Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
Воласьць Коркляне.
3 53 пералічаных баяраў 22 (41,5 %) прозьвішчы з жамойцкімі канчаткамі: Ян Нарушайціс; Марцін Кірбутайціс; Юцель; Ян Стэнайціс; Мікалай Даўкшайціс; Лаўрын Даўкшайціс; Юрыс Кіртутайціс; Мікалай Білайціс; Пётр Якайціс; Канчаль Вайнатойціс; Якубайціс; Уладыслаў Жамойціс; Віткус Мікалаевіч; Монкус Карэвайціс; Пётр Жэбенкойціс; Юры Эйстайціс; Станіс Рымшовіч; Пац Якубайціс; Мікалай Саўкантайціс; Валянцін Кагдзілайціс; Жвірбліс Мейжакціс; Пётр Піктурнос.
Воласьць Ужвента.
3 13 пералічаных баяраў 3 прозвішчы (23 %) з жамойцкімі канчаткамі: Юхно Багданойціс; Нарко Якойціс; Войтка Радойціс.
Воласьць Бержаны.
3 86 прозьвішчаў 7 баяраў (8,13 %) з жамойцкімі канчаткамі: Якуб Піктайціс; Войцех Даргайціс; Ян Станкелойціс; Мацей Лаўкінтойціс; Войчус Саўгоўдзіс; Даўгуціс Петрашэвіч; Мікуціс Мілашэвіч.
Воласьць Крожы.
3 162 пералічаных баяраў у 54 (33,34 %) прозьвішчы з жамойцкімі канчаткамі: Пётр Даўгялойціс; Мікалай Даўкшайціс; Стась Янойціс; Станіслаў Пікеліс; Юры Юдзейкайціс; Ян Мацкайціс; Андрэй Сташайціс; Юры Якубайціс; Станюль Велайціс; Петраш Эйткайціс; Грыцус Перванайціс; Станіс Бортка; Ян Пікайціс; Сцяпан Нарвашойціс; Доргіс Мінконтайціс; Мікалай Радвілайціс; Мацей Товатайціс; Мікуціс Монкайціс; Рымко Янкайціс; Віторг Коншайціс; Мікалай Дарналайціс; Ян Петкойціс; Станіслаў Радзівілайціс; Юры Мінмонтойціс; Станко Андрушкойціс; Януціс Андрушкойціс; Янка Кібартойціс; Грыц Андрушкайціс; Нарко Долкшайціс; Юцус Цэпровіч; Януш Кусаціс; Станіс Рукайціс; Яц Ваболайціс; Контрым Рукайціс; Будрус Радвілойціс; Венцко Сукайціс; Марцін Сункалайціс; Станіслаў Янойціс; Багдан Мацкайціс; Станіс Шажукайціс; Шымка Янойціс; Багдан Межайціс; Контрымук Піктайціс; Пацут Міцайціс; Грыгоры Радайціс; Будрыс Крымжтайціс; Білюс
Манкантовіч; Рымко Рагіс; Станіслаў Піктайціс; Юрыс Вікновіч; Нарко Лугайціс; Манвіл Кунайціс; Андрэй Монтвілайціс; Станіс Мартэйковіч.
Воласьць Кельменская.
3 34 пералічаных у рэестры баяраў 8 (23,5 %) прозьвішчаў з жамойцкімі канчаткамі: Пётр Станюкайціс; Ян Нарвошойціс; Марцін Разайціс; Гэткаўт Мінкаўдайціс; Лаўдзюс Будрайціс; Міцко Еднінайціс; Грыгор Пікалайціс.
Воласьць Тондзягола.
3 63 пералічаных у рэестры баяраў 14 (22,2 %) прозьвішчаў з жамойцкімі канчаткамі: Ромуціс; Юрыс Яўніловіч; Рупека Вішутайціс; Петко Таўтвілайціс; Міцко Віртартайціс; Аляксандр Станкойціс; Мацей Сталюкайціс; Раман Кіментайціс; Марцін Даргайціс; Мацей Стырпейкайціс; Марын Андрушкайціс; Юры Друсутайціс; Пётр Гэгалтайціс.
Двор Ясвойны.
3 55 пералічаных у рэестры баяраў 2 (3,63 %) прозьвішчы з жамойцкімі канчаткамі: Міц Мошовтойціс; Якім Даргілойціс.
Воласьць Відукле.
У рэестры пералічаныя наступныя баяры, сярод якіх няма прозьвішчаў з жамойцкімі канчаткамі: Грыц Мірэйковіч; Якуб Вітартовіч; Марцін Вековіч; пані Венцлавова Барташэвіч; Пашка падскарбяга нябожчыка (магчыма абазначае зямлю); Марціновая Петрашэвіч; Лукаш Мікалаевіч Вековіч; Мікалаевая Валадкевіча; Станіслаў Мікалаевіч — казак; Войцях Семашковіч; пан Станіслаў Кухміровіч; Адам Ганусовіч; пан Станіслаў Сірэвіч; пан Андрушка Руковіч.
Як бачым з перагляду вялікай колькасьці імёнаў і прозьвішчаў баяраў у Літве і амаль усіх у Жамойдзі вынікае, што прастора да Невяжы выпаўненая была амаль выключна славянскім элемэнтам, у Жамойдзі жамойды тварылі прыблізна 12,1 % усяго баярства (бяз Тэльшы, дзе нельга ўстанавіць ліку баяраў) у 1588 г.255.
255 Думаем, што многія з гэтых прозьвішчаў з жамойцькімі канчаткамі не абазначаюць, што і баяры, да якіх яны тычацца, былі жамойцкага паходжаньня, бо яны могуць быць жамойцкімі мянешкамі, як напр. Станіслаў Радвілайціс, Станіс Рымковіч; Войтка Радойціс; Ян Вайтойціс і іншыя.
Прытым найбольшая згушчанасьць славянскага баярства ў Жамойдзі знаходзілася ў раёне між Невяжай, Дубісай і Юрай ды Нёманам.
Славянскі элемэнт утрымаўся ў Жамойдзі аж да канца існаваньня Вялікага Княства. Паводля сьпісу насельніцтва ў 1866 годзе ў Жамойдзі этнічны склад насельніцтва прадстаўляўся наступна:
Акруга
жамойд.
славян.
жыдоў
немц.
усяго
Шаўлі
182 000
18 200
53 000
7500
261 700
Расена
146 000
10 700
42 000
2500
201 200
Тэльша
73 000
10 300
15 000
1000
99 300
Коўня
(за Невяжай)
572 000
59 000
159 000
19 000
893 400
Нічога дзіўнага, што пануючай мовай ня толькі ў Літве, але і ў Жамойдзі была крывіцкая мова, мова сядзеўшага там літоўскага баярства. Да XVI стагодзьдзя, г. зн. да часу рэфармацыі і рэлігійных рухаў, якія выкарыстоўвалі мовы падуладнага субстрату, ня маем ніякіх сьлядоў запісанай жамойцкай мовы. Але і пасля жамойцкая мова ўжывалася толькі ў малітвах і казаньнях, а ўсе запісы, у тым ліку і касьцельныя на Жамойдзі вяліся ў літоўскай, гэта значыць крывіцкай мове.
He інакш перадаюць весткі аб моўных суадносінах у Прыбалтыцы гістарычныя крыніцы з XV—XVI і пазьнейшых стагодзьдзяў.
Дзеля лепшага зразуменьня гэтых вестак трэба мець на ўвазце яшчэ і палітычную тэндэнцыю, створаную на пачатку XV ст. у Літве аб рымскім паходжаньні Літвы і Прусаў і штучнай падмацоўцы гэтай лягенды пры дапамозе спасыланьня на жамойцкую мову, як быццам сугучную з лацінскай.
Тацыт у «Germania» пісаў, што ў «Плямёны эстыяў... у якіх... мова бліжэйшая да брытанскай». На аснове гэтай зацемкі некаторыя аўтары, як W. Pierson (1875), August Bielenestein (1892), W. Kamieniecki (1916), C. Jullian (1920) шукалі падабенства між мовамі жамойцкай і кэльцкай.
Аднак вартасьць гэтых пошукаў ня мае большага навуковага значэньня, міма існуючага некаторага падабенства, характэрнага для ўсіх старых індаэўрапэйскіх моваў, бо 1) за часоў Тацыта, як сьцьвярджае архэалёгія, не было яшчэ жэймаў у Прыбалтыцы, 2) навейшая лінгвістыка і архэалёгія сьцьвярджаюць прыход жэймаў-латышоў не з захаду (з суседзтва кэльтаў), але з усходу, з вярхоўя Дзьвіны і Дняпра256.
Мюленгоф (Muehlenhoff) адмаўляе зацемцы Тацыта навуковае значэньне, кажучы:
Wer dies meinte, hatte allerdinge wohl einmal «britanisch» reden hoeren urteilte aber nach dem blossen fremdartigen Klange, nicht anders als jene Islaender des X/XI Jhs, die nach Amerika verschlagen, die eingeborenen dort glaubten irisch sprechen zu hoeren. Er kannte und verstand weder «britanisch» noch gallisch, weil er dann eben so gut wie andere Romer und gewaehrsmaenner des Tacitus gewusst haette,dass der «sermo» zu beiden Seiten des Canals «haud multum diversus» (Agricolae, 11) sei, und bei wirklicher Aehnlichkeit und naeherer Verwandschaft beider sprachen nicht die unbedingt naeher liegende Vergleichung des aestischen mit dem gallischen uebersprungen haette.
Тацыт сваёй зацемкай аб падабенстве мовы «Aestiorum gentes» да «Britanicae», а не да суседняй «suevicae» (гэрманскай) сьцьвярджае, што гэтая мова была розная ад нямецкіх плямёнаў і такім чынам дае бліжэйшае акрэсьленьне, чаго ня мог бліжэй азначыць пры апісаньні «Peucinorum Venedorumque et Fennorum nationes». Некаторыя выясьненьні гэтай зацемкі знаходзім у Тацыта, дзе ён, апісваючы племя Boudicca (Voadicca — Hasse, славянскае ў Брытаніі), кажа:
На трэці год выправаў ён адкрыў новыя плямёны, спустошыўшы народы аж да Таная (назва затокі).
Такім чынам сьцьвярджае Тацыт, што назоў ракі Танавы ў Англіі ёсьць aestuario nomen, інакш кажучы, што мова «Aestiorum gentes» на тэрыторыі Прыбалтыкі на ўсход ад Віслы
256 Працы Rozwadowskaha, F. Рарёе, К. Buga, А. Погодзіна, Г. Лаўмянскага, ЛерСплавінскага і іншых.
была гэткая самая ці падобная да славянскай на брытыйскім абтоку. Славяне гэтыя каля 786 г. пасьля Хрыста выэмігравалі ў Галію.
Суровецкі (Surowiecki) яшчэ ў XIX ст. у сваіх студыях над пачаткамі славяншчыны трапна зацеміў (у нямецкім перакладзе):
Брошкі позняй жалезнай эпохі (Паалкшнялайте, Летува. 1934 г.)
Bedenken wir bei den so offenbaren Verwandschaftsspuren dieser Voelker, so laesst sich kuehnlich annehmen, dass sie dieselben Weneten, wie die baltischen und andere gewesen und dass ein grosser Teil derselben mit Gewalt von ihnen getrennt, tief nach Norden gedreangt worden sei. Diese Verdraengung lasst sich nicht ablaeugnen, denn sowie die adriatischen und armorischen weneten mitten unter keltischen Voelkerstaemmen wohnten, ebenso haben sich auch bei den baltischen Weneten unverkennbare Spuren keltischer Nachbarschaft erhalten.
A6 зацемках Пталемэя, Іардана, Эйнгарта, Адама Брэменскага, Гэльмольда, Скандынаўскіх сагах, Вульфстана і іншых, сьцьвярджаючых адназгодна славянскасьць Прыбалтыкі, ужо была гутарка раней, дык гэтага матэрыялу ня будзем паўтараць.
Спынімся над сумліўным матэрыялам Длугаша і Кромэра з XV і XVI стст., які спрычыніўся да паблытаньня паняцьцяў.
Длугаш аб этнічных і моўных суадносінах у Прыбалтыцы піша наступна:
Было ж у той час лютае і жорсткае племя прусаў адданае
ідалапаклонству, шанаваньню дэманаў ды такой сляпой і цёмнай аблудзе, што пакланяліся як багам сонцу, месяцу, зоркам, зьвярам, птушкам, агню ды іншым створэньням. Некаторыя лясы, азёры і воды, якіх нельга было парушаць ловячы рыбу, палюючы ці высякаючы, яны лічылі сьвятымі. Яны маюць адмыс-
Жаночыя ўпрыгожваньні літвы, жамойтаў, палабцаў
ловую гаворку, якая хоць крыху паходная
ад лацінскай але мае нейкую згоднасць і роўнасць з літоўскай, і мелі амаль тых самых багоў, абрады і тыя ж сьвятасці, а таксама аднаго і таго ж самага сапраўднага найвышэйшага сьвятара з сядзібаю ў іх горадзе званым Ромаў, які лічыўся сталіцаю, і быў названы так ад Рыма. Яго загады не выкананыя паслухмяна з’яўляліся сьмяротным злачынствам, На іх мове ён зваўся Крыў.
Вядома, што прусы, літвіны і жамойты былі аднаго абычаю, мовы і роднасьці, а калі ўсчаліся грамадзянскія войны паміж Цэзарам і Пампеем і палала ўся Італія, яны пакінуўшы старыя селішчы, прыйшлі ў тыя краі, якія насяляюць цяпер і заклалі свае сядзібы ў гаях і пустках, на рэках, ставах і парослых балотах і заснавалі таксама галоўны горад Ромаў на ўзор Рыма ды зьмясцілі там свайго найвышэйшага святара. I хоць гэтыя плямёны вымаўленнем словаў адрозніваюцца, гэтак жа як палякі, багемцы і русіны, але тым не менш у многім яны сыходзяцца. Усё ж лічаць, што яны былі не з аднаго ствала і мовы, але ўважаюць, што паходжаньне прусаў было іншым, чым у літвінаў і жамойтаў...