Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
ВАЦЛАЎ ПАНУЦЭВІЧ (Коратка пра аўтара)
Вацлаў Пануцэвіч нарадзіўся ў другой палове 1910 — першай палове 1911 гадоўувёсцыГожа,штокаляГорадні.Ягосапраўднае прозвішча не Пануцэвіч, а Папуцэвіч. Трэба адзначыць, што ў Горадні ды бліжэйшых ваколіцах прозвішча Папуцэвіч сустракаецца даволі часта.
У другой палове 1935 года ён — студэнт Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Але быў выключаны з ліку клерыкаў за беларускую дзейнасць. 3 восені 1936 году вучыўся на юрыдычным факультэце Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. Адсюль, а таксама з каталіцкай духоўнай семінарыі вядзе свой пачатак грунтоўная філалагічная падрыхтоўка спадара Вацлава, асабліва ў галіне лацінскай мовы, веданне якой значна дапамагло яму падчас працы з сярэднявечнымі помнікамі пісьменнасці, што датычыліся гісторыі Беларусі. Стаўся адным з арганізатараў «руху маладых адраджэнцаў».
У гэты час адбылася падзея, якая моцна паўплывала на далейшае жыццё спадара Вацлава — знаёмства з дзеячамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Спадар Вацлаў пісаў:
У канцы 1935 г. я асабіста запазнаўся з кс. Гадлеўскім ды да верасня 1939 быўяго супрацоўнікам. Перш я сустрэўся з кс. Адамам Станкевічам ды ягонымі супрацоўнікамі, што гуртаваліся пры вуліцы Завальная № 1, дзе была друкарня і ўсе ўстановы БХД. Кс. Гадлеўскі ў гэтым часе вельмі крытычна адносіўся да ідэалагічнай дзейнасці кс. Станкевіча і ягонай групы... В. Гадлеўскі на мяне зрабіў прыцягаючае ўражанне. Таму я таксама далучыўся да ягонай групы. Я адчуваў у ім чалавека глыбока веруючага, перанятага лёсам свайго народу ды незалежніка. Усё гэта мне болей падабалася, чымся дзейнасць кс. Станкевіча і BroHaft группы.
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, бясспрэчнымі лідэрамі якой былі ксяндзы Адам Станкевіч і Вінцэнт Гадлеўскі, хаця і заяўляла дасягненне поўнай незалежнасці Беларусі як канчатковую мэту дзейнасці партыі, да сярэдзіны 1930-х гг. фактычна арыентавалася на палітычную барацьбу, што не выходзіла за межы канстытуцыі (г. зн. прызнавала цэласнасць польскай дзяржавы). Але у новых палітычных умовах выявіліся супярэчнасці паміж двума галоўнымі ідэолагамі партыі. Ксёндз Адам Станкевіч імкнуўся надаць БХД агульнанацыянальны характар, адкрыць шляхі да супрацоўніцтва з усімі антыфашыстоўскімі партыямі Польшчы, у тым ліку і КПЗБ. Менавіта такую палітыку праводзіла ўтворанае ім Беларускае Народнае Аб’яднанне.
Ксёндз В. Гадлеўскі застаўся на цвёрдых антыкамуністычных пазіцыях і бачыў перспектыву ў супрацоўніцтве беларусаў з краінамі Восі ў выпадку новай вайны... Пасля расколу БХД летам 1936 г. групоўка В. Гадлеўскага стварылаўласную арганізацыю — Беларускі Народны Фронт. Пануцэвічу больш імпанавала выразная нацыянальная (ці нават нацыяналістычная) пазіцыя В. Гадлеўскага, таму ён і далучыўся да яго групоўкі. Аднак канчатковае палітычнае размежаванне дзеячаў былой БХД адбылося толькі праз паўгода пасля таго, як В. Пануцэвіч пазнаёміўся з ксяндзамі Гадлеўскім і Станкевічам. У канцы ж 1935 — першай палове 1936 г. ён паспеўяшчэ прыняць удзел у працы структураў рэфармаванай і пакуль што яшчэ адзінай БХД-БНА.
1 снежня 1935 г. Вацлаў Пануцэвіч згадваецца як сябра рэдкалегіі «Студэнцкай трыбуны» (моладзевага дадатку да газеты «Беларуская Крыніца» — галоўнага інфармацыйнага выдання БХД). У наступных нумарах «Студэнцкай трыбуны» друкуецца некалькі ягоных невялікіх артыкулаў. Пануцэвіч заставаўся актыўным супрацоўнікам гэтага выдання да вясны 1936 г.
