Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
У часы заснаваньня грэцкіх калёніяў гандаль бурштынам з грэкамі вялі адрыятыцкія і лігурыйскія вэ-
Старажытныя ўпрыгожваньні з бурштыну
неты, аб чым маем зацемкі ў Эсхіла і Эўрыпіда45. He можа быць ніякага сумнення, што грэцкія прычорнаморскія калёніі былі другой базай для гандлю бурштынам са славянамі. Пшэворскі (Przeworski) падае, што ў пячэрах на вастраўку Берэзань каля старадаўняй грэцкай асады Ольвіі знойдзеныя пацеркі з бурштыну. 3 другога боку знаходзім у Польшчы, Крывіччыне і Прыбалтыцы фэнікійскія, грэцкія і рымскія манэты, прадметы ўпрыгожаньня, пасуду з бронзы і гліны, прыладзьдзе, прадметы культу і зброю46.
Важнасьць гэтага гандлю пацьвярджаюць дзьве ведамыя экспэдыцыі на Балтыцкае мора, прадпрынятыя грэкамі і рымлянамі. Пайменна ў 320 г. перад Р.Х. грэкі высылаюць першую экспэдыцыю пад кіраўніцтвам Пытэаса /Піфоса. — Рэд./ з Марсыліі47. А ў 54—55 г. пасьля Р.Х. па загаду Нэрона быў высланы рымскі жаўнер з Карнутуі (ў Паноніі) у Усходнія Прусы дзеля распазнаньня бурштыновай краіны.
Такім чынам гандаль бурштыном (янтаром) побач іншых тавараў, як воску, мёду, скураў, гародніны, збожжа, даваў магчымасьці сутыку славянаў з іншымі народамі і ўспрыманьня чужых вышэйшых культурных дасягненьняў. Грэкі і рымляне адыгралі тут вялікую цывілізацыйную ролю, асабліва ў часе так званага Рымскага пэрыяду.
Разьвіцьцё матэрыяльнай культуры славянаў у сярэдняй Эўропе было прычынай нападаў з аднаго боку скіфаў, а з другога кэльтаў.
Скіфы, індаэўрапэйскі народ іранскага паходжаньня, належалі да большай групы плямёнаў, якія называліся сакамі і жылі
45 Шафарык (Safarik) даказвае, што грэкі ведалі з вусных пераказаў, што бурштын паходзіць ад вэнэтаў, але дзе ён знаходзіўся, ня мелі дакладнага ўяўленьня. Таму Эсхіл (525—426 перад Р.Х.) і Эўрыпід (480—406 перад Р.Х.) плютаюць Эрыдан (Erydanos, праўдападобна рака Прэгола ў Прусах) з Ронай, што ўпадае ў Лігурыйскае мора.
Біліньскі (Bilinski) пад Эрыданам хоча бачыць Віслу. Ен жа дае матэрыял, што бурштын знойдзены ў акадзкіх трунах у Мэзапатаміі з 3-га тысячагодзьдзя перад Р.Х. Памяшаньне рэкаў Эрыдануса з Ронай і недакладная вестка, дзе знаходзіцца бурштын у Эсхыла і Эўрыпіда ды ў іншых аўтараў (Perecydes, Scylax, Timaeus, Diodor, Polibios) зусім не выключае гандлю гэтым мінэралам адрыятыцкімі вэнэтамі ды лужычанамі на захадзе.
46 Б.Д. Греков. Кневская Русь. М., 1949, с. 434: «Самым западным пунктом восточной торговлм был остров Готланд на Балтмйском море. На этом острове м на шведском берегу найдено 24 000 цельных монет і 14 000 обломков».
47 Pytheas (Піфос), выехаўшы з Марсыліі, падарожнічаў Атлянтыцкім пабярэжжам Заходняй Эўропы, распазнаючы важнейшыя і зьвязаныя з грэцкім гандлем і вытворчасьцю асяродкі, як Ібэрыйскі поўабток, арморыйскія вэнэды, Брытанія, Туля (Ісляндыя), Скандынавія і ў канцы бурштыновае пабярэжжа Балтыцкага мора.
ў Туркестане. Сакі і скіфы ў сваёй экспансіі ў Пярэдняй Азіі занялі Іран і Пэрсію. У 612 годзе перад Р.Х. яны напалі на Неніву (Ніневія. — Рэд.), сталіцу Асырыі, і збурылі яе дашчэнтна. Потым скіфы напалі на Малую Азію і на Сірыю, даходзячы да Палестыны. Паводля Гэрадота скіфы 28 гадоў валодалі Малой Азіяй і Сірыяй. Пасьля яны павярнулі назад і праз Каўказ напалі на прычорнаморскіх кімэраў, пакарылі іх і між До-
нам і Дняпром стварылі сваю базу выпадаў на далейшыя прасторы сярэдняй Эўропы.
Хоць самі яны былі тыповымі намадамі і разбойніцтва лічылі сваім галоўным заняткам, то аднак у паходах на культурныя народы ў Пярэдняй і Малой Азіі ўспрынялі шмат што з дасягненьняў гэтых народаў і ўзбагацілі сваю ваенную тэхніку, а разам з гэтым і сваю собскую культуру.
Скіфская культура ў Прычорнаморскім басэйне была сынтэзай існуючай тракскай культуры (з немалымі грэцкімі ўплывамі) і собскай, прынесенай з Пярэдняй Азіі.
Старажытныя скіфы (рэканструкцыі)
Характэрным для яе ёсьць багацьце ў дарагія мэталі і высокая тэхнічная апрацоўка. Слаўныя ёсць скіфскія, мастацка выканчаныя, залатыя і сярэбраныя пасудзіны з гравюрамі абразкоў
з жыцьця скіфаў, як вазы, збанкі, кубкі, вёдры, прадметы ўпрыгожаньня. Характэрныя таксама бранзовыя катлы на пустой ножцы. Стылізованыя фігуры зьвяроў былі тыповымі матывамі ў мастацтве скіфаў.
У скіфскіхзнаходкахнаўвагузаслугоўваюцьзброя (кароткія абасечныя мячы, насадкі да стрэлаў і копіяў, баёвыя чаканы), конская вупраж і вазы. Гліняныя вырабы ў супрацьстаўленьні да мэталёвых былі простыя і прымітыўныя. Духовую іх культуру характарызуюць вялізныя целапахавальныя курганы. На іх неабходна і трэба зьвярнуць асаблівую ўвагу, бо яны характэрныя для аднародных з скіфамі сарматаў і (сармацкіх) яцьвягаў, што пазьней з’явяцца на тэрыторыі Крывіччыны.
Скіфскія курганы асаблівыя як сваім вонкавым выглядам, так і пабудовай. Навонкі — гэта вялізныя насыпы да 3 мэтраў вышыні, прадаўгаватыя да 20 м у абсягу. Паводля сваёй пабудовы прадстаўляюць унутры прастакутную яму, 2—2,50 м глыбінёй і да 5 м даўжынёю, вылажаную і прыкрытую дрэвам у выглядзе жыльля. У сярэдзіне гэткага пахавальнага дому знаходзілася дамавіна з памёршым і ўсякае прыладзьдзе ды каштоўнасьці. Пахавальнае жыльлё было часта прыкрытае слоем гліны, каменьмі і пяском. Сустракаюцца таксама курганы з падземнымі праходамі і ўкопамі. У гэткіх магілах разам з памёршым скіфскім князем пахованыя ягоныя слугі і стада коняў.
Скіфы ў сваіх рабаўнічых нападах праявілі вялізарны размах, сягаючы далёка па-за межы сваёй выхаднай базы. У кароткім часе ў Азіі яны былі пострахам для Ірану, Паміру і Індыі, у Эўропе ваенныя сьляды скіфаў сягаюць Паноніі, Лабы, Одры (аколіц Бэрліна), Памор’я і Варты48. Прыцягваючай сілай скіфскіх нападаў у сярэдняй Эўропе была лужыцкая культура, пасьля зьнішчэньня культуры тракаў у прычорнаморскім басэйне.
Скіфская навала мела аднак пераходны характар, бо праходзіла звычайна хутка і не пакідала па сабе трывалых сьлядоў. Толькі тыя аселыя народы, якія жылі бліжэй качэўнікаў
48 У раскопках у Біскупіне знойдзеныя скіфскія стрэлы, убітыя ў браму гарадзішча; у Вэттэрсфэльдэ каля Берліна знойдзены багаты курган скіфскага князя. Сьляды гэтыя частыя ў раскопках лужыцкай культуры ў Лужыцах, у Польшчы і Дунайскім басэйне з канца гальштацкай пары. Дзякуючы сваёй экспансіі, скіфы багата запісаныя ў грэцкай і рымскай гістарычнай літаратуры. Глядзі: В.В. Латышев, Нзвестня древннх пнсателей о Скнфнн н Кавказе. Вестнлк древней нсторнн, Москва, 1947, 1948, 1949.
(намадаў), былі ў доўгай ад іх залежнасьці, але і ў гэтым выпадку карысталіся яны болыпай незалежнасьцяй, чымся плямёны, падуладныя вышэй зарганізаваным дзяржавам у сярэдняй і заходняй Эўропе.
Тэрытарыяльны абсяг скіфаў найлепш паказваюць скіфскія магілы. Яны займаюць прычорнаморскую прастору ад Каўказу да Падолля і Волыня на захадзе. На поўначы ахапляюць Палтаўскую, Харкаўскую, Хэрсонскую і частку Кіеўскай
акругоў. На тэрыторыі Крывіччыны не сустракаюцца скіфскія ’ магілы, але падобныя да іх сармацкія і яцьвязкія49.
На аснове архэалягічных матэрыялаў Бабрынскага, Асоўскага і Быдлоўскага ў Кіеўшчыне; Самаквасава, Мазаракава і Огнева ў Палтаўшчыне былі дасьледаваныя 42 скіфскія шкілеты,
апісаныя Багданавым, Скіфская запатая бранзапетка IV cm. да н. э. Каўрайскім, НІКОЛЬ- з кургана Куль-Оба (у Крыму)
скім, Талько-Грынцэ-
вічам і Сталыгвай. Аб фізычным складзе скіфаў можна сказаць
наступнае: былі высокага росту (мужчыны 175 цм; жанчыны 156 цм). Чэрапы ў Кіеўшчыне сярэднягаловыя, у Палтаўшчы-
49 Паводля вывадаў Сулімірскага (Т. Sulimirski), абаснованых на скіфскіх знаходках, скіфскія напады дасягалі на захадзе Маравы, Аўстрыі, Штырыі, Карынтыі, Баварыі і нават Францыі (знаходка ў Халён-сур Сонэ) і гэтым падобныя да засягу нападаў вуграў з IX ст. нашай эры. Гэтым можна вытлумачыць скіфскія ўплывы на раньняе кэльцкае мастацтва. Даўжэй скіфскія ўплывы ўтрымаліся, паводля Сулімірскага, ва ўсходняй частцы лужыцкай прасторы, што ён тлумачыць залежнасьцю ад скіфаў.
У старой гістарычнай літаратуры, пачынаючы ад Гэрадота аж да гістарычных амаль часоў славяншчыны, пад паняцьцем Скіфіі разумеецца вялізная прастора ад Карпатаў і Віслы на ўсход да Волгі і далей. Назоў гэты мае выключна гэаграфічнае значэньне, але ніякага палітычнага, а тым больш этнічнага. Можна гутарыць толькі аб гандлёвых і культурных зносінах і дачыненьнях скіфаў на названай прасторы. Засяг магілаў скіфаў ёсьць найлепшым доказам займанай імі беспасрэдна прасторы.
не — доўгагаловыя. Падобна характэрызуюць скіфаў, як індаэўрапэйцаў, і малюнкі на скіфскіх вазах і пасудзьдзі, і гэтым канчальна зьбіваюць старую тэорыю аб мангольскім іхнім паходжаньні, абаснованую на рэляцыях Гэрадота і Гіпакрата.
Храналягічна напады скіфаў на лужыцкую культуру паперадзілі рухі кэльтаў на ўсход. Яны спрычыніліся да аслабленьня славянскай сілы, выклікалі вялікія перасяленьні славянскіх плямёнаў з наддунайска-
га басэйну і далі прадумовы да экспансіі кэльтаў. Архэалягічны матэрыял у гэтым сэнсе пацьвярджае гістарычныя весткі. Найбольшы разрост скіфскіх уплываў прыпадае на час каля 500 г. перад Нар. Хр. Сто год пазьней, калі пачынаецца кэльцкая хвала на ўсход, наглядаецца заняпад скіфскіх сьлядоў.
Кэльты, асягнуўшы ў VI ст. перад Нар. Хр. пабярэжжа Лігурыйскага мора, увайшлі ў беспасрэдны кан-
Скіфская срэбная ваза з кургана такт 3 грэцКІМІ каленіЯМІ Чартамлык (канец IV cm. да н.э.)
ў Марсылн і Антыполісе, a разам з гэтым і з гэленскай культурай. Шпарка разьвілася сярод іх культура жалеза, тым больш, што прастора імі займаная (Галія-Францыя) ад найдаўнейшых часоў была добра заселеная з багатай міжземнаморскай культурай. Існавала ў іх разьвітая палітычная і грамадзкая арганізацыя, апёртая на гарадох і апорных пунктах (dunum), сьляды якіх сустракаюцца ў густой сетцы ад Атлантыкі да Дунаю. Побач іх знаходзіліся прыгарады з разьвітым рамесьніцтвам і гандлям.
Кэльцкая культура жалеза знайшла сваё найвыдатнейшае адбіцьцё ў г. зв. латэнскай культуры. Назоў гэты паходзіць ад кэльцкай вайсковай асады Ля Тэнэ (La Тепе), на возеры Нэўхатэль
у Швайцарыі. Вырабы гэтай культуры вырозьніваюцца высокай тэхнікай, перавышаючай іншыя асяродкі. Мэталёвыя прадметы, як зброя, земляробскія снадзіва, маляваная кераміка, робленая на ганчарскім кружку, мэталёвае пасудзьдзе, характэрнае прыгожай арнамэнтыкай, выбіванай або вытраўлянай квасамі.