• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

    Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

    Вацлаў Пануцэвіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 304с.
    Мінск 2016
    119.27 МБ
    Аднак нельга звужваць руху белага чалавека выключна да кірунку паўдзённа-ўсходняга ці ўсходняга.
    Розныя расы белага насельніцтва ў нэаліце праявілі велізарную пружкасьць па Пярэдняй Азіі ва ўсіх кірунках, ахапляючы прастору Індыі, Паўночнай Афрыкі, паўдзённай і заходняй Эўропы. Сьляды гэтага паходу знаходзім у розных расах хатняй жывёлы і гатунках расьлінаў, якія паходзяць часткова таксама з Індыі і Афрыкі, ды ў параўнаўчай лінгвістыцы.
    Параўнаўчая лінгвістыка дае доказы аб існаваньні чатырох выхадных моўных групаў у пярэдняй Азіі сярод белага насельніцтва. Гэтыягрупызавалодаліўэпохунэалітувелізарным прасторам Азіі, Афрыкі і Эўропы і стварылі цывілізацыйныя цэнтры, якія прамянявалі сваёй культурай на іншыя краіны старога сьвету. Да гэтых групаў належаць: дравідская, хаміцкасэміцкая, іранска-каўказкая і індаэўрапэйская.
    Творам дравідаў
    была адна з найста-
    рэйшых цывілізацыяў сьвету ў ніжнім цячэньні ракі Інду, ведамая пад назовам Мохенджо Даро (Mohenjo Daro) ад галоўнага свайго асяродка. Ужо каля 3400 гадоў перад Хрыстом яна стаяла на вялікім культурным узроўні і можа быць параўнаная да падобнай цывілізацыі Сумэру ў Мэзапатаміі і з цывілізацыяй Эгіпту. Адкрыцьцё Mohenjo Daro дае асновы да дапушчэньня, што і цывілізацыя Сумэру ў Мэзапатаміі была
    Прадстаўнікі хаміта-сэміцкай расы
    творам дравідаў, тым болып, калі яна ня была ані сэміцкай, ані індаэўрапэйскай, ані каўказскай. Дравідыйскія мовы сёньня існуюць галоўным чынам у паўдзённа-ўсходнім Дакане і каля Кэляту ў Бэлюджыстане, як востраў астаўшыся з старадаўнага дравідыйскага прастору. Такім чынам група дравідаў із свае прабацькаўшчыны ў паўночна-заходняй частцы Пярэдняй Азіі праз Пэрсію завалодала паўдзённа-ўсходнім прасторам Азіі, стварыла цывілізацыйныя цэнтры і адсюль аддзейнічывала на далейшыя прасторы, на паўночную Афрыку і паўдзённую Эўропу.
    Да іранска-каўказкай групы належалі старадаўныя народы, якія таксама належалі да кругу цывілізацыі сумэра-акадзкай і карысталіся кліновым пісьмом ды сядзелі ў міжрэччы Тыгру і Эўфрату (Хальды, Субары, Кашыты і Эламы), а таксама ў Малой Азіі (Пратагэты, Лыкі, Кары і Ліды). Гэтая прастора з-над верхняга Тыгру і Эўфрату лучылася беспасрэдна з Каўказам, дзе пасёньня існуюць шматлікія каўказкія мовы (Грузіны, Лазы, Мінгрэлы, Абхазы, Чаркесы, Чачэнцы, Дагестанцы, Самурцы і г. д.); лік іх пераходзіць за 50.
    Іранска-каўказкая група адыграла вялікую ролю ў засяленьні Эўропы ў басэйне Міжземнага мора і стварэньні асноваў эўрапэйскіх культурных старых цэнтраў. Іхняя міграцыя ішла з Малой Азіі праз Кыпр (Cyprus), Эгэйскія востравы, Крэту да Грэцыі, Італіі, Гішпаніі, Францыі і далей на поўнач і адносіцца на 3000 г. перад Хрыстом. Яны, г. зн. іранска-каўказкія мігранты, стварылі слаўную крэтанска-эгэйскую культуру, якой найбольшае разьвіцьцё прыпадае на 2500 год перад Хрыстом. У Грэцыі каўказкія пэлазгі далі асновы вялікай будучыні гэтай краіны, так як на Апэнінскім паўабтоку таго-ж паходжаньня лігуры. Іранска-каўказкія плямёны завалодалі таксама Ібэрыйскім паўабтокам, дзе каля 3000 г. паўстае альмерыйская культура нэаліту, як напластаваньне на даўнейшую мяшаную культуру белага і чорнага насельніцтва, на так званую капсійскую культуру6. 3 культуры нэаліту разьвілася пазьней культура бронзы на гэтай жа прасторы. У сярэдняй Гішпаніі міжземнаморская і
    6 Капсійская культура была распаўсюджана ў Паўночнай Афрыцы і Усходняй Гішпаніі. Яе назоў паходзіць ад стаянкі Капсы ў сучасным Тунісе. — Рэд.
