• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

    Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

    Вацлаў Пануцэвіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 304с.
    Мінск 2016
    119.27 МБ
    Паявілася яна ў Эўропе, так як і славяне, прыблізна на 700 год пазьней ад групы кентум у III пэрыядзе бронзы (каля 1300 г. перад Хрыстом). Калі шлях прыходу «вяровачнікаў» групы кентум мы высьледжваем са ўсходу, ад Каўказу22, то шлях прыходу славянаў вёў ад Малой Азіі цераз Басфор і Дарданэлы ў Тракію, Мэзію, Панонію і ў сярэднюю Эўропу да Салі (Заале) і Лабы (Эльбы) ды на паўночны ўсход уздоўж Чорнага мора ў басэйны рэк Днястра, Буга, Прыпяці, Дняпра, Беразіны, Нёмана і Заходняй Дзьвіны.
    Страбон (Strabo) перадае старую вестку, што ў часе траянскіх войнаў (што пагаджаецца з часам паўстаньня лужыцкай культуры), жыў у Пафлагоніі (Малая Азія) слаўны народ гэнэтаў, якога кароль Палямон (Palamones) успамінаецца ў Гамэра23. Гэтыя гэнэты мелі пасля сьмерці свайго валадара, як перадае пераказ, перасяліцца ў Тракію, а адтуль у паўночную Італію. Яшчэ старэйшыя весткі знаходзім у Гэрадота:
    Людзі, што жывуць па тым баку Істру (Дунаю), называюцца Сігінна і носяць мэдыйскую вопратку; сьмешныя ёсьць іхнія коні з доўгімі на пяць пальцаў валасамі і малыя так, што нельга на іх езьдзіць, затое хуткія ў бегу, дзеля чаго ўжываюць іх жыхары да запрэжкі. Іх межы цягнуцца да Гэнэтаў на Адрыятыку; яны запэўніваюць, што паходзяць з Мэдыі, як гэта магло стацца, не магу даць вытлумачэньня24.
    22 Каля Майкопа была знойдзена багатая стаянка вяровачнай культуры. Магіла была больш за 12 м вышыні, у ёй ляжаў скорчаны шкілет, абсыпаны охрай, побач яго ў нагах другі шкілет, здаецца нявольніка. Пры шкілеце ляжалі прадметы з медзі, серабра і золата: дзьве сярэбраныя вазы з малюнкамі зьвяроў і краявіда Каўказкіх гораў, медная сякерка мэзапатамскага вырабу і іншае.
    23 Грэцкі аўтар Страбон (63 до н.э. — 23 н.э.) напісаў «Геаграфію» у 17 кнігах, якая захавалася да нашых часоў. Пафлагонія знаходзілася на паўночным (чорнаморскім) беразе Малой Азіі, паміж Віфініяй, Галатыяй і Понтам. Найбольш вядомы горад — Сінопа (сучасны Сіноп). — Рэд.
    24 Характэрнай прыкметай, што кідалася ў вочы грэкам (Герадот): у славянаў, як у мэдаў, пэрсаў, скіфаў і іншых народаў Малой і Пярэдняй Азіі, былі нагавіцы (грэкі і рымляне не насілі нагавіцаў). Пракоп Цэзарэйскі пры апісаньні славянаў і антаў падкрэсьліў, што адны і другія насілі нагавіцы.
    У іншым месцы Гэрадот, апісваючы Тракію, між тракскім насельніцтвам у Мэзіі, паміж Гэмусам (Hemus) і Істрам над Чорным морам, памяшчае крывічоў (Крорп^оі). «Цераз Тракію, піша Гэрадот, і краіну крывічоў працякаюць Атырыс і Ноэс і Артанэс і ўліваюцца ў Істэр»25.
    У Гэрадота знаходзім таксама весткі ў апісе Скіфіі аб вудзінах, нэўрах, андрафагах і іншых плямёнах, якія бяссумліву залічыць трэба да славянаў, аб чым будзе мова ў другой частцы гэтай працы. Такім чынам весткі Гэрадота з V ст. перад Хрыстом з аднаго боку пацьвярджаюць кірунак, з якога прыйшлі славяне ў Эўропу, а з другога паказваюць іх шырокую прастору ў сярэдняй і ўсходняй Эўропе ды перасоўваньне славянаў пад напорам ворагаў26.
    Найбольш пашыраным назовам на абазначэньне славянаў у старадаўныя часы як для чудзкіх (фінскіх) плямёнаў, так і для індаэўрапэйцаў групы кентум быў назоў вэнды ў разнаякай форме: Venety, Vinety, Venedy, Venty, Henety, Anty, Vannes, Winitha, Winetes i г. д., праўдападобна зьвязаныя з назовам «вада»27.
    Сучасная лінгвістыка поўнасьцю пацьвярджае вывады вучонага Шафарыка (Р. Safaryk; 1795—1861) з прошлага стагодзьдзя, што ўсюды, дзе маем дачыненнье з вэнэдамі, пад гэтым назовам трэба разумець славянаў. Гэтыя вывады выдатна падмацоўвае і
    25 Звестку аб крывічох у Тракіі знаходзім у шматлікіх крыніцах антычных аўтараў. Пталемэй памяшчае крывічоў у ніжняй Мэзіі пры Чорным моры, а Стэфан з Бізанцыі з паўдзённага боку Дунаю. Пазьней, у X ст. пасьля Хр., імпэратар Канстанцін Парфірагэнет успамінае аб крывічох як аб славянскім племені, плаціўшым даніну русам у Кіеве.
    26 Гэтая вестка Гэрадота, здаецца, зьвязана з першай фазай міграцыі славянаў з поўдня на поўнач і на ўсход пасьля нападу скіфаў на славянаў з прыдунайскага басэйну. Паход Дарыя на скіфаў адбыўся ў 512 г. перад Хр. Адно пакаленьне перад гэтым паходам пераносіць час міграцыі нурцаў (нэўраў) на VI ст. перад Хр., якраз на час скіфскай навалы ў прыдунайскі басэйн, аб чым сьведчаць архэалягічныя знаходкі скіфскіх стаянак, магілаў і зброі ў Паноніі.. Багэміі, Маравіі, Лужыцах, сягаючы на поўначы да Бэрліна і Познаня. Скіфы нанесьлі цяжкі ўдар славянам і іхняй культуры, але заняпад яе наступіў у выніку кэльцка-гэрманскай навалы 300 год пазьней.
    27 Нідэрле (Niederle) пробаваў вывесьці назоў вэнды ад кэльцкай мовы, у якой «vinda» абазначае «белы», выходзячы з меркаваньня, што славяне вырозьніваліся яснасьцю валасоў і скуры. Навейшыя антрапалягічныя доказы поўнасьцю пярэчаць гэтаму меркаваньню, паводля якіх кэльты і славяне ня розьніліся расава, 6о адны і другія належалі да нардыцкай расы.
    «Вада» ў праславянскай мове мела насавы гук і вымаўлялася як «venda». «Vended» (w^dot) — яма ад вады, выбоіна; «w^wdz» у польскай мове — вадзяны роў, «w^da», «w^dka» — вуда% прылада да лоўлі ў вадзе, «w^drowac» (вандраваць) — езьдзіць па вадзе (ням. «вандэрн» узятае ад славянаў). Лацінскае «unda» — хваля (вады). Такім чынам «ванды», «вэнды», «ванны», «вудзіны» і іншыя падобнага тыпу назовы абазначаюць «водных людзей», як іх называлі суседзі. Архэалягічныя раскопкі поўнасьцю пацьвярджаюць, што славяне сяліліся ўздоўж сплаўных рэкаў, азёраў і марскога пабярэжжа.
    Рассяленне славян у рымскі час (II—IV стст.) паводле В. В. Сядова
    архэалёгія, знаходзячы ў раёнах, дзе выступаюць тапаграфічныя назовы з кораням VinVenVanсьляды славянскай целапальнай культуры.
    Аб самастойнай культуры і апрычонай мове вэнэтаў (нададрыятыцкіх і надатлантыцкіх) здавалі сабе справу старыя пісьменьнікі. Палібій адрыятыцкіх вэнэтаў выводзіў з Пафлагоніі ці Мэдыі і падкрэсьліваў, што гэта «gens vetustissima in Italia et alia a Gallis utentis lingua». Паводля Плініюса ix мова прадстаўляла для рымлянаў асаблівую цяжкасьць, што абазначае, што яна была рознай і ад кэльтаў, і ад італяў28. Гэта сама сьцьвярджае Гэрадот, гаворачы аб мове вудзінаў і андрафагаў у дачыненьні да акружаючых плямёнаў.
    28 Юлі Цэсар у апісаньні надатлантыцкіх вэнэдаў («Гальская вайна»), што дзеялі на Каталёнскім пабярэжжы, успамінае, што яны мужнасьцю перавышалі гэрманаў і мелі вылучнае панаваньне на моры, шматколькасну ю ва дап лаўну ю сілу ды ў сваіх руках у весь гандаль з брытанскімі вастравамі. Цэсар перамог іх, спаліў іхні флот ды зьняволіў. Галоўны іхні горад быў Gesoriacum (Гезоріакум). Страбон уважае іх за племя, з якога паходзілі і нададрыятыцкія вэнэты. Бяз ніякага абаснаваньня Апіян (а раней мімаходам Гэрадот) залічае і адрыятыцкіх вэнэтаў да ілірыйцаў, чаму пярэчаць усе іншыя дадзеныя.
    3 лінгвістычнага пункту гледжаньня важным доказам славянскасьці прасторы ў басэйне Дуная ды паказальнікам шляху, па якім пасоўваліся славяне з Малой Азіі, ёсьць тапаграфічныя назовы, ведамыя перад новай экспансіяй славянаў у V ст. пасьля Хрыста29.
    Аб дунайскім паходжаньні славянаў успамінаюць таксама Нестар, Длугаш, Кадлубак, Богухвал. Тацыт у апісаньні Гэрманіі называе лужычанаў і памяшчае іх між маркаманамі і гатонамі, гэта ёсьць на прасторы сёньняшніх Лужыцаў і адрознівае іх ад гэрманскіх плямёнаў. Глядзі таксама вестку Priscosa аб насельніцтве над Цісай у часе сьмерці Атылы ў 448 г. пасьля Хрыста, якое давала яму напітак — мёд (medum locorum incolae vocant).
    a)	Дарданэлы
    Apca (Apoa), сёньня Rasa. Арсэна (ApoEva) сёньня Rasina; параўнай назовы на славянскай прасторы: Rasa, Rasienica, Rasina, Raska, Орша.
    Балесіна (BaXXeoiva), сёньня Вйіасапа. Бэрзана (Bepoava) перакручаны назоў Беражана.
    Bylazora. У Пракопа гэта Бэлазора.
    Клесвэсціта (KXeoPeotito), назоў узгор’я. Пар. славянскі «клест» — лес.
    Гэрман (Feppav ), сёньня Cerven.
    Мэдэка (Мебека), сёньня Мэдока.
    Міларэка (MiXXapqKa) — Miiareka.
    Скопя (Екопй;), сёньня Skopje. Пар. Скоплье — возера ў Босьніі, Скопін у Крывіччыне.
    Сцрына, сёньня Sofija. Пар. у Польшчы Skrzynne, Skrzyszew; у нас Крынкі, Скрыльэва ад кораня кры-ю, адсюль крыніца.
    Сэрэтос (ЕерЕтос;), пар. Сэрэч, Сэрвэч.
    Вэтэрына (BsSspiava), у сярэдніх вякох Wetren. Пар. Veterka, Veternica, Veternik у Славакіі і Баўгарыі.
    Вэлас (ВеХш;), сёньня Veles. Пар. у нас Валасьніца, Vels у Чэхаў, Velesnia ў Краацыі, ад «волас».
    29 Дакладны аналіз славянскіх назоваў глядзі ў Шафарыка. Ніжэй падаём толькі найбольш характэрныя і бяссумніўна славянскія.
    b)	Тракія
    Бэнніка (Bevviku), сёньня Bansko, ад «баня».
    Bessi (Вестш), племя ў Тракіі, ад Біэсы. Пар. «бес» — чорт, злосны, зацяты. Аналёгія ў люты — лютычы.
    Calybe, перастаўка — Кабылье.
    Koralli — племя ў Тракіі. Пар. Гуралі (Gorali) у Польшчы.
    Долёнкі (AoXovkoi), племя ў Тракіі. Doloncae у Плініюса. Пар.
    Дольенцы, племя ў заходніх славян.
    Лабутца, сёньня Labica на рацэ Laba; nap. рака Лаба, Лабіца.
    Травос (Tpauoc;) рэчка ў Тракіі; nap. Trava рэчка каля Любэкі, Травэн — возера ў Баўгарыі.
    Трыбалі (ТрфаХХоі), племя ў Тракіі і Ілірыі. Пар. «трывалы» (грэцк. «б» — лацін. «в»),
    Ulpiana (YXmavoi). Павінна быць лупіана; пар. Лепель.
    Zernae, Zirinia, сёньня Cernec, ад «чорны» (Чэрны).
    Кровыці, крывіцы (KpoPv^oi).
    с)	Македонія
    Бабас (Ba^ac;), сёньня Бабасэва.
    Krivicina, возера ў Македоніі.
    Лабая (Асфаіа) на рацэ Лаб. Пар. Лаба, Палабы.
    d)	Мэзія30
    Банэс (Bavsc;), сёньня Вапіса, ад «баня».
    Каліс (KaXic;), пар. Kalisz у Польшчы.
    Conisko, nap. Konin у Польшчы.
    Грыбо (Грфо), сёньня Greben, ад «грыб».
    Naissus, Nisus, Nisos, сёньня Nis на рацэ Nisa. Пар. Nisa ў Чэхах.
    Serdika, сёньня Sredec. flap. Sredec у Польшчы, Сэрэд у Крывіччыне, Sredec — возера ў Вугоршчыне.
    Вэтза (В£т(а), ад веча. Далей вялікая колькасьць назоваў тыпу Vindelici, Vindenis, Vindibona, Venda, Vendin, Venostes.
    30 Мэзія — рымская правінцыя з 27 г. да н.э.. Займала зямлю паміж ніжэйшым Дунаем і Балканскімі гарамі. Вядомыя гарады — Нікапаль і Марцыянпаль. — Рэд.
    е)	Дакія3'
    Bersovia, Bersobis; у сярэднявеччы Berza, сёньня Berzava — ад «бераг»; пар. Бераставіца, Беразіна і інш.
    Aucha, Vacha, сёньня Vah. Пар. Bara, Важка, Вака.
    Tsierna, запісана ў 157 годзе. Напіс астаўся на камені: «Valerius Felix miles coh. IV stationis TSIERNEN», ад «чорна».