Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
Такім чынам хрысьціянізацыя ішла двума русламі з Рыму і Бізантыі ужо з першых стагодзьдзяў пасьля Хрыста. Грэкі, бяссумліву, імкнуліся пашырыць хрысьціянства сярод сваіх суседзяў. У Ніжняй Мэзіі, у горадзе Томі, ужо існавала біскупская катэдра пры Дыаклеціяне (гаспадарыўу 284—305 гг.). Пры вусьці Днястра знаходзілася хрысьціянская калёнія Тыра ды іншыя /гарады/.
/Імпэратар/ Канстанцін Парфырагэніт (X ст.) паведамляе, што за ягоных часоў на ніжнім Дняпры існавалі разваліны шасьці гарадоў, у якіх захаваліся астаткі разбураных цэркваў і
высечаныя на каменях крыжы. Іншыя царкоўныя пісьменьнікі ІП—V стагодзьдзяў, як Тэртуліян, Анастазі Александрыйскі, Ян Залатавусны, Гэранім уважаюць Скіфію за краіну, дзе хрысьціянства было пашыранае: «Халады Скіфіі палаюць жарам веры» (Гэранім).
Аб тым, што Скіфія ў той час была занятая славянамі (улічамі, дулебамі, ціверцамі, палянамі), мы спыняліся раней пры разглядзе міграцыі славянаў у Прычорнаморскі басэйн. Няма сумліву, што хрысьціянства пашыралася на гэтыя плямёны задоўга да Уладзіміра, быццам увёўшага яго (988 г.) у Кіеўскай Русі. Больш за сто гадоў раней, у 866 г. /бізантыйскі/ патрыярх Фоці пісаў, што Русь зьмяніла нячыстую паганскую веру на чыстую і непадзельную хрысьціянскую.
Рымская форма хрысьціянства пашыралася сярод заходняга славянства пачынаючы ад V ст. у выніку хрысьціянізацыі
Вялікая Маравія
нямецкіх плямёнаў: аляманаў, баяраў і турынгаў, заняўшых старую славянскую тэрыторыю. Ужо за часоў Клёдвіка I /гаспадарыў у 481—511 гг. — Рэд./ існавалі біскупствы ў Аугсбургу (Augusta Vindelicorum), Хуры (Chury) у Рэтрыі, Віндонісе ў паўночнай Швайцарыі, у Пасаве і Зальцбургу, адкуль ішла хрысціянізацыя славянскіх Карантанаў (Карынтаў) на тэрыторыі сёньняшняй Аўстрыі. Крааты былі ахрышчаныя яшчэ раней (каля 670— 680 гг.). Асабліва вострыя формы насільля прыняло хрысьціянства, праводжанае Карлам Вялікім і яго наступнікамі на славянскай тэрыторыі, заваёванай франкамі. Так, у канцы VIII ст. пачалася хрысьціянізацыя мараваў, чэхаў, лужычанаў і люцічаў.
Сербаў прымусіў ахрысьціцца бізантыйскі імпэратар Іракліус (гаспадарыў у 610—641 гг.). А калі /яны/ адпалі ад Бізантыйскай дзяржавы і вярнуліся да старой славянскай веры, былі зноў змушаныя да хрысьціянства за часоў /імпэратара/ Базыля I (867—886 гг.). Славянаў у Баўгарыі ахрысьціў князь Барыс у 864 г., аднак тут хрысьціянства існавала /яшчэ/ раней.
Такім чынам частка шкілетных магілаў з матэрыяльнай славянскай культурай на тэрыторыі, дзе шырылася хрысьціянства, трэба залічыць да славянскай этнічнай групы, якія ў нічым не пярэчаць аснаўной славянскай культуры — целапаленьню. Хрысьціянства прастаўляла сабой ня моду, не культуру субстрату, але тварыла новую філязофію жыцьця, новую рэлігію.
Было б аднак абсурдальным, як гэта робіць Цэгак-Галубовічава (Н. Cehak-Holubowiczowa), на аснове славянскіх (хрысьціянскіх) шкілетных магілаў рабіць выснаў, што гэткія магілы (а не целапальныя) наагул тыповыя для славянаў.
Гэта ёсьць ведамая памылка, калі на аснове малой часткі, прытым амежаванай часам пашырэньня хрысьціянства, робіцца вывад аб цэласьці. Яны стануцца тыповымі для славянаў /тады/, калі хрысьціянства пранікне ў глыб славянскіх краінаў, але ў ніякім выпадку ў пэрыядзе між VI—X стст.
I так мы праглядзелі важны пэрыяд у гісторыі славянства, ягоную вялікую паваротную міграцыю і некаторыя культурныя перамены як яе вынік у часе між 400—800 гадамі пасьля Хры-
Террнгормя расселенмя славянскмх племён к XVIII—X вв.
Првблмзнтельные гранмцы твррвтормй племенных союзов бодрмчей (ободрмтов) н лютнчей (велетов)
Міграцыя вопатаў-яюцічаў на захад
ста. Астаецца яшчэ спыніцца над пытаньнямі, якія перамены наступілі ў Прыбалтыцы ў гэтым часе.
Перш разгледзім фактычны матэрыял, каб не рабіць неабаснаваных выснаваў.
3 часу між 400—800 гг. пасьля Хрыста маюцца раскопкі з вёсак: Анкштакі, Лазьдзінінкі, Наргелі, Ракіты, Рудзічы, Тубусы і Скоманты, Язьдзічы і Вогучы у заходняй Жамойдзі86.
86 Раскопкі праводзілі ў 1935—40 гг. П. Баленіёнас і Пузінас. Яны знайшлі 762 шкілетных магілаў і 2 целапальныя курганы.
Раскопкі не даюць новага матэрыялу ў параўнаньні да папярэдняй пары. Усе магілы чатырохкутныя, плоскія і шкілетныя. Магіла ляжыць каля магілы, якія разам твораць вялікія магільнікі. Кажная магіла, як раней, абложаная каменьнямі, не ў выглядзе кругу, але чатырохкутніка; на рагох магільніка закопаныя вялікія камені. Як і раней, памёршых хаваюць у дамавінах з бярвеньняў, пераважна дубовых. Напрыклад у Лазьдзінінках сьляды калоды былі вельмі выразныя. Даўжыня дамавіны 2,40 м, шырыня ў галовах 0,70 м, нагах 0,50 м, вышыня 0,18 м. Бакі дамавіны круглыя.
Палажэньне рэчаў у магіле такое самае як раней: зброя і прыладзьдзе кладуцца пераважна ў галовах. 3 прыладзьдзя найчасьцей сустракаюцца косы, нажы, асёлкі, сякеры, шылы, іголкі, верацёны, бязьмены. Таксама ў галовах стаўлялася мініятурная пасудзіна. Часта здараецца скураная або з бярозавай кары каробачка з рознымі ўпрыгожаньнямі. Да зброі належаць келзалы, шпоры, сякеры, копіі. У Ракіце ў адной магіле быў пахованы чалавек і конь, але тут былі знойдзеныя сьляды вугольля і попелу ад пахавальнага абраду.
Як бачым між 400—800 гадамі пасьля Хр. у заходняй Жамойдзі сядзелі далей жамойды з той самай культурай, як 200 гадоў раней. Сьляды целапальнай культуры належаць да незвычайна рэдкіх, што сьведчыць, што славянскага элемэнту там амаль што не было.
У гэтым самым часе не наглядаецца істотных пераменаў і ў сярэдняй Жамойдзі. У Эйгулях, Вэршвах, Вайцікунах, Мельдзіках, Упіце, Дэгэсах, Вабальнінках, Панявежуках, Сэрэджусе, Бержах, Драўсціне, Пашушвах, Мельдзінах, Яснай Горцы, Венслявішках, Гібачох, Юніках, Лепорах, Манюшах, Шаўлях, Паклібаках, Шуконах, Пажэрысе і іншых мясцовасьцях, дзе былі праведзеныя раскопкі, выступаюць шкілетныя магілы, такія самыя, як раней. Палажэньне шкілетаў і рэчаў бяз зьменаў. Паховіны адбываліся ў дамавінах з бярвеньняў, што пацьвярджаюць выразныя сьляды ў Вэршвах, Мельдзінах і Вайцікунах (Вайцюнішках).
На ўсход ад ракі Нявяжы маем і ў гэтым пэрыядзе рэзкую мяжу іншай культуры, а пайменна крывіцкай. Тут выступаюць амаль адналіта целапальныя курганы, дасьледаваныя ў Памусе
(павет Аліта); у Ашмянскім павеце ў Алёшы, Маркінятах, Смаргонях, Багатай, Міцканцах, Вершочцы, Версоцы, Вільканцах; у Ковенскім павеце ў Давайнонах; у Свірскім павеце ў Чорнай Лужы, Гусках, Пільвінах, Панізох, Засьвіры, Жэлядзі; у Сьвенцянскім павеце ў Рымшанцах, Воўкалаце, Выгалянятах; у Троцкім павеце — у Ворлішках; у Укмерскім павеце — у Куронах, Варонах, Пашылях; у Віленскім павеце — у Грабёлях, Кармазінах, Пакрадлах, Жэлядзі, Варапнішках.
Шкілетныя курганы знойдзеныя толькі ў Скініках павету Зарасай, Парышчах, Варапнішках, Пакрадлах — Віленскага павету; у Дукштах і Антасарах Сьвянцянскага павету.
Яны прадстаўляюць сабой нявысокія насыпы ад 35 да 75 цм вышыні, каля 8 м у дыямэтры, абложаныя кругамі з каменяў. У кургане таксама знаходзяцца камені. Шкілеты пахаваныя ў ямах ад 75 цм да 1,50 м глыбокіх, галовамі на захад. Спосаб укладаньня рэчаў амаль гэткі, як у курганох з целапахавальным матэрыялам з ранейшага пэрыяду ў Межонах. У прынцыпе ў адным кургане — адзін шкілет. У адным выпадку знойдзеныя 3 шкілеты, пахаваныя на той самай вышыні кургана (у Антасарах).
У кургане ў Скініках каменны круг быў некамплетны, a шкілет знаходзіўся ў яме 50 цм глыбіні. Па правым баку шкілету блізка плячукоў знаходзілася зброя: два кап’я, за галавой нож, каля бядра — шчыт і каля правай нагі — сякера.
На асаблівую ўвагу заслугоўвае курган № 1 у Антасарах, даючы асновы залічыць яго паводля сваёй будовы і нутранога зьместу да яцьвяскага паходжаньня. Курган паходзіць з V ст. пасьля Хр. Навонкі прадстаўляў вялікі насып пяску, гліны і каменьняў. У паўдзённай частцы кургана знаходзілася вылажаная каменнымі плітамі яма, ад 75 цм да 1,50 м глыбіні і ад 2,50 да 3 м шырыні, у якой знаходзіўся шкілет каня, паложаны галавой на захад. Шкілет каня меў выгляд скорчаны, ногі і галава схілены да сябе, чэрап прабіты. Каля конскага шкілету знойдзеныя астаткі косьцяў мужчыны.
Вельмі цікава прадстаўляюцца зьмены ў пахавальным абрадзе на самым паграніччы Крывіччыны і Жамойдзі (рака Нявяжа).
Калі ў папярэднім пэрыядзе выступалі тут у некаторых мясцовасьцях целапахавальныя курганы з мяшанымі элемэнтамі жамойда-славянскімі, то, пачынаючы ад VI—VII стст. пасьля Хр. у гэтых мясцовасьцях выступаюць целапальныя курганы.
Дасьледаваныя тут былі курганныя магільнікі ў Вэршвах, Эгулях і Паманцінках Укмэрскага павету. Гэта былі невялікія курганы з ямай у выглядзе міскі 50 на 30 цм велічынёй, 30 цм глыбіні, а часамі толькі 5—10 цм (на старых жамойдзкіх магільніках). Косьці старанна ачышчаныя з попелу, зложаныя бяз попельніцы ў ямачцы, якая напамінае форму міскі. Памёршыя былі спаленыя разам з прадметамі ўпрыгожаньня. На спаленых косьцях знаходзіліся розныя рэчы, як нажы, зброя (коп’і, сякеры) і іншыя.
3 гэтага відаць, што жамойды ў сярэдняй жалезнай пары ня толькі што не пашырылі свайго этнічнага прастору на паўдзённы ўсход ад ракі Нявяжы, але наадварот — існуючыя між Нявяжай і Сьвятой (Швентай) жамойдзкія астраўкі ад VI—VII стст. пераймаюць поўнасьцю крывіцкую культуру (працэс славянізацыі) і пакідаюць свой стары звычай целапахавальнага абраду на целапальны, творачы сынтэзу жамойдзкай і крывіцкай культураў, у выніку чаго паўстаюць своеасаблівыя целапальныя магілы на ранейшых шкілетных магільніках.
Зусім адваротнае з’явішча наглядаецца ў паўночнай Жамойдзі, у аколіцах Біржаў, Панявежа, Расенаў, Рокішкаў і Шаўляў. Пачынаючы ад VI ст. пасля Хр„ зьнікаюць тут апісаныя намі раней курганы, а іх месца займаюць плоскія шкілетныя магілы латышскага тыпу87. Падобнае з’явішча выступае і ў Латвіі.
3 гэтага часу сустракаюцца зусім рэдкія курганы ранейшага тыпу, прытым маюць яны ўсе прызнакі заняпаду; малыя (5—6 м у разрэзе) і нявысокія. Каменныя кругі шмат меншыя, як сам курган. Напрыклад, дасьледаваныя Шнорэ (Е. Snore) курганы ў Ляйсокені мелі каменны круг у дыямэтры 10 м, калі дыямэтр кургана меў 20 м. Каменьне ў кругу найчасьцей паложанае неакуратна.