Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
Вацлаў Пануцэвіч
і жамомдзь
РОЗНЫЯ КРДІНЫ I НАРОДЫ
НСТОРНЯ
НЕНЗВЕСТНАЯ
НСТОРНЯ к.
Вацлаў ПАНУЦЭВІЧ
ЛІТВА I ЖАМОЙДЗЬ Розныя краіны і народы
Мінск
ХАРВЕСТ
Серйя основана в 2009 году
Учредйтель серйй «Нейзвестная йсторйя» A. Е. Тарас Оформленйе серіш Б. Г. Клюйко
Научноередактйрованйе й прймечанйя A. Е. Тараса
Печатается по мзданмю: Vaclati Panucevic. SAMOGITIA AND LITHUANIA The different Lands and Folks Chicago
1953
Пануцэвіч, B.
Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы / Вацлаў Пануцэвіч. — Мінск : Харвест, 2016. — 304 с.: мал. — (Немзвестная нстормя)
ISBN 978-985-18-3919-9.
Гэтая кніга дасюль заставалася невядомай чытачам на Беларусі. I вось прыйшоў час выправіць такую загану. Нягледзячы на тое, што сваё даследаванне Вацлаў Пануцэвіч выканаў 60 год таму, яно па-ранейшаму мае значную каштоўнасць для суайчыннікаў. У першую чаргу гэта тычыцца пераканаўчага доказу ім таго факту, што ліцвіны (продкі цяперашніх беларусаў) і жамойты (продкі цяперашніх летувісаў) былі рознымі народамі, якія гаварылі на розных мовах, жылі на розных землях, мелі розныя культурныя традыцыі.
ISBN 978-985-18-3919-9
© ООО «Харвест», 2014
ПРАДМОВА РЭДАКТАРА-ВЫДАЎЦА ч
Навуковыя і навукова-папулярныя працы гісторыка Вацлава Пануцэвіча (1910—1991) добра вядомыя сярод навукоўцаў беларускай эміграцыі ў краінах Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Але на сваёй радзіме яны па-ранейшаму застаюцца ў забыцці. Даўно пара ўхіліць гэтую несправядлівасць.
У сучаснай Беларусі перавыданыя некаторыя працы Пануцэвіча, прысвечаныя пытанням царкоўнай гісторыі. Аднак, на наш погляд, найбольш цікавае для шырокага кола чытачоў яго даследаванне старажытнага мінулага беларусаў і суседніх народаў. Пануцэвіч выдаў яго ў трох тамах. Аднак наклады ўсіх трох былі чыста сімвалічныя — 50 (пяцьдзесят) асобнікаў кожны! А калі ўлічыць яшчэ і тое, што гэта адбылося ў Злучаных Штатах 60 год таму, становіцца зразумела, чаму яны не дайшлі да айчынных чытачоў.
Зараз мы прапануем першы том даследавання, які быў выдадзены ў 1953 годзе.
Зробленыя ў ім высновы па шэрагу аспектаў не адпавядаюць сённяшнім канцэпцыям навукоўцаў. Але, нягледзячы на гэта, даследаванне В. Пануцэвіча па-ранейшаму мае значную каштоўнасць для суайчыннікаў. Асабліва гэта тычыцца пераканаўчага доказу ім таго факта, што жамойты (продкі цяперашніх летувісаў) і ліцвіны (продкі цяперашніх беларусаў) былі рознымі народамі, якія гаварылі на розных мовах.
Другі том прысвечаны апісанню і аналізу крыніц па тэме даследавання. Ён цікаваы толькі для вузкіх адмыслоўцаў. Гэтая кніга маецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Менску.
Трэці том мы спадзяёмся перавыдаць у агляднай будучыні.
Усе тры тамы былі выдадзеныя на беларускай мове лацінскім шрыфтам і на тарашкевіцы. Алесь Жлутка змарнаваў ведьмі
шмат часу і высілак на тое, каб перакласці зыходны тэкст на кірылічны шрыфт. На жаль, імёны або прозвішчы, этнічныя і геаграфічныя назовы аўтар прывёў у надзвычай архаічным ва-
рыянце, таму ў некаторых выпадках цяжка зразумець, што або каго ён меў на ўвазе.
Асобныя словы — у касых дужках — устаўленыя рэдактарам па меркаваннях стылю. Напрыклад: /яны/, /іх/, /гэрцаг/ і г. д.
У шмат якіх месцах адны і тыя ж назовы прыведзеныя то з маленькай, то з вялікай літары. Напрыклад: «літва» і «Літва»; «прусы» і «Прусы»; «жамойдзь» і «Жамойдзь», «крывічы» і «Крывіччына». Назоў з малой літарай пазначае племя (народ), з вялікай — краіну.
Кніга мела 1055 спасылак на крыніцы. Яны займалі прыкладна 40 % яе аб ’ ёму. Шматлікія спасылкі былі на дзве-тры старонкі і нават больш (!), уключалі вялізныя цытаты на латыні або на замежных мовах. Мы (A. Тарас і А. Жлутка) вырашылі адмовіцца ад іх. Справа ў тым, што пераважная большасць крыніц, скарыстаных аўтарам, — гэта старыя кнігі і артыкулы
і»а Adkul воіі uzioooa hety novy nazoG, ausim nievieлу a 9 1 na pabatku 10 st. padlu Chr. 528/? Voigt padkreSllvaJe, 5to Jon prySoU praz polskljs rala; ;:a zaohad. Prypadtova tjaviooa Joa nia moh no vat • -,.uro4 palakaG, letaplay jakioh z 12-14 at. at. karystajucoa.u supradstaGlefuiX da betaha avierd2adnia.naGety, Goty й da byaledni da razhladanaj terytO"
U druhoj paXavinie 10 st. paAla Chr. muaill adbyc&a vaZnyJa palltybnyja plaramlsny na ataroj burbtyno;J prastory, JaklJa vyjavllisla 1 ft nazovle kralny i й cusiedskiGh dabynieftnlaob.
PodynuJuOy ad Taoyta praz slam stehodtdzisG da Valfatana hebaja kralca vlaXa spakojnaje 2yboio, ebludziach JaJe 1511 butki, Sto beta "paoatura boatman gens" 530/, oi Jak plsaO Adam Bremenskl 1 Helnoid 531/:Sem» bi vol prutzol hoainua humanlas Irai", Gaeta napadanyja ukandyBaGskiml plrataml. Rap tan u pa/avlals 10 staho^dala tut райзХай pieravarop: kraina ste^iea la nlebiaSpl€5r.yia tabarara vaJenbGyny, halazdota dzlkc&ol, burbaraQ 1 vypadovaj bazaj dla vajennyoh paohodait haXoGnym bynam na ?ol5Gu 1 suaiednlja krainy. Castyja napady na PolSBu dali dumku BalesXavu, polekamu koralu г paruzumlsanl » a lasieakim iaparatarara cttonam III sprabavnd navlarnud lob na cbryioljanetva 1 hetyn sposabam ukluGy* ich u avaju sferu Gp/yvaG. £ GetaJ metaJ byG vys/auy Sv.Adalbert 1 Bruno, adnak abodvyja zhinuli, zabityja pruskaj vajen36ynaj. chutka byG arhanlzavany ріегЗу kry2ovy pa* chod Bules/avam na hety a/айпу iz svajoj spokojnaSci narod. Hod putnlej (1016) hetki pachod pravlott daokl karol. Kanut Vlallki 532/.
auxilium contra Kaaimirura Invooavlt... Cap/ 44: Tandem Roleslaus congregate exeroltatieslmurum inaumerata multitudine polonorum provinoios Cethurum farooi animo aggreditur... Per heo autem looa quldaa Gothe sou Prusul Boleslal famlliarlsslml, sed proditorea nequSssiral Pruthenorua danarils corrupt!, turbos elsotiasloe gentle Laohitarum duoere,,.. 1 h. d.
Старонка з арыгінала кнігі Пануцэвіча
(выдадзеныя да 1950 г.) на латыні, старажытнай грэцкай, на нямецкай, польскай і літоўскай мовах. He патрабуецца даказваць, што нашым чытачам, за рэдкімі выключэннямі, уся гэтая літаратура недаступная — і з прычыны адсутнасці яе ў бібліятэках, і з прычыны няведання моў.
Па-першае, гэта публікацыі вынікаў даследаванняў нямецкіх, польскіх, летувіскіх, беларускіх, расійскіх археолагаў (Фогт, Кастшэўскі, Шукевіч, Спіцын, Лер-Сплавіньскі, Шчэрба-
коўскі, Ляўданскі, Мілеўскі, Цэгак-Галубічова і іншыя).
Па-другое, творы антычных і сярэднявечных аўтараў: Герадота «Негоdoti Historiae»; Цэзара «Commentarii de bello Gallico»; Палібія «Historiae»; Страбона «Strabonis Geografica»; Плінія Старэйшага «Naturalis historiae»; Тацыта «Germania» i «Annales»; Іардана «Getica»; Пракопа Цэзарыйскага «Opera omnia»; Цітмара Мерзебургскага (ён жа Дытмар/Dietmar) «Die Chronik des Bischofs Thietmar von
Тытул першага выдання П. Дусбурга «Хроніка зямлі прускай»
Merseburg»; Адама Брэмен-
скага «Gesta Hammaburgensis ecclesiae pontificum»; Гельмольда «Chronica Slavorum»; Саксона Граматыка «Gesta Danorum»; Пятра Дусбургскага «Chronicon terrae Prussiae» (больш за 300 спасылак); Длугаша «Historia Роіопіае» і некаторых іншых.
Па-трэцяе, Пануцэвіч у шэрагу месцаў спасылаецца на працы сучасных яму гісторыкаў. Але такіх спасылак у яго менш за ўсё.
Малюнкаў у аўтарскай публікацыі было ўсяго толькі 25, да таго ж выкананых не прафесіяналам. Замест іх мы змясцілі ў кнізе больш за 130 іншых, якія ўзялі з сучасных навуковых выданняў.
Анатоль Тарас
VACLAU PANUCEVIC
ЖАМОЙДЗЬ I ЛІТВА РОЗНЫЯ КРАІНЫ I НАРОДЫ CHYKAGA
1953
VACLAU PANUCEVIC SAMOGITIA AND LITHUANIA THE DIFFERENT LANDS AND FOLKS CHICAGO
1953
ПРАДМОВА АЎТАРА
Пытаньне пачаткаў Жамойдзі, Прусаў, Яцьвягаў і Літвы прадстаўляе сабой вялікую блытаніцу ва ўсёй гістарычнай літаратуры ўсяго сьвету. На гэтую тэму можна знайсьці ў розных мовах нямала кніжак, на жаль, усе яны абаснованыя на памылковым выхадным поглядзе: быццам Жамойдзь і Літва твораць адно паняцьце, з той толькі розьніцай, што «Літва» ёсьць агульным назовам, а Жамойдзь і Аўкштота абазначаюць два складовыя плямёны «літоўскага» народу. Яшчэ шырэйшым паняцьцем мае быць назоў «балты», які абдымаў бы літоўцаў, латышоў, прусаў і яцьвягаў.
Нават сучасная крывіцкая /беларуская. — Рэд./ літаратура, адрозьніваючая ў прынцыпе Жамойдзь і Літву, як розныя этнічныя краіны, ня дала разьвязкі на паходжаньне ўсіх названых народаў, ані ня здолела прадставіць Вялікага Княства Літоўскага як чыста крывіцкай з’явы, дзе Жамойдзь была адной з правінцыяў гэтай дзяржавы, не адыграўшай большай палітычнай і культурнай ролі.
Калі ў чужой літаратуры пануе, можна сказаць, поўнае паблытаньне гэтага пытаньня, то ў нашай пакутуе таксама нязгодны з праўдай кампрамісовы погляд, авеяны «балта-славянскімі» тэорыямі, быццам Вялікае Княства Літоўскае ёсць супольным творам жамойдаў і крывічоў (беларусаў), дзе князі і пануючая верхавіна былі жамойдзкага паходжаньня, а дзяржаўны зьмест,
культура і дзяржаўная мова належалі нашаму народу. Прытым на доказ крывіцкасьці Вялікага Княства Літоўскага высоўваецца як наймацнейшы доказ дзяржаўная мова гэтага Княства. Аднак гэты адзіны доказ, хоць і выдатны, ня ёсць здавальняючы, на што жамойды знаходзяць супрацьдоказ, што дзяржаўная мова ня ёсьць вырашальным фактарам дзеля этнічнага абазначэньня дзяржавы. Дзяржаўнай мовай на Захадзе доўгі час была лацінская мова, не мае гэта абазначаць, што паасобныя нацыянальныя дзяржавы не існавалі ў Сярэдніх Вякох.
Заблытанасьць пытаньня аб паходжаньні Вялікага Княства Літоўскага мае свае глыбейшыя прычыны ня толькі чыста палітычныя з боку жамойдаў. Першыя гістарычныя весткі аб краінах і народах каля Балтыцкага мора перад з’яўленьнем Вялікага Княства Літоўскага не закранаюць этнічнай прыналежнасьці паасобных краінаў. Адсюль гістарычная навука XVIII, XIX і першай палавіны XX стагодзьдзя, няўзброеная яшчэ досьледамі дапаможных ведаў, як архэалёгія, антрапалёгія, мовазнаўства, гісторыя культуры і этнаграфія, апіралася галоўным чынам на пазьнейшых крыніцах, калі ўжо існавала Вялікае Княства Літоўскае і калі дзяржаўны назоў «Літва», «Litvania», «Lituaпіа» адносіўся да цэласьці, а часамі і да складовых частак гэтай дзяржавы.
Іншай прычынай, магчыма найбольш увёўшай заблытанасьць у гэтай справе, была распаўсюджаная Гашталдамі /Гаштольдамі. — Рэд.І у XV ст. (каб супрацьставіцца польскім імкненьням далучыць Літву да Польшчы і польскай прапагандзе аб «вышшасьці» польскай шляхты гэрбовай) фантастычная легэнда, што літоўскае баярства выводзіцца ад рымлянаў, якое ў старыя часы прыбыло адтуль і села ўЖамойдзі (адсюль мае быць «важнейшае» ад польскай гэрбовай шляхты). Легенда аб беспасрэдным паходжаньні літоўскіх баяраў з Рымскай Імпэрыі мела палітычна падмацаваць іх аўтарытэт бяз еднасьці з рэлігійным цэнтрам Рыму. Здаецца, што глыбейшай крыніцай гэтай тэорыі было праваслаўе, якое пашырылася ў той час сярод літоўскага баярства.