Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
87 3 крыніцаў з 1255,1257, 1261 гг. вынікае, што латышскае племя сёлаў займала прастору Жамойдзі (сёньняшняй) да лініі Уцена — Шведасай на поўдні, а наўсходзе даходзіла да Дзьвінска, на поўначы да аколіцаў Рыгі.
Такім чынам архэалягічныя раскопкі даюць станоўчы матэрыял, што між 400—800 гг. пасьля Хрыста славяне ў аснаўным выэмігравалі з пабярэжнай паласы Балтыцкага мора на паўночны ўсход ад Нёмана ў заходнім кірунку, а іх месца занялі латышы і жамойды. Міграцыя славян аднак не датычыла паўдзённа-ўсходняй прасторы ад лініі Коўна — Панявежа — Кукенойс — Пскоў, дзе Крывічы ўтрымоўваюцца аж да гістарычных часоў, прытым сьцьвярджаецца тут цьвёрды працэс славянізацыі элемэнтаў некрывіцкага паходжаньня.
Апрача вышэй апісаных зьменаў у паласе Балтыцкага мора на ўсход ад ніжняга Нёмана славянская міграцыя на захад была прычынай некаторых этнічных зьменаў і на тэрыторыі Усходніх Прусаў між Нёманам і Прэголай: у VI ст. пасьля Хр. сюды пасунуліся жамойды. Зусім магчыма, што перадавым жамойдзкім племем была голядзь (Galindas), якое за часоў Пталемэя знаходзілася між Нёманам (Chronos) і Дзьвіной (Rudon), a ў VI ст. ужо было на захад ад Нёмана88.
Дзеля важнасьці гэтага пытаньня неабходна бліжэй разгледзець этнічны склад насельніцтва Усходніх Прусаў ад найдаўнейшых часоў, каб пазбыцца ўсякіх сумліваў у пэрыядзе між 400—1000 гг. пасьля Хрыста і адхіліць традыцыйныя тэорыі, быццам існавала прускае племя — адна з галінаў жамойда-латышскай групы.
88 Частка гэтага племені астаўшыся была ў аколіцах Смаленска, адкуль прыйшлі жамойды, аб чым была гутарка раней. Вестку Пталемэя аб «Галіндаі і Судзінаі» шматлікія гісторыкі мэханічна спалучылі з Дусбургам, які падае пляменны падзел Прусіі і між іншымі плямёнамі называе «Galindiam» і «Sudowiam».
Частка II
СЬВЕДЧАНЬНІ
ГІСТАРЫЧНЫХ КРЫНІЦ
Глава 8
УСХОДНІЯ ПРУСЫ Ў ПЭРЫЯД СЛАВЯНСКАЙ МІГРАЦЫІ ДА IX СТАГОДЗЬДЗЯ
Пачнём ад выясьненьняў назоваў гэтай прасторы. Як ужо мы раней падкрэсьлівалі, прастора Усходніх Прусаў была адзіным месцам у Эўропе, дзе знаходзіўся бурштын у натуральным стане, выкіданы Балтыцкім морам на бераг. Дзякуючы гандлю бурштынам пранікалі найстарэйшыя весткі да цывілізаваных народаў у басэйне Міжземнага мора і Малой Азіі аб гэтай тэрыторыі. У грэкаў ад часоў Гыгіса (Hygis), а магчыма ранейшых, існаваў вусны пераказ, што электрон (бурштын) паходзіць з краіны венэтаў, дзе Эрыдан уліваецца ў Паўночны акіян. Ня маючы бліжэйшых вестак аб гэтай краіне венэтаў над Балтыцкім морам, Эсхіл і Эўрыпід памылкова злучаюць месца знаходжаньня бурштыну з венэтамі, сядзеўшымі на ўзьбярэжжы Лігурскага і
Адрыятыцкага мораў, а Эрыдан (Прэголу) плютаюць з Роданам (Ронай), што ўліваецца ў Лігурскае мора89.
Разьвязка грэцкага пераказу наступіла ў IV ст. перад Хр., калі Аляксандар Македонскі ў сваім вялікім паходзе разьбіў фэнікійцаў, заўладаў Тырам і ўзалежніў ад сябе Марсылію пры вусьці Родана (Роны), тады праўдападобна выявілася памылковасьць цьверджаньня грэцкіх пісьменьнікаў і паўстала патрэба разьведаньня паўночных краінаў, а ў тым ліку і бурштыновага пабярэжжа.
Разьведку гэтую правёў Піфей (Pytheos) з Марсыліі у 320 г. перад Хр. На аснове прывезеных беспасрэдных вестак, грэкі і рымляне маглі мець лепшае ўяўленьне аб Балтыцкім пабярэжжы. У рэляцыі Плінія на паўдзённым пабярэжжы Балтыцкага мора пры ўліцьці Віслы Піфей знайшоў гутонаў, гэрманскае племя, ведамае пад назовам готы, а на ўсход ад іх, на адлегласьці аднадзённага падарожжа /па мору/ запраўднае бурштыновае пабярэжжа, якое называлася Ваннома90.
Разглядаючы розныя крыніцы, з якіх браў весткі, Пліній перадае розныя варыянты гэтага назову, як Abalum, Baltiam, Basiliam, Oserictam. Усе яны не пярэчаць сабе, але пакрываюцца. Найстарэйшы Уаппома ёсьць фінскага паходжаньня і абазначае краіну вэнедаў. Назовы Abalus, Baltia і Basilia (у грэцкай вымове Avalus, Valtia і Vasilia) ёсьць рознымі парафразамі славянскага слова «волаты», якія займалі пабярэжжа Балтыцкага мора91. Гэта станоўча сьцьвярджае Пталемэй, называючы ад сядзеўшых там венэдаў і самае мора «Venedikos kolpos», а як суседаў венэдаў на ўсход ад Нёмана — волатаў «veltai».
89 Важным доказам утрымліваньня грэкамі гандлю з Балтыцкім пабярэжжам з’яўляюцца архэалягічныя знаходкі. Так у 1833 г. каля Быдгашчы (Польшча) знойдзена 37 грэцкіх манэтаў з VI і V ст. перад Хр. Далей у 1822 г. у целапальным кургане каля Рыгі знойдзеныя дзьве бронзавыя фігуркі (статуэткі) грэцкага паходжаньня і іншыя грэцкія вырабы побач сярэбраных манэтаў з Тасос 1 Сыракузаў і адна медная манэта Дэметрыя Паліяркета.
90 Глядзі таксама ў скандынаўскіх сагах аб «ванах», краіне «Vanland» і г. д. Фіны цяпер Расею называюць Vannoma (ma — краіна, напр. Suoma — Фінляндыя, Muroma — краі:на муромаў).
91 Сам назоў Балтыцкае мора ёсьць лацінскай парафразай слова волатаў — Valticum mare, «мора волатаў» і паходзіць з VI—VIII ст. пасьля Хр., калі волаты ўвайшлі ў гісторыю гэрманскіх народаў як магутнае славянскае племя. А6 замене «в» у «6» пры слове «волаты» глядзі ў Ібрагіма Якуба з X ст. «Ababa», «Walinbaba» ў абазначэньні волатаў. «Banthaib» у значэньні «Vanthaib» — краіна вантаў у Паўлы Дыякона (Pauli Diaconi).
Гэты славянскі назоў вымоўна пацьвярджае Эінгарт (Einhart) з IX ст. пасьля Хр. пры апісаньні прусаў: «аііае diversae nationes sclavi et Aisti, interquos vel praecipui sunt, quibus tunc a rege bellum inferebatur, Weletabi».
Ня менш вымоўным доказам старой прасторы волатаў ёсьць вялізная колькасьць гэаграфічных назоваў у паўночнай частцы Крывіччыны і басэйне Балтыцкага мора, аб чым часткова гутарка была раней. У прускіх дакумантах з канца XIII стагодзьдзя часта выступае імя Велот (Welot). Тут у акрузе Фрыдлянд (Friedland) па сёньняшні дзень утрымаліся назовы дзьвюх вёсак — Вільтэн (Wilten). У care пра Вількіна (Wilkina Saga), што з часоў князя Уладзіміра (X ст.), Прусы называюцца Вількінлянд (Wilkinaland), які мяжуе з Рузілянд (Ruziland), дзе знаходзіцца горад Вількінаборг (Wilkinaborg), /тутэйшы/ народ называецца «вількен» (wilken), а Балтыцкае мора — Wildamor92.
«Osericta» цара Мітрыдата, як гэта сьцьвярджае сам Пліній, ёсьць гэрманскага паходжаньня: так скандынаўцы называлі ўсходніх суседзяў93.
3 нямецкіх крыніцаў паходзілі і пазьнейшыя весткі ў рымскіх пісьменьнікаў. Ведама, што за /часы імпэратара/ Нэрона ў 54—55 годзе пасьля Хр. быў высланы з Карнутыі (Панонія) рымскі жаўнер з заданьнем выведаць венэцкую прастору над Балтыцкім морам і прывесьці адтуль бурштын для Нэрона на ўпрыгожаньне цэсарскай трыбуны ў Калізэі. Жаўнер прывёз ня толькі бурштын, але, што найважнейшае, весткі, сьцьверджаныя на месцы або пачутыя ад нямецкіх плямёнаў. На аснове гэтых інфармацый Пліній мог напісаць аб насельніцтве Балтыцкага пабярэжжа: «Quidam haec habitari ad Vistulam usque fluvium a Sarmatis, Venedis, Sciris, Hirris tradunt»94.
92 Волаты ў нямецкіх плямёнаў мелі рознае абазначэньне з прычыны цяжкасьці вымовы гэтага слова, як Wilten, Wilken, Wilzi, Wilta, Welsi, Walza, Walca, Vulzi i r. д. Што яны абазначалі волатаў мы давалі часткова вышэй паводле адпаведных крыніц, тут яшчэ: Саксон Граматык (Saxo Grammaticus) пад 952 годам: «Welatabi, qui et Wilzi dicuntur»; Notkerus Lebeo (памёр y 1022 r.): «Vuelitabi, die in Germania sizzent, tie wir Vuilze heizen».
93 Osericta паходзіць ад старагэрманскага «Osti» (усход) i «rikta» (народ). Yunglingsaga i Heimskringla-saga прускае пабярэжжа Балтыцкага мора называюць Osterike.
94 Сарматыя (Sarmatis) тут у значэньні гэаграфічным: грэкі і рымляне падзялялі Эўропу на дзьве часткі: на захад ад Віслы — Germania, на ўсход — Sarmatia. Скіраў (Sciris) і Гіраў (Hirris) нямецкая навука ўсімі спосабамі стараецца залічыць да гэрманскіх плямёнаў. Скіры і Гіры — гэта славянскія назовы ў гэрманска-лацінскай вымове і абазначаюць першых жыхароў над Шчарай, — так называлася галоўная рака ў Прусах, сёньня Прэгола. Глядзі яшчэ аналягічную вестку ў Тацыта (Germania) аб лужыцкім племені Harri, пры-
Агульная схема міграцыі славянаў
Тацыт, які прысьвяціў апісаньню прусаў цэлы разьдзел /у кнізе «Германія». — Рэд.І, браў свае весткі ад нямецкіх плямёнаў, якім празначыў шмат месца. Весткі гэтыя, як падобныя пераказы, маюць шмат недакладнасьцяў, тым ня менш заслугоўваюць на ўвагу. Вось жа Тацыт, падобна як Мітрыдат, называе жыхароў Прусіі — «эсторум гентэс». За Тацытам пайшлі іншыя пісьменьнікі і летапісцы, так што гэты назоў утрымаўся да X ст. пасля Хр. і быў заменены назовам «прусы». Сутнасьць гэтага назову найлепш насьвятляе Мюленгоф (Miihlenhof), выводзячы яго з гэрманскай мовы на абазначэньне ўсходніх народаў (Aesti) канечна не сядзеўшых на тэрыторыі сёньняшніх Прусаў:
Што назва, якая ў Тацыта паводле найлепш пацьверджанага сьведчаньня гучала як эсты (Aesti)...
Што «aestiorum gentes» Тацыта абазначала «ўсходнія плямёны», узятае ад гэрманаў, наглядна бачым у караля ангельскага Альфрэда ў апісаньні падарожжа Вульфстана (IX ст.). Аналізуючы справаздачу Вульфстана, Мюленгоф на гэта таксама зьвярнуў увагу:
Тады такім жа чынам была яшчэ раз неправільна зразуметая нардычная форма назвы і замест правільнагаўангла-саксонскім Aeste, хутчэй цалкам адпавядаючы саксонска-нямецкаму Osti,
чым Тацыт падкрэсьлівае, што яны «coarguunt lingua non esse Germanos» («мова, на якой размаўлялі, ня была германскай»).
яна пераходзіць у англа-саксонскае Este ці Estas гэтак жа як старанардычная назва Eistland у англа-саксонскае Eastland у перададзеным мараплаўцам Вульфстанам паведамленні пра наведаныя ім краіну і народ.
Гэтая гэрманская традыцыя фактычна трымалася аж да сёньняшніх дзён, паводля якой усе ўсходнія ад немцаў народы называюцца «Osten».
Вельмі праўдападобна, што старагэрманскім назовам «aeste» называлі готы мясцовае славянскае насельніцтва на тэрыторыі сёньняшніх Прусаў, над якім /яны/ мелі некаторы час уладу. Рэхам гэтых суадносін і ёсьць ліст (з VI ст.) ад эстаў да Тэадорыка (готскага), валадара рымскага, пісанага на лаціне, у якім жыхары бурштыновага пабярэжжа называюць сябе аславянізовай формай «haesti» (зам. «aesti» Тацыта), значыць імям, пад якім яны былі ведамыя готам.
Яшчэ за часоў Карла Вялікага ўжываецца гэты назоў «aisti», але штораз выразьней пад ім падразумяваецца славянаў. Так напрыклад Эйнгарт піша: