Літоўская гаспадыня
ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
Раз у тыдзень льга нацерці зубы з усіх бакоў злёгку ўвільготненым палатном, намыленым тоўстым слоем простага рускага мыла. Яно здымае ўсе асадкі, якія цвярдзеюць і ўтвараюць, асабліва каля дзяснаў, жаўтавата-зеленаваты абадок, што не толькі робіць зубы непрыгожымі, але і шкодзіць ім. Калі такі абадок ужо ўтварыўся, яго павінен зняць вопытны дантыст.
Для ўмацавання дзяснаў неабходна штодзённа паласкаць рот півам, настоеным на цёртым хрэне. Гэта нават лечыць зубы і захоўвае ад цынгі, як і парашок з кораня аеру.
Кал і ж у каго зубы псуюцца, напалову сточаныя і без эмалі, то няхай залье гарэлкай ці спіртам масціку напалам з мірам, развядзе вадой і
палошча рот. Смолы, утвараючы плеўку на зубах, робяць іх не вельмі адчувальнымі да холаду і цяпла.
ЯК АКЫХОДЗІЦЦА 3 ВАЛАСАМІ I ПРАДУХІЛІЦЬ IX ВЫПАДЗЕННЕ
Валасы, безумоўна, з’яўляюцца адным з лепшых упрыгажэнняў жанчыны і таму на іх догляд трэба звярнуць асаблівую ўвагу і клопаты.
Ад распарвання галавы на мяккіх пуховых падушках валасы выпадаюць, таму кабпазбегнуць гэтага, належыцьужывацьтолькі саф’янавыя падушкі. Вельмі шкодзіць валасам таксама і расчэсванне чужымі грабеньчыкамі і шчоткамі. 3 тае прычыны варта пільна сачыць, каб нават цырульнік і служанкі, прычэсваючы гаспадыню, ніколі яе грабеньчыкаў не заколвалі ў свае валасы, як яны часта робяць, калі не жадаюць далёка выцягваць руку.
Моцнае расчэсванне шчоткай і пагладжванне валасоў уранку і ўвечары надае ім прыгожы бляск і захоўвае роўны колер. Неахайна ж і нестаранна дагледжаныя, яны будуць заўсёды на канцах святлейшыя ці мець палосамі адценне.
Штомесяц у маладзік абавязкова падразаюць канцы валасоў — гэта дапамагае іх росту, захоўвае ад выпадзення і ломкасці альбо расшчаплення канцоў. У наш час упэўніліся, што нельга стрыгчы ў дзяцей тыя валасы (таму часцей за ўсё іх адрошчваюць), з якімі яны нарадзіліся. Аднак калі пасля хваробы ці з іншай важнай нагоды неабходна тое рабіць, тады на працягу некалькіх тыдняў штодзённа патроху адразаюць, пакуль валасы не стануць пажаданай даўжыні. Такая перасцярога прадухіляе розныя адмоўныя вынікі для вачэй і вушэй, што можа выклікаць хуткая стрыжка.
Калі валасы занадта тлустыя ці поры на скуры галавы закупорваюцца лускавінкамі, якія пакрываюць скуру, валасы могуць выпадаць, а часам з’яўляюцца галаўныя болі. Таму валасы належыць увільготніць адэкалонам ці лавандавай гарэлкай, a то і спіртам альбо аракам і грабеньчыкам старанна выскрабці лускавінкі. Льга таксама сухі размарын заварыць, як гарбату, і добра настоенным змочваць галаву для захоўвання выпадаючых валасоў.
Пры неадкладнай патрэбе мыць галаву замест мыла лепш ужываць яечныя жаўткі. Можна развесці простае мыла ў старой гарэлцы ці араку, разбавіць яшчэ вадой і гэтым мыць галаву, а цёплай вадой спаласнуць.
Некаторыя ж ужываюць слабае піва, разагрэтае з маслам. Іншыя сцвярджаюць, нібы бурачны раствор, таксама з несалёным маслам, умацоўвае валасы і фарбуе іх у чорны колер.
МАЗЬ 3 ТАПОЛІ АД ВЫПАДЗЕННЯ ВАЛАСОЎ
Разбухлыя вясной пупышкі бальзамічнай таполі вараць ца маленькім агні з ялавічным косным мозгам і свіным тлушчам альбо толькі з тлушчам без мозга. Калі тлушч добра насыціцца тым бальзамам, працэджваюць яго праз рэдкае палатно, моцна выціскаючы, затым расціраюць да таго часу, пакуль мазь цалкам не застыне. Захоўваюць яе ў слоіках, шчыльна абвязаных, цэлае лета на лёдзе. Яна не толькі ўмацоўвае валасы, але яшчэ і робіць іх больш цёмнымі, надае бляск. Аднак мае непрыемны пах, таму льга прыправіць мазь якім-небудзь водарным алеем. Наогул жа водарны алей з моцным пахам шкодны для валасоў.
МУШЫНАЯ МАЗЬ ДЛЯ ЎЗНАЎЛЕННЯ ВАЛАСОЎ
Звычайных мух, налоўленых, алс не атручаных, расціраюць і вараць, увесь час размешваючы, з тлушчам, вытапленым з ялавічнага коснага мозга, на слабым агні, а яшчэ лепш на вугалях. Потым працэджваюць і выціскаюць праз вельмі рэдкае палатно ў слоікі. Абвязаўшы пузыром, трымаюць у халодным месцы.
ЗВЫЧАІІНАЯ МАЗЬ ДЛЯ ВАЛАСОЎ
Для больш густой мазі бяруць ялавічны тлушч, а для радчэйшай — свіны тлушч альбо ялавічны косны мозг. Любы з іх, адзін ці напалам з іншым, старанна ачышчаюць ад плевак і крыві, рэжуць на кавалкі і, моцна тручы, перамешваюць з вадой. Пасля вымочваюць у мяккай вадзе з еажалкі ці ракі, штодзённа зменьваючы яе і выціскаючы тлушч, пакуль з яго не пачне адыходзіць чыстая вада1. Тады ў паліванай пасудзінерастопліваюцьтлушч на вугалях, працэджваюць праз рэдкае палатно і пакідаюць на гадзіну ў цеплаватым месцы, каб асадак выпаў на дно. Затым зліваюць зверху ці збіраюць мазь і ў яшчэ цёплую льюць самага моцнага спірту столькі, колькі ўсмокчацца тлушчам. Льга таксама дадаць шостую частку растопленага белага воску. 3 гэтым усім мазь расціраюць, пакуль яна не пачнс застываць. Потым зліваюць з яе
Ці, паклаўшы ў паліваны гаршчок, заліваюць мяккай вадой (рачной), аблепліваюць верх цестам і ставяць на тры гадзіны ў цёплую печ. Потым астуджваюць і сцэджваюцьнаду. Калітлушч недастаткова чысты, ператопліваюць ягона маленькімагні
і працэджваюць праз муслін: Затым ставяць пасудзіну на місу з лёдам і снегам, труць моцна ў адзін бок драўлянай лыжкай, пакуль мазь не загусцее і не зробіцца белай. Праціраючы, дадаюць любы водарны алей.
спіртавыя часцінкі і зноў разаграваюць злёгку да вадкага стану, але каб не зрабілася гарачай. Дабавіўшы любы водарны алей, яшчэ расціраюць да поўнага пабялення і ввікладваюць у маленькія слоікі, якія ставяць у кошык з сухім пяском і трымаюць на лёдзе.
Вызначыць колькасць водарнага алею нельга, паколькі ён бывае рознага сорту. Добрага неабходна ліць менш, а разведзенага з расліннвім непараўналвна болвш. Гваздзіковы, напрыклад, умацоўвае водарны. Іншага ж трэба ўжываць як найменей. Пасля гваздзіковага алею лепшымі лічацца апельсінавы і лімонны.
ПАМАДА ДЛЯ ПАСІВЕРАНЫХ ГУБ
Разводзяць адну частку белага воску, дадаюць самага свежага сланечнікавага алею тры часткі, кораня алканы (Radix Alcanae officinalis) дзесятую частку. Усё, перамешваючы, злёгку вараць на вугалях. Потым сцэджваюць праз рэдкае старое палатно ў папяровыя формачкі, папярэдне дабавіўшы адну ці дзве кроплі ружавага алею.
Калі ж губы вельмі моцна лупяцца, бяруць замест сланечнікавага алею тры часткі блёкатавага (Oleum hyoscyamus), але тады ўжо выключаюць карані алканы. Ружавых кропель таксама не трэба.
КЁЛЬНСКАЯ ВАДА-АДЭКАЛОН
У кварту самага лепшага спірту ўліваюць паўлота бергамотавага эфірнага алею (bargamott), чвэрць лота кедравага (cedras) і па чвэрці лота лімоннага (citrone essens), партугальскага апельсінавага (portugal d’orange), салодкага лімону (limetti), а таксама па адной восьмай лота petit grain і neroli (інгрэдыенты французскага адэкалону. — Пер.). Усё размешваюць і два тыдні трымаюць на сонцы ў шчыльна закаркаванай бутэльцы, якую боўтаюць некалькі разоў у дзень. Гэта найлепшы і больш надзейны рэцэпт для прыгатавання водарнай вады, прывезены з самага Кёльна. Я рабіла такія духі і яны спадабаліся мне лепш, чым тыя, што прадаюцца ў нашых лаўках.
