• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

    Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

    Вацлаў Пануцэвіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 304с.
    Мінск 2016
    119.27 МБ
    ***
    Вацлаў Пануцэвіч пакінуў значную творчую спадчыну. Ён апрацоўваў і выдаваў казкі, чытанкі, пераклаў на беларускую мову «Падарожжа Гулівера да волатаў...» Дж. Свіфта*, напісаў некалькі кніжак пра беларускі скаўтынг. Зрабіў пераклад літургіі св. Іаана Залатавуста (Чыкага, 1958), якім карысталіся ў беларускай грэка-каталіцкай Спаскай царкве ў Чыкага.
    Асноўныя яго працы — кнігі па гісторыі Беларусі:
    «Zamojdz і Litva: Roznyja krainy і narody» (Чыкага, 1953—1954) «3 гісторыі Беларусі або Крывіччыны-Літвы» (Чыкага, 1965) «Крывіцкая этнаграфічная прастора»
    «Зь гісторыі вышэйшых школ у Беларусі. 1. Віленская акадэмія»
    «Пачаткі хрысьціянства на нашых землях з часоў Ізяслава» (1959)
    «Плян Агінскага 1811 г.»
    «Сьв. Афрасіньня Полацкая»
    «Сьвяты Язафат Кунцэвіч» (Чыкага, 1963; Полацк, 2000),
    «3 гісторыі Беларусі альбо Крывіччыны-Літвы» (1965)
    «Польская мова ў XIV—XVIII ст.ст. і каталіцкі касцёл у Вялікім княстве Літоўскім» (1967).
    * Swift J. Падарожжа Гулівэра да волатаў у краіне Бробзынгнаг. Пераклаў В. П. Фленсбург, 1949.
    Вацлаў Пануцэвіч
    3 гісторыі Беларусі
    або Крывіччыны Літвы
    Том Першы
    Назовы й Архэалёгія
    «Вінцэсь Гадлеўскі...» («Спадчына», 1993)
    «Літва і Беларусь»
    «Берасьцейская вунія»
    «Паўстаньне 1863 на Беларусі»,
    «Гарадзеншчына ў нацыянальным руху ў 1918—1919 гадах» («Бацькаўшчына», 1960-я; «Пагоня», 1994)
    «Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква» і іншыя.
    Большасць кніг выйшла мізерным накладам, з’яўляецца рарытэтамі. Яны патрабуюць перавыдання.
    Як бачым, навуковыя працы Пануцэвіча шырока ахопліваюць старажытную і сярэднявечную гісторыю Беларусі. Толькі пералічым назвы буйнейшых яго работ:
    Гэтыя кнігі друкавала заснаваная Вацлавам Пануцэвічам на пачатку 1960-х гадоў Беларуская Выдавецкая Сябрына. Акрамя кніг, Сябрына з 1966 года выдавала рэлігійна-гістарычныя часопісы «Беларуская царква» (кірыліцай) і «Litwa» (лацінкай).
    Гістарычныя тэорыі Вацлава Пануцэвіча, хаця і бясспрэчныя далёка не заўсёды, аднак вылучаюцца арыгінальнасцю, грунтоўным апрацаваннем, а колькасць выкарыстаных гістарычных крыніц, асабліва на лацінскай мове (вось дзе сказалася грунтоўная універсітэцкая падрыхтоўка), выклікае зайздрасць у любога гісторыка.
    3 найбольшай увагай Пануцэвіч даследаваў паходжанне назоваў Крывія, Літва, Жамойдзь, Яцвязь і па сутнасці пер-
    «ЮМ 1965
    ВВЛ*?УСК*Я аШАВЕЦКЛЯ СЯБЛМЯ
    шым сярод беларускіх гісторыкаў ставіў пытанне пра тое, як тэрмін Літва перамясціўся з цягам часу на тэрыторыю Жмудзі і як славяне-ліцвіны сталіся беларусамі. Як і Павал Урбан у сваёй кнізе «Да пытання аб этнічнай прыналежнасці старажытных ліцьвінаў», Вацлаў Пануцэвіч абгрунтоўвае славянскую этымалогію назова Літвы, падтрымліваючы ідэю аб тоеснасці старажытных ліцвінаў з люцічамі. Надзвычай арыгінальна, але ізноў жа вельмі доказна выглядае сцверджанне В. Пануцэвіча аб тым, што напярэдадні «хрысціянізацыі» ў канцы XIV ст. Літва была не паганскай, а яе насельніцтва вызнавала нейкую хрысціянскую ерась усходняга паходжання накшталт маніхейства.
    Памёр Вацлаў Пануцэвіч 25 жніўня 1991 года. Апошні дзень яго жыцця стаў першым днём незалежнай Рэспублікі Беларусь. Застаецца толькі пашкадаваць, што і дагэтуль імя яго працягвае заставацца на Беларусі амаль невядомым. А шлях да адраджэння — гэта ў першую чаргу шлях да сваёй гістарычнай памяці і да прынцыпаў унутранай свабоды, сфармуляваных Вацлавам Пануцэвічам:
    Адрадзіць сваё «Я», гэта значыць пераламаць самога сябе і прыняць, што ня толькі існую «Я», але існуе гэткае самае «ня Я» — другі чалавек з такімі самымі прыкметамі, асабовасцю і правамі. Сваё думанне асвяціць вышэйшаю праўдай хрыстовае навукі, што ўсе людзі — браты і што творым адну велізарную грамаду чалавецтва.
    ЗМЕСТ
    Прадмова рэдактара-выдаўца	3
    Прадмова аўтара	7
    ШТО ГАВОРАЦЬ АРХЭАЛЯ ГІЧ Н ЫЯ ДАДЗЕНЫЯ
    Глава 1. Сьляды першабытнага чалавека у Эўропе	12
    Глава 2. Новакаменная эпоха 	26
    Глава 3. Пытаньне індаэўрапейскіх народаў	40
    Глава 4. Бронзавая эпоха ў Эўропе 	59
    Глава 5. Жалезная эпоха	90
    Глава 6. Жалезная пара ў Прыбалтыцы 	107
    Глава 7. Сярэдняя жалезная пара (400—800 гг.)	129
    Частка II. СВЕДЧАННІГІСТАРЫЧНЫХ КРЫНІЦ
    Глава 8. Усходнія Прусы ў пэрыяд славянскай міграцыі да IX стагодзьдзя 	 162
    Глава 9. Перамены ў позняй жалезнай пары ў Прыбалтыцы. Паходжаньне Літвы і пачаткі Вялікага Княства
    Літоўскага	216
    Глава 10. Жамойдзь і Літва	269
    Заканчэньне 	 293
    Андрэй Вашкевіч Вацлаў Пануцэвіч (Коратка пра аўтара) 	295
    Навукова-папулярнае выданне
    ПАНУЦЭВІЧ Вацлаў ЛІТВА I ЖАМОЙДЗЬ: РОЗНЫЯ КРАІНЫ I НАРОДЫ
    Падпісана да друку 20.06.2016. Фармат 60х90*/іб.
    Папера газетная. Друк афсетны.
    Умоўн. друк. арк. 19,0. Тыраж 1500 асобнікаў. Заказ 1513.
    ТАА «Харвест». Пасведчанне аб ДРВВРДВ № 1/17 ад 16.08.2013.
    Вул. Кульман, д. 1, корп. 3, пав. 4, к. 42, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь. E-mail рэдакцыі: harvest@anitex.by
    Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». Пасведчанне аб ДРВВРДВ № 2/102 ад 01.04.2014. Пр. Незалежнасці, 79, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
    Гэтая кніга дасюль заставалася невядомай чытачам на Беларусі. I вось прышоў час выправіць такую загану. Нягледзячы натое, што сваё даследаванне Вацлаў Пануцэвіч выканаў 60 год таму, яно па-ранейшаму мае значную каштоўнасць для суайчыннікаў. У першую чаргу гэта тычыцца пераканаўчага доказу ім таго факту, што ліцвіны (продкі цяперашніх беларусаў) і жамойты (продкі цяперашніх летувісаў) былі рознымі народамі, якія гаварылі на розных мовах, жылі на розных землях, мелі розныя культурныя традыцыі.