Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
128 Назоў «крывічы», падобна як і «сербы», належыў да найстарэйшых агульных (не пляменных) славянскіх назоваў. «Крывіч» — адной крыві, «серб» — сваяк.
Сам назоў краіны бясспрэчна славянскі і гэткіх знаходзім вялікую колькасьць на славянскай тэрыторыі129. Славянскімі былі гарады і апорныя пункты, адкуль пачаткова прусы нападалі на Полыпчу: Choim, Груда (Crudzi^dz), Кольна, Турна, Рог, Рысін, Арэхава (Osechovo), Ябланова, Веліж (Willisa), Глыбокі (Glamboki), Плоцк, Пастольска, Белча, Рогаў, Тверч, Ванзіна, Остравіт, Палавежа, Кавалак і іншыя130.
Холмшчына была першай акругай, супроць якой Конрад Мазавецкі пры падтрымцы Папы і Нямецкага ордэну пачаў крыжовы паход на Прусы. Перад гэтым рабіліся спробы мірным спосабам распаўсюдзіць хрысьціянства ў Прусах. У 1207 г. пасьля ранейшых пробаў Адальбэрта і Бруно з гэткай місіяй пераплылі Віслу і знайшліся ў Холмшчыне Gottfried і Filip, манахі з польскага манастыру ў Лукіне. Ім удалося навярнуць дзьвюх князёў у Холмшчыне — Палета (Phalet) і Жодрыка (Sodrech). У сем гадоў пазьней Хрыстыян навярнуў князя з Любава (Lubovia) Славабуня (Slavabuno) і Варапада (Warpod) з Пагараніі. Усё гэта доказы ня толькі на славянскасьць гэтай акругі, але на пэўную тэрытарыяльную незалежнасьць яе ў агульнай суспольнасьці пруска-літоўскай.
2) Другой падобнай аўтаномнай акругай была Памеранія131.
На поўнач ад ракі Осы. Заходняя граніца ішла па Вісле, паўночная — затокай Віслы, усходняя — па рацэ Эльбінг (Elbing), возеры Дружна і па простай лініі да ракі Осы. Заходняя частка над Віслай і затокай была рэдка заселеная, сярэдняя тва-
129 Choim — славянскі горад у Л івоніі; Choim каля Л юбліна; Choim над Віслай у Холмшчыне, там жа Choimza; Хольм над Ловаццю; Холмыч каля Гомэля; Choim у Жамойдзі на Дубісе; Халмоўка каля Беразіны; Халмагоры на паўночнай Дзьвіне. Холм — горка, насып.
130 У «Act. Boruss.» пад 1223 г. названыя вёскі Холмшчыны, падарованыя біскупу Хрыстыяну: Малынкава, Таргоміна (Tarchomino), Градцова (Gradcowo), Спорна (Sporno), Rudko, Турна (Tuschino), Radkin. Гл. у Дусбурга гарадзішча Прусаў над Віслай Нешава (Nessau), у іншым месцы названыя гарадзішчы Pin (nap. Піна, Пінск), Qwercz, Rogow, Turno. Ва ўмове Гэрмана Балка з Конрадам Мазавецкім з 1228 г. ёсьць апісаньне Холмшчыны. Ва ўсіх крыніцах знаходзім шматлікія назовы гарадзішчаў, вёсак, рэкаў, вазёраў выключна славянскія.
131 Dusburg называе гэтую акругу Pomesania, за ім пайшлі іншыя аўтары. Pomesania (у адрозьненьні ад Pomerania на захад ад Віслы) узятае з польскай мовы ад «Pomorze», «Pomorzanie» ; у Дусбурга амаль што ўсюды перадаецца «rz», «z» праз «s». Памаранія была прадаўжэньнем левабярэжнага (па Вісле) Памора. Нідэрле падкрэсьліваў, што прускапаморская мяжа праходзіла між ракой Дзяргуняй і Паслукай (Elbing і Passarge). W. L^ga (1930) сьцьвярджае гэта на аснове раскопак.
рыла акругу Волатаў132, усходняя ахапляла зямлю Любчы, Камара, Пасла і Алі133.
Ня можа быць ніякага сумліву адносна славянскасьці гэтай акругі. Назовы гарадзішчаў, вёсак, заселеных пунктаў, рэк, возераў, лясоў і аколіцаў134, імёны баяраў і правадыроў (Януш, Кудрун, Памада, Мехо) ды гістарычныя зацемкі гэта пацьвярджаюць135. Памаранія мела сваё сьвятое месца культу, дзе сёньня знаходзіцца Christburg, у гарадзішчы Крывожа, на развалінах якога крыжацкі ордэн збудаваў гарадзішча Kirsberg136. Пад поглядам баёвай сілы Памаранія наймацнейшая адзінка, магла выставіць 80.000 войска, а ў войнах з крыжацкай навалай адыграла першарадную ролю. Лад палітычны і грамадзкі быў такі самы, як у заходніх славянаў. Злучала ўсіх рэлігійная еднасьць, усе былі людзьмі вольнымі, хоць падзяляліся на дзьве клясы: баяраў і шляхту. Кожны быў абавязаны да так званай «Пагоні»137,
132 Dusburg называе яе Reysen: territorium dictum Reysen... Viri famosi et bellatores strenui in territorio Rysen... Астаўшыся гэаграфічныя назовы — Riesenburg, Riesenkirche, Riesenwalde, Riesen. Няма сумліву, што гэта нямецкі пераклад волатаў (Riese — волат, велікан, асілак) тым больш, калі Dusburg паясьняе: viri famosi et bellatores... Пар. Riesa на Лабе каля Дрэздэна, Riesengebirge і іншыя ў Нямеччыне.
133 Raynald annales, 1246: «...fratris Henrici Stangonis Commendatoris in Christisburg et fratrum Castri eiusdem et fratrum seniorum nostri ordinis in Pruscia. quod una tercia pars incipiat a castro Dypenowe (Дубнова) et trans Nogatam directe versus Wixlam (Вісла)...»
Далей названыя Beria (Боры), Buchotin (Букацін), Cameniz (Камянец), Loypicz (Любіч, Любча), Lynguar (сёньня Лінкэн, Лінкар), Lyva (Лева), Pasaluc (Пашалука), Pobuz (Побуж), Posoluam (Пасола), Prezlam (Брэслаў), Rudenz (Рудніч), fluvii Weysike (рака Высока), Zambroch (Замбров).
134 Апрачапададзеныху вышэйшай прыпісцы назавем яшчэ пададзеныя Дусбургам: Kvidzyn (Quidzin); Зорка (Sorkapurn, у мове прусаў — Зоркабург); возера Дружна (Drusne); вёскі Баруты, Беліхова, Вадковічы, Годлава, Дубнова, Карчэмідлічы, Мярэнавічы, Нудзічы, Страсэвічы, Сыпнін...
Рэчка Пашалука або Шэрая — Passaluc vel Seria; Шантыр. пабудованы Сьвятаполкам у 1245 г.; Sweza — Свежа; Nerei (Нуры, Норцы, Нэрцы), Tuya (Дуя); Голуб — Golub; вёска Круке (Crucke) каля Эльбінга; у дакуманце з 1249 г. вёска Пасола (Posolowe), Побужэ (Poburze); Пастэлін (Postelin); Rudenz — Рудніца; Raydez — Рудзіч, вёскі Orkusch, Ossowka, Krakava і інш.
135 Знойдзены ваенны сьцяг прусаў меў напіс старымі славянскімі літарамі; Св. Адальбэртус сутыкнуўшыся з прусамі, якія варожа да яго наставіліся, каб іх супакоіць і паказаць, што супольнага паходжаньня, зьвярнуўся да іх, кажучы: «sum nativitate Sclavus». Падобна славянскасьць падкрэсьліваецца ў жыцьцяпісаньні сьв. Bruno: «О quam pulere ridet coelum, quando cum corona intrantem vidat Sclavum».
Maria i Zygmunt Wojciechowscy (1946 г.) апісваюць напад крыжакоў y 1331 r. на касьцёл Дамініканаў у Серадзу, у часе якога мясцовы ксёндз, паўшы да ног комтура з Эльбінгу (Памаранія), прасіў на ўсе сьвятасьці, каб не рабаваў сьвятыні і не паліў, на гэта комтур адказаў па-пруску: «нэпрэсіт» (не прасіць).
І3“ На развалінах Крывошы ордэн пабудаваў замак Kirsburg. Назоў гэты абазначае Krivsburg — Крывіцкі замак. Дусбург успамінае таксама аб «terrae Kirsoviae» у Судавіі, дзе знаходзяцца тры вёскі Kreven. Kirsovia — ёсьць перакручаным словам ад Крывоша.
137 Глядзі ліст Вялікага Князя Ягайлы з 20.11.1387 у «Гісторыі Беларусі ў дакумантах і матэрыялах» (Менск, 1936, т. I, с. 210) аб «пагоні» як старым ваенным звычаю.
Вядомыя цікавыя тапаграфічныя назовы ў Люцічаў-Прусаў у заходняй славяншчыне тыпу «Пагоня”: рэчка Pagun (пав. Wustrow), рэчка Pagiin (пав. Lychov), рэчка Pagun на
гэта значыць на кліч князя ў вызначаным часе і месцы з’явіцца ў поўнай зброі.
Усе ваенныя звычаі, тактыка барацьбы, звычаі штодзённага жыцьця такія самыя, як у заходніх славянаў138. Такі самы спосаб будаваньня жыльля, гарадоў, абаронных замчышчаў, такая самая рэлігія і целапальны звычай паховінаў139. Такім чынам не
карце з 1845 г. (пав. Oldenstadt), тая ж рэчка на карце з 1839 г.; рэчка Pagohn на карце з 1842 г. (пав. Medingen); рэчка Pagonen (пав. Overstedt); рэчка Pagohn на карце 1850 г. (вол. Flinten, пав. Oldenstadt); рэчка Pugen на карце 1843 г (пав. Damenberg); Pugens, рэчка каля Mehlfien.
138 Dusburg пісаў пра даведваньне волі багоў перад паходам у Прусаў, Saxo Grammaticus у заходніх славянаў. Helmold: Да бою ішлі са сьцягамі станіцамі. Іншы прускі сьцяг апісаны ў Лукаса (Lucas David), ён меў дзьве кароны жоўтага колеру на сінім фоне.
Ідэнтычнасьць ваеннай тактыкі ў прусаў і славянаў гл. Dusburg, Helmold, Widukind, Mauricius Strateg., Procop. Ces., Kadiubek, Annales Monast. Oliviae.
Адносна звычаяў штодзённага жыцьця адзначым дзеля недахопу месца толькі некаторыя, як адсутнасьць жабрацтва ў Прусах (Dusburg, Lucas David), у славянаў — Vita Ottonis; адсутнасьць зладзейства (Dusb.; Helmold); гасьціннасьць (Dusburg; Adam Brem.; Helmold; Saxo Gramm.) Гэткі самы спосаб прыадзетку як у заходніх славян; адсутнасьць манэты і таваравыменны гандаль. Тыя самыя звычаі сямейнага жыцьця і пашана правапарадку.
139 Аб такім самым будаўніцтве (Procopius Ces.; Helmold; Lucas David); аб замчышчах з дрэва з абароннымі ўмацаваньнямі і равамі у Прусаў (Dusburg, Vita Ottonis). Пар. яшчэ раскопкі гарадзішчаўу прусах і заходніх славянаў (WI. L^ga, 1930). Аб целапальным абрадзе ў Прусаў пісаў Вульфстан. 3 пазьнейшых часоў знаходзім весткі ў Генрыха Латыша, у Дусбурга, у Лукаша Давіда; у прывілеі з 1249 г. у Каяловіча. Абрад такі самы як на ўсёй славянскай тэрыторыі. Аб рэлігіі будзе падрабязна ў II томе, тут толькі найважнейшыя рэчы, якія датычаць ня толькі Памараніі, але ўсяе тэрыторыі. Так як усе славяне, Прусы верылі, што /ёсць/ адзін Бог, творца ўсіх рэчаў.
У дачыненьні да Прусаў і Літвы найбольш яркім доказам веры ў адзінага Бога перад прыняцьцем хрысьціянства ёсьць асьведчаньне Гэдыміна перад папскім пасланьнікам біскупам Бартламэям з Алет 3 лістапада 1324 г. У прысутнасьці Паноў Рады: «Хрысьціяне аддаюць чэсьць Богу па-свойму, Русь паводля свайго абрадку, Палякі паводля іхняга. I мы аддаём чэсьць Богу па-свойму. Аднак усе мы маем аднаго Бога».
Праявамі дзеяньня Бога, як творчай сілы, ажыўляючай і падтрымоўваючай жыцьцё, былі сілы прыроды, якім славяне аддавалі чэсьць, каб яны дапамагалі ў творчым высілку чалавека. Апрача добрага Бога і ягоных творчых сілаў, славяне верылі ў існаваньне злой сілы, Чорнабога, чорта, ваюючага з добрым Богам і Ягонымі сіламі пры дапамозе сваіх разбуральных сілаў. Таму часамі клалі ахвяры і Чорнаму Богу, каб адвярнуць ягоны гнеў, закліналі ягоныя сілы, каб не нанесьлі шкоды для чалавека і ягонай працы.
Адам Брэменскі пісаў, што ў Скандынавіі вераць у «trium Deorum». Да тройцы ў Прусаў зьвёў Lucas David, называючы трох багоў. характэрных для Прусаў: Perkunas, Potrymkos і Pikullos, Ён жа (16 ст.) першы дарабіў да назоваў жамойдзкія канчаткі ды зжамойдзіў славянскіх багоў (і ня толькі багоў!). У запраўднасьці ўсе ранейшыя крыніцы не пацьвярджаюць ані ліку багоў, ані іх жамойдзкага паходжаньня. Dusburg кажа: «Дзеля таго, што яны (Прусы) не знаюць Бога (хрысьціянскага), уважаюць з блуду кажнае стварэньне за Бога, як сонца, месяц, зоры, Пярун, чатырохногія зьвяры, птушкі, а нават гады»...