Літоўская гаспадыня
ці Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты...
Выдавец: Полымя
Памер: 366с.
Мінск 1993
Вынятую пражу палошчуць у халоднай вадзе і высушваюць у цяні.
КАРМАЗІНАВЫ КОЛЕР
На фунт шэрсці разводзяць у шасці квартах вады восем лотаў галыну, два лоты віннага каменю і ў атрыманым растворы пражу вараць паўгадзіны на маленькім агні, а потым сушаць. У вадкасць, якая засталася, дадаюць два лоты карміну, і зноў кіпяцяць у ёй ніткі.
Альбо ў чыстую ваду ўсыпаюць ад двух да чатырох лотаў карміну і два лоты падрыхтаванага сальвасэру і апускаюць туды загру нтаваную шэрсць. Калі паслятаго, як вынялі ніткі з фарбы, колер іх не будзе дастаткова насычаны ці не атрымаўся жаданы, пражу належыць прапаласкаць у лузе, а потым у вадзе. Змяненне адцення залежыць ад колькасці карміну.
БОЛЬШ ЦЁМНЫ КАРМАЗІН, ШТО НІКОЛІ HE ВЫГАРАЕ
Пражу грунтуюць, як для афарбоўкі ў ружовы колер. Далей дзейнічаюць наступным чынам. У фарбу, якая пасля гэтага засталася, дадаюць восем лотаў карміну, даводзяць да кіпення і кладуць туды фунт ужо загрунтаванай шэрсці. Кіпяцяць чвэрць гадзіны ці больш, затым выціскаюць ніткі, а ў каструлю, знятуюзагню, уліваюцьвосемшклянак халоднай вады. Бяруцьпаташ у жалезную лыжку, чэрпаюць ёй фарбу і выліваюць назад у пасудзіну, не скідваючы кавалкі паташу. Паўтараюць гэта, пакуль не зробіцца добры колер. Тады апускаюць туды пражу, кіпяцяць яе на маленькім агні, вымаюць, сушаць, палошчу ць і зноўсушаць у цяні.
Робяць для такога колеру і іншую грунтоўку. На адзін фунт шэрсці разводзяць восем лотаў галыну, два лоты віннага каменю ў шасці квартах вады і кіпяцяць ніткі паўгадзіны, увесь час варочаючы, а пасля сушаць.
NB. Цёмныя ці светлыя адценні кармазіну буду ць залежаць ад таго, больш ці менш дабаўляюць карміну і раствору паташу. Чым больш даюць паташу, тым колер атрымоўваецца цямнейшы. Залежыць гэта таксама і ад часу знаходжання шэрсці ў фарбе.
ЦЁМНА-ЧЫРВОНЫ КОЛЕР
У гарачую рачную ваду на фунт шэрсці ўсыпаюць восем лотаў галыну, чатыры лоты віннага каменю, усё кіпяцяць, збіраюць пену і кладуць у раствор пражу. Пасля кіпяцяць паўгадзіны і пакідаюць шэрсць у фарбе, пакуль не астыне. Выняўшы, высушваюць у цяні.
Асобна адзін фунт фарбы рэйты намочваюць у мяккай вадзе, расціраюць рукой усе камячкі, уліваюць у цёплую ваду і ставяць на маленькі агонь, ненадта награваючы, на паўгадзіны. Потым апускаюцьтуды загрунтавануюпражуіяшчэтрымаюцьнаагні,кабфарбасталадобрагарачай, ал е не закіпела, на пра цягу цэлай гадзіны. Тады тол ькі ад зін раз даводзяцьдакіпення, вымаюцьпражу, усыпаюцьжменюпаташу, стараннаразмешваюць, а калі растворыцца, кладуць шэрсць зноў і пакідаюць гадзіны на дзве. Потым яе палошчуць і высушваюць у цяні.
КАРМАЗІН, ХАЦЯ I HE ГЭТКІ ПРЫГОЖЫ, АЛЕ ГРЫВАЛЫ I ТАННЫ
Нашы літоўскія сялянкі такім спосабам фарбуюць шэрсць для абшыўкі краю на спадніцах і для паясоў, якія кожная дзяўчына на сваім вяселлі павінна падарыць гасцям.
Збіраюць маладоебярозаваелісце, гэта значыцьперадсвятым Пятром, і чым раней, тым лепей, атаксаматраву, празвануюзялёнкай (фарбавальная сярпуха. — Пер.), што расцена выганах. Усёсушаць у цяні на вольным паветры ці на печы, але не памногу, каб не перагрэлася. У чэрвені ў барах і на пустэчах цвіце мацярдушка (Origanum vulgaris), у яе моцны і даволі прыемны пах. На кожнай галінцы мае гронку маленькіх лілова-кармазінавых кветачак. Траву трэба зразаць цалкам у перыяд цвіцення і сушыць. Згаданыя расліны, паасобку высушаныя на печы, патоўчаныя ў ступцы і прасеяныя праз густос рэшата, захоўваюць, пакульнеспатрэбяцца.
Калі хочуць нешта фарбаваць, на ноч запарваюць вадой асобна сярпуху і бярозавае лісце, асобна мацярдушку і лісце з яблыні. Посуд накрываюць і ставяць у цяпле. Назаўтра фарбуюць пражу спачатку ў адвары сярпухі, дадаўшы шэсць лотаў галыну, а потым у мацярдушцы, таксама з галыном.
Каб атрымаць розныя адценні, належыць фарбаваць толькі ў адной мацярдушцы з лісцем яблыні. Чым больш бяруць мацярдушкі, тым колер будзе цямнейшы, а таксама зробіцца жаўтаватым.
NB. Сялянкі для атрымання больш цёмнага колеру замест галыну кладуць кавалак сала, а для больш светлага — несалёнае масла.
БЛАКІТНЫ КОЛЕР
На фунт пражы разводзяць шэсць лотаў галыну ў шасці квартах вару з мяккай вады і ў ёй кіпяцяць шэрсць. Выняўшы, прасушваюць. Гэта будзе грунтоўка. Фарбуюць жа так. Два лоты індыга’, дробна патоўчанага, заліваюць дзесяццю лотамі сернай кіслаты ў шкляным слоіку і мяшаюць драўлянай палачкай, пакуль не ператворыцца ў
У нас часта яўрэі прадаюць бярлінскую лазуру замест індыга. Таму, купляючы фарбу, сачыце, каб яна была цёмная : ў ёй свяціліся нібыта медзяныя часцінкі.
вадкасць. Тады пасудзіну абвязваюць пузыром і ставяць на дваццаць чатыры гадзіны ў цёплым месцы. He пашкодзіць, калі пастаіць і больш. Як індыга цалкам перагарыць, разбаўляюць яго адзінаццаццю лотамі мяккай вады і атрыманым растворам запраўляюць рачную ваду (кладуць па лыжачцы для кавы), якая кіпіць у вылуджаным катле ці каструлі. Пасля апускаюць туды маткі нітак адзін за адным праз пятнаццаць хвілін і павольна кіпяцяць да самага светлага колеру. Льга яшчэ папярэдне дадаць да фарбы ад чатырох да шасці лотаў галыну.
Аднак я ўпэўнілася, што першыя маткі захоўваюць самы чысты і прыгожы колер, а наступныя набываюць бруднае адценне. Таму раю кідаць спачатку тыя, якія павінны мець больш светлы тон, і раней іх вымаць. Для цямнейшай пражы паступова дабаўляюць фарбу — па адной ці дзве лыжачкі для кавы на кожны маток.
Двух лотаў індыга хопіць на восем фунтаў шэрсці, і ёй можна надаваць любыя адценні.
Чым больш даюцьсернай кіслаты, тым больш прыгожым будзе блакітны колер, таму вартаяебрацьнаадзінлотіндыгаадчатырохда шасцілотаў.
Іншы спосаб. Гэтак жа запраўленае індыга прымешваюць па лыжачцы да кіпячонай кіслай сыроваткі (з яе неабходна зняць пенку), папярэдне працэджаную пасля першага кіпячэння. Шэрсць кідаюць у гарачую фарбу, чвэрць гадзіны і болей кіпяцяць, а потым дастаюць і палошчуць у чыстай празрыстай сыроватцы. Сушаць у цяні.
ЗЯЛЁНЫ КОЛЕР
Адразу фарбуюць пражу ў блакітны колср. Потым бяруць чыстую ваду, усыпаюцьчатырылотывіннагакаменю,адзінлотгалыну,двалотыкуркумы, чатыры з паловай лоты падрыхтаванай салетравай кіслаты, усё моцна кіпяцяць і ў гарачую фарбу кладуць блакітныя маткі, пачынаючы з самага светлага.Трымаюцьпяцьхвілін,недаводзячыдакшення.Другіматок,замочаны разам з першым, дасгаюць пазней. Астатнія крыху кіпяцяць на маленькім агні, каб надаць ім больш цёмны колер, а дасыпаўшы яшчэ лот куркумы, кіпяцяць паўгадзіны. Чым святлей блакітная аснова, тым менш маток павінен знаходзіцца ў другой фарбе, больш цёмныя ніткі ў другі раз трымаюць даўжэй. Усю пражу потым палошчу ць у халоднай вадзе.
Гэта прапорцыя разлічана прыблізна на фунт шэрсці.
ІНШЫ ЗЯЛЁНЫ КОЛЕР
Вельмікіслуюрошчыну,узятуюздзяжы,разводзяцьуневялікайколькасці цёплай вады, усыпаюць у яе патоўчаны ў парашок і прасеяны жаўтазель1 уроўнайпрапорцыізсярпухай2,таксамаўвыглядзепрасеянага парашку, і крута замешваюць. Сухія блакітныя ніткі, афарбаваныя ў індыга, кладуць у гэтую сумесь і ставяць на два дні пад накрыўкай у цяпле.
Ён расце на пясчаных глебах і цвіце з мая па жнівень. Кветкі ў яго жоўтыя, падобныя на не зусім расцвіўшы гарошак. Усе травы для афарбоўкі павінны быць выс^шаны ў цяні, прычым добра разложаны, каб не перагрэліся ў кучы.
Сярпуха расце на нізкіх лугах. Сяляне ведаюць траву, бо выкарыстоўваюць для фарбавання.
Іх часта пераварочваюць і выціскаюць, каб фарба разыходзілася раўнамерна. Потым пражу вымаюць, густа перасыпаюцьяеўдраўлянай пасудзіне альховым попелам, абліваюць гарачай вадой, мяшаюць і выціскаюць, пакуль не зробіцца зялёнай. Альбо апарваюць вынятую з рошчыны шэрсцьлугам,апраздзвегадзіны мыюцьдачыста ўхалоднай вадзе.
NB. Некаторыя маткі можна ў другі раз афарбаваць. Для адных адценняў браць толькі сярпуху, а для іншых — адзін жаўтазель. У абодвух выпадках льга дадаць галыну.
ЯШЧЭ ЗЯЛЁНЫ КОЛЕР
Збіраюць траву, якую просты люд называе камянішнік лугавы, сушаць яе, наразаюць, кладуць у гаршчок, заліваюць вадой і гатуюць на працягу гадзіны. Потым, сцадзіўшы, кіпяцяць у адвары пражу дзве гадзіны, дадаўшы на адзін фунт шэрсці шэсць лотаў галыну. Пасля трымаюць у моцным лузе ці ў вары, запраўленым паташом, дванаццаць гадзін пад шчыльнай накрыўкай. Тадыдастаюцьніткі, палошчуцьу вадзе, а калі дрэнна ўзяліся, паўтараюцьфарбаванне і вымочванне ў лузе.
ЯШЧЭ ІНШЫ ЗЯЛЁНЫ КОЛЕР
На адзін фунт пражы даюць шэсць лотаў галыну, чатыры лоты куркумы ці бразіліну жоўтага паўфунта альбо столькі ж аранжавай фарбы арман. Усё кіпяцяць, працэджваюць і ў той вадкасці вараць шэрсць паўгадзіны. Потым бяруць чыстую ваду, уліваюць у яе індыга, падрыхтаванае для блакітнага колеру, такога адцення, якое хочуць атрымаць, і зноў кіпяцяць ніткі паўгадзіны. Ці да гэтай жоўтай вады прымешваюць індыга і ў ім фарбуюць.
NB. Л ьга яшчэдля разнастайнасці адценняў і розніцы колеру дадацьда куркумы і гал ыну вінны камень палову-два лоты. Можна таксама ўкінуць у блакітнуюфарбу пражу, ужоафарбавануюўжоўты колер. Натуральна, што розная грунтоўкадасцьі розныколер. Алегэтавыгоднадлястварэння шматлікіх відаўдрэў, травы і моху на дыванах. Таму належыцьадны маткі
фарбавацьспачатку ў жоўтай, а потым у блакітнай фарбе, а іншыя, наадварот, адразу ў блакітнай, а пасля ў жоўтай.
САМЫ ТРЫВАЛЫ ЗЯЛЁНЫ КОЛЕР
На кожны фунт шэрсці бяруць восем лотаў галыну, два лоты віннага каменю і разводзяць іх у вадзе. У гэтым растворы трымаюць і нават трохі кіпяцяць ніткі, а выняўшы, прасушваюць. Потым, у залежнасці ад таго, наколькі светлае адценне маюцца надаць, на адзін фунт пражы сыплюць ад чатырох да шасці фунтаў жоўтай рэзеды. (Яе льга мець дома, выпісаўшы насенне ў рыжскіх садоўнікаў, ці купіць ужо гатовую.) Дробна пасечаную і добра высушаную траву кіпяцяць і дадаюць да раствору галыну і віннага каменю, дзе грунтавалася пража, а пасля яшчэ кіпяцяць на маленькім агні паўгадзіны. Тады шэрсць дастаюць, палошчуць і высушваюць. Затым гэткім чынам афарбаваныя жоўтыя маткі апускаюць у блакітную фарбу з індыга (глядзі ніжэй) і пакідаюць там, пакуль яны набудуць жаданае адценне. Наколькі цёмны выйдзе зялёны колер, залежыць ад колькасці індыга.
Льганеапрацоўваць спачатку пражу галыном, афарбаваць яе адразу ў добра праваранай рэзедзе з дабаўленнем галыну і віннага камсню.