Яшчэ адным важным накірункам яго дзейнасці ў гэты перыяд з’яўляеца праца ў Беларускім Інстытуце Гаспадаркі і Культуры (БІГіКу). БІГіК як і Таварыства Беларускай Школы займаўся пытаннямі культуры асветніцкай работы сярод шырокіх мас насельніцтва Заходняй Беларусі, але ў адрозненні ад ТБШ знаходзіўся пад уплывам дзеячаў хрысціянска-дэмакратычнага накірунку ў беларускім нацыянальна-вызваленчым руху.
Вацлаў Пануцэвіч
26 лютага 1936 года ВацлаўПапуцэвічбыўабраны сакратаром краязнаўчай секцыі інстытута, а таксама ўвайшоў у склад Урада (праўлення інстытута) у якасці гаспадара (заўхоза). У пачатку траўня таго ж года Вацлаў Папуцэвіч згадваецца «Беларускай Крыніцай» ужо як намеснік сябра Цэнтральнага ўрада БІГіКу.
Аднак у чэрвені 1936 rofla з выхадам у свет першага нумара газеты «Беларускі Фронт» раскол БХД-БНА стаўся фактам. Лінію Гадлеўскага падтрымалі Мікалай Шкялёнак, інжэнер Лявон Дубейкаўскі і студэнт Вацлаў Папуцэвіч. В. Папуцэвіч выконваў абавязкі выдаўца «Беларускага Фронту». Усяго да верасня 1939 г. выйшла 50 нумароў газеты. Выданне неаднаразова канфіскоўвалася, а рэдактар і выдавец падвяргаліся рэпрэсіям з боку ўладаў. За артыкул «Залежнасць ці незалежнасць» (№ 3 ад 30 жнўня 1938 г.) В. Папуцэвіч атрымаў год астрогу. Праўда, пакаранне было завешана, бо ў 1938—39 акадэмічным годзе ён працягваў навучанне ва ўніверсітэце.
Ён таксама рэдагаваў студэнцкі часопіс «25 сакавіка». Разам са «Студэнцкай трыбунай» «25 сакавіка» быў адным з самых значных выданняў беларускай моладзі напрыканцы 1930-х гг. Да канца 1938 года выйшла 4 нумары «25 сакавіка».
3 выбухам вайны 1 верасня 1939 года Вацлаў Папуцэвіч быў змабілізаваны ў польскае войска. Служыць ён павінен быў у 81 пяхотным палку гарадзенскіх стральцоў імя Стэфана Баторага, які размяшчаўся ў Горадні. Дарэчы сказаць, гэты полк польскай арміі быў тэрытарыяльным, у ім служылі толькі ўраджэнцы Гарадзеншчыны. У свой полк трапіць Папуцэвіч хутчэй за ўсё
не паспеў (яшчэ ў канцы жніўня 81-ы полк пакінуў Горадню, каб потым прыняць удзел у баях з усходнепрускай групоўкай нямецкіх войскаў) і 22 верасня трапіў у савецкі палон разам з іншымі салдатамі гарадзенскай групоўкі войскаў, але неўзабаве быў вызвалены.
У перыяд з восені 1939 па чэрвень 1941 года спадар Вацлаў жыў у Горадні, дзе працаваў настаўнікам разам са свайю жонкаю Ірэнай (яна была дачкой Эдварда Будзькі).
22 чэрвеня 1941 года В. Папуцэвіч таксама сустрэў у Горадні. Ужо ў канцы лета ён актыўна далучыўся да працы Беларускага нацыянальнага камітэта, арганізаванага беларускімі дзеячамі ў ліпені 1941 г. у Беластоку. У Горадні жа вяліся настаўніцкія курсы, якія ўзначаліў В. Папуцэвіч. Планавалася беларусізацыя праваслаўнай царквы і стварэнне беларускай праваслаўнай духоўнай семінарыі, аб чым звяртаўся 27 кастрычніка 1941 г. у гарадзенскі БНК біскуп Антоній. У кастрычніку В. Папуцэвіч быў нават прызначаны бургамістрам Горадні і на працягу аднаго месяца павінен быў пераняць справы ад паляка Гарбачэўскага, аднак далучэнне Беластоцкай акругі да Усходняе Прусіі звяло ўсе намаганні беларускіх дзеячоў на нішто.
У сярэдзіне лістапада 1941 года В. Папуцэвіч і разам з ім каля 100 чалавек выехалі з Горадні для беларусізацыі адміністрацыі акругаў Баранавічы, Слонім, Наваградак, Ліда. В. Папуцэвіч пасяліўся ў Баранавічах, дзе пражыў да лета 1944 года. Дзейнасць яго хутчэй за ўсё была звязана са школьніцтвам, бо ў верасні 1942 года ён наведваў беларускага школьнага інспектара ў Лідзе. Некалькі разоў сустракаўся з кс. Гадлеўскім, але актыўнага ўдзелу ў перыпетыях палітычнай барацьбы не прымаў.
Падзеі ліпеня 1944 года вымусілі Вацлава Папуцэвіча падацца ў выгнанне. Наступны раз мы сустракаем яго ўжо пад прозьвішчам Пануцэвіч у другой палове 1945 года як арганізатара беларускага жыцця ў лагеры для перамешчаных асобаў Ватэнштэт, што знаходзіўся ў Ангельскай зоне акупацыі Нямеччыны (за 10 км ад Браўншвайгу, Ніжняя Саксонія). Лагер быў даволі вялікі, у пачатку 1948 года ў ім было 716 беларусаў-
уцекачоў з БССР. Ужо 15 лістапада 1945 года ў лагеры была адкрыта гімназія імя Максіма Багдановіча, якая працавала аж да ліквідацыі лагера ў лютым 1950 года. Першым дырэктарам стаў Вацлаў Пануцэвіч, ён жа выкладаў лацінскую мову, яго жонка — прыродазнаўства. Навучанне ў гімназіі адыграла значную ролю ў выхаванні некалькі дзесяткаў маладых беларусаў, адарваных ад Бацькаўшчыны.
Цяжка перацаніць ролю В. Пануцэвіча ў арганізацыі скаўцкага руху сярод беларусаў у Нямеччыне. У 1946 годзе ён арганізаваў першы злёт беларускіх скаўтаў, прыняў удзел у выданні часопісаў «Шляхам жыцця» і «Напагатове». У Флёнбургу В. Пануцэвіч выдаў дапаможнікі для скаўцкай работы: «Скаўцкая кніжка», «Праца ў звязе», «...для кіраўнікоў скаўтаў». Скаўты мелі добрую арганізацыю і гуртавалі вакол сябе значную частку беларускай моладзі. Ужо ў красавіку 1946 г. В. Пануцэвіч узначаліў Згуртаванне Крывіцкіх Скаўтаў на Чужыне (ЗКСЧ), якое ў лютым 1950 г. аб’ядноўвала маладых беларусаў з Англіі, Аўстраліі, Аргентыны, Бельгіі, ЗША, Бразіліі, Канады, Нямеччыны і Францыі.
У лагеры Ватэнштэт, як адзіным ва ўсёй Нямеччыне, арганізавалася беларуская каталіцкая парафія, пробашчам якой быў айцец Міхась Маскалік. 3 красавіка 1948 года ватэнштэцкі парафіяльны камітэт выдаў уласны часопіс «Беларуская Думка», рэдагаваў яго В. Пануцэвіч.
Аднак з канца 1949 года беларускае жыццё ў лагерах для перамешчаных асобаў паступова заціхала. Страціўшы надзею ў хуткім часе вярнуцца на Радзіму, беларусы-эмігранты пачалі уладкоўвацца на чужыне. Вясной 1950 года Вацлаў Пануцэвіч разам з сям’ёй ад’ехаў ў ЗША.
Сорак гадоў, пражытых Вацлавам Пануцэвічам на амерыканскай зямлі, у Чыкага, сталі плённым перыядам у ягонай навуковай і грамадскай працы. Ужо ў траўні 1959 г. ў Нью-Йорку было заснавана Беларуска-Амерыканскае Каталіцкае Таварыства, якое за кароткі час згуртавала вакол сябе 150 беларускіх сем’яў. Старшынём арганізацыі стаў Станіслаў Грынкевіч, віцэстаршынём — Вацлаў Пануцэвіч. Дэлегацыя таварыства была нават прынята вядомым сваімі антыкамуністычнымі поглядамі кардыналам Спэлманам.
Актыўны ўдзел у жыцці беларускай каталіцкай парафіі ўсходняга абраду ў Чыкага і выданне часопіса «Беларуская Царква» (1956—1965) прынеслі В. Пануцэвічу вядомасць як значнага рэлігійнага дзеяча беларускай эміграцыі. У палітычнай працы дзейнасць В. Пануцэвіча звязана з Беларуска-Амерыканскай Нацыянальнай Радай, у склад якой увайшлі яе беларусы даваеннай і пасляваеннай хваляў эміграцыі, у тым ліку і слынны Язэп Варонка. В. Пануцэвіч з 1950 году выконваў у гэтай арганізацыі абавязкі сакратара. Рада выдавала свой бюлетэнь, спрабуючы звярнуць увагу амерыканскага грамадства на сітуацыю ў БССР.
Працягвалася праца В. Пануцэвіча і ў галіне скаўтынгу. У 1951 годзе ў Чыкага ім была заснавана моладзевая дружына «Пагоня», а пасля — «Арлы».