Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
Solches wird Ewer Koeniglichen Mayestet allein niitzlich, sondern auch loblich und riimlich sein, denn der erste nutz den Ewer Koenigliche Mayestet daraus haben mag, ist die vermehrung und verbreitung jhrer Lande und streckung des Reiches, das jr von ewren Feinden des to mehr gefurchtet werdet darnach das E. Koenigliche May, da sie biszhero in 200 Jar in Staedten Krieg und widerwillen gewesen ist, auch dadurch zu ewigen bestendigen frieden kommen mag, zum dritten weil der Orden nu zu gleich ewer und unser feind ist, kan er jetzo desto leichter unnd bequemer vertrieben werden...
Казімір згадзіўся стацца пратэктарам Прусаў і далучыць да свае дзяржавы. У акце далучэньня Прусаў з 6 сакавіка 1454 г. яшчэ раз пакрэсьленая супольнасьць інтарэсаў і законныя
Паўсталыя прусы ваююць з крыжакамі (XIII cm.)
Паўстаньні славянаў у Палаб’е
правы Казіміра, як спадкаемцы правоў сваіх папярэднікаў. Падкрэсьліць прыходзіцца, што ва ўсёй гэтай акцыі не было прадстаўнікоў ад жамойдзкага насельніцтва.
I ўрэшце ў трактаце тарунскім з 1466 г., на аснове якога наступіла заканчэньне вайны з ордэнам і падзел Прусаў між Полынчай і крыжакамі, знаходзім нямала славянскіх назоваў мясцовасьцяў на захад ад Прэголы, як сьлядоў старой тут сла-
вяншчыны. ПІто гэта была за славяншчына, найлепш сьцьвярджае Кромэр:
3 якіх (прусаў) засталіся нейкія рэшткі ў вёсках і сёлах Вармійскага і Самбійскага краю, якія карыстаюцца моваю вельмі падобнай да літвінскай.
Прыклад гэтай мовы знаходзім у запісаных прускіх лямэнтацыях:
Галеле, леле, і проч ты мяне ўмерл? I за ты(м) не меў што есьці, альбо піці, і проч ты ўмерл? Галеле, і за ты не меў красі малодзіцы, і проч ты ўмерл? («Halele, lele, у procz ty mene umierl? y za ty nie miel szto iesty albo pity, y procz ty umierl? Halele, lele, y za ty nie miei krasi mlodzice, y procz ty umierl...»).
Стан насельніцтва ва Усходніх Прусах паводля дадзеных XVIII і XIX стст.
Міма гэрманізацыйнай акцыі немцаў у Прусах карэннае насельніцтва перахавала сваю мову і звычаі аж да XIX стагодзьдзя. Пад канец XVII ст. засяг жамойдзкай мовы ахапляў прастору на поўнач ад Прэголы аж пад Каралевец і ад Gumbinnen да Darkehmen і Goldap. Дакладная лінія менш-больш прабягала ад Labiau на поўначы, праз Petersdorf, Norkitten, Muldschen, Jodlauken, Trempen, Darkehmen, Schabinen да Goldap i ад Goldap на паўночны ўсход праз Stalluponