• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

    Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

    Вацлаў Пануцэвіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 304с.
    Мінск 2016
    119.27 МБ
    Аб Жамойдзі, каралеўскі ліст з 1524 г. «Што есьце прысылаў к нам брацью свою Венцлава і Мікалая а том, іж есьмо воласьць нашу Шаўленскую далі князю Яну, біскупу Вілянскаму... іно мы шляхты нашае ў павеце Шаўленском князю біскупу ніколі не давалі, a захавалі есьмо іх так, как княжат і панят і ўсю шляхтуў Велікам Княстве Літоўскам і у зямлі Жамойцкай. (...) Іно, веджа ацец наш Казімір і брат наш Аляксандар, каралі іх міласьць, і мы намней падавалі как пану старасьце Жамойцкаму і так вам, падданым нашым, множаства людзей і земль і пажыткаў нашых гаспадарскіх у зямлі Жамойцкай, а тымі часы мы, гаспадар, для каторае прычыны ня мелі быхмо моцы людзей нашых аддаваці...»
    Трэці Літоўскі Статут як быццам санкцыянаваў гэтую путаніцу, наказваючы пісару земскаму «рускімі літары і словы пісаці».
    Інакш справа прадстаўлялася яшчэ ў XV ст., за часоў Вітаўта, калі ён пісаў у 1420 г. да нямецкага караля Жыгімонта I: «ideo Szomoyth vocatur, quod in Lythwanico terra inferior interpretatur». Тады літоўская мова абазначала крывіцкую мову, у перакладзе на якую Жамойдзь значыла «зямля ніжэйшая».
    Гэтую літоўскую мову гэтак характарызаваў у XVII ст. Ргаеtorius:
    Die Littauische und jetzige Nadravische, Sudavische, Zalavonische Sprache ist eine Sprache gewesen nur dass sie in der Mundart in etwas und das das sehr wenig discrepiret, dooh dass sich alle Zeit wohl haben verstehen koennen. Die Littauische Sprache ist in Haussen so gemein gewesen, dass man LittauischRaussisch und Reussisch-Litauisch genannt, wie denn oben erweisen, dass die Littauen und Zamaiten erst alle sind Reussen genannt worden, daher die Littauische und Reussische Sprache sich hat sehr vermueschen muesten und ist selbige nachgeblieben. Und findet man aus diesen Fundament, dass ungeacht das Grossherzogthum Littauen dem Koenigreich Polen einverbleibt ist, dennoch seine sermonem patricium behaelt. Wie denn auch bis dato die Sprache in den Urtheilen wenn man sie der Reussischen entgegenhaelt, scheint fast Reussisch zu sein, doch was sie in etwas ins polnische deflectipet. Doch behalten die meisten Woerter den Radicem, den man in der preuscisch-nadrawischen und zalavonischen Sprache jetzo noch findet. Aus obigen erhaelt, dass die alte preussische Sprache einen ziemlichen Stri Strich in Europa eingenoMmen hat, naemlich Preussen, ein Theil Masuren, ganz Curland, Semigallen, Lievland, panz Littauen und die von da dependirenden Provincien, auch einen Theil von Moscau, als welche Laender von einem Krywe (Крывічамі. — B. П.) in einer Sprache sind regiert worden. Hiezu sind auch zu rechnen die Wenden in Pommern, als auch in Mecklenburg, item viele Oerter in Brandenburg und Lueneburg als welche eine sprache geredet, die mit der Preussischen eins ist, und hat diese Preussische Sprache ein stueck von Europa eingehabt, welches weit groesser als das roemische und franzoesische Reich ist265.
    265 Пераклад J.S. Vater. „Die Sprache der alten Preussen». Braunschweig, 1821.
    Жамойдзь і Аўкштота
    Адным з шырока пашыраных у сучаснай літаратуры «доказаў» на тое, быццам Жамойдзь і Літва тварылі адну непадзельную цэласьць, як тэрытарыяльную, так і этнічную, ёсьць так званая аўкштоцкая легэнда, або твораны міт Аўкштоты. Сутнасьць гэтай лягенды або міту заключаецца ў тым, быццам у склад Літвы, як агульнага назову, уваходзілі два плямёны з сваімі адзьдзельнымі тэрыторыямі: Жамойдзь і Аўкштота, terra inferior і terra superior.
    Аб Жамойдзі была гутарка раней, дзе мы падкрэсьлівалі, што ў аснове гэтага назову ляжыць паняцьце «zeme», што абазначае краіну, зямлю, заселеную адным племем, так як у фінаў паняцьце «та» (Suo-ma, Pier-ma, Me-rdve, Kastro-ma і інш.). Ад гэтага назову латышы, як пагранічнікі, называліся Земгалы, а насельніцтва гэтага племя ў паўночна-ўсходнім кутку Прусіі і займаная ім прастора — Zeme, ад чаго паходзіць злятынізованая форма Seme, Sembia, Sambia.
    Таксама і гэаграфічныя назовы сьведчаць аб гэтым, як напрыклад Жамовічы, вёска і фальварак гаспадарскі ў Лідзкім павеце; Жамовічы, вёска і фальв. над Нашай, павет Слуцкі; Жэймале, вёска ў павеце Расены; Жэйматэле, вёска ў павеце Владыславова; Жэйматэле, вёска каля Панявежа; Жэйматышкі, аколіца ў Віленскім павеце; Жэймэле, фальварак у Ковенскім павеце; там жа мястэчка Жэймы; Жэймэле, мястэчка, павет Панявежа; Жэймале, маёнтак, павет Вілкамірскі; Жэймэле, вёска ў Віленшчыне; Жэймяна, возера, павет Сьвенцяны, там жа асада Жэймяна; Жэйме, фальварак каля Шаўляў; Жэймішкі, вёска і фальварак у Віленскім павеце; Жэймэвяны ў павеце Шаўлі; Жэймы, вёска, павет Сэйны; Жэймы, места і маёнтак над рэчкай Жэмлянкай, прытоку Невяжы; дзьве вёскі ў павеце Вілкамірскім; там жа дзьве вёскі Жэймэ; Жэйтты — дзьве вёскі, павет Шаўлі; Жэймы — дзьве вёскі, павет Тэльша; Жэмагулы каля Мэйшаголы; Жэмэляны, мястэчка і вёска, павет Тэльша; Жэмгора, рака, павет Тэлыпа; Жэмгуле, вёска, павет Расена; Жэмянка, маёнтак, павет Вілкамір; Жэмігола — тры маёнткі і аколіца, павет Расена; Жэміты, вёска, павет Тэльша.
    Ад «жэмэ», «жэймэ» паходзіць і зборнае славянскае жамойць, як чудзь, вэсь, яцьвезь, голядзь, лів, корш. Гэаграфічныя назовы вымоўна сьведчаць аб гэтым, як напр. Жэмайце, вёска каля Панявежа; Жэмойдзінкі, павет Віленскі; Жмудзь, вёска каля Сэйнаў; Жмуйдкі, мястэчка, павет Вілкэмірскі; Жамойць, некалькі вёсак у заходняй Крывіччыне.
    У літаратуры прынята ўважаць, што жамойдзь, жмудзь паходзіць ад «zemaitia», што ў перакладзе на лацінскую мову абазначае terra inferior (ніжэйшая зямля). Гэткае тлумачэньне знаходзім у лісьце Вітаўта з 1480 г. да нямецкага караля Жыгімонта I, у Длугаша, у Мехавіты. Магчыма, што гэты назоў дадзены латышамі, якія разглядалі жамойцкую тэрыторыю ніжэйшай у параўнаньні да сваёй. Гэта мусіла наступіць перад паяўленьнем літвы ў басэйне Нёмана, бо ўжо ў XI—XIV стст. Жамойдзь як тэрытарыяльная адзінка знаходзілася вышэй ад тэрыторыі Літвы (быццам Аўкштоты). У кажным выпадку жэймы, жэйматы ці жэмайты — гэта абазначэньне племя, а не тэрыторыі. Звузеньне наступіла з хвілінай паўстаньня /гаспадарства/ Літвы, якая ўздоўж Нёмана сваім арганізмам разьдзяляла жэймаў на дзьве часткі: ва ўсходніх Прусах і ў кліне між Дубіцай (Дубісай), курамі і зэмігаламі. Дзеля таго, што фактычна ўся Жамойдзь ад самага пачатку заснаваньня Літвы знаходзілася пад уладай літоўскіх князёў і баяраў, дык гэты назоў стаўся і тэрытарыяльным абазначэньнем. У гэтым сэнсе і піша Вітаўт:
    Зямля жамойтаў, якая ёсць нашым дзедзецтвам і вотчынаю з законнага ўспадкавання ад нашых продкаў і дзядоў, якою мы валодаем і цяпер і якая таксама ёсць і заўсёды была адзінай з зямлёю Літвы, бо адна гаворка і адны людзі, але паколькі зямля Жамойтаў ёсць зямлёю ніжэйшай да зямлі Літвы, таму яна называецца Жамойдзю, што ў літоўскай /мове/ тлумачыцца як ніжэйшая зямля.
    Між іншым, гэтая вытрымка з ліста Вітаўта сталася асновай сёньня існуючага погляду быццам Жамойць і Літва «unum et idem, unum ydeoma et uni homines» y даслоўным значэньні. Гэткае разуменьне названага тэксту ёсьць памылковым. Вітаўт у сваім лісьце не дае выкладу аб этнічных суадносінах Жамойдзі і Літвы, але хоча пераканаць нямецкага кайзэра, як патрона
    крыжакоў, што ягоныя /Вітаўта. — Рэд.І прэтэнсіі да Жамойдзі і дакананы акт прылучэньня яе да Літвы ёсьць законныя. Таму ён падкрэсьлівае, што гэта зямля ад дзядоў і прадзедаў належала да Літвы і што яна /ёсць/ неразьдзельная частка прасторы, занятай тымі самымі людзьмі з той самай мовай і, дадайма, таго самага паходжаньня. Гэта зусім не абазначае, што падуладнае жамойцкае простанародзьдзе творыць неразьдзельную частку літоўскага народу і гутарыць той самай мовай. Што баяры ў Літве і Жамойдзі былі аднаго паходжаньня, гэта не падлягае ніякому сумліву і аб гэтым была гутарка раней.
    Далей Вітаўт карыстаецца хітрым, але аднасова і супярэчным іншым доказам: Жамойдзяй таму называецца, бо гэта ў мове жамойцкага насельніцтва абазначае, што ў перакладзе на мову літоўскую роўназначна з terra inferior, нізінай. Калі адны людзі і адна мова тут і там, то навошта перакладаць па-літоўску? Вітаўт стараецца выясьніць /што/ слова Жамойдзь (і Аўкштота, аб чым крыху ніжэй), безумоўна нялітоўскага паходжаньня, але зусім не даказвае тоесамасьці жамойцкай і літоўскай моваў.
    Фактычна папярэднікі Вітаўта разглядалі Жамойць, Зэмігалію (Сэмгалію), Курляндыю, хоць заваёваныя Літвой, але ўсё ж чужыя і не так дарагія, як карэнна літоўскія. Літва будавала абаронныя крэпасьці не на іншым, але сваім рубяжы па Дубіцы, Юры і Нёмане перад атакамі крыжакоў266, Мендаўг, Гэдымін, Скіргайла, Ягайла і сам Вітаўт267 у цяжкіх мамэнтах змаганьня аддавалі Нямецкаму закону ўсю Жамойдзь па Дубісу (Дубіцу), Зэмгалію і іншыя акругі.
    Межы Жамойдзі
    Ва ўсіх дакумантах адносяшыхся да Жамойдзі яна выступае як самастойная краіна з малой прасторай, якую, як піша Сільвіюс, можна прайсьці ўздоўж у працягу няпэўнага дня268. Яна знаходзілася, паводля дакладу на Саборы ў Канстанцыі
    266 Путнікі, Эйрагола, Расена, Лукава, Вілкія, Велёна, Вэндагола, Відукла і іншыя.
    267 Вітаўт аддаваў Жамойдзь Нямецкаму ордэну ў 1384, 1398, 1404, 1409, 1413 гг.
    268 Aeneas Sylvius: «Inter Livoniam et Prusciam parvam terram esse ferunt unius ferme die latam itinere quam Massagete (Samagite) colunt».
    Стараства Жаймойдзкае ў XVI—XVIII стст.
    (1415 г.)> «inter Livoniam et Lithuanian! prope Prussian!» (Паміж Лівоніяй i Літвой знаходзіцца Прусія).
    Запраўды гэта была невялічкая тэрыторыя. На поўнач ад Нёмана яна ніколі не даходзіла да Балтыцкага мора, і жэймы ня былі марскім народам. Ад мора аддзялаў Жамойдзь Куронскі пояс, які сягаў на поўдні да вусьця ракі Мініі ў Нёман. Мяжа з Корсю (Курляндыя, куры — фінскае племя) ішла прыблізна ад Нёмана ўверх Мініі да ракі Барты (Бартува), далей верхняй Бартай, пераходзячы на сярэднюю Вэнту.
    Дакумант з 1253 г. аб падзеле тэрыторыі між нямецкімі Законамі называе гэтую прыморскую паласу коршскай (курон-
    Аўкштота — гэта тэрыторыя Віленскай губерні
    скай) і падае коршскія мясцовасьці: Ceclis, Megowe, Dowsare, Pilsaten i «terra inter Scrunden et Semigalen» як «terra incultae», значыць незаселеныя269. Названую мяжу Жамойдзі з Корсю поўнасьцю пацьвярджае лінгвістыка і архэалягічныя раскопкі магілаў Жамойдзькага тыпу, якія сягаюць найдалей аколіцаў Крэтынгі.