Праўда, згаданыя водарныя рэчывы добрай якасці не заўсёды льга набыць нават у Вільні, і я неаднаразова мусіла выпісваць іх з Рыгі.
САМАЯ ЛЕНШАЯ ЛАВАНДАВАЯ ВАДА
Узяць вышэйшай якасці лавандавага алею адну унцыю, бергамотавага дзве драхмы, уліць іх у паўтары кварты мацнейшага спірту, паставіць на сонцы ці ў цяпле, добра закаркаваўшы, пакуль алей не растворыцца, гэта значыць на некалькі сутак. Абавязкова часта боўтаць.
РУЖАВАЯ ВАДА
Яе настойваюць на свежай ружы альбо на сушанай, што захоўваюць у гліняных паліваных гаршках ці ў шкляных слоіках, абвязаных пузыром, ці на такой, свежыя пялёсткі якой перасвіпаюць слаямі дробна
патоўчанай солі, а потым прыціскаюць драўлянай накрыўкай і каменем. У любым выпадку падрыхтаваную ружу кладуць у перагонны куб надта шчыльна, заліваюць рачной вадой і трымаюць дваццаць чатыры гадзіны ў пакоях, каб растварыліся водарныя рэчывы1. Назаўтра наладжваюць куб як звычайна і гоняць на зусім маленькім агні.
Бяруць толькі палову той вады, якую адразу на ружу налівалі. Рэшткі будуць ужо без паху, а пад канец нават запахнуць паленым. Другі раз на такую колькасць ружы даліваюць ужо ўдвая менш вады, атрыманай пры першым перагоне, і пераганяюць у другі раз, заўсёды адбіраючы столькі, колькі ў першы раз. Вада ўжо набудзе цудоўны моцны пах. А калі нехта захоча мець яшчэ лепшую, той можа гэткім жа чынам перагнаць у трэці раз.
ПЛПУРЫ
Ля поўдня, калі няма расы, збіраюць усе водарныя кветкі, напрыклад капрыфоль, вазонны язмін, рэзеду, белую мірабель, апельсінавы цвет, пахучы гарошак, лаванду, мімулус і іншыя расліны. Збіраюць іх, як толькі расцвітуць, ачышчаюць ад чаранкоў і даюць ім трохі завянуць у цяні ці адразу ж кладуць у шкляныя слоікі альбо ў паліваныя гліняныя гаршкі, перасыпаючы слаямі пражанай патоўчанай солі, і прыціскаюцьтонкай драўлянай накрыўкай з каменем. Калі нельга адразу напоўніць посуд, дык праз некалькі дзён працягваюць саленне кветак, а потым шчыльна абвязаныя пузыром слоікі трымаюць у цёплым і сухім месцы. Як толькі кветкі страчваюць вільгаць, з іх утвараецца тугая маса з прыемным пахам. Яе зашываюць у шаўковыя мяшочкі і захоўваюць сярод рэчаў, якім жадаюць надаць той пах, альбо трымаюць у пакоях у крышталёвым ці фарфоравым посудзе.
САРАЕЎСКІЯ ДУХМЯНЫЯ РЭЧЫВЫ Ў ПАПЕРКАХ
Перуанскага бальзаму адзін лот, апельсінавага алею адну драхму, лавандавага паўлота, бензойнай смалы два лоты, стыраксу адзін лот заліваюць паўтара фунтамі моцнага спірту і ставяць у шкляной пасудзіне, добра закаркаванай, на сонцы ці ў цёплым месцы, часам боўтаючы, пакуль усё не растане. Тады бяруць тоўстую паперу, такую, як выкарыстоўваюць у літаграфіі, і некалькі разоў мажуць яе пэндзлем, намочаным у гэтай сумесі, кожны раз даючы магчымасць падсохнуць у цяні. Поты.м рэжуць паперу на кавалкі, а калі спатрэбіцца, злёгку разаграваюць надсвечкай, засцерагаючыся, каб не падгарэла.
NB. Для разнастайнасці льга замест апельсінавага ці лавандавага алею ўжыць бергамотавы, ружавы, гваздзіковы і г.д.
Калі замочваюць салёную ружу, дык не ў перагонным кубе, а ў іншай пасудзіне (глінянай), як мага лепш паліванай, бо медзь ад солі псуецца, а ружавая вада, што часта ўжываецца для вачэй, можа ў выніку зрабіцца шкоднай.