• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

    Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

    Вацлаў Пануцэвіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 304с.
    Мінск 2016
    119.27 МБ
    Пахавальны абрад старажытных славян: спаленьне нябожчыка ў лодцы
    мелі трайныя каменныя кругі. Вышыня гэтых курганоў была ад 0,5 да 0,95 м, шырыня ад 7 да 12 м. Амаль ва ўсіх курганох ляжалі па два шкілеты (мужчына і жанчына, два мужчыны, дзьве жанчыны). Ці шкілеты паходзяць з аднаго часу, нельга на аснове ўсіх прызнакаў дакладна ўстанавіць. Яны знаходзяцца на такой самай глыбіні, але ў асобных ямах ды ў розных мясцох кургана. Памёршыя ляжалі не на зямлі, але ў ямах, глыбінёй прыблізна на 60 цм. Кірунак усіх памёршых галовамі на захад. Шкілеты зусім рассыпаўшыся, але можна ўстанавіць, што ляжалі наўзнак з выпраставанымі канцавінамі. Аб магчымых дамавінах можна судзіць на аснове арганічных астаткаў і бронзавых упрыгожаньняў дамавіны.
    Пры мужчынах знаходзілася зброя і ўпрыгожаньне ды рознае снадзіва, пры жанчынах — упрыгожаньне і прыладзьдзе хатняй гаспадаркі. Памёршыя былі пахаваныя ў багатай вопратцы з рознымі ўпрыгожаньнямі з бронзы. Пры мужчынах больш зброі, чымся ў курганох з паўночнай Жамойдзі і Латвіі. Тут сустракаем копіі, шчыты, ваенныя сякеры, нажы і іншае.
    Шкілетныя курганы з Мержанаў і Канюхоў (пав. Уцена) паходзяць з канца IV ст. пасьля Хр. Яны ў аснаўным падобныя да курганоў у Зэмгалах і зьмяшчаюць, як і там, элемэнты жамойдзкай і славянскай культураў. Гэта сьведчыць, што ў раёне Уцены і Сьвянцянаў ў IV—V стст. пасьля Хрыста пранікала жамойдзкае насельніцтва, якое ўжо ў VI ст. пасьля Хр. аславянізавалася. Ловмянскі (Lowmianski) зусім трапна заўважыў, што рака Нявяжа не тварыла рэзкай мяжы між Жамойдзяй і Літвой, але галоўную мяжу, абапал якой знаходзіліся кліны мяшанага насельніцтва.
    Такім чынам у пэрыядзе між нараджэннем Хрыста і V ст. пазьней на паўдзённы ўсход ад Нявяжы і Святой, г. зн. у Ковеншчыне і Віленшчыне выступае славянская культура целапальных курганоў, так як і ў ранейшых пэрыядах, а невялікія астраўкі жамойдзкага насельніцтва ў раёне Уцены і Сьвянцянаў знаходзяцца пад дзеяньнем славянізацыі і ўспрыманьня крывіцкай культуры. 3 гэтага часу паходзяць сьляды крывіцкага гарадзішча на Крывой гары ў Вільні.
    Падобнае з’явішча прадстаўляе прастора Горадзеншчыны, Лідчыны, Беласточчыны, Сувальшчыны і Усходніх Прусаў. На гэтай прасторы да V ст. пасьля Хр. нідзе ня знойдзена целапахавальных магілаў жамойдзкага тыпу, або з элемэнтамі гэтай культуры. Як правіла выступаюць курганы целапальныя з вялікай колькасьцю каменьняў унутры ў выглядзе крушні, як гэта мы бачылі ў паўночным засягу лужыцкай культуры (уплыў мэгалітнай культуры). Сярод пераважаючай колькасьці целапальных курганоў сустракаюцца тут таксама і целапахавальныя, але не жамойдзкага паходжаньня. Прыгледзімся бліжэй дв гэтых курганах.
    а) Шкілетныя курганы. Шкілетныя курганы з часу да V ст. пасьля Хр. былі дасьледаваныя ў Дзельніцы каля Мар’ямполя, у Плацічне (пав. Сувалкі), Рэўшэндорф (пав. Лык), Растолты (пав. Беласток), Кутаве над Нарвай і іншых.
    У Дзельніцы каля Мар’ямполя раскопаныя былі Пузынасам і Кулікоўскім у 1938 г. каменныя курганы з шкілетамі. На жаль шкілеты былі так зьнішчаныя, што нельга было нічога канкрэтнага ўстанавіць, апрача часу паўстаўня гэтых курганоў з канца старэйшага жалезнага пэрыяду.
    У Плацічне (пав. Сувалкі) быў раскопаны ў 1941 г. плоскі каменны курган з двума шкілетамі. Пры шкілетах знойдзена нашыйнік, чатыры наплечныя бронзавыя бляшкі, чатыры бранзалеты, бронзавы пояс з асярэбранымі пліткамі і кольцамі ды чалавечымі фігуркамі. Упрыгожаньні носяць сьляды гальштацкай культуры.
    Зьнішчаныя шкілеты не далі магчымасьці ўстанавіць дэталяў пахавальнага абраду.
    У іншых мясцовасьцях, як Рэўшэндорф (Reuschendorf)> Бардлова, Растолты, Кутаве каменныя курганы невысокія ў выглядзе крушні, сярод каменьняў, у яме знаходзіцца шкілет з выпраставанымі канцавінамі і паложаны галавой на захад. Пры шкілетах прадметы гэткія самыя, як і ў целапальных курганох з сьлядамі гальштацкай і кэльцкай культураў, маем тут чыненне з працэсам славянізацыі старога фінскага субстрату, характэрнага для так званай мазурскай культуры.
    Куды багацей (у большым ліку) на азначанай прасторы выступаюць курганы з целапальным абрадам. Дасюль былі раскопаныя гэткія курганы з часу да V ст. пасьля Хр. у мясцовасьцях: Плацічна (пав. Сувалкі), Рачкі (пав. Сувалкі), Баргалова каля Аўгустова, Юдзікі, Казароўка, Грыневічы (пав. Бельск) і ў тым жа павеце ў Рэпніках, Паўлах, Крыўцы, Котлаўцы, Ласінцы, Асаўцы, Жывой вадзе.
    Курганы заўсёды перапоўненыя каменьнямі. Пераважаюць калектыўныя курганы як у маладзейшым, так і ў старэйшым жалезным пэрыядзе, з той толькі розьніцай, што ў старэйшым пэрыядзе курганы маюць плоскі выгляд.
    У адным кургане сустракаюцца некалькі (да васьмі) попельніцаў. У Рачках попельніцы знаходзіліся ў круглых, неглыбокіх ямах (уплыў ямных паховінаў позняй лужыцкай пары). Такі самы спосаб паховінаў знойдзены ў Баргалове і Жодзішках. Спаленыя косьці зложаныя былі ў анатомным парадку ў попельніцах, прыкрытых пакрыўкамі. Попельніцы маюць выгляд агульнаславянскіх з бронзавай эпохі.
    Сустракаюцца таксама і паховіны бяз попельніцаў. Так напрыклад у кургане ў Баргалове спаленыя косьці знаходзіліся ў яме, а жаночыя ў попельніцы. Тое самае ў Козараўцы каля Драгічына, пры гэтым зацемім, што на попельніцы былі паложаныя два кап’і і шчыт. У попельніцы была місачка з касьцямі. Крыху далей, у гэтай самай яме былі спаленыя астаткі чалавека бяз попельніцы. На спаленых касьцях ляжалі два жалезныя нажы і асёлка да асрэньня. Тут былі пахованыя два мужчыны.
    У кургане ў Бутаве (пав. Бельск) у сярэдзіне быў знойдзены шкілет і побач астаткі ад целапаленьня. Язджевскі (К. Jazdzewski), які дасьледаваў гэтыя курганы, перакананы, што спаленыя косьці належаць да мужчыны, а шкілет да нявольніцы. Пры шкілеце знойдзены грэбень. У Рачках пад целапальным курганом знаходзіўся шкілет каня60.
    60 Пры паховінах рыцара ў часе целапальнага абраду зьнішчаліся ўсе ягоныя рэчы і прыналежная зброя з канём. Конь быў спальваны, або закопваны ў яме, перад гэтым перамучаны яздой. Асабліва шматлікія конскія магілы побач целапальных паховінаў маюцца ва Усходніх Прусах, дзе была канцэнтрацыя славянскай ваеншчыны. У Прусах гэты звычай быў шырока практыкованы ў часе інвазіі нямецкага ордэну крыжаносцаў (сярэдзіна XIII ст.).
    Яцьвяскія курганы
    На асаблівую ўвагу заслугоўваюць курганы яцьвягаў, якія знаходзяцца на крывіцкай тэрыторыі між Усходнімі Прусамі ў вадазборах рэкаў Нарвы і Буга, сягаючы на поўдні да Валыні, a на ўсходзе даходзяць да Нёмана і Зэльвянкі.
    Архэалягічны матэрыял з гэтых курганоў поўнасьцю зьбівае беспадстаўнасць прыпісваньня яцьвягам т. зв. «балцкага» паходжаньня, гэта значыць расавую і моўную прыналежнасьць да латышска-жамойдзкай групы. На жаль гэты погляд так укараніўся ў сучасную гістарычную літаратуру, што мэханічнае яго паўтарэньне знойдзем ва ўсіх амаль аўтараў на розных мовах. Усю гэтую фантазію разьвейвае аналіз архэалягічнага, антрапалягічнага і моўнага матэрыялу пры сухіх і агульных гістарычных вестках.
    Яцьвяскія курганы на тэрыторыі Крывіччыны выступаюць ад III—IV стст. пасьля Хр. і аж да гістарычных часоў. Гэткія курганы былі дасьледаваныя ў Рэўшэндорфе, Растолтах (пав. Беласток), Кутаве, Рэпніках, Паўлах, Крыўцы, Котлаўцы, Ласінцы, Драгічыне, Жарнаўцы, Попаве і іншых мясцовасьцях.
    Курганы прадстаўляюць сабой вялізныя насыпы каменьня, пяску і гліны ад 15 да 20 м у разрэзе, 2,5 м вышыні, /яны/ ужо навонкі вырозніваюцца ад славянскіх курганоў. У кургане ў Растолтах знаходзілася яма 2,35 м глыбінёй, 5 м даўжынм і на 3 м шырыні, над якой скляпеньне было зробленае з дзерава, пакрытае слоем гліны. Памёршы быў няспалены. Падобныя курганы з шкілетным зьместам дасьледаваныя былі ў названых вышэй мясцовасьцях.
    Пры шкілетах знойдзены прадметы ўпрыгожаньня як кольцы, пацеркі са шкла і гліны рознафарбныя (уплыў прыдунайскай культуры), на пальцах пярсьцёнкі з бронзы, часта кручаныя з дроту, жалезныя нажы і насадкі да стрэлаў, эмальованыя бляшкі (кэльцкага паходжаньня), астаткі вопраткі з тоўстага брунатнага сукна, сьляды цёмных валасоў.
    3 курганоў гэтых Копэрніцкі (Kopernicki) дасьледаваў 15 шкілетаў. Сярэдні рост даволі высокі — 172 цм. Чэрапы невялікіх разьмераў доўгагаловыя. У жаночых чэрапах выразьней вы-
    ступаюць нарасьлі на лобе і цемі, цемя спляшчанае, зад галавы карацейшы і шырэйшы ад мужчынскіх, інакш кажучы, чэрапы жанчынаў сярэднягаловыя з нахілам да кароткагаловасьці (55 % і 44 %). Рост жанчынаў ніжэйшы ад мужчынаў — 164 цм. Мужчыны прадстаўляюць іранскі тып з цёмнай пігмэнтацыяй, аб гэтым сьведчаць астаткі цёмных валасоў, жанчыны — мяшаны тып, характэрны для славянскага насельніцтва Горадзеншчыны і Беласточчыны.
    Яцьвяскія курганы як сваёй пабудовай, так і матэрыяльнай ды духовай культурай належаць да скіфска-сармацкага культурнага кругу і гэтым пацьвярджаюць гістарычныя весткі аб сармацкім паходжаньні яцьвягаў.
    Адначасова трэба зацеміць, што яцьвяскія курганы не выступаюць самастойна, гэта значыць не займаюць акрэсьленай
    Каменныя магілы яцьвягаў
    тэрыторыі вылучна, але твораць даволі рэдкія астраўкі між курганоў славянскага паходжаньня, што таксама пацьвярджае іхні намадзкі спосаб жыцьця сярод крывіцкага насельніцтва.
    Такім чынам зусім неабаснаванай ёсьць цьверджаньне аб яцьвяскай «тэрыторыі», краіне яцьвягаў ды прыпісваньне ім тым больш пляменнага адзінства з прусамі ці жамойдамі. Яцьвягі былі каротка трывалай і чыста намадзкай з’явай сармацкай групы і таму не маглі адыграць большай палітычнай ці культурнай ролі на чужой, заселенай тэрыторыі, і хутка паддаліся працэсу асыміляцыі і славянізацыі. У X—XIII стагодзьдзях пасьля Хр. занікаюць амаль зусім характэрныя яцьвяскія курганы, а на ўсёй прасторы, прыпісванай яцьвягам, пануюць амаль выключна курганы з целапальнай культурай.
    Як раней ужо было падкрэсьлена, навейшыя вывучэньні пытаньня паходжаньня скіфаў і сарматаў даказваюць памылковасьць цьверджаньня (у дадзеным выпадку і Талько-Грынцэвіча) аб урала-алтайскім ці мангольскім паходжаньні скіфа-сармацкай групы. Па сваёй мове /скіфы і сарматы/ належалі да індаэўрапэйскай групы сатэм, а паводля расавага складу прастаўлялі іранскі тып з вялікім працэнтам нардыцкай расы (37 %).