Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
Даны ж і свеоны, якіх мы называем нарманамі трымаюць і паўночнае ўзбярэжжа і астравы ля яго. Паўднёвае ўзбярэжжа насяляюць склавы і айсты і розныя іншыя народы, між якіх бадай галоўнымі з’яўляюцца велетабы, з якімі кароль у той час вёў вайну.
Што гэты назоў не абазначаў акрэсьленай этнічнай групы, сьведчыць таксама яго перасоўваньне далей на ўсход, на Курляндыю і фінскія плямёны, пачынаючы ад IX ст. I так швэцкі летапісец Таргнюр (Thorgnyr) піша, што Эйрык Эймундсон (Erik Eymundsson), кароль з Упсалы (памёр у 885 г.) «lagdi undir sik Finnland oc Kyriale, Eysland oc Curland». Саксон Граматык, данскі летапісец, гэтыя назовы пацьвярджае:
Павёў слаўную моладзь па сэмбійскую і эстонскую здабычу...
Дашчэнту зруйнаваў каралеўствы кураў, сэмбаў і эстаў.95.
Апрача «Venedia» і «aesti», сустракаюцца ў некаторых крыніцах іншыя назовы гэтай прасторы, як «vity», «Vitland», «sembi», «Semland», Гутоны, Готы.
95 Сёньняшнія эсты (эстонцы), племя фінскага паходжаньня, сябе называюць «маарагвас».
Першай зацемкай аб «вітах» здаецца зацемка ў Іардана аб «відзіварах». Іардан памяшчае сваіх відзівараў на тэрыторыі, дзе раней сядзелі готы, г. зн. пры ўліцьці Віслы ў Балтыцкае мора, падкрэсьліваючы «вядома, што яны з розных народаў і, калі былі сабраныя ў адно прыстанішча, утварылі племя». Поўнасьцю пацьвярджае зацемку Іардана Вульфстан, падарожнік ва Усходнія Прусы:
Вісла вельмі вялікая рака, і яна адзьдзяляе Вітлянд (зямля вітаў), які належыць эстам, а Вісла выцякае з зямлі Вэнедаў (Веонадлянд) і ўпадае ў Эстмэрэ.
Славянскасьць вітаў выразна сьцьвярджае Географ Равэнскі (Anonymus Geographus Ravennas)96:
Так у абшары сёмай гадзіны ночы ёсць радзіма скіфаў, адкуль паходзіць род склавінаў. Але і віты і хімабы выйшлі з іх.
Слова «vit» — славянскага паходжаньня і абазначае «вала-
дар». Ведамы галоўны Рассяленьне балтаў да 1200 г.
бог у Арконе, сталіцы
сла вянаў на востраве Ругіі, называўся Сьветавіт — валадар сьвету, якому нават жыхары Даніі слалі падарункі, а паводля Гельмольда (Helmold; 1125—пасля 1177) астаўся ён і пасля ўвядзеньня хрысьціянства пад назовам святога Віта.
Саксон Граматык апавядае, што на гэтым востраве жыхары паважалі Ругэвіта, валадара Ругіі, бога вайны; Прававіта — валадара права, Турвіта — валадара сілы. У сяньняшнім Гавель-
96 Назоў «віты» датычыў і заходніх славянаў (волатаў — люцічаў — бодрычаў). Ня трэба блытаць вітаў з вікынгамі скандынаўскага паходжаньня, інакш званымі нарманамі.
бэргу (Havelberg), што ў паўночнай Нямеччыне, стаяў калісьці вобраз бога люцічаў — Гэравіта або Яравіта, валадара вайны (увасабленне ярасьці — мужнасьці. — Рэд.).
Назоў «vit» адносіўся ня толькі да багоў, але і да пануючых, як да валадароў. Астаткамі яго /з’яўляюцца словы/ — «vici» (валадарскі загад да ваеннага паходу), «viciaz» — рыцар, «па-
Старажытныя жамойды (рэканструкцыя)
вет» — тэрыторыя ранейшых вітаў97.
Пацьвярджаюць таксама гэты назоў і гэаграфічныя назовы на ўсёй славянскай тэрыторыі98 ды імёны асобаў". Безумоўна і плямённы назоў «вяцічы» бярэ пачатак ад гэтага назову, прыйшоўшы з-над Балтыцкага мора, аб чым успамінае Нэстар, памылкова выводзячы іх ад легэндарнага Вяткі, што меў прыйсьці «ад ляхаў»100.
Другі назоў Самбія (Sembia) утрымаўся як на-
зоў поўтоку пры вусьці
Прэголы — Samland. Гэты назоў у скандынаўскіх крыніцах часта выступае ад V стагодзьдзя пасьля Хрыста. Ён ня мае станоўчага абазначэньня адной акрэсьленай тэрыторыі: раз абазначае сёньняшнюю Самландыю, іншы раз усю Прусію.
97 Сюды аднесьці трэба і слова «завет» у значаньні нормаў валадара, «веча» — сход у валадара. Фіны па сёньняшні дзень называюць Латвію, дзе да ХШ ст. валадарамі былі крывічы, — Vidumaa (зямля вітаў).
98 У заходніх славянаў: Weitin, Witt, Wittenberg, Wittenburg, Wittfeitzen, Wittorf, Wittow, Wittstock, Witz, Witzeeze, Witzin, Vitenburg i інш.; Vidlansdorf y Прусах. Дытмар аб племені заходніх славян ветнічы: «qua satellites habitant, dicti sclavonicae Vethenici». У Крывіччыне: -Вітбеск (Віцебск), Віцьба, Вітунічы, Віткоўшчына, Свіцязь. У Польшчы — Вітолін, Вітошыцэ; Вітоша — гара на Балканах.
99 Напрыклад: Віт, Віцень, Вітаўт, Віткун, Віткоўскі, Вітар, Вітос, Земавіт.
100 Б.А. Рыбакоў праводзіць крытыку летапіснага тэксту аб «ляшскім» паходжаньні вяцічаў і радзімічаў, сьцьвярджаючы, што гэтая вестка належыць да тыповых вестак, характэрных для многіх сярэднявечных летапісаў, выводзіўшых найчасьцей назовы плямёнаў ад імёнаў людзей, што ёсьць толькі домыслам летапісца. Аналягічна летапіснае тлумачэньне аб назовах акругаў у Прусіі паводля Хронікі Хрыстыяна.
Якога паходжаньня гэты назоў і што ён абазначае? Вельмі праўдападобна, што ён лета-жамойдзкага паходжаньня і абазначае жэймаў101, пранікнуўшых у раён між Шэшупай, Пісай і Прэголай каля V стагодзьдзя. Дзеля таго, што скандынаўскія напады на тэрыторыю паўдзённага пабярэжжа Балтыцкага мора найчасьцей мелі пірацкі характар102 і не сягалі ў глыб тэрыторыі, дык і назовы скандынаўскіх сагаў маюць пэрыфэрыйны характар, гэта значыць, што яны абазначаюць акругі каля Балтыцкага пабярэжжа103. Такім чынам і назоў скандынаўскіх летапісаў «Sembia», «Semland» фактычна адносіўся да пабярэжнай прасторы, які і ўтрымаўся ў гістарычных часох як назоў аднае з правінцыяў Прусаў104. Як бачым з гэтых летапісаў, ён ня меў станоўчага характару на абазначэньне ўсёй прасторы прусаў, хутчэй часткі гэтай краіны, бо ён паясьняецца шырэйшым назовам «Прусія» (Prussia).
Назовы «гутоны», «готы» і падобныя на абазначэньне тэрыторыі сяньняшніх Прусаў сустракаюцца ў польскіх кры ніцах як спадчына па «готах», сядзеўшых у заходняй частцы Прусаў у II ст. пасьля Хрыста105. Як ведаем, яны ўжо там былі ў
101 Zeme (лацін.), zeme (жамойд.) значыць «зямля», «краіна». Ад гэтага слова паўсталі пляменныя назовы Зэмгалы і Жэмайты (зэмгалы, магчыма, як мяжуючыя з жэмайтамі). Зэмгалы ад V ст. пасля Хр. займалі левае Прыдзьвіньне ад Дзьвінска да Курляндыі, углыбляючыся на захад да ракі Невяжы, жэмайты (жамойды) у гэтым часе перайшлі ніжні Нёман і пранікнулі прыморскай паласой амаль да Прэголы (рака гэта раней называлася Шчара, цяпер «пагранічная», ад «галас» — мяжа.
Мімаходам зацемім, што цяперашнія тлумачэньні жамойдзкіх аўтараў (за імі і іншых), быццам «Zemajtia» ёсьць толькі тапаграфічныя абазначэньнем ніжэй паложанай тэрыторыі (ад «Zemas» — нізкі, нізінны) у супрацьстаўленьні да «Aukstaita» — terra superior («aukstas» — вышэйшы) ёсьць палітычнай камбінацыяй, каб апраўдаць прысабечаны назоў «Літва». Жэмайты ці у сёньняшняй вымове жамойды — гэта быў назоў этнічны племені ад «Zeme», а не ад «Zemas» і абазначаў усюды, на нізінах і ўзвышшах, гэтае племя. Ягонае глыбейшае значэньне месьціцца ў сёньняшнім паняцьці «einheimische» («краёўцы», «тутэйшыя»).
102 Скандынаўская сага апавядае, што ў V ст. пасьля Хр. скандынаўскі правадыр Старкадэр, у саюзе з славянскім князем Вінам, рабіў паходы ў глыб Прыбалтыкі супраць кураў, жэймаў, зэмгалаў ды іншых народаў.
103 Глядзі Yhgling Saga, Heimskringla Saga аб паходзе Ярмерыкса, караля Галлянда, супраць славянаў, жэймаў, кураў і іншых усходніх плямёнаў, у канцы V ст. пасьля Хр. Архэалягічныя досьледы ў Самландзе (Прусы) сьцьвярджаюць масавае паяўленьне жамойдзкіх плоскіх магілаў у V ст. пасля Хр., ды зніканьне ранейшых курганоў.
104 Ва ўсіх скандынаўскіх сагах ідзе гутарка выключна аб пабярэжных краінах, як Windland, Sembia, Curland, Semigalia, Karelia, Biarmia. Іншыя далейшыя краіны акрэсьліваюцца агульным назовам «Ansturlaned» (Ostland), «orientales nations», «plures terras» i r. n. Аднак жа скандынаўскія cari /былі/ запісаныя ў XI—XIII ст. пасьля Хр., калі ўжо распаўсюдзіўся назоў «Прусы» (Прусія) як гэаграфічнае абазначэньня сёньня ведамай тэрыторыі.
105 На нагробніку польскага караля Балеслава Храбрага напісана: Tu possedisti — velut athleta Christi — regnum Slavorum — Gothorum seu Polonorum.
Славянскія магільныя курганы
часе падарожжы Піфея, інакш кажучы, займалі гэтую славянскую прастору болып 500 год; нічога дзіўнага, што гэты назоў замацаваўся на некаторы даўжэйшы пэрыяд нават пасьля адыходу готаў на поўдзень.
Адыход готаў з Прусаў у II ст. пасьля Хр. побач гістарычных вестак пацьвярджаюць і архэалягічныя дадзеныя, пайменна на пераломе II і III стст. зьнікаюць у Прусах іхнія магілы, плоскія, шкілетныя з элемэнтамі мэгалітнай культуры. Іх месца да ракі Прэголы займаюць зноў славянскія курганы, а ў Самландзе (Самбіі), Натангіі і акрузе Мемэль — жамойдзкія магілы.
I апошнім назовам, які ўтрымаўся па сёньняшні дзень, ёсьць Прусы. Паявіўся ён даволі позна, бо ў канцы X ст. пасьля Хрыста. Найстарэйшымі крыніцамі, дзе выступае гэты назоў у форме «bruzze», «bruc», з’яўляюцца була Папы /рымскага/ Ёанна XV да польскага караля Мешка I і /яго жонкі каралевы/ Оды з 990 г.106, /а таксама/ весткі Ібрагіма Якуба з гэтага самага часу10/.
106 «Гэтак жа ў іншым томе з часоў Папы Яна XV ...як чытаем там, надалі святому Пятру цалкам адну дзяржаву, якая называецца скінэзга з усімі прыналежнасьцямі ў гэтых межах, гэтак як яна пачынаецца з аднаго боку ўздоўж мора, ідзе мяжою Прусіі аж да месца...»
107 Жыд Ібрагім-Ібн-Якабсон (у запісках араба Аба Обэйд-Абдаллы-аль-Бакры, пам. 1094 г.) называе краіну на поўнач ад дзяржавы Мешка — Bruz, на ўсход — Rus. Bruz, здаецца, ён адносіць да Самланду, бо кажа: «яны жывуць над морам і маюць асобную мову,
У XI ст. гэты назоў шырока распаўсюджаны амаль ва ўсіх крыніцах, спачатку як паясьненьне да Сэмбя108, потым як самастойны назоў109. У польскіх крыніцах ён выступае побач Gothi, Gethae110. Цяперашнія жамойты гэтаксама называюць крывічоў — gudas, gudija, /крывіцкую/ мову — gudiskas.
***
Адкуль мог узяцца гэты новы назоў, зусім няведамы ў IX і на пачатку X ст. пасьля Хрыста111? Войт (Voight) падкрэсьлівае, што ён прыйшоў праз польскія рэляцыі на захад. Прыпадкова з’явіцца ён ня мог нават і сярод палякаў, летапісы якіх з XII— XIV стст. карыстаюцца ў супрацьстаўленьні да гэтага цьверджаньня назовам геты (готы) у дачыненьні да разгляданай тэрыторыі. У другой палавіне X ст. пасьля Хр. мусілі адбыцца важныя палітычныя перамены на старой бурштыновай прасторы, якія выявіліся і ў назове краіны і ў суседзкіх дачыненьнях.