Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
Як бачым, Длугаш ня быў добра абзнаёмлены з этнічнымі розьніцамі прыбалтыцкіх народаў. Ён чуў легенду аб рымскім паходжаньні прусаў і літвы, і ад Дусбурга сьпісаў зацемку аб веры ды галоўным сьвятару Крывэ, што знаходзіўся ў Рамове. Ва ўсім праяўляецца няўпэўненасьць, што Длугаш высказвае словамі: «мяркуюць», «робіцца вядомым», «лічыцца», «перадаюць». Раз кажа, што аднолькавыя звычаі, мова і паходжаньне ў прусаў, ліцьвінаў і жамойдаў, то зноў перадае іншую чутку:
Усё ж лічаць, што яны былі не з аднаго ствала і мовы, але ўважаюць, што паходжаньне прусаў было іншым, чым у літвінаў і жамойтаў...
I трэйці варыянт — «gentec ipsae in prolatione verborum different», падобна як палякі, багэмы і русь.
Такім чынам, весткі Длугаша ня маюць большага навуковага значэньня. Разглядаць іх можна толькі як справаздачу розных чутак, да якіх нельга прывязаць даслоўнага абазначэньня. Ва ўсіх варыянтах чутак, пераданых Длугашам, міма падкрэсьленьня, што звычаі, мова і паходжаньне прусаў, літвы і жамойдзі ёсьць аднолькавыя, ня маем цьверджаньня, што яны не славянскія, a
толькі параўнаньне моўнай розніцы, падобнай якая існуе між палякамі, багэмцамі і русінамі.
Ня робіць таксама Длугаш ніякай зацемкі, што гэтая супольная мова прусаў, ліцьвінаў і жамойдаў датычыць усіх слаёў насельніцтва, як простага народу, так шляхты і баярства. У іншым месцы ён жамойцкую мову бачыць як самастойную, у якой некаторыя канчаткі напаміналі яму лаціну, а ў слоўніцтве кідалася ў вочы шмат славянскіх карэньняў. Але гэтая мова характэрная была ў Жамойдзі для «gentium vicinarum», для простага народу вёскі. 3 гэтага вынікае, што Длугаш, гаворачы аб мове, звычаях і паходжаньні прусаў, літвы і Жамойдзі мае на ўвазе не плебс, простанародзьдзе вёскі, а пануючую клясу, баярства, якое запраўды ў Прусах, Літве і Жамойдзі гутарыць адной мовай (з магчымымі дыялектычнымі адхіленьнямі), мовай крывічоў, мела аднолькавыя звычаі і супольнае славянскае паходжаньне. Пад паняцьцем «Lituania» Длугаш разумее ўсю прастору Крывіччыны, адьдзяляючы Жамойдзь і Русь.
Таксама і пад паняцьцем «літоўскай мовы» Длугаш не што іншае разумеў, як мову крывічоў. Гэта вынікае з ягонага апісаньня разбурэньня ў 1387 г. Ягайлам «вечнага агню» Знічу ў Вільні:
Кароль Уладзіслаў агонь, які яны лічылі вечным і які захоўваў у месьце Вільні, што была сталіцаю і метраполіяй племені, святар, які іх моваю называўся Зьніч...
Адначасова даецца сьцьвердзіць у Длугаша падзел насельніцтва Літвы на дзьве групы паводля рэлігіі: на ліцьвінаўкатолікаў і ліцьвінаў-схізматыкаў, з якіх першых проста называе «Lithuani», а другіх «Rutheni». Трымаючыся тэорыі аб рымскім паходжаньні літвы, жамойдзі і нават яцьвезі, Длугаш таксама падкрэсьлівае, што ўся прастора, якую займаюць гэтыя народы, ёсьць уласнасьцю так жа «gentis Ruthenicae», куды даўно пранікла праваслаўе і вытварыла рэлігійную мешаніну.
I ўрэшце Длугаш бліжэй спыняецца над Жамойдзяй і яе мовай, мовай не баяраў, але «gentium vicinarum» — простанародзьдзя.
Потым, калі суседзі да іх не мяшаліся, сьпярша жывучы вольна, карыстаючыся сваім правам і ўсё больш памнажаючыся ды разрастаючыся, яны назвалі ніжэйшую адносна Прусіі зямлю з
уласьцівасьці сваёй гаворкі Жамойцю, што значыць «ніжэйшая зямля», і ўрэшце спустошылі сумежную з Польшчаю зямлю, званую Жарачоны /Жараны. — Рэд.І... Гаворка ў іх лацінская, з невялікімі адрозьненьнямі, якая ад зносінаў з суседнімі народамі дастасавалася да ўласьцівасьцяў славянскіх словаў.
