Літоўская гаспадыня ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

Літоўская гаспадыня

ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
123.53 МБ
ДУХМЯНЫЯ РЭЧЫВЫ Ў ПАПЕРКАХ, ПРЫГАТАВАНЫЯ ІНШЫМ СПОСАБАМ
Перуанскага бальзаму тры лоты, бензойнай смалы тры лоты, стыраксу два лоты, ачышчанай каніфолі шэсцьлотаў, бергамотавага алею паўлота, ружавага — нскалькі кропсль, гваздзіковага — адну восьмую лота, карычнага — адну восьмую лота, каранёў фіялкі два лоты. Карані фіялкі буйна таўкуць, усыпаюць у біклагу, заліваюць чвэрцю кварты самага моцнага спірту. Праз пятнаццацьдзён, як спірт, стоячы ў цяпле, набудзе пах, зліваюць яго ў іншую біклагу, усыпаюць парашок стыраксу, бснзойную смалу, каніфоль і ставяць у цёплым месцы. А калі пасля частага памешвання сумесь растане і вадкасць пасвятлее, сцэджваюць спірт, уліваюць у яго алей: ружавы, бергамотавы, гваздзіковы, карычны, а таксама перуанскі бальзам. Усё моцна мяшаюць і атрыманай вадкасцю нскалькі разоў мажуць няклеевую паперу пры дапамозс пэндзля ці пяра, кожны раз высушваючы яе.
ВАДКІЯ ДУХМЯНЫЯ РЭЧЫВЫ
Бензойнайсмалы на дваццацьсрзбраных капеек, мышынага гарошку на столькі ж, а стыраксу, кары каскарыліі, гваздзікі і каранёў фіялкі — кожнага на пятнаццаць капеек, карыцы чвэрць лота, лаванды паўлота — усё заліваюць паўгарцам спірту, ставяць на сонца, а праз некалькі дзён сцэджваюць для ўжывання і абкурваюць пакоі толькі гэтым ці дадаюць яшчэ чацвёртую частку моцнага воцату. На тыя ж прыправы зноў дабаўляюць паўгарцаспірту, даўжэй, чым у першы раз, настойваюць, штодзённа некалькі разоў боўтаючы. У трэці раз льга яшчэ заліць воцатам, а пасля працяглага настойвання будзе ўжо нядрэннае духмянае рэчыва.
ІНШАЕ ВОДАРНАЕ РЭЧЫВА, БОЛЬШ ТАННАЕ
Кветкі лаванды заліваюць гарэлкай, а калі яна добра нацягне і набудзе цёмны колер, тады да кварты яе дадаюць чвэрць кварты моцнага воцату, лепш за ўсё віннага, але толькі не таго, што робяць з пшаніцы. Таксама дабаўляюць чвэрць кварты гарэлкі, у якой моклі два лоты патоўчанай гваздзікі і столькі ж карыцы. Хто нс любіць воцат, можа замест яго ўжываць ваду, дзс заварваліся, як звычайна, гарбата, сушаныя маліны і ружа.
NB. На тую ж самую лаванду і на гваздзіку з карыцай наліваюць яшчэ раз гарэлку. Атрымаецца добрае водарнас рэчыва.
ЯШЧЭ ВАДКАЕ ВОДАРНАЕ РЭЧЫВА
Тры лоты патоўчанай гваздзікі заліць дзвюма квартамі рачной вады і паставіць у цяпле на пару тыдняў, боўтаючы штодня ўранку і ўвечары. Затым зліць ваду, дабавіць чатыры чаркі кёльнскага адэкалону ці лавандавай вады, чатыры чаркі стыраксу, трохі мышынага гарош-
ку, усё добра перамяшаць і ўжываць, паліваючы на не вельмі гарачае жалеза.
ВАДКАЕ ВОДАРНАЕ РЭЧЫВА АПТЭКАРСКАЕ
Бяруць бензойнай смалы шэсць лотаў, вадкага стыраксу шэсць лотаў, водарнай гваздзікі дванаццаць лотаў, кары каскарыліі дванаццаць лотаў, карыцы тры лоты, моцнага спірту паўтары кварты, лавандавага, кедравага, бергамотавага алею — па паўтара лота, карычнага — чвэрць лота, індыйскага бальзаму тры лоты. Бензойную смалу, гваздзіку, каскарылію і карыцу буйна таўкуць, усыпаюць у біклагу з шырокім горлам, дадаюць стыраксу і, заліўшы спіртам, абвязваюць пузыром, які пратыкаюць шпількай. Біклагу ставяць у цёплым месцы на некалькі дзён, каб добра настоялася. Потым вадкасць працэджваюць праз палатно, дадаюць вышэй згаданы алей і бальзам, старанна боўтаюць і працэджваюць праз прамакальную паперу.
На тыя ж самыя інгрэдыенты льга яшчэ раз наліць спірт — настоіцца нядрэннае водарнае рэчыва. А вадкасць, злітая ў першы раз, паслужыць для развядзення воцату. На бутэльку дастаткова даць яго адну чарку і атрыйаецца прыемнае водарнае рэчыва.
ВОДАРНАЕ РЭЧЫВА Ў ПАРАШКУ
Сушанай кветкі лаванды тры лоты, ружы тры лоты, валошак тры лоты, каранёў фіялкі (Treos florentinae) пяцьлотаў, карыцы тры лоты, гваздзікі тры лоты, бензойнай смалы тры лоты, стыраксу тры лоты падсушыць у печы, патаўчы кожнае асобна, прасеяць праз сіта, змяшаць разам, моцна апырскаць кёльнскай вадой, пакласці ў гаршчок ці ў бутэльку, закаркаваць і праз некалькі дзён ужываць для абкурвання памяшкання, пасыпаючы на злёгку нагрэтае жалеза.
ВОДАРНАЕ РЭЧЫВА Ў ПАЛАЧКАХ
Бяруць паўтары унцыі стыраксу, шэсцьдрахмаў бензойнай смалы, столькі ж масцікса, гваздзікі і звычайнага цукру лепшай якасці, трыццаць шэсць унцый добра прапаленых і патоўчаных у парашок ліпавых вугалёў. Усё таўкуць у дробны парашок з разведзенай у вадзе драконавай смалой, замешваюць, як цеста, дадаўшы палову унцыі перуанскага бальзаму і столькі ж амбры. Пасля раскачваюць на палачкі, якія рэжуць на маленькія кавалкі. Адзін канец выгінаюць больш востра, a другі, як звычайна, таўсцей. Разлажыўшы на рашотах, палачкі сушаць улетку на вольным паветры, а зімой — у печы.
Фарбаванне і бяленне пражы з шэрсці
ФАРБАВАННЕ ПРАЖЫ
Паколькі кожная фарба лепш за ўсё бярэцца за ніткі зусім белыя і тыя, з якіх тлушч выдалены, даю ў пачатку спосаб мыцця і бялення пражы. На фунт шэрсці разварваюць у мяккай вадзе чвэрць фунта парэзанага на кавалкі мыла і дзвюма часткамі кіпячай мыльнай вады заліваюць раскладзеную ў шырокай балеі пражу. Пасудзіну шчыльна накрываюць мокрай тоўстайпрасцінойітакпакідаюцьнанекалькігадзін.Потымніткінетруць, а разоў колькі выціскаюць, мочаць і зноў выціскаюць.
NB. Трэцяй часткай мыльнай вады, што засталася ад першага запарвання, другі раз запарваюць пражу і зноў выціскаюць. Затым добра палошчуць у халоднай вадзе. Каб шэрсць зрабілася яшчэ бялей, яе вільготную абкурваюць серай на працягу дваццаці чатырох гадзін наступным чынам. На ванне ці на болыв вузкай пасудзіне нацягваюць вяроўкі, вешаюць на іх пражу, падставіўшы ўнізе гаршчок з распаленымі вугалямі, куды патроху сыплюцьсеру. Дым мусіць не разыходзіцца, а толькі ахінаць ніткі, дзеля чаго ванну накрываюцьгрубым палатном, але яно не павінна ляжаць на самой пражы.
На фабрыках, каб пазбегнуць вялікага расходу мыла, ужывгйоць пратухлую чалавечую мачу, адну шостую частку якой дадаюць да пяці частак вады, нагрэтай да пяцідзесяці шасці градусаў. Ніткі мокнуцьу ёйдваццаць хвілін, а пасля іх добра вымочваюць у цякучай вадзе.
БЯЛЕННЕ ШЭРСЦІ МЕЛАМ
На адзін фунт пражы бяруць два фунты дробна патоўчанага мелу, заліваюць яго рачной вадой і замочваюць шэрсць на дваццаць чатыры гадзіны, часта на працягу гэтага часу выціскаючы, каб яна раўнамерна насычалася мелам. Потым выпалоскваюць у мяккай цякучай вадзе, пакуль цалкам не выдаліцца мел. Ніткі ў выніку набываюць надзвычайную белізну і робяцца непараўнальна трывалей абкураных серай. Такі спосабтанны і не вельмі клопатны. Хто хоча атрымаць яшчэбялейшую пражу, можа паўтарыць замочванне ў растворы мелу зноў.
ПУНСОВЫ КОЛЕР
Фарбаванне ў гэты колер падзяляецца на тры этапы. Першы — падрыхтоўка сальвасэру, другі — грунтоўка, трэці — фарбаванне.
1.	Падрыхтоўка сальвасэру. Англійскага волава два лоты крышаць на кавалкі і кідаюць у шкляную пасудзіну, куды дадаюць восем лотаў сальвасэру, гэта значыць салетравай кіслаты, і два лоты салянай. Паколькі ў гэтай сумесі сальвасэр пачынае моцна кіпець, яго гасяць і ахалоджваюць, даліваючы патроху восем лотаў мяккай вады, а потым ставяць у халодным месцы на дванаццаць гадзін.
Каб атрымаць іншае адценне, неабходна развесці ў асобнай пасудзіне замест двух чатыры лоты волава.
2.	Аранжавая грунтоўка для чырвонага колеру. Ваду з ракі або канала награваюць у каструлі ці добра вылуджаным катле. На фунт шэрсці даюць тры лоты салетравай кіслаты, у якой расплаўлена волава, два лоты віннага каменю, адзін лот куркумы і адзін лот галыну. Усё кіпяцяць дзесяць хвілін. Пасля на кожную такую прапорцыю кладуць фунт пражы, папярэдне вымыўшы яе з мылам як мага чысцей, старанна прапаласкаўшы і выкачаўшы дасуха качалкай. Ніткі ўвесь час варочаюць і кіпяцяць, пакуль вада не страціць усіх часцінак фарбы. Вынятыя з яе, яны павінны быць аранжавага колеру. Тады іх выбіваюць рукой, каб выдаліць пыл ад куркумы, у цяні высушваюць і зноў выбіваюць.
Інакшы тон атрымаецца, як замест куркумы ўзяць пшанічны крухмал, разведзены ў вадзе. Яшчэ іншая грунтоўка да гэтага ж колеру, што надае пражы новае адценне, выходзіць, калі ўжываць той жа спосаб, але дабавіць ад аднаго да чатырох лотаў віннага каменю, а таксама салетравай кіслаты, прыблізна ад трох да чатырох з паловай лотаў. Льга таксама дадаць адзін лот галыну. Усё бярэцца на фунт пражы.
3.	Фарбаванне ў пунсовы колер. Мяккую ваду наліваюць у вылуджаны кацёл, дадаюць на кожны фунт шэрсці карміну, растоўчанага як мага ў больш дробны парашок, ад паўтара да двух лотаў, і кіпяцяць пятнаццаць хвілін. Т ады дабаўляюць два лоты падрыхтаванага раствору салетравай кіслаты, які сцэджваюць і аддзяляюць ад асадку, і столькі ж віннага каменю. Усё добра размешваюць, а калі моцна закіпіць, здымаюць з агню, роўна кладуць туды загрунтаваную і высушаную пражу, мяшаюць і выціскаюць яе, каб раўнамерна насыцілася фарбай. Потым цэлую гадзіну кіпяцяць на слабым агні.
Пасля вымаюць пражу, а калі высахне, палошчуць яе ў чыстай вадзе і зноў сушаць у цяні.
NB. Каб змяніць адценне, бяруць розную колькасць карміну — ад паўтара да чатырох лотаў, салетравай кіслаты — ад двух да чатырох лотаў. Ніткі будуць святлейшыя ці цямнейшыя ў залежнасці ад таго, наколькі даўжэй іх трымаюць у фарбе. Невялікія адрозненні ў грунтоўцы таксама ўплываюць на адценне пунсовага колеру. Таму варта больш ці менш даваць куркумы, віннага каменю і іншых інгрэдыентаў.
Лепш асобна фарбаваць у светлы і цёмны колер, тады ніткі выйдуць святлейшыя і чысцейшыя. Вады ж льюць заўсёды столькі, каб замачыць іх і афарбаваць. Напрыклад, шэсць квартаў вады на фунт пражы дастаткова, калі ў фарбе кіпяціць, а каб толькі намачыць, дык льга ўзяць менш вады. Нарэшце, чым больш шэрсці фарбуюць за адзін раз, тым менш льга браць вады, бо аб’ём яе ў суадносінах з пражай значна большы.
Пунсовы колер вельмі прыгожы і трывалы, ён не выгарае на сонцы.
РУЖОВЫ КОЛЕР
1.	Грунтоўка йіэрсці. Паставіць на агонь у вылуджаным катле мяккай вады шэсць квартаў, укінуць віннага каменю пяць лотаў, столькі ж галыну і падрыхтаванай салетравай кіслаты. Як закіпіць, апусціць у кацёл фунт пражы, добра вымытай з мылам, прапаласканай і пакачанай бялізнавай качалкай, кіпяціць паўгадзіны, а потым высушыць.
2.	Афарбоўка. У мяккую чыстую ваду ўсыпаць пяць лыжачак для кавы карміну, закіпяціць, палажыць туды загрунтаваныя ніткі і варыць на маленькім агні чвэрць гадзіны. Пража стане бледна-ружовага колеру. Хто хоча атрымаць цямнейшую, няхай дабавіць у гэту фарбу дзве лыжкі карміну і пакіне ў ёй маткі, а потым кіпяціць, пакуль яны не набудуць больш цёмны колер. Так заўсёды робяць, дадаючы па адной цідзвелыжачкікэрміну, і кіпяцяць таксама чвэрць гадзіны. Тыя маткі, што пажадана мець святлейшымі, неабходна паступова вымаць перад кожным дабаўленнем карміну. Гэткім чынам падсыпаючы яго, льга надаць ніткам кармазінавае адценне.