаруюць з гарачым попелам і варам. Калі адразу не дапаможа, паўтараюць яшчэ колькі разоў.
ЯК АДНАВІЦЬ СТАРЫ АКСАМІТ, ПАДЫМАЮЧЫ HA ІМ ПАКАМЕЧАНЫ ВОРС
На добра разагрэтай, але не распаленай блясе рассцілаюць прасціну, змочаную ў вадзе і не выкручаную, на яе кладуць аксаміт левым бокам і адразу водзяць па ім шчоткай у напрамку, адваротным таму, куды апусціўся ворс. Ён адразу падымецца, бляск знікне, a тканіна адновіцца. Калі асвяжаюць маленькія кавалачкі, дык можна зрабіць тое самае.