• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

    Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

    Вацлаў Пануцэвіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 304с.
    Мінск 2016
    119.27 МБ
    Памёршыя ўсюды пахованыя ў дамавінах, як і ў ранейшых часох. Ва многіх магілах відаць выразныя сьляды ад бярвеньняў дамавіны, найчасьцей дубовых калодаў. Памёршыя ляжалі наўзнак з выпраставанымі нагамі; рукі зложаныя на грудзёх, або выпраставаныя ўздоўж тулава. Адзетыя былі ў багатую вопратку, у сьвіткі, шапкі, стройныя паясы і г. д. У жанчын на грудзёх часта здараюцца ланцужкі, шпількі, нашыйнікі, бранзалеты і пярсцёнкі. Каля галавы побач мініятурнай пасудзіны сустракаюцца скрыначкі са скуры або бярозавай кары з рознымі прадметамі ўпрыгожаньня, зусім падобна, як гэта сустракалася ў магілах з ранейшых часоў, толькі з большым цяпер багацьцем. У мужчын у галовах часта паложаная зброя, як канцоўкі кап’я, сякеры, косы, закелзнікі, мячы, нажы і астрогі. У жаночых магілах апрача прадметаў упрыгожаньня знаходзім у галовах ткацкія снадзівы, верацёны і г.п. Мініятурная пасудзіна і розныя прадметы сустракаюцца таксама і ў дзіцячых магілах.
    Падобнае з’явішча наглядаем і ў сярэдняй Жамойдзі. Шкілетныя магілы, дасьледаваныя ў Titvydiskes, пав. Siauilai (Доўгірд,
    208 Раскопкі ў Мітраве (Дымітраве), Гінталішках, Гадэлях, Лайваях праводзіў Баленюнас. У Кяулейках і Прысманцах — Нагевічус; у Нікелях і Паўліцах — Пузынас. У Імбарах і Карценах — А. Пмбутэне; у Яздах — А. Спіцын, у Юдсодэ — М. Брэнштэйн.
    1889) i Meldiniai, павет Панявежа (Кулікаўскас, Тарасенка, Урбас, 1943) не даюць нічога новага і становяць прадаўжэньне раней выступаўшай тут жамойдзкай культуры.
    Паяўленьне целапальных магілаў
    На пераломе X і XI стагодзьдзя наглядаем побач шкілетных жамойдзкіх магілаў масавае паяўленьне целапальных курганоў. Ужо Мантэліус (О. Montelius, 1888) пісаў у канцы XIX ст., што трываласьць той самай культуры сьведчыць аб наяўнасьці таго самага народу, а рэзкія перамены паказваюць на прыход новых людзей з новай культурай.
    Арэап рассяпеньня крывічаў
    Гофман (J. Hoffman, 1941) падае дакладнае абазначэньне часу паяўленьня целапальных курганоў у Жамойдзі і іх кірунак. Перш паяўляюцца яны ў басэйне ніжняга Нёмана на паграніччы з Прусамі ў IX ст. Між 850—900 гг. да 1050—75 гг. яшчэ масава выступаюць у басэйне ніжняга Нёмана жамойдзкія шкілетныя магілы, а целапальныя курганы выступаюць рэдка. У 1050— 1100 гг. пануюць целапальныя курганы побач шкілетных жамойдзкіх магілаў, ад 1100—1200 гг. у раёне ніжняга Нёмана выступаюць амаль выключна целапальныя курганы.
    3 басэйну ніжняга Нёмана ў X—XI стст. целапальныя курганы пасоўваюцца ва ўсёй Жамойдзі. На тэрыторыі заходняй Латвіі целапальныя курганы паяўляюцца перш у XI стагодзьдзі (каля 1000 году яшчэ выступаюць шкілетныя магілы латышскага тыпу), хоць як рэдкія выпадкі /яны/ датуюцца з VIII і IX ст.209.
    Як бачым, маем тут зусім згодны з гістарычнымі дадзенымі час і кірунак павароту волатаў-люцічаў на ўсход, што дало пачатак гістарычнай Літве.
    Прыгледзімся бліжэй к гэтаму незвычайна важнаму архэалягічнаму матэрыялу, які дае асновы да разьвязкі пытаньня аб паходжаньні Літвы. Целапальныя курганы з гэтага часу былі знойдзеныя ў заходняй Жамойдзі ў наступных мясцовасьцях: Mitrava, Gencai, Ginteliski, Imbare, Jazdai, Kiauleikiai, Laiviai, Lazdininkai, Prysmanciai, Rudaiciai, Mockaiciai, Paulaiciai, Pociai, Skomantai, Jazdaiciai, Nausodis, i іншых210. Усе мясцовасьці з паветаў Крэтынга, Таўрагі і Тэльша. У большасьці з названых мясцовасьцяў целапальныя курганы паходзяць з канца IX і X стст. пры пераважаючай колькасьці шкілетных жамойдзкіх магілаў, як напрыклад у Гінталішках, Лайвіяй (Лівах), Рудзічах і Мітраве. У іншых мясцовасьцях целапальныя курганы выступаюць аддзельна ад шкілетных жамойдзкіх магілаў.
    209 Ed. Sturms. Zur Vorgeschichte der Liven. Eurasia Sept. Antiqua X, Helsinki, 1936, s. 32. Sturms памылкова ўважае ix за магілы вікінгаў з 675—850 гг.
    210 Мітрава — знойдзена 10 шкілетаў і 6 целапальных паховінаў на адным магільніку. У адным выпадку целапальныя паховіны знаходзіліся пад шкілетам; Генчай — 6 целапальных паховінаў; Гінтэлішкі — 21 шкілет, 12 целапальных паховінаў; Імбары — 2 шкілеты і 3 целапальныя; Язды — 4 шкілетныя і 13 целапальных паховінаў; Кяўлейкай — 48 шкілетных і 6 целапальных паховінаў; Лайвіяй — 100 шкілетных і 1 целапальны курган; Лаздінінкай — 7 целапальных паховінаў; Прысманцы — 22 шкілетных і 50 целапальных паховінаў; Рудайчай — 3 целапалыіыя паховіны і гэтак далей.
    Вельмі часта сустракаюцца падвойныя паховіны ў кургане, як напрыклад у Гінталішках, Рамучох (два мужчыны) і Андулях (знойдзеныя астаткі ад целапальнага абраду мужчыны і жанчыны). У Скомантах пад целапальнымі паховінамі мужчыны знаходзіўся шкілет каня з вуздой і келзалам у зубах, у скорчаным палажэньні, праўдападобна закопаны жыўцом пасьля рыцарскіх змаганьняў пры абрадзе паховінаў, характэрных для славянаў. На шкілеце каня ляжаў плоскі камень, a на ім спаленыя косьці чалавека, прыкрытыя зноў каменьмі211. Гэты курган зусім падобны да шматлікіх у Прусах з конскімі паховінамі.
    У Нікелішках знойдзены конь побач чалавека. Конь у поўнай упражы ляжаў галавой на захад, а пад ім знаходзіўся сьлед вялікага папялішча ад целапальнага абраду. У Гінталішках конь быў пахаваны пад спаленым памёршым, галавой у кірунку паўночна-заходнім.
    У старэйшым пэрыядзе, калі целапальныя паховіны выступаюць рэдка (IX і X стст.) на супольных жамойдзкіх магільніках наглядаецца некаторы ўплыў жамойдзкай культуры ў пахавальным абрадзе. Так напрыклад у Гінталішках, Лівах (Laiviai) і Ляздынінках астаткі ад целапаленьня пахаваныя ў дамавіне разам із зброяй, снадзівам і прадметамі ўпрыгожаньня. У Яздах спаленыя косьці знаходзіліся ў мініятурнай дубовай дамавіне, а побач была скрыначка з ліповай кары з ткацкімі прыладамі як верацяно, ніці, пярсцёнак і нашыйнік з бронзы. Падобныя паховіны знайшоў Энгэль (С. Engel) у Лінкунах каля Тыльжы з IX ст., a Bazzenberger у Рамутах, Андулях у басэйне Нёмана з X—XII стст.
    У пазьнейшым пэрыядзе (XI—XII стст.), калі целапальныя паховіны выступаюць у вялікай колькасьці, не знаходзім ужо сьлядоў уплыву жамойдзкай культуры, але ямныя целапальныя паховіны, характэрныя для прусаў, памораў і заходніх славянаў. Яны прадстаўляюць сабой круглую яму да 2,50 м глыбіні. Спаленыя косьці, ачышчаныя і ўложаныя, прыкрытыя каменьмі, як
    211 Як паказвае сам назоў Скоманты, насельніцтва праўдападобна паходзіла з Судавы (Сударвы), дзе панавала культура прыкрываньня спаленых косьцяў каменнымі крушнямі. Імя апошняга правадыра Сударвы было Скомант.
    напрыклад у Гэнчай і Прышманчай. Рэчы нябожчыка паламаныя і спаленыя разам з памёршым.
    У сярэдняй Жамойдзі ад X ст. маем вялікую колькасьць целапальных паховінаў, з якіх дасьледаваныя былі ў Давойнах, Пакапах, Саргэнах, Сэрэджусе, Вэршвах, Граўжах, Русінах і Рымайсах212.
    Вонкавы выгляд курганоў напамінае раней тут сустраканыя, а таксама на Памо-
    ры і ў заходніх славянаў: невялікія насыпы над малой ямай у выглядзе міскі (30—50 цм у дыямэтры) да 30 цм глыбіні. Спаленыя косьці разам з попелам і спаленымі рэчамі пахованыя ў гэтай яме. Курганы гэткага тыпу маем у Вэршвах, Давойнах і Граўжах. У іншых курганах сустракаем тоўсты (10—20 цм) пласт папялішча і вялікую колькасьць паломаных і спаленых розных прадметаў як зброю, пасудзьдзе, рознае снадзіва, косьці разам спаленых зьвяроў і іншае. Многія курганы абложа-
    Крывіч (рэканструкцыя)
    ныя каменнымі кругамі. Залічыць іх трэба паводля багацьця знаходак да знатнейшага пласту насельніцтва. Гэткія курганы дасьледаваныя былі ў Саргэнах, Вэршвах, Сэрэджусе, Пакапах, Русенах і Рымашох. Кірунак іх ідзе на паўдзённы ўсход у глыб крывіцкай тэрыторыі, дзе гэткага тыпу курганоў сустракаем вельмі многа.
    У сярэдняй Жамойдзі побач целапальных курганоў сустракаем мноства конскіх шкілетаў, так сама як на Віленшчыне ды Горадзеншчыне, што даказвае, што тут канцэнтравалася ва-
    212 Раскопкі праводзілі ў 1932—39 гг. С. Engel і Puzinas. Апрача целапальных паховінаў знойдзена шмат конскіх шкілетаў.
    еншчына, якая дала аснову для паўстаньня Вялікага Княства Літоўскага.
    У сярэдняй Жамойдзі гэткія конскія магілы былі дасьледаваныя ў Пакапах і Вэршвах Ковенскага павету, у Граўжах і Русенах, Койданаўскага павету і Рымашох каля Панявежа. Кернаў (Kiernava), як ведама, былі пачатнай сталіцай гістарычнай Літвы. Коні пахаваныя або разам з спаленымі касьцямі мужчыны, як у Русенах і Граўжах, або ў аддзельным «конскім магільніку» як у Пакапах, Вэршвах, Рымашох. Ва ўсіх выпадках шкілеты коней няспаленыя. Лік іх розны ад аднаго каня да 8, як напрыклад у Русенах, Граўжах, Вэршвах. У Русенах і Пакапах знойдзеныя апрача конскіх шкілеты сабакаў.
    Усе коні пахованыя ў кірунку заходнім, паўночнаі паўдзённа-заходнім. Палажэньне конскіх шкілетаў рознае: найчасьцей глыбока скорчаныя і на каленах, часам стоячыя на нагах, а толькі у адным выпадку шкілет ляжаў на сьпіне. У Вэршвах конскі шкілет меў завязаныя вочы і знаходзіўся пры ім мяшок з аўсом. Усё гэта даказвае, што коні хаваліся жыўцом. У зубах маюць келзалы, на галаве вуздэчкі і повады з бронзавых ланцужкоў. Збруя ўпрыгожаная бронзавымі і сярэбранымі бляшкамі, сьпіралямі і пацеркамі, што сьведчыць, што гэта былі коні воінаў, баяраў.
    Звычай хаваньня коняў у гэткі спосаб побач целапальнага абраду воіна выступае ў Прусах куды раней, бо ў старэйшую жалезную пару ды між IX і XIII ст. ва Усходніх Прусах гэты звычай быў так распаўсюджаны, што Нямецкі ордэн ва ўмове з 1249 г. вымагаў прысягі ад насельніцтва, каб пакінула стары звычай целапаленьня і хаваньня памёршых разам з коньмі, зброяй і іншымі рэчамі.
    У паўночнай Жамойдзі (у раёне Шаўляў) дасюль ня знойдзена целапальных курганоў ані конскіх магілаў з X—XIII стст., за выключэньнем Куршэнаў (павет Шаўлі), дзе аднак не было ніякіх рэчаў, апрача целапальных паховінаў, што не дазваляе ўстанавіць храналёгіі гэтага кургана. Тут пануюць непадзельна ў гэтым часе жамойцкія плоскія шкілетныя магілы, засяг якіх ідзе далей на поўнач, ахапляючы Курляндыю і Зэмгалію213.
    213 Н. Moora (Tartu, 1938) сьцьвярджае далейшы яе засяг аж да паўночнай Эстоніі, падкрэсьліваючы яе самастойнасьць і жывучасьць, датрываўшую да гістарычных часоў.
    Такім чынам пачаткавы засяг славянскай ваеншчыны ў X— XI стст. ахапляў басэйн ніжняга Нёмана, а ў сярэдняй Жамойдзі пачынаўся ад ракі Дубісы, што знаходзіць пацьверджаньне ў гістарычных крыніцах214. Завалоданьне паўночнай часткі Прыбалтыкі літоўскай ваеншчынай адбылося на пераломе XII і XIII стст.215. Крыху раней (XII ст.) была апанованая Курляндыя, а адсюль ішла славянізацыя заходняй Латвіі, якая была спыненая высадкай тут на пачатку XIII ст. Лівонскага ордэну, у выніку чаго жамойцка-латышская культура ўтрымалася ў Зэмгаліі аж да гістарычных часоў.