    каўказкая група творыць т. зв. культуру званаватых чашаў, засяг якіх даходзіць на ўсходзе аж да Буга.
    3 мяшанай культуры хаміцкай (аб чым ніжэй) і ібэрыйскакаўказкай паўстала культура мэгаліту, характэрная ўжываньнем у будаўніцтве вялікіх каменных плітаў, шлях якой вызначаецца ад Міжземнага мора праз заходнюю Эўропу аж да Ірляндыі. Асабліва характэрнымі паказьнікамі гэтага шлаху з’яўляюцца круглыя дамы і круглыя магілы (на ўзор дамоў), паховіны памёршага ў памяшканьні ў сьпячай пазыцыі. Шухардт (Carl Schuchardt) уважае, што дольмэны, мэнгіры (каменныя магілы з плітаў і вялісныя каменныя помнікі) залічыць трэба да кругу мэгалітнай культуры, творцам якой была т. зв. заходняя раса, або спалучэньне міжземнаморскіх элемэнтаў з ібэрыйскімі. Сьляды гэтай культуры знаходзім, пачынаючы ад Швэцыі, у Даніі, Паўночнай Нямеччыне, Бэльгіі, Англіі, Заходняй Францыі, Партугаліі, Гішпаніі, Мароку, Альжыры, Тунісе, Кырэнайцы /усучаснай Лібыі. — Рэд./ і Палестыне. Некаторыя ўплывы гэтай культуры выступаюць і на ўсходзе Эўропы, пайменна на Паморы, Прусах, Заходняй Крывіччыне і на Валыні ў культуры г.зв. каменных скрыняў, дзе хаваліся памёрлыя, аб чым будзе ніжэй.
    3 мешаніны міжземнаморскай каўказкай групы з існуючым насельніцтвам на Ібэрыйскім поўабтоку паўстаў народ ібэраў. Назоў гэты абазначаў калісьці каўказцаў над ракой Рыён (грузінаў) і як такі паўтараецца доўга ў старых крыніцах аж да Іардана (Jordanis, Jordanes) у VI ст. Сярод насельніцтва поўабтоку, відавочныя таксама ўплывы армянскія (дынарскія, аб чым ніжэй). Перш за ўсё мова сёньня-
    Жанчына старажытнай іберскай расы
    шніх баскаў, як востраў між раманскімі мовамі, выяўляе сувязь з мовамі паўночнага Каўказу. Дыялекты ібэра-баскійскія праз заходнюю Францыю даходзілі да Англіі і Ірляндыі, а як дыялекты піктаў і каледонаў утрымаліся ў Шкоцыі /Шатландыі. — Рэд./
    Пад канец другога тысячагодзьдзя перад Хрыстом адбылася другая экспансія каўказцаў. Ва ўсходняй частцы міжземнаморскага басэйну выявілася ведамымі ў Эгіпце рухамі «марскіх народаў», а ў заходнім кірунку — у форме міграцыі этрускаў. Гэтым разам каўказцы завалодалі паўночнай Італіяй і стварылі тут сваё гаспадарства (X—IX ст.)> пашыраючы свае ўплывы на ўвесь Апэнінскі поўабток. У гэтым часе паўсталі этрускія дыялекты Сардыніі, а на поўначы дыялект Рэтрыі.
    Каўказская група прынясла з сабой высокую земляробскую культуру, спалучаную з аселым жыцьцём і будаўніцтвам селішчаў і гарадоў. Сацыяльнай формай жыцьця быў матрыярхат. Сьляды яго сустракаем ва ўсіх краінах, занятых каўказцамі, а таксама ў Малой Азіі (Лікургіі), у Грэцыі перад прыходам гэленаў, у этрускаў, у піктаў у Шкоцыі. У баскаў (Гішпанія) утрымаўся аж да сёньня звычай, паводле якога дом пераходзіць не на найстарэйшага сына, але на найстарэйшую дачку.
    Сучасныя мужчыны каўказскай расы.
    Злева направа: два курды, кабардынец, чачэнец
    3 антрапалягічнага пункту гледжаньня каўказская раса прадстаўляе сабой тып сярэдняга росту, худашчавагатвару з слаба зазначанай барадой, носам вузкім з высокай асадай, доўгагаловы з цёмнымі або чорнымі валасамі, глыбокаасаджанымі цёмнымі вачыма і бронзавай пігмэнтацыяй скуры. Гэткі тып сустракаецца і на усёй славянскай прасторы, але гэтае з’явішча зьвязанае з пазьнейшымі міграцыямі і мешанінай насельніцтва.
    Другая группа, хаміцка-сэміцкая, праявіла сваю экспансію галоўным чынам на паўночную Афрыку. У той час, калі ў Эўропе высыхала мокрая тундра як апошні сьлед ледавіка і эўрапэйская прастора зьмянялася ў стэп, а потым зарастала лесам, адначасова плоскаўзвышша Сахары зьмянілася ў пустыню і гэтым разьдзяліла чорны кантынэнт Афрыкі ад Эўропы,—у паўночную Афрыку прыйшлі хаміты. Прыйшлі яны бяссумліву з Пярэдняй Азіі, як аб гэтым сьведчыць іх моўнае сваяцтва з сэмітамі. Таксама і з антрапалягічнага пункту гледжаньня хаміты і сэміты сабе блізкія, прадстаўляюць тып усходняй белай расы. Былі яны сярэднягаловыя брунэты, даволі высокага росту і худашчавага складу. Большыя разыходжаньні паўсталі пазьней, у сувязі са зьмяшаньнем з чорнай расай у Афрыцы.
    Хаміты далі асновы цывілізацыйнага цэнтру ў Эгіпце, які доўгі час аддзейнічаў сваёй мэгалістычнай культурай і на эўрапэйскі кантынэнт; трэба думаць, што гэтыя ўплывы ішлі ня толькі праз культурныя зносіны з Эўропай, але шляхам беспасярэдняга праніканьня хаміта-сэмітаў у Эўропу, як гэта прадаўжалася і пазьней у форме арабскіх заваёваў7.
    Хаміты, як адна з сэміцкіх галінаў, мелі за сваю прабацькаўшчыну Арабію і суседнюю сірыйскую пустыню. Адсюль хаміты і сэміты, спачатку з пастырскай культураю разыходзіліся ў розных кірунках, а пайменна на поўнач у Сірыю і Мэзапатамію, на захад у Паўночную Афрыку праз Суэц ды ў цэнтральную Афрыку праз праліў Баб-эль-Мандэб, дзе далі асновы для паўстаньня Абісыніі. На поўначы, у Мэзапатаміі, яны зьнішчылі старую культуру дравідаў у Сумэры каля 3000 гадоў перад нараджэннем Хрыста і на існуючым субстраце стварылі собскую ў Асірыі і Бабілёніі. Другую сэміцкую міграцыю тварылі амарыты, якія
    7 Раней адбылася з Афрыкі на Пірэнэі міграцыя бэрбэраў.
    2 3ак. 1513
    О 33 <>
    ў 3-м тысячагодзьдзі знаходзіліся ў Палестыне, а ў канцы гэтага тысячагодзьдзя ў Халдэі. Асырыйская мова паўстала такім чынам, як напластаваньне мовы заваявальнікаў аккадаў (сэмітаў) на каўказкі субстрат. У другім тысячагодзьдзі гэтую прастору займаюць групы заходня-сэміцкія (кананійцы і моабіты), у першым тысячагодзьдзі пашыраецца мова габрэйская, потым арамэйская і фэнікійская. Паўдзённыя сэміты (арабы) пара стагодзьдзяў перад Хрыстом канчаткова закончылі міграцыю хаміта-сэміцкую ў Абісынію, ствараючы асобную дзяржаву з абісынскай мовай.
    Аддзейваньне культуры сэміцкіх народаў на народы Эўропы ў часы нэаліту і бронзы дасца таксама даказаць архэалёгіяй. Сэміты вялі шырокі гандаль марскімі і рачнымі шляхамі з найбольш аддаленымі краінамі паўночнай Эўропы. У бронзавую эпоху ведамы фэнікійскі бурштыновы гандаль з Прыбалтыкай, а фэнікійскія манэты знойдзеныя ў Прусах, Полынчы, Прыбалтыцы і Крывіччыне.
    Экспансія чацьвертай з вышэй названых, індаэўрапэйскай групы з Пярэдняй Азіі адносіцца да пазьнейшага часу, пайменна да канца нэаліту і пачатку бронзы, таму прыйдзецца заняцца
    Мужчына дынарскай расы
    ёй крыху пазьней. Перш неабходна яшчэ спыніцца над экспансіяй армянскай групы (дынарская раса), вуграфінскай і над культурнымі кругамі ўстужкавай, маляванай ды грэбеневай керамікі.
    Армянская група (дынарская раса) паявілася ў Эўропе праўдападобна ў палавіне нэаліту і прыйшла сюды з Пярэдняй Азіі, здаецца, праз Каўказ, займаючы прычорнаморскую паласу, басэйн Дуная і суседнія краіны, як Балканы, Карпаты, Альпы, Судэ-
    Паўзямпянкі-мазанкі людзей дынарскай культуры