Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
гаворы з грэкамі ў 907 г. дае пералік не плямёнаў, але гарадоў — палітычных цэнтраў, называючы Кіеў, Чарнігаў, Пераяслаў, Полацак, Растоў, Любэч і «прочая грады».
На гэта, каб гарады сталіся цэнтрамі палітычнага жыцьця, муселі мець за сабой багатую ў стагодзьдзі мінуўшчыну.
Рыбакоў паказвае ў сваёй працы (1948 г.)> што ўздоўж Падняпроўя каля вялікіх пасёлкаў — вялікія магільнікі па 1000
ІПляхі экспансіі славянаўу VI—VII стст. (Паводле М. Гімбутас)
і больш курганоў, сягаючыя IV ст. пасьля Хр., што даказвае даўняе іх існаваньне з шматлікім насельніцтвам. Прадпрынятыя Раўдонікасам у 1935—1947 гг. раскопкі ў Ладаге далі незвычайна цікавы матэрыял аб «крывіцкасьці» (даслоўна) гэтага гораду з незвычайна багатым культурным матэрыялам, які на акраінах, дзе былі праводжаныя раскопкі, сягае VII ст. пасьля Хрыста. Далейшыя і старэйшыя слаі яшчэ недасьледаваныя. Да гэткіх старых і слаўных гарадоў з багатай урбаністычнай культурай належыць і Смаленск. У Смаленску налічваецца найбольшы ў сьвеце лік курганоў62. Паводля Арціхоўскага63 лік іх даходзіць да 3862 курганоў. Макоўскі64 налічвае каля 5000.
Пачатыя Ляўданскім раскопкі Полацка і Віцебска сьцьвярджаюць багатую ўрбаністычную культуру ўжо ў VII—VIII ст. пасьля Хр. Падобныя дадзеныя даюць раскопкі Чарнігава і Кіева65.
Другім важным паказьнікам існаваньня гарадоў на нашай тэрыторыі перад міграцыяй на захад і поўдзень ёсць гэаграфічныя назовы мясцовасьцяў, заснованых прыбыўшым славянствам на занятай тэрыторыі і адбіваючых традыцыю ранейшага часу. Назавем некаторыя: Smalenskija, Smaland, цяпер Schmalkaden на рацэ Kalde ў заходняй частцы Цюрынгскага лесу; Kijeu (Кіеў), Racibor, Muscuua (Масква) у дакумантах з 1170 і 1012 гг. у заходніх славянаў; Hamel (Гомэль), Ilmenau (Ільмень), Kletzke (Клецак), Klinken (Клінцы), Kritzow (Крычаў), Lubz (Любча), Luckau (Луцак), Mir, Minsk, Pleskau (Полацак), Rastow (Растоў), Tarnow, Thurow (Тураў), Turau (Тураў), Volyn, Wolin — гарады заходніх славянаў.
Нямала падобных назоваў знойдзем у паўдзённай славяншчыне, як напрыклад распаўсюджаныя на нашай тэрыторыі назовы: Буда (каля Магілёва), Будзічы (там жа), Будка каля Палтавы; у цэнтральнай Крывіччыне: Буда, Буды, Будаева, Будавічы, Будакі, Будвішкі, Будзеневічы, Будзішча, Будкова, Будніца і г. д. У Польшчы сустракаем 178 гэткіх назоваў як Buda, Budy, Budki,
62 Тут В. Пануцэвіч мае на ўвазе славутае Гнёздава каля Смаленску. Але большась гэтых курганоў пакінулі скандынавы (вікінгі, варагі). Стары Смаленск (сучаснае Гнёздава) — гэта тыповы «вік» вікінгаў. — Рэд.
63 А. У. Арцыхоўскі (1902—1978) — расейскі археолаг. — Рэд.
64 Д. П. Макоўскі — аўтар кнігі «Смоленское княжество», выданай у 1948 і\— Рэд.
65 Аляксандар Ляўданскі (1893—1937) — беларускі археолаг. Глядзі яго артыкулы з 1930—32 гг. — Рэд.
Budne; y Галіцыі больш за 50. У заходняй славяншчыне рака Buda, названая ў дакумэнце з 965 г.; у Дытмара пад 937 годам горад Будзічы, Будзішча, Будзец (каля ракі Saale), далей Budusin — сталіца мільчанаў, Budenstede (1116 г.).
У Багэміі такіх назоваў маем 8; у Вугоршчыне 30 з слаўным горадам Budzin; у Баўгарыі і Сэрбіі таксама шмат гэткіх назоваў. Budiml — сталіца Герцэгавіны. Ня менш распаўсюджанымі назовамі ў нас і ў заходніх славянаў ёсьць тыпу Волатава, як напрыклад Волатава і Волаты каля Смаленска, Волатава каля Магілёва і Пскова, Волатава каля Ноўгараду і Уладзіміра, Валатыня каля Горадні і Арла, Валатоўка каля Віцебска і г. д. Параўнай у заходніх славянаў: Weletkow, Welecin, Wohledow, Welzenwude, Welsen, Wilten i г. д. Тыпу Марава: Мараўск — замак і горад у Севершчыне, Morewa — замак на Жамойдзі, Морэва каля Ноўгараду, Marava ў Чэхах.
Нямала шырокай сеткай рассеяныя назовы тыпу Крывічы, характэрныя для крывіцкай прасторы; параўнай Krzywice, Krzywiczki ў Польшчы; Крывіцэ ў Галіччыне; Крывічынцы, Крывічы (Вялікія і Малыя), Крывін, Крывлін, Крывчыкі — на Валыні; Kryvita ў Сэрбіі; Крывічы ў Македоніі; Craweitzen, Kraweitzen, Crewtzer, Criwitz, Crivese, Crivitze, Krivitz, Krevese, Krevitz, Krewicz i г. д. y заходніх славянаў. Шырока распаўсюджаныя так-
Варыянт абарончага вала славянскіх гарадзішчаў
сама назовы ад племя дзераўляне, як Drevendorf, Drevin, Drewitz, асабліва ў Гановэршчыне і Лінэнбургу.
Мы закранулі мімаходам гэтае пытаньне, каб паказаць, што выхаднай прасторай для вялікай міграцыйнай хвалі славянства на пераломе сярэдняй жалез-
Славянскае гарадзішча поруч сучаснай вёскі Екімаўцы (Малдова), якое існавала ў IX—XI стст. Яго спалілі пячанэгі
най пары была ў аснаўным Крывіччына і Прыбалтыка, як месца вольнага славянства. Мы падкрэсьлілі — вольнага, бо на захад ад Бугу і Віслы існавалі славяне, страціўшыя ад часоў кэльцкай навалы сваю незалежнасьць, зьмяшаныя з рознымі прыбылымі плямёнамі — кэльцкімі і нямецкімі, тракскімі і скіфа-сармацкімі. Мы падкрэсьліваем гэта і таму, каб даказаць беспадстаўнасьць сучасных польскіх гісторыкаў (Kostrzewski 1946, Sulimirski 1947, Lehr-Splawinski 1947, Czekanowski 1948, Tymieniecki 1951) i часткова ўкраінскіх (Шчэрбакіўскі, Грушэўскі), тэндэнцыйна перакручваючых факты і за ўсякую цану памяшчаючых т. зв. «прабацькаўшчыну славянаў» на тэрыторыі Польшчы ці Украіны. Гэтаму пярэчаць як архэалягічныя, так і гістарычныя дадзеныя.
Ведамы сучасны польскі гісторык Кастшэўскі (Kostrzewski) ня мог выйсьці з бруднага становішча, сьцьвярджаючы, што «на спрадвечна польскіх землях ведаем нешматлікія прыклады абраду целапальнага на паўднёвых і паўднёва-ўсходніх ускраінах
тагачаснага рэгіёна польскіх плямёнаў, менавіта ў заходнім Падкарпацці, у Сандамірскім, Люблінскім ваяводствах і ў Белавежскай пушчы. Яшчэ радзей сустракаюцца целапальныя пахаванні на Памор’е і ў Вялікай Польшчы, на Мазоўшы і ў Сілезіі».
Варыянт абарончага вала славянскіх гарадзішчаў
Архэалёгія сьцьвярджае: на тэрыторыі Польшчы з часу Рымскай эпохі, гэта значыць перад міграцыяй славянаў, /былі/ даволі вялікія культурныя і гаспадарчыя ўплывы рымскага паходжаньня, якія ішлі шляхам з-над Адрыятыку праз Карнунтум /Карынцію. — Рэд./ або Віндабону (Вену) да Балтыцкага пабярэжжа. Іншыя важнейшыя рымскія шляхі ішлі ўздоўж Віслы, Сану і Бугу.
На гэтых шляхох знойдзеныя лрадметы рымскага імпорту, як бронзавае пасудзьдзе італіянскай прадукцыі, прадметы ўпрыгожаньня, рымская кераміка, шкляныя вырабы, рознае снадзіва, прадметы культу, манэты66. Па гэтых жа шляхох пранікалі ў Польшчу розныя плямёны, як кэльцкія пэўкіны і бастарны, скіры і гіры, тракскія геты (якія каля 48 г. перад Хр. вызваліліся ад кэльтаў), а таксама нямецкія, як бургунды, омбры, готы, вандалы, свэвы (швабы) і іншыя.
Найлепш відаць этнічныя перамены на тэрыторыі Польшчы на аснове пахавальнага абраду. Ужо ў латэнскім пэрыядзе занікае целапальны звычай у Сілезіі і паяўляецца кэльцкі
66 Маеўскі акрэсліў лік знойдзеных рымскіх манэт на 15 тысяч.
звычай паховінаў, што сьведчыць аб заняцьці гэтай прасторы кэльтамі. Адсюль пранікаюць шкілетныя магілы кэльцкага тыпу да Велікай Польшчы і Куяваў. Целапальныя курганы выступаюць тут вельмі рэдка. У паўночнай частцы Польшчы ў гэтым часе выступаюць шкілетныя магілы мэгалітнага тыпу готскага паходжаньня.
Інакш справа прадстаўляецца па ўсходнім баку сярэдняй Віслы, у раёне Белавежскай пушчы, дзе пераважаюць целапальныя курганы з каменнымі кругамі.
Таксама расавы склад насельніцтва Польшчы паказвае згушчэньне нардычнага тыпу ў кліне між Бугам і Дрвэнцай (Drw^caj) у Плоцкай акрузе. Паўдзённа-заходняя частка Полыпчы, ахапляючая Сілезію, Карпаты і Малапольшчу па Піліцу і Сан характэрная вялікім працэнтам лапонаідальнай расы з вялікай прымесьсю армэнаідальнай. Праўда, на поўначы ад Піліцы існуе клін нардычны, які Чэканоўскі (Czekanowski) разглядае як асталасьць готаў, якія часткова засталісяў Вялікай Польшчы. Усё гэта даказвае, што тэрыторыя Полыпчы пасьля заняпаду лужыцкай культуры сталася прасторай, куды пранікалі розныя плямёны з поўдня і паўдзённага ўсходу, а дзеля таго, што Панонія і Дакія былі рымскімі правінцыямі — гэтым і тлумачыцца культурны ўплыў з поўдня, запачаткаваны раней кэльтамі.
Паўзямлянка — жыльлё старажытных славянаў (рэканструкцыя)
Вольнае славянства міма шырокага гандлю з Бізанцыяй, Скандынавіяй, Англіяй, з Надволжскімі і Закаўказкімі народамі тварыла сваю собскую культуру, якая знайшла сваё выяўленьне
0 50 >00 мть
X—Ч— t -h—t 1* * " і*
__ 0 80 160 кмломвпюа
I I оольшме городміііа c кераммкой фаладбвргского тяпа
□ Небольшмв украпланмя на холмах
0О Небольшне укреплення на холмах с кераммкой торновского тнпа
Д Поселенмя с пражской керамнкой
Д Отдельные находкн
Заладкая граняца распространенмя слаэянской топонмммкм
пасьля выраю на захад і поўдзень, запісаная ў заходніх і бізантыйскіх аўтараў ды скандынаўскіх сагах. Яна праяўлялася ў славянаў уласьцівай дэмакратычнай арганізацыяй грамадзкапалітычнага жыцьця, у собскім будаўніцтве, мастацтве, рэлігіі і пісьменнасьці.
Першымі ў заходняй міграцыі былі прыбалтыцкія славяне — волаты-лютычы /верагодна, Пануцэвіч мае на ўвазе так званых «волінцаў». — Рэд.І. За часоў Пталемэя яны яшчэ знаходзіліся на Балтыцкім пабярэжжы на ўсход ад Нёмана. 3 хвілінай адыходу готаў на поўдзень (180—215 гг.) у Дакію і Прычорнамор’е пачалася вандроўка нямецкіх плямёнаў у кірунку Дунаю і межаў Рымскай дзяржавы. За готамі ішлі вандалы, бургунды, ругі, лангабарды і іншыя67. А ў адкрытую прастору на Паморы і між Одрай і Лабай улілася хваля ўсходняга вольнага славянства, якая, заняўшы старую славянскую тэрыторыю, ачысьціла яе ад нямецкага насельніцтва між II—IV стст. і ўжо аж да X ст. супрацьстаяла нямецкаму паваротнаму ціску. Аб гэтым выразна піша Пракоп з Цэзарэі.
На пачатку V ст. пасьля Хр. волаты разам з саксонамі высадзіліся ў Брытаніі. Ананімная «Chronika de Trajecto et Holland» падае пад годам 416: «Saxones cum Slavis profecti sunt in Britaniam», дзе па сёньня існуе Вільтуншыр (Wiltunshire) з горадам Вільтун (сёньня Wilton). У VI—VII стст. /яны/ былі ў Нідэрляндах, а горад Утрэхт раней называўся Вільтенбург (Wiltenburg)68.
Другім кірункам пашырэньня ўсходняславянскага прастору была сёньняшняя Украіна. УII ст. пасьля Хр. каля Маёціс /Азоўскага мора. — Рэд.І і ў Чорнаморскім басэйне яшчэ знаходзіліся сармацкія плямёны: яцьвягі над Азоўскім морам, далей аланы і роксаланы ды тракскія кімэрыйцы. На пераломе II і III стст. новай эры сюды сталі пранікаць гэрманскія плямёны готы і вандалы ад вусьця Дунаю, дзе знаходзілася гоцкая дзяржава. Яна была пэрыфэрыйнай у адносінах да Рымскай Імпэрыі і міма «легэнды аб Гэрманарыку», запісанай у Іардана (быццам між 350—