Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
Сам назоў яцьвягі ёсьць сармацкага паходжаньня ад jacyges / а(іуЕ<; / Пталемэй памяшчае іх сталую сялібу, адкуль яны потым перасунуліся на захад, над Азоўскім морам і называе іх Jacyges Sarmatikos, адрозьніваючы ад Jacyges Metanastos, або языгаўперасяленцаў, што знаходзіліся між Дунаем і Цісай у кліне між рымскай Паноніяй і Дакіяй. Назоў «перасяленцы» паказвае на заходнюю міграцыю яцьвягаў знад Азоўскага мора, якая праўдападобна адбылася ў I ст. перад Хр., пасьля таго, як між 60—55 г. геты разбурылі грэцкую калёнію над Днястром Ольвію. Паяўленьне яцьвягаў над Дунаем сьцьвярджае Овідый, будучы ў тым часе на выгнаньні; далей Тацыт і Пліній.
Марцэл называе іх Sarmatae Luginantes — сарматамі-пагранічнікамі. Ваннус, правадыр маркаманаў, у барацьбе з падуладнымі плямёнамі карыстаўся яцвяскай конніцай. За панаваньне Марка Аўрэлія (166—172, 177—180 гг.) яцьвягі нападаюць на рымскую тэрыторыю на паграніччы між Цісай і Дунаем.
Толькі зімой 171/172 г. удалося рымлянам аднесьці перамогу над яцьвягамі і маркаманамі.
У пазьнейшым часе, г. зн. у V ст. пасля Хр. яцьвягі бяруць удзел разам з гэрманскімі плямёнамі ў паходах на Рымскую Імпэрыю, а іхнія правадыры Beugo і Babai займаюць Singidunumis (Белград). Жылі яны на вазох, падобна як скіфы і вырозьніваліся мэдыйскай чорнай вопраткай. Адзначаліся ваяўнічасьцю.
Пталемэй называе іх наступныя гарады (з ранейшым славянскім насельніцтвам): Uscenum, Borinanum, Abinta, Trissum, Parka, Kandanum, Pessum i Patissum. Здаецца ў IV ст. пасьля Хр. пад націскам готаў, а наступна гунаў, якія занялі Панонію і ранейшую прастору, дзе былі яцьвягі над Цісай, яны, перайшоўшы Карпаты, пасяліліся ў верхнім Днястры і Бугу (Холмшчына), a потым перасоўваліся па Бугу на крывіцкую тэрыторыю ды ва Усходнія Прусы. 3 гэтага часу паходзяць яцьвяскія курганы, аб якіх была гутарка раней.
Некаторыя аўтары залічаюць «Sudinoi» Пталемэя, сядзеўшых у Сувальшчыне, да яцьвягаў. На гэта няма ніякага абаснаваньня. Пталемэй выразна памяшчае Jacyges над Азоўскім морам і між Дунаем — Цісай. Паўдзённы кірунак прыходу яцьвягаў паказваюць апрача архэалёгічных раскопак пазьнейшыя весткі.
Ад X да XIII стст. яцьвягі былі вялікай пагрозай для кіеўскай Русі і для Польшчы на паўдні ў верхнім бегу рэкаў Буг, Прут і Днестар. Кіеўскія князі (Уладзімір, 983 г.; Яраслаў, 1038 г.; Яраслаў сын Сьвятаполка, 1113 г.; Даніла Галіцкі, 1256 г.) вядуць заўзятыя войны з яцьвягамі не ў Горадзеншчыне, Сувальшчыне і Беласточчыне, але на паграніччы Галіччыны і Валыні (Холмшчына, дзе сёньня жывуць лемкі).
Уладзімір у 983 г., паводля «Повестн временных лет», «победн ятвягы, н взя землю нх». Паход кіеўскіх князёў ніколі не даходзіў да Берасьця, а змаганне галоўным чынам з Польшчай ішло за Чэрвенскія гарады (Уладзімір, Сьвятаполк і Яраслаў). Толькі галіцкі князь Даніла ў 1256 г. у сваім паходзе на яцьвягаў пакарыў іх і завалодаў Драгічынам. У гэтым часе яцьвягі ўжо былі далей на поўначы. Іх адціснула татарская навала, якая ў 1241 г. зраўняла з зямлёй Галіччыну, Паўдзённую Польшчу ды Холмшчыну. Яцьвягі перад татарамі ўцяклі на Літву (Крывіччыну)
і перайшлі на службу Вялікага Князя Літоўскага. Астаўшыхся яцьвягаў і іх правадыра Комата разьбіў у 1264 г. польскі кароль Балеслаў V на мяжы Падляшша і Любліна. Канчаткова ў гэтай старой прасторы перасяліўшыхся намадаў зьнішчыў польскі кароль Лешак (1279—1288).