Такім чынам жамойцкая мова ў разуменьні Длугаша мела лацінскія элемэнты з словамі, прымыкаючымі да славянскіх.
Як бачым, ва ўсіх характэрных зацемках Длугаша няма яснасьці, станоўкасьці, а ўвесь матэрыял авеяны туманнасьцю рымскага паходжаньня літвы і іншых суседніх народаў. Гэта паказвае, наколькі быў бяскрытычны Длугаш, што сьвежа створаную ў Ліцьве легенду прымаў за вельмі вучоную тэорыю, якая засланіла яму ясныя і вачавідныя факты. He давала яму аб’ектыўнасьці ненавісьць да ўсяго некаталіцкага і няпольскага, у ягоных вачах літва, прусы і іншыя — гэта барбары, дзікары, якіх толькі прылучэньне да каталіцтва і Полынчы можа сцывілізаваць.
Больш ста гадоў пазьней пісаў Марцін Кромэр сваю «De origine et rebus gestis Polonorum», для якога Длугаш быў вялікім аўтарытэтам і які ня толькі не раз’ясьніў пытаньня аб паходжаньні літвы, прусаў, жамойдзі і яцьвягаў, але яшчэ больш заблытаў. Ён высіляўся даць «вучоную» разьвязку аб паходжаньні славянаўі неславянскіх народаў Сармацыі, але ня змог узьняцца на навуковую вышыню і выйсьці з кругу распаўсюджаных легендаў і домыслаў. Фінкель (L. Finkiel, 1883) уважае працу Кромэра за плагіят Длугаша, Вапоўскага і іншых.
У часы Кромэра рэлігійныя суадносіны ў Вялікім Княстве Літоўскім значна зьмяніліся ў параўнаньні да часоў Длугаша. Пачатная каталіцкая палітыка Ягайлы ўпрывілеяваць выключна баяраў-каталікоў мусіла скапітуляваць перад разьвіцыіём праваслаўя сярод літоўскага баярства257. Паняцьце Літвы і Русі, каталікоў і праваслаўных страціла сваё ранейшае значэньне.
257 Трэці агульны земскі прывілей з 6.V.1434 Жыгімонта Кейстутавіча аб зраўнаньні у правох каталікоў і праваслаўных; Чацьверты агульна-земскі прывілей Вялікага Князя Казіміра з 2.V.1457 г. і Пяты агульна-земскі прывілей Вялікага Князя Аляксандра з 6.III.1492 г.; Шосты агульна-земскі прывілей Вял. Князя Жыгімонта з 7.XII.1506 г.; Сёмы агульна-земскі прывілей, або Літоўскі Статут з 1529 г.
Ад Берасьцейскай вуніі вытварыліся новыя паняцьці: каталікоў-лаціньнікаў, уніятаў і дызуніатаў. Сярод каталікоў-крывічоў праводзілася палянізацыя духавенствам; каталікі-жамойды, дзякуючы рэфармацыі, пачалі абслугоўвацца ў жамойцкай мове, якую прускія рэфарматары (аб чым ніжэй) называюць таксама літоўскай.
Вось гэтая рэлігійная мешаніна, памяшаньне паняцьцяў, хто ліцьвін, хто рускі, хто жмудзін, была прычынай таго, што Кромэр, Каяловіч, Лукаш Давід і іншыя ў сваіх «вучоных» домыслах зьвязвалі назоў Літуанія з жамойдамі, што знаходзіліся ў Літве, прытым у гэтым няма ніякай пасьлядоўнасьці; слова Літва, Літуанія то абазначае ўсіх жыхароў В.К.Л. і супрацьстаўляецца Жамойдзі, то зноў звужваецца да літоўскіх жамойдаў. Кромэр як і іншыя названыя аўтары, не адважваецца аднак паставіць тэзы: Літва і Жамойдзь гэта непадзельны адзін народ. Кромэр кажа:
Лівы, жамойты, літвіны і прусы, утрымліваючы старую назву... дасюль між сабою ва ўжытку карыстаюцца адной і той жа мовай, цалкам не падобнай да славянскай, але якая мае не мала прымешаных лацінскіх словаў, амаль сапсаваных і адзначаных больш прыкметамі італійскімі альбо гішпанскімі, чым лацінскімі.
Значыць па-жамойцку (Кромэр ня знаў гэтай мовы, яна яму здавалася падобнай часткова да лаціны, больш да італьянскай мовы) гаварыў просты народ (lingua vulgo) у Жамойдзі, у Лівоніі (Латвіі), у паўночна-заходняй частцы Прусаў, якая асталася пры немцах, і жамойды ў Літве. Але і ў гэтым Кромэр няўпэўнены, бо ў іншым месцы кажа, што ў той частцы Прусаў, што асталася пры нямецкім ордэне:
У лісце Жыгімонта з 7.VI.1563 аб зьменах у Гарадэльскім прывілею і зраўнаньні ў правох станаў шляхты ўсіх веравызнаньняў між іншым сказана: «Мы з паны радамі нашымі абачыўшы, іж перад тым, ніж тот прывілей у Гародне выдан, станы і народы шляхоцкія знакамітымі службамі рэчы паспалітай і прэдкам нашым заслугуючыся, зацна вывышоны і учэсьнены былі, а к таму, іж тож бываючы ня толькі рымскага касьцёла паслушныя, але і грэцкага, у лавіцы рады продкаў нашых і нашае... ухвалаем і хочам меці, іж ад таго часу, ня толькі тые панове, шляхта і баяры, або патамкове іх, усіх зямель нашых таго ўсяго панства нашага, дараваньня прывілеяў і наданьня ўсіх вольнасьцей і праў земскіх ужываці і з іх ся весяліці маюць, каторыя суць подданы касьцёлу рымскаму і каторых тож прадкове кляйноты і гэрбы ў каруне Польскай прыймавалі, але тож і усе іныя стану рыцарскага і шляхоцкага яко Літоўскага, так і Рускага народу, адно бы былі веры хрысьціянскай»...
Вітаўт і Ягайла таксама былі праваслаўнымі. Аб Ягайле ў Длугаша:
«Альгерд... меў 12 сыноў ад адной рускай жонкі, дачкі князя Тверскага: Ягайла, Скіргайла, Барыс, Карыбут, Вігунт, Карыгайла, Нарымунт, Ленгвен, Любарт, Андрэй і Бутаў. Усіх юнакоў матка выхавала па грэцкаму абычаю на асновах грэцкага вызнаньня».
больш ужываная ў гэтых плямёнаў нямецкая мова, чым тая старая мясцовая, асабліва ў местах і гарадах, гэтак як у літвінаў прыйшла да ўжытку дзеля суседства і зносінаў з русінамі а таксама выведзеных калоніяў [русінская]: яны шмат карыстаюцца русінскай гаворкаю.
Інакш кажучы, у гарадох і местах Прусіі, а таксама і ў Ліцьве жамойцкаД мовы не было і насельніцтва гутарыла «sermone Russico», значыць крывіцкай мовай.
Як гэта сталася, што існаваў гэткі моўны падзел між жамойцкай вёскай і горадам, Кромэр ня ведае. Яму здаецца, што паўсюднае ўжываньне крывіцкай мовы ў Прыбалтыцы ёсьць вынікам славянскай калянізацыі гэтых зямель і бліскім суседзтвам да «Русі» (Крывіччыны).
У адносінах да яцьвягаў Кромэр таксама блытаецца. У адным месцы /ён/ кажа:
Языгі ж ці яцвінгі былі, як хочуць некаторыя, той жа мовы з Літвінамі, тых жа звычаяў і рэлігіі, і насялялі на поўдні ў Літве памежныя, суседнія з Польшчаю лясы.
Тут паўтарыў амаль даслоўна зацехмку Длугаша, быццам яцьвягі аднолькавага паходжаньня з Літвой. У іншым месцы падае зусім супярэчную да першай вестку:
Перадаюць, што дасюль засталіся нейкія нязначныя рэшткі іх (яцьвінгаў) у Літве і Русі, якія карыстаюцца цалкам адрознай моваю ад славянаў і літвінаў.
Як бачым, Кромэр, падобна як і Длугаш, ня ёсьць здавальняючай крыніцай адносна этнічных элемэнтаў Прыбалтыкі, у асаблівасьці прусаў, яцьвягаў, літвы і жамойдзі. Вырваныя паасобныя сказы абодвух аўтараў могуць наводзіць сугэстыю на неабазнанасьць чытача, быццам усе названыя народы адной мовы, звычаяў і паходжаньня (што і сёньня яшчэ бяскрытычна паўтараецца многімі), аднак як Длугаш, так і Кромэр на гэта не маглі даць станоўчага адказу і паўтаралі розныя погляды і домыслы ці нават нябыліцы. У аднаго і другога жамойцкай мовай гаварыла вёска ў Жамойдзі, частцы Прусаў, Лівоніі і жамойцкае
насельніцтва Літвы. Шляхта і мяшчанства, магнаты і сяляне Літвы гутарылі сваёй мовай, «sermone Russico» — так называюць крывіцкую мову В. Княства Літоўскага.