Літоўская гаспадыня ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...

Літоўская гаспадыня

ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
123.53 МБ
Ябачыласвечкі, зробленыя такім спосабам. Яныбылі значна бялейшыя за тыя, для прыгатавання якіх тлушч не мачылі, і зусім не расплываліся. Алс колькі разоў я ні загадвала рабіць іх у сябе гэткім жа чынам, свечкі раставалі і расплываліся надзвычайна, бо тлушч, насычаны вадой, узнімаўся, топячыся, як псна, і ў гатовых свечках захоўвалася частка той вільгаці.
Як бы ні тапілі тлушч, потым ён павінен некалькі тыдняў паляжаць на марозе, пакуль не сцвярдзее і ўся вільгаць з яго не вымерзне.
ЯК АДЛІВАЦЬ СВЕЧКІ
Бляшаныя формы для свечак складаюцца з трубак, трохі завужаных знізу. Ніжні канец іх закрыты, але ў ім маецца маленькая адтуліна, куды працягваюць кончык кнота пры дапамозе дроту, што потым прытрымлівае яго роўна на месцы. Іншы канец кнота нацягваюць на моцны дрот ці на драўляны прут, абапіраючы яго на больш шырокі край формы. Формы ж роўна і перпендыкулярна замацоўваюць у драўлянай машынцы, якая не дазваляе ім нахіляцца ці згінацца ў розныя бакі.
Лепш за ўсё тапіць тлушч, хаця б і часткамі, адразу пасля аддзялення ад забітай жывёлы. Растоплены ж льга трымаць, колькі спатрэбіцца, на холадзе, і ён не сапсуецца.
Тлушч растопліваюць на маленькім агні, сочачы, каб не прыгарэў, а калі пачнеля верхніх краёў пасудзіны застываць, зліваюць яго зверху ў формы, кожную пры гэтым патрэсваючы, каб тлушч паўсюдна раўнамерна разышоўся. Яго растопліваюць столькі, колькі маюць намер адліць свечак, бо ад частага награвання лой не будзе такі белы.
Загусцелыя свечкі вымаюць з форм і праветрываюць у памяшканні, дзе свежае павстра і не вельмі цёпла, але і не марозна. Затым іх складваюць у скрыні, перасыпаючы пшанічным вотруб’ем — гэтаклежачы, яны бялеюць. Улетку свечкі лепш трымаць у лядоўні, бо ў цяпле яны плавяцца.
ЗАМОЧВАННЕ СВЕЧАК
У каго няма формачак, няхай замочвае свечкі наступным чынам. Топлены тлушч з вадой ці без яе выліваюць у высокую пасудзіну, на адну трэць запоўненую варам. Вада гэта застанецца на дне і сваім цяплом будзе доўга захоўваць тлушч у вадкім станс. У яго апускаюць кнаты, надзетыя вушкамі на тонкія пруты, па дзесяць ці дванаццаць на кожным, на роўнай адлегласці адзін ад аднаго. У першы раз замочваюць кнаты ў гарачым тлушчы, каб яны добра ўсмакталі яго. Потым, патрымаўшы іх некаторы час над пасудзінай, каб сцякаў тлушч, кладуць прут, які падтрымлівае кнаты, на дзве паралельныя ліштвы. Гэткім жа чынам замочваюць іншы рад свечак, і так па чарзе робяць да апошняга раду. Пасля вяртаюцца зноў да першага і ў другі раз апускаюць свечкі ў цёплы тлушч. Калі ён будзе гарачым, дык на свечках асядуць толькі тонкія яго слаі, і тады апускаць прыйдзецца бясконца. Але тлушч нельга таксама залішне астуджваць, бо свечкі выйдуць няроўныя і гарбатыя. Таму як ён у пасудзінс моцна застыў, даліваюць, колькі патрэбна, гарачага лою ці гарачай вады.
Горшы тлушч, гэта значыць той, што быў высмажаны ў канцы, цёмны і падгарэлы, не змешваюць з лепшым. Але ўжо напаследак, калі добрага засталося няшмат, падліваюць тлушч для прыгатавання горшых свечак. Яны павінны атрымацца карацейшыя за першыя, бо як лою робіцца менш, нялёгка замачыць доўгія свсчкі. Хто хоча мець не надта тонкія зверху і не вельмі тоўстыя знізу свечкі, той мусіць замочваць іх хутка, аднак у не адлітых у формах вырабах будзе бачна гэта няроўнасць. Акрамя таго, ёсць і іншая нязручнасць: на канцы такой свечкі знізу ўтвараецца лядзяш са сплываўшага тлушчу, у якім ужо няма кноту. Льга аднак адразаць тыя нарасты да кноту і дадаваць іх да тлушчу, што растопліваюць.
СВЕЧКІ 3 ЛОЮ, ПАКРЫТЫЯ ВОСКАМ
Канец шкляной ці бляшанай формы, апісанай вышэй, затыкаюць коркам, намочаным у алсі, і наліваюць у яе не залішне гарачы воск, які, астываючы на сценках, стварае на іх тонкую шкарлупіну. Таўшчыня яе будзе залежаць ад таго, наколькі доўга воск знаходзіцца ў форме. Затым форму псракульваюць, воск з яе выліваюць у пасудзіну, а выняўшы корак, кладуць у форму кнот звычайным спосабам
і заліваюць тлушчам пустое месца паміж ім і сценкамі. Атрымаюцца свечкі, падобныя на васковыя.
АДБЕЛЬВАННЕ ВОСКУ
Воск растопліваюць у медным катле з вадой і пераліваюць у бляшаную прадаўгаватую скрыню, якая мае на дне прасвідраваныя побач дзве адтуліны. Вадкі воск, выцякаючы праз гэтыя дзіркі на валок, што да паловы апушчаны ў ваду ў іншай скрыні і круціцца пры дапамозе ручкі, раздзяляецца на тонкія стужачкі-стружкі. Іх раскладваюць на палатне і выстаўляюць на сонца. Праз некалькі тыдняў воск зробіцца белым. Тадыягоплавяцьяшчэраз, зноўльюць на валок, ізноў стружкі пакідаюць на сонцы да поўнага адбельвання.
КНАТЫ ДЛЯ СВЕЧАК
Самыя лепшыя — з баваўняных нітак, бо яны ясна гараць. Льга ў выпадку неабходнасці змяшаць напалам льняныя і баваўняныя ніткі. Такія кнаты таннейшыя, гараць даўжэй, але не гэтак ярка, як чыста баваўняныя. Лён неабходна добра ачысціць ад усялякай кастрыцы, інакш свечкі будуць пырскаць і раскідваць іскры падчас гарэння.
Перш чым адліваць свечкі, ільняныя кнаты трэба патаўчы і адбіць у ступцы, пасля належным чынам высушыць. Hi кнаты, ні пража не павінны быць залішне скручаныя, бо тады свечкі будуць даваць слабае святло. Але не варта рабіць іх і надта свабоднымі, паколькі з імі свечкі хутка гараць і пры замочванні раздзяляюцца. Лепш трохі наваскаваць на паверхні, гэта значыць працягнуць кожны кнот два ці тры разы па кавалку воску ва ўсе бакі ці падварыць трохі ў чыстым тлушчы, а, выняўшы, налыгаць на палачкі, зрабіць роўнымі і ахаладзіць.
Кнігі па тэхналогіі раюць замочваць кнаты ў вадзе, папярэдне налітай на нягашаную вапну, добра перамешанай і пасля таго, як некалькі гадзін настоіцца і туды ўсыплюць значную частку салетры. Такія свечкі павінны гарэць ярчэй. Аднак гэты спосаб я яшчэ не спрабавала.
ЯК АБЫХОДЗІЦЦА 3 ЛЯМПАМІ
Адзін раз у тыдзень належыць іх чысціць, выхады для паветра пратыкацьдроцікам, прысохлыя часцінкі саскрабаць трэскай ці тупым бокам нажа, унутры мыць цёплай вадой з дадаткам паташу ці чыстым лугам з попелам, а потым насуха выцерці анучай і ставіць, перакуліўшы. Паверхню ж лампы мыюць у вадзе намыленым кавалкам фланелі. Пляшачкі, шкло, місачкі, куды сцякае алей, ачышчаюць як мага старанней вільготнай губкай, намочанай у дробную вапну ці мел, а потым сухой хусткай. Робяць тое ўранку, каб да вечара шкло добра прасохла, бо вільготнае пад уздзеяннем святла і цяпла мутнее і страчвае сваю празрыстасць.
Алею ніколі не трэба наліваць залішне, бо ён будзе сцякаць і, акрамятаго, доўга знаходзячыся ў лямпах, псуеццаі непрыемна пахне.
Кнаты ўжываюць не інакш, як замочаныя ў алеі, а потым высушаныя. Алей жа гэты назад у лямпы не ўліваюць, а пакідаюць яго для другараднага выкарыстання, напрыклад для асвятлення сенцаў.
Калі лямпы неабходна запальваць у памяшканні, якое не ацяплялася, яго папярэдне абаграваюць. Шкло для выцяжкі ніколі не павінна ляжаць на холадзе.
Спачатку выцягваюцьтолькі маленькую частку кнота, а калі трубкі разагрэюцца, льга дастаць і больш. Заціскаюць яготолькі вітой свечкай ці лучынай, але ніколі паперай ці запалкай.
ЯК АЧЫШЧАЦЬ АЛЕЙ ДЛЯ ЛЯМПАЎ
На сто частак алею бяруць дзве часткі сернай кіслаты, разцёўшы яе ў трох частках вады, уліваюць кіслату ў алей і мяшаюць на працягу адной гадзіны. Потым пакідаюць яшчэ на гадзіну, нарэшце даліваюць мяккай вады ў два разы больш, чым было алею, зноў мяшаюць на працягу гадзіны і ставяць на шэсць гадзін у спакойным месцы. Увесь асадак выпадзе на ваду, а алей выбіраюць чыстымі лыжкамі і фільтруюць праз баваўнянае палатно.
Альбо ў тую ж прапорцыю сернай кіслаты ў суадносінах да алею ўліваюць ягопавольна, паколькі, залішнс награваючыся, сумесь1 можа разарваць пасудзіну. Размешваюць шкляной палачкай. Алей набывае колер больш чорны і брудны, бо кіслата пераўтварае клей, што знаходзіцца ў ім, у вугаль. Пазней ён асядае на дно, а алей ачышчаецца і святлее. Тады ягоасцярожна пераліваюць, без асадку, і працэджваюць праз баваўняную тканіну. Чым даўжэй гэткі алей пастаіць перад ужываннсм, тым ён будзе больш чысты і празрысты.
Альбо, пасля таго як апісаным вышэй спосабам змяшаюць з алеем серную кіслату, яго пакідаюць на дваццаць чатыры гадзіны. Потым уліваюць палову ці трохі больш ад колькасці алею вару, усё старанна боўтаюць і размешваюць, пасля чаго ставяць у цёплае месца. Вада з сернай кіслатой, а таксама з алеем асядае на дно. Праз дваццаць дзён зверху зліваюць чысты алей і фільтруюць праз баваўняную тканіну.
ТАННЫ АЛЕІІ ДЛЯ АСВЯТЛЕННЯ
Развесці ў вадзе соль, замачыць у ёй кнот і высушыць яго. Уліць у салёную ваду столькі ж алею, моцна ўзбіць, а калі адстоіцца, сабраць ято зверху. Такі алей не дыміць, а кнот гарыць ярка і эканомна.
ЧАРНІЛА
Чарнільнага арэшку, як мага драбней патоўчанага, бяруць дзве меркі, купарвасу, асобна здробненага, адну мерку, вады рачной наліць дзесяць мерак, воцату адну мерку, гарэлкі столькі ж. Усё трымаць у цяпле і часта боўтаць.
Кожны ведае, што вітрыоль пры сутыкненні з якім-небудзь іншы.м целам, a менавіта вадкім, разаграваецца надта моцна, і льга падумаць, нібыта тое здарылася ад дзеяння агню.
Або прапаліць на жалезнай лыжцы англійскі купарвас, патоўчанага чарнільнага арэшку восем лотаў, гуміарабіку чатыры з паловай лоты, а як няма, дык столькі ж цукру. Сумесь у фаянсавай пасудзіне заліць квартай моцнага воцату, а потым трыма квартамі вару з рачной ці дажджавой вады, добра перамяшаць, зліць у бутэльку і паставіць у цёплым месцы.
ЯК УЗНАВІЦЬ ЛІСТЫ, ВЫЦВІЛЫЯ АД ЧАСУ
Часта здарасцца, што важныя паперы ці навуковыя працы ад доўгага захоўвання выцвітаюць, літары на іх робяцца нябачнымі. Каб іх льга было прачытаць, робяць наступнае. Абіраюць белую цыбулю. рэжуць на кавалкі, запаўняюць ёю тры чвэрці ёмістасці ў паўтары кварты, заліваюць мяккай вадой, дадаюцьтры патоўчаныячарнільныя арэшкі і кіпяцяць паўтары гадзіны. Пасля дабаўляюць галыну з лясны арэх. Усё, змяшаўшы, працэджваюць праз палатно, выціскаюць як мага мацней сок цыбулі. У цёплай вадкасці замочваюць палатно ці паперу і кладуць на выцвілую паперу, а затым набліжаюць да агню. Літары будуць бачныя.
Касметыка
/ духмяныя рэчывы
КАСМЕТЫКА
На мой погляд, няма нічога больш грэблівага і нікчэмнага, чым гаспадыня, што занядбала хатнія абавязкі і шмат часу траціць на захоўванне і догляд сваёй прыгажосці, ператварыўшы гэта ў адзіную мэту і занятак свайго жыцця. Аднак прывабнасць і чароўнасць нароўні з дабрачыннасцю і мяккасцю з’яўляюцца галоўнымі рысамі, якімі боская воля зрабіла ласку надзяліць жанчын. Таму раю кожнай жанчыне для таго, каб падабацца мужу, не пагарджаць усялякімі цнатлівымі і прыстойнымі сродкамі дзеля зберажэння як мага даўжэй сваёй маладосці і прыгажосці. А самыя лепшыя і надзейныя сродкі тыя, што накіраваны на ўмацаванне душы і цела і адлюстроўваюць на твары жанчыны ўнутраны спакой і знешняе здароўе. Няма прыгажосці без пяшчоты і роўнага настрою, няма таксама прывабнасці без здароўя і бадзёрасці цела. Першае набываецца ўменнем валодаць сабой, а другое — устрыманнем і правільным ладам жыцця, строгім выкананнем правіл ахайнасці, а таксама вытанчанай элегантнасцю.