У цяжкіх баёх, як дапаможнікі Літвы, з нямецкім ордэнам Крыжаносцаў яцьвягі настолькі страцілі сваю сілу, што пасьля паражэньня ў 1283 г. пад Мірунскам зышлі з палітычнай арэны і на працягу наступных стагодзьдзяў поўнасьцю аславянізаваліся. За часы Мацея з Мяхова (пам. 1523) і Кромэра (пам. 1589) існавалі толькі невялікія астаткі гэтага племені на тэрыторыі Крывіччыны. Т. Нарбут сьцьвярджае, што ў аколіцы Скідля на левым берагу Пелясы і Котры, у ягоныя часы (1835 г.) жылі нашчадкі яцьвягаў, званыя акалічным насельніцтвам «ядвеж» і вырозьніваліся цёмнай пігмэнтацыяй скуры і валасоў, чорнай
вопраткан і звычаямі ад крывіцкага насельніцтва, хоць ужо гутарылі па-крывіцку з чужым акцэнтам. Аб іх собскай мове маем весткі ў Кромэра: «Feruntur adhuc tenues quaedam eorum reliquiae superesse in Litvania et Russia, diversa prorsus a Slavis et Litvania lingua utentes».
Путаніцу ўвялі Кадлубак (Kadlubak), Богухвал (Boguchwal) i Длугаш (Dlugosz), якія не адрознівалі бліжэй яцьвягаў, як самастойнае племя, але бачылі толькі аб’яднаныя
Інвентар з яцьвяжскага пахаваньня: баявая сякера, часткі стрэмя, спражкі
злучэньні яцьвягаў, літвы і прусаў, нападаючыя на Польшчу, і таму прыпісвалі ўсім тыя самыя прыкметы. Кадлубак яцьвягаў называе полексяне (Pollexiani) і ўважае за готаў: «Sunt Pollexiani Getharum sive Prussorum genus». За готаў уважае іх і Богухвал.
Аб месцы побыту яцьвягаў сьведчаць некаторыя геаграфічныя назовы: у Вугоршчыне — Jaszsag, Jazygia, Jasz; у Галіччыне вёскі Ядвенкі, Ятвінгі; у Холмшчыне Ятвеск; у Крывіччыне — возера Яцьвезь, вёскі Яцьвязь, Язьвіны і падобныя (каля Ляхавічаў, Драгічына, Аўгустова і інш.). Сустракаюцца па сёньняшні дзень некаторыя іншыя назовы, праўдападобна яцьвяскага паходжаньня, як Індура, Скідаль, Пігасы, Талалайкі, Юндзіловічы, Жэльва, Жэльвянка, Ятра, Ярутычы і іншыя.
У крыніцах з 1260, 1268 і іншых гадоў успамінаюцца прозьвішчы яцьвяскіх правадыроў, як Nebiast, Warw, Stekint, Aikab, Jundzil, Komath i іншыя. Апошні яцьвяскі князь (правадыр) Скумант разам з Літвой вёў заўзятыя змаганьні з Нямецкім ордэнам і быў пераможаны ў 1283 г. Можна думаць, што імёны тыпу Скірмант, Доўмант, Ясмант — яцьвяскага паходжаньня.
Глава 7
СЯРЭДНЯЯ ЖАЛЕЗНАЯ ПАРА (400-800 гг.)
I так мы прагледзелі пэрыяд, трываючы больш 1500 год і ахапляючы эпоху бронзы і жалеза аж да часу вялікіх міграцыяў народаў у Эўропе, спалучаных з развалам Рымскай Імпэрыі. На аснове архэалягічнага матэрыялу мы ўстанавілі, што ўсю Прыбалтыку на працягу азначанага часу займалі славяне; жамойда-латышская група перасунулася сюды ў жалезную пару: у II стагодзьдзі перад Хрыстом латышы былі ўжо ў басэйне ніжняй Дзьвіны, а першыя сьляды жамойдаў знаходзім прыблізна на 400 год пазьней, у II ст. пасьля Хрыста на прасторы сёньняшняй Жамойдзі.
Адначасова мы падкрэсьлілі пачатак міграцыі славянаў з раёну Балтыцкага мора на захад, якая пачалася ў канцы II ст. пасьля Хр. На пераломе V—VI стст. яна прыняла найбольшы свой размах і гэтым спрычынілася да некаторых далейшых пераменаў этнічных суадносінаў у Прыбалтыцы, галоўным чынам ва Усходніх Прусах, куды (да рэкаў Прэгола і Анграпа) часткова перасялілася жамойдзкая група, пашыраючы сваю прастору на захад. Таму неабходна шырэй кінуць вокам на вялікую славянскую міграцыю і на культурныя перамены, як вынік гэтай міграцыі.
Славянская міграцыя і вялікая экспансія на захад і поўдзень ня ёсьць самастойным з’явішчам, але хутчэй вынікам, з аднаго боку, руху нямецкіх плямёнаў з поўначы на поўдзень і штурмуючых раскладаючыюся Рымскую Імпэрыю, а з другога боку — руху азіяцкіх народаў (гунаў, баўгараў, авараў) у Дунайскі басэйн. Славяне выкарысталі гэтыя спрыяльныя ўмовы дзеля здабыцьця і заняцьця сваёй собскай прасторы, на якой сядзелі больш тысячы гадоў да кэльцкай навалы і памяць аб якой не загінула міма 500-гадовай яе страты. He прыпадковым з’яўляецца таму імкненьне славянаў завалодаць сярэдняй Эўропай, Дунайскім басэйнам, Балканамі, Венэцыяй, усім пабярэжжам Балтыцкага мора ды нават рэстаўраваць свае страты на Брытыйскіх астравах і на Атлантыцкім пабярэжжы.
Пасьля кэльцкай навалы і зьнішчэньня старой лужыцкай культуры сялібай вольнага славянства сталася прастора між Віслай і Дняпром, верхнім Днястром і Балтыцкім морам.
Маем нямала доказаў як архэалягічных, так і гістарычных, з часу гэтай канцэнтрацыі вольнай славяншчыны, галоўным чынам на тэрыторыі Крывіччыны.
Побач шматлікіх целапальных курганоў, аб чым ніжэй, дасьледаваныя былі і гарадзішчы з часу між I—V стст. пасьля Хрыста. Назавем з іх некаторыя. У цэнтральнай частцы Крывіччыны ведамае гарадзішча ў вёсцы Банцароўшчына (Менскі павет). Яно было паложанае на высокім берагу ракі Свіслач, акружанае з трох бакоў валамі да 2,5 м вышыні і равамі. Культурны слой гарадышча даходзіў да 1,5 м таўшчыні, што сьведчыць аб існаваньні жыцьця ў ім на працягу стагодзьдзяў. Асаблівасьцю культурнага слоя былі каменныя стаянкі з астаткамі сьлядоў рознага рамясла як ганчарства, кавальства (жалезныя сярпы), прадметаў упрыгожаньня з бронзы, хатняй гаспадаркі — з косьці, а што найважнейшае — шмат жалезнага жужлю, што паказвае на сплаўку жалеза.
Падобныя гарадзішчы з I—V стст. былі дасьледаваныя ў вёсцы Загорцы, на рацэ Ловаці, у вёсцы Аздзятычы на рацэ Беразіне каля Барысава, на Барсучай Горцы на правым берагу Дняпра каля Магілёва. Ва ўсіх сьцьверджана абаронныя валы і
драўляна-зямная будоўля, унутры каменныя стаянкі з сьлядамі рознага рамясла і сплаўліваньня жалеза з балотністых рудаў.
Аснаўным матэрыялам для пабудовы гарадоў славяне ўжывалі дзерава і таму ў шматлікіх выпадках няведамыя іх сьляды. Аб гэткіх драўляных гарадох у славянаў успамінае Гэрадот, «Повесть временных лет», Ібн-Фадлан, Масудзі (Al Masudi), Дытмар (Ditmar), Адам Брэменскі (Adam Bremensis), Саксон Граматык (Saxo Grammaticus), Гельмонд (Helmond), Эбон (Ebon), Герборт (Herbort), Ота Бамбэргскі (Otto von Bamberg) і іншыя.
Гэаграф Баварскі з IX ст. пасьля Хрыста называе некаторыя плямёны, сядзеўшыя на тэрыторыі вольнага славянства, падаючы лік іх гарадоў: Glopeani — 400 гарадоў, Chozirozi — 250, Zabrozi — 212, Thadesi — 200, Vuillerozi — 180, Aturezani — 104, Lendizi — 98, Znetalici — 74 i гэтак далей61.
He прыпадкова ў скандынаўскіх сагах гэтая прастора называецца «Гардарыка», гэта значыць краіна гарадоў. А калі пачатны летапісец /Нестар/ пачынае складаць сваю канцэпцыю аб пачатку Кіеўскага гаспадарства, ён называе гарады быццам раздадзеныя Рурыкам «мужам сваім», дадаючы, што гэтыя гарады —
Пра-славяны ў I стагоддзі
61 Сучасныя даследчыкі лічаць, што абсалютная болыпасць так званых «гарадоў» гэта былі воласці, альбо паселішчы, якія мелі навакол сябе агароджу з бярвеньняў (палісад, востракол). — Рэд.
старыя населеныя пункты. У X ст. гарады тварылі палітычныя цэнтры і таму летапісец не інакш думае, як іх катэгорыямі. Ад ( назоваў гарадоў /ён/ называе і падуладнае насельніцтва, а ў да-