Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
119.27 МБ
Нямала тут спрычыніліся таксама Пётр з Дусбургу і Длугаш, што да гістарычных фактаў /унёсшыя/ шмат свае нічым не абас-
нованай фантазіі. Яшчэ буйнейшую фантазію мелі гісторыкі XVIII і XIX стагодзьдзяў, як Нарушэвіч, Лелевэль і Нарбут, якія ў гэтым духу зьвялі пытаньне Літвы і Вялікага Княства да жамойдзкай праблемы1.
Яшчэ адной крыніцай заблытанасьці і памяшаньня паняцьцяў была рэлігійная падкладка. Праваслаўе ад свайго выхаднага асяродка Кіеўскай Русі атрымала неадлучны сынонім «рускай» веры і налажыла свой адпячатак на ўсім, што было зьвязанае з царкоўна-ўсходнім абрадам. Адсюль і пісьмо і самыя вернікі атрымалі акрэсьленьне «рускіх», «Русі», хоць тэрытарыяльна Русь абазначала Кіеўшчыну.
Супрацьстаўленьнем да «рускасьці» праваслаўя была Літва, спачатку нехрысьціянская, а пасля каталіцкая ў лацінскім абраду. Дзеля таго, што ў тыя часы вера (рэлігія) была вырашальным мерылам пры акрэсьленьні людзей, у многіх дакумантах чарадуюцца, быццам азначэньні дзьвюх народаў, «Літва» і «Русь», «літоўскае» і «рускае». Каталіцкія імкненьні у XIV—XV стст. мелі гэткі штучны падзел замацаваць юрыдычна праз прывілеі літоўскіх баяр-каталікоў. У XVI ст. прыйшлося ануляваць гэткія законы, бо, з аднаго боку, вядучая верхавіна літоўскага баярства ў пераважаючай большасьці належала да ўсходняга абраду, з другога боку, пашыраўся рэфармацыйны рух як сярод баяраў, так і простага народу. Лацінскі абрад ня здолеў утрымаць пачатнага сэпаратызму каталікоў і праваслаўных, «літвінаў» і «рускіх» (з моманту ўвядзеньня ў канцы XVII ст. польскай мовы ў ВКЛ супрацьстаўленьне мела характар «польскай» і «рускай» веры), таму пякучай патрэбай сталася рэлігійная унія.
Паняцьце «літоўскасьці» ў рэлігійным значэньні ў XVI ст. пачало звужвацца да жамойцкага элемэнту, чыста каталіцкага і не славянскага, сярод якога ўсходні абрад не пашыраўся. Замацоўваў гэты працэс пратэстантызм і кальвінізм, які на жывой жамойцкай мове пранікаў да жамойцкага насельніцтва, а за
1 Адам Нарушэвіч (1733—1796) — аўтар «Псторыі польскага народа» (у 7 тамах), выдамай у 1780—86 гг. (том 1 быў выданы пасмяротна у 1824 г.).
Іахім Лелевэль (1786—1861) — аўтар «Гісторыі Літвы і Русі да Люблінскай уніі з Поль шчай 1569 года», выданай у 1839 г.
Тэадор Нарбут (1784—1864) — аўтар «Гісторыі літоўскага народа» (у 9 тамах, выданых у 1835—1841 гг.), даведзенай да 1569 г. — Рэд.
ім пайшлі езуіты гэтым самым шляхом у абароне «літоўскай» веры ў «літоўскай» (жамойцкай) мове.
Ужо першыя аўтары з XVI—XVII і наступных стагодзьдзяў не маглі разабрацца ў рэлігійнай і этнічнай блытаніцы, якая вытварылася ў ВКЛ. He існавалі тады дапаможныя навукі, як архэалёгія, лінгвістыка, этнаграфія, каб адхіліць занавесу 3—4 стагодзьдзяў, а запісаных пераказаў, апрача «рымскай» легенды, ня было.
Вытварыўся такі стан, што ўсходні абрад далей карыстаўся крывіцкай мовай са штампам «рускасьці», лацінскі абрад сярод крывічоў — польскай мовай са штампам «польскасьці», а на жамойцкі элемэнт перайшоў прыпадкова, як вісячы ў паветры, назоў «літоўскі» ў гэткім рэлігійным паняцьці. У палітычным і дзяржаўным значэньні назовы «Літва», «літоўскі» ўтрымаліся да палавіны XIX ст. як абазначэньне Крывіччыны, не абдымаючы сабой ані Жамойдзі, ані Русі, і ўтрымоўваючы гэтым пачатнае сваё значэньне.
На гэтых усіх блытаніцах і разьвілася па сёньняшні дзень бескрытычная літэратура ў розных мовах. Гэтыя старыя памылкі падхапіла ў сваю карысьць жамойдзкая прапаганда і давяла пытаньне Літвы і Вялікага Княства да абсурду.
Зусім новае і яркае сьвятло на гісторыю Літвы і Вялікага Княства Літоўскага даюць нам дапаможныя навукі XX стагодзьдзя, а ў першую чаргу архэалягічныя пошукі. Яны поўнасьцю разьбіваюць усю фантазію сухіх гісторыкаў і такую ж жамойдзкую прапаганду, з другога ж боку выдатна падмацоўваюць і гістарычныя крыніцы.
Аўтар гэтай працы хоча падысьці да разьвязкі пастаўленага пытаньня не з традыцыйнага пункту гледжаньня, паўтараючы памылкі папярэднікаў, але з усебаковага асьвятленьня, шукаючы сапраўднага і бесстароннага адказу. Аўтар паставіў сабе за мэту кінуць новае сьвятло на ўсе дасюль заблытаныя і цёмныя пытаньні і пры дапамозе ўспамагальных навукаў і гістарычнай крытыкі накіраваць іншых на вялікі шлях з дасюлешняга тупіку.
Задуманая праца мае ахапіць тры тамы.
Першы том галоўным чынам базуецца на дасягненьнях архэалёгіі і прэгісторыі і мае за сваю мэту даказаць:
а)	сутнасьць славянскай матэрыяльнай і духовай культуры;
б)	яе засяг на ўсю Прыбалтыку;
в)	дакладнае вызначэньне жамойдзкай духовай і матэрыяльнай культуры, час яе паяўленьня ў Прыбалтыцы і засяг;
г)	славянскасьць прусаў і літвы, іх паходжаньне і час выхаду на гістарычную арэну.
Другі том зьмяшчаць будзе гістарычную аналізу ведамых крыніцаў да пытаньняў першага тому.
Трэйці том мае прадставіць разьвіцьцё гістарычнага працэсу Крывіччыны, Прусаў і Жамойдзі да XV ст. пасьля нараджэння Хрыста.
Частка I
ШТО ГАВОРАЦЬ
АРХЭАЛЯГІЧНЫЯ ДАДЗЕНЫЯ
Глава 1
СЬЛЯДЫ ПЕРШАБЫТНАГА ЧАЛАВЕКА ЎЭЎРОПЕ
Навука згодна сьцьвярджае, што чалавек паявіўся на зямлі ў чацьвертай эпосе (плейстацэне) разьвіцьця жыцьця на зямлі, пайменна на час дэлювіюм2. На гэты час прыпадаюць вялікія кліматычныя забурэньні, у выніку якіх Эўропу і Паўночную Амэрыку наведаў холад, а з поўначы насунуўся ледавік, які дайшоў у Эўропе да Карпатаў і Альпаў, займаючы прастору Скандынавіі, Ісляндыі, Англіі, Ірляндыі, Бэльгіі, Галяндыі, Нямеччыны, Польшчы, Крывіччыны, Прусаў, Жамойдзі, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, Даніі і паўночнай Расеі.
2 Дэлювіюм (ад лацін. «deluo») — такі гістарычны перыяд, калі на схілах і ў падэшвы ўзвышшаў назапашваліся часціны горных парод, змытыя адталымі і дажджавымі водамі. — Рэд.
Ледавік прадстаўляў сабою велізарны нанос лёду, сьнегу, каменьняў, пяску і гліны і даходзіў да 100 і больш мэтраў таўшчыні. Гэтая халодная пара, як цяпер даказана навукова, не была бесперапыннай, але мела і цёплыя пэрыяды, у часе якіх ледавік таяў і адыходзіў на поўнач, а пасьля з паваротным ахаладжэньнем вяртаўся назад. На аснове назіраньняў паўночных Альпэйскіх рэкаў нямецкія вучоныя Пэўк (Peuk) і Брукнэр (Brueckner) устанавілі чатыры галоўныя ледавіковыя пэрыяды ў Эўропе. Ад назоваў Альпэйскіх рэкаў гэтыя ледавіковыя пэрыяды называюцца: Гюнц, Міндэль, Рыс і Вюрм (Guenz, Mindel, Riss, Wuerm).
У міжледавіковых пэрыядах было так вялікае пацяпленьне, што ў Францыі і Гішпаніі жылі ў той час такія зьвяры, якія цяпер знаходзяцца ў Афрыцы, прыкладам ільвы, гіпапатамы і іншыя. Гэтыя міжледавіковыя пэрыяды называюцца: Гінц-Міндэль, Міндэль-Рыс, Рыс-Вюрм. У Скандынавіі, Даніі, Нямеччыне,
Найболыйае пасоўваньне педавікоў у Еўропе
Польшчы, Крывіччыне, Прыбалтыцы і Фінляндыі існуюць сьляды ўсіх чатырох ледавікоў, вынікам якіх ёсьць велізарныя наносы пяскоў, гліны, вапны, каменьняўу адпаведных напластаваньнях, наносы скандынаўскага граніту і вялікая колькасьць азёраў на прасторы паўночнай Эўропы — асабліва ў Фінляндыі, Прыбалтыцы, Крывіччыне, Прусах, Паўночнай Нямеччыне і Даніі. Кірунак адыходзячага ледавіка наглядна паказвае паўночназаходні кірунак усіх бальшых сярэдня-эўрапэйскіх рэкаў, як Заходняя Дзьвіна (Даўгава), Вяльля (Вілія), Нёман, Прыгора (Прэгола), Буг, Вісла ад Варшавы да Торуня, Варта, Одра (Одэр), Лаба (Эльба). Сталася гэта таму, бо ў часе таяньня ледавікоў зьбіралася велізарная колькасьць вады, якая сьцякала, згодна з пахіласьцю эўрапэйскага кантынэнту на поўнач, у паўночным кірунку, але таючы ледавік тварыў яшчэ запору для спаду вады ў гэтым напрамку.
Ведама, у часе трываньня ледавікоў, на прасторы імі занятай, немагчымае было расьліннае, зьвярынае і чалавечае жыцьцё, а жыцьцё папярэдніх пэрыядаў было зьнішчанае і пакрытае ледавіковымі наносамі. Пасьля адыходу ледавіка паступова паяўлялася спачатку бедная расьліннасьць, мох, травы, кусты і дрэвы, характэрныя для паўночных тундраў, а потым у меру пацяпленьня штораз буйнейшая расьліннасьць — лясы іголкавыя і лісцястыя.
Пасьля канчатковага адыходу ледавіка пацяпленьне праўдападобна асягнула свой найвышэйшы пункт, бо ў Швэцыі пачалі расьці дубы, клёны, ліпа, бярозка, граб і іншыя лісьцястыя дрэвы, характэрныя для цяплейшага клімату. Таксама ў той час сярэдня-эўрапэйская прастора мела іншы выгляд, як у нашыя часы. Балтыцкае мора злучалася спачатку з Паўночным упоперак Швэцыі, а з Паўночным акіянам цераз Фінляндыю. У наступным пэрыядзе Балтыцкае мора сталася фактычна вялікім возерам з салодкай вадой, бо было акружанае з усіх бакоў сухазем’ем, a то з прычыны ўзвышэньня зямлі ў Даніі і Фінляндыі. Толькі ў апошнім пэрыядзе воды Балтыцкага мора злучыліся зноў з Паўночным у Катэгацкім праліве.
У залежнасці ад кліматычных пераменаў тварыўся і зьвярыны сьвет. 3 хвілінай паяўленьня сякой такой расьліннасьці
прыходзяць сюды паўночныя зьвяры: алені, мамуты, паўночныя козы, сібірскія насарожцы, дзікія коні, зубры і іншыя. 3 далейшым пацяпленьнем тундра замянялася на стэп. Паўночныя зьвяры ішлі далей на поўнач, а ў стэпе жылі: ласі, туры, дзікія аслы, дылювіяльныя коні, антылёпы, пячэрныя мядзьведзі,
ваўкі, лісы і розныя грызуны.
Аснаўная маса гэтых зьвяроў — гэта расьлінаеды вялікага
складу і дужасьці, здольныя да хуткага руху з аднаго месца на другое. Халодны клімат забясьпечваў іх у вялікай меры перад небясьпечнымі дзярунамі, як ільвамі, тыграмі, лямпартамі і ім падобнымі. Гэты мамэнт важны дзеля зразумленьня жыцьця
першабытнага чалавека ў пасьляледавіковай Эўропе. Паймен
на першабытны чалавек займаўся лоўляй гэтых зьвяроў. Прымітыўныя ягоныя прылады, як камень, калок ці астрыё з косьці змушалі яго паляваць на вялікіх зьвяроў, якіх можна было нагнаць на абрывы рэкаў, на скалы і г. п., і гэткім спосабам здабыць сабе ежу на даўжэйшы час. Паляваньне на малых зьвяроў, прыкладам на зайцоў, зусім яму не аплачвалася і часта пераходзіла ягоныя магчымасьці, дзеля
Каменныя прылады эпохі палеаліту
большага спрыту зьвяроў.
Такім чынам з адыходам ледавіка на поўнач пасоўвалася за ім расьліннасьць, за ёю расьлінаедныя зьвяры, а за імі чалавек, пакуль ён не дайшоў да паўночнага Скандынаўскага ўзьбярэжжа. Тут, калі ўжо не хапала зьвяроў, прымушаны быў карміцца вустрыцамі (мушлямі), якіх вялікія астаткі з прыладзьдзем першабытнага чалавека знойдзена на Нарвэскім пабярэжжы.