• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

    Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

    Вацлаў Пануцэвіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 304с.
    Мінск 2016
    119.27 МБ
    186 Сёньня Бела (ням. Бяля). Ёсць шматлікія назовы як Белая, Беліца, Бельск, Беляны, Белавежа, Беласток, Беліны.
    187 Люцын каля Дзьвінска, Лютош каля Багданава, Люцін на рацэ Птыч, Люцына і Люцынка каля Івенца і шмат іншых.
    188 Навасельле, Сельцы, Навасёлкі — вялізная колькасьць у заходняй Крывіччыне.
    Культавы цэнтр Аркона (рэканструкцыя)
    У дакуманце Міндаўга з 1259 г. названыя Дайнова, Шантаны, Дзерны, Красна і Вельчова. У ранейшым дакуманце з 1257 году: Панямуня, Калена, Каршова, Нідарова, Вежа, Люкова, Расена і іншыя189.
    Польскія летапісцы, апісваючы змаганьне Польшчы з Прусамі, усьцяж падкрэсьліваюць удзел Русі побач Прусаў190. Пад Руссю праўдападобна яны разумеюць не Русь у дасюль прынятым паняцьці ці як абазначэньні на ўсход ад Буга, але частку Прусаў — Сударву. Русьсю таму называюць летапісцы, бо сюды сягала праваслаўная вера191.
    Сударва, за выключэньнем заходніх акругаў Вангэн, Каршувы (Крывошы), часткова Дайнова і Расены, падараваных Мен-
    189 Аб Расенах, Лукаве, Дайнаве, Крывошы і Красным была вышэй гутарка.
    Pomemene — Панямунь. Панямунь каля Горадні, Неманчын, Нёман і іншыя. Kulene — Калена. Калена каля Алькенікаў, Каленковічы і інш. Niderowe — Нідарова, рака Ніда ў Польшчы; Nidzica ў Прусах (Зайцы), Ніда насупраць вусьця Нёмана, Нудычы каля Менска, Нудычы — племя заходніх славянаў між Заале і Фунэ (Fuhne). Weyzze, гэта бессумліву Вежа. Белавежа, Панявежа, Вежуны, Вежанцы каля Эйшышак.
    190 Гутарка ідзе аб вайне польскага караля Балеслава II з Паморам і Прусамі ў 1102 г.
    191 Адзін з настарэйшых рукапісаў Св. Пісьма з XII ст., знойдзены ў Супрасьлі каля Беластока, таксама ёсць доказ распаўсюджанай тут праваслаўнай веры.
    О 200 ф
    даўгам Нямецкаму ордэну, належала да Вялікага Княства Літоўскага і гэткім чынам не падлягала працэсу гэрманізацыі і па сёньняшні дзень асталася славянскай, якой была і раней. Працэс славянізацыі датычыў яцьвягаў, якія тут, як чужы элемэнт, пасяліліся між крывіцкага насельніцтва192.
    У адносінах да жамойдзкага насельніцтва Прусаў Сударва і іншыя славянскія акругі гэтай краіны не былі зьвязаны ані прыязьню ані супольнымі інтарэсамі і праводзілі частыя рабаўнічыя напады. Толькі ў змаганьні з Нямецкім ордэнам аб’ядноўваліся сілы ўсіх акругаў, але і ў гэтым змаганьні жамойдзкае насельніцтва ставіла невялікі апор і часта перабягала да лягеру ворага193.
    9)	Надравія, Надравы, знаходзілася на поўнач ад Сударвы, на захад ад Прэголы і Вуграпы. На ўсходзе межавала з Літвой і Жамойдзяй, прытым Нёман не тварыў граніцы; Надравія ахапляла паласу па правым баку Нёмана, якая ўтрымалася аж да нашыхчасоўяк складовая частка Прусаў, пад назовам Scalovia — Славонія.
    192 Аб яцьвягах была часткова гутарка раней. He займалі яны акрэсьленай тэрыторыі, як дасюль прынята ўважаць (быццам у водазборах Буга і Нарвы), але пасяліўшыся былі сярод крывічоўу вадазборах Бугу, Нарвы, Нёмана і ў Сударве. Тварыліяны дапаможную сілу мясцовым крывіцкім князём, а за часоў Мендаўга ды ягоных наступнікаў стаялі на службе Вялікага Князя Літоўскага.
    1) Місіянер Бруно ў 1008 г. прабаваў праводзіць сваю апостальскую дзейнасьць «іп confinio Russiae et Lituae» — гэта значыць на тэрыгорыі Сударвы, дзе прынята памяшчаць яцьвягаў. Тут яму ўдалося навярнуць мясцовага князя NETHIMERA (Niedamira). Аднак ягоныя малодшыя браты, з якіх адзін называўся ZEBEDEN, выступілі супраць Бруно і забілі яго. Імёны гэтых князёў славянскія і сьведчаць, што князі былі гэткага паходжаньня, інакш не дамагаўся 6 адзін з прыбочных Брунона, манах Бэнэдыкт, каб місіянер прамаўляў да насельніцтва іх собскай мовай і дзеля гэтага навучыўся славянскай мовы.
    2) Пад 1192 г. Kadlubek, кажучы аб нападах Прусаў на Польшчу, падкрэсьлівае: «Прынята ўважаць Драгічын над Бугам за сталіцу яцьвягаў».
    3) 3 умовы Ягайлы і Кейстута з ордэнам у 1379 г.... «Wilkewitzk Saras Droyczin Melnik Belitzk Brisk Camentz und das Landt Garten (Ваўкавыск, Зарась, Драгічын, Мельнік, Бельск, Камянец, Горадня)... Значыць названая тэрыторыя была не яцьвяская, але руская (у значэньні праваслаўнай веры), інакш кажучы крывіцкая.
    Названыя намі раней імёны некаторых яцьвяскіх правадыроў маюць выключна вайсковы характар, а не тэрытарыяльны. Ведама, заслужаныя адзінкі маглі займаць у баярскай герархіі і вядучыя становішчы, асабліва пасьля ліквідацыі яцьвяскіх вайсковых адзінак. Славянізацыя яцьвягаў пачалася ў палове XIII стагодзьдзя з хвілінай дабравольнага прыйманьня хрысьціянства, аб чым сьведчыць перапіска Казіміра, польскага караля, да папы Аляксандра.
    193 Голядзь у 1253 г. бяЗ болыцага супраціву паддалася Нямецкаму ордэну, згадзілася на хрост і дала сваіх заложнікаў. He брала таксама ўдзелу ў агульным паўстаньні Прусіі ў 1261 г.
    Аб перабежчыках да Нямецкага ордэну ў часе зацятага змаганьня ў 1261—1262 гг. глядзі ў Dusburg (Trune, Ibutos, Nakor i Kerse з Самбіі). Santeko, сын Grande з Самбіі — крыжацкі разьведчык; Girdawe, што быў на старане крыжакоў, зацята бароніць замак супраць Дывана (Дрэвана), правадыра бартаў і г. д.
    Надравія дзялілася на наступныя акругі: Kattowin194, на поўнач ад Гумбіннэн, дзе сёньня знаходзіцца вёска Kattenau, далей Otholichien, Rechau195, дзе было шмат гарадзішчаў, як стары Wehlau196, Gaminiswike недалёка Інстэрбурга, дзе магло памясьціцца 200 ваякаў197. У гэтых гарадзішчах сядзела пануючая верхавіна Надравіі (нобілі) пружанаў-люцічаў над жамойдзкім падбітым насельніцтвам. Тут знаходзілася сталіца Пружанаў, галоўны асяродак культу ў Ромаве198, дзе сьвятар Крывіч (Criwe) воляй багоў злучаў у адно ўсю прастору Люцічаў, гэта значыць Пружанаў (Прусаў), Літву і Прыбалтыку.
    Каб супрацьставіцца гэтым тэндэнцыям баярства Вялікага Княства Літоўскага (у першую чаргу Гаштальты), сягнулі да собскай крыніцы, старой легенды, быццам літоўскае рыцарства рымскага паходжаньня, а калі так, дык само па сабе з’яўляецца найбольш дастойным. А дзеля таго, што жамойдзкая мова паводля сваіх канчаткаў падобная да грэцкай і лацінскай, адсюль падмацаваньне да наступнай легенды, быццам Літва і Жамойдзь твораць адно паняцьце.
    Вельмі магчыма, што ў славянаў у часе іхняга крывавага змаганьня з немцамі між Лабай і Одрай у X ст„ калі гэтыя апошнія падбоям накідалі хрысьціянства, у славянаў паўстала думка стварыць свой уласны Рым, як супрацьстаўленьне гэнаму, што пад выглядам новай рэлігіі нёс гэрманізацыю і прыгнёт, падобна як у гістарычных часох гэткім аб’явілася Масква.
    194 Kattowin, Kattenau гэтага самага паходжаньня ад Хатыны. Катовіцы ў Полыпчы, Хатынічы ў Пінскім павеце, Хатымск, мястэчка Клімкавіцкага павету, Хатынічы каля Кобрына.
    195 Rechow (Rethowi). У гэтай аколіцы асталіся назовы тыпу Ріхаў і Рэхаў, праўдападобна ў крывіцкай мове Ракава. Раковічы каля Нясьвіжа, мястэчка Ракаў на Іслачы, Рачкі каля Аўгустова, Рачкуны каля Варанова, Ракевічы каля Дзятла і шмат іншых. «К» і «ch» у нямецкай вымове найчасьцей чарадуюцца, як «холм» — «коіт» і «куніца» — «chunitz».
    196 Гарадзішча Wehlaw, Wilow ... ад славянскага Вілава. Таксама Вілейка, Вілянова, Вілунічы, Вільня, Вілія.
    197 Caminiswike, іншыя Kamenswik ад Каменяшоўка.
    198 Дусбург выводзіць Ромава (Romow) ад Рыму, як быццам тут існаваў другі Рым з сваім Папам — Criwe. Пытаньне гэтае незвычайна цікавае ў нашай гісторыі. Зацемім тут найважнейшае. У сераднявеччы Рым адыгрываў першарадную палітычную ролю, бо Папа быў ня толькі галавой каталіцкага касьцёла, але і крыніцай сьвецкай улады. Папа сам або цераз сваіх біскупаў надаваў яе паасобным валадаром і бяз гэткага наданьня пры акрэсьленых цырымоніях і інсыгнях валадар ня быў «памазанцам Божым» і ня мог мець значэньня паўнапраўнага пануючага. Прадумовай да атрыманьня кароны і «памазаньня» апрача дзяржавы патрэбная каталіцкая вера. Каб абараніцца ад навалы Нямецкага ордэну першы Мендаўг у 1252 г. вырашыў прыняць каталіцтва і быў каранаваны Холмскім біскупам. Да гэтага імкнуўся і Вітаўт у пару, калі Ягайла стаўся каралём Польшчы і польскія магнаты вабілі нашых баяраў блескам сваіх тытулаў, быццам лепшых, паходзячых беспасрэдна ці пасрэдна з крыніцы «запраўднай» улады — з Рыму.
    Voight (Gesch. Prussiens) уважае, што назоў Ромов, Ромовэ, паходзіць ад жамойдзкага «ramus» — супачынак, цішыня, паклікаючыся на Дусбурга, дзе гэты падае на Літве сьвятое месца, якое называлася Romene. Супраць гэткага цьверджаньня Фогта выступае тое, што падобных сьвятых месцаў было шмат, але яны называліся не Romowe, але іншымі рознымі назовамі. Romene (або Romanova, як яго называе Каяловіч) на Літве магло паўстаць пазьней, калі Прусы былі завалоданыя Нямецкім ордэнам. Гэткіх назоваў знаходзім з пазьнейшага часу болей, як Рамашкі каля Дзембрава, Раманка каля Эйшышак, Рамашканцы каля Варэнава, Раманаўка каля Ваўкавыска, Рамановічы каля Дзятла, Рымашэ каля Несьвяжа, Раманаўка каля Дубровы і інш. Усе яны паказваюць не на сьвятыя старыя месцы, але на перасяленцаў з Прусаў.
    Сам назоў краіны ёсьць таксама славянскага паходжаньня і сягае ў глыбокую славянскую мінуўшчыну199.
    10)	Sambia, Sembia, Samland. Зямля на захад ад Надравіі, між Шчарай (Прэголай) і залівам Віслы, заселеная ад V ст. пасьля Хр. жамойдамі (Жэймамі), тварыла старую акругу Прусіі, наведваную скандынаўскімі піратамі і ў скандынаўскіх хроніках абазначала часта ўсю прастору Прусіі. 3 хвілінай павароту славянаў была ім падпарадкаваная. Тут з апостальскай місіяй быў сьв. Адальбэртус і тут загінуў, забіты славінамі каля сьвятога месца Ромава200.
    Neuroi, Нэўраў, Нураў, Нарваў знаходзім у Heradota; Pomponiusa Meli; Pliniusa; Ptolomejos nazyvaje ich Navaroi — Наварамі. Нарвы, бясспрэчна славяне, аб якіх Пачатны летапіс (ПВЛ) пісаў: «От сіх жэ 70 і 2 языку бысьць язык словенеск, от племені Афэтова, нарці, ежэ суць словене». Яны жылі побач вудзінаў (будзінаў) і люцічаў, сягаючы Балтыцкага пабярэжжа. Рака Нарва ў Прусах, Нарва, прыток Бугу, Нурэц, прыток Бугу, возера і мястэчка Нарач, мястэчка Нур на рацэ Буг, рака Нарва ў Жамойдзі, Нараўка каля Белавежы, Нэрыс — жамойдзкі назоў Вяллі, Нарва, прыток возера Пэйпуса (Чудзкага), Нарава— вялікі горад каля Нараўскага заліву і шмат іншых.
    200 Сьв. Адальбэрт (Войцех) нарадзіўся ў 950 г. у Любіку ў Багэміі, сын Слаўніка і Стрэзіславы, вучыўся ў Магдэбургу. Ведаў чэскую і іншыя славянскія мовы ды нямецкую. Доўгі час Адальбэрт хістаўся, які з суседніх паганскіх народаў выбраць для свае апостальскай місіі, прусаў ці люцічаў у Памараніі. Вырашыў ісьці да прусаў, бо гэтыя былі найбліжэйшымі суседзямі польскага караля Балеслава (Храбрага), ад якога спадзяваўся найбольшай дапамогі і падтрымкі. Баляслаў даў яму карабель і 30 узброеных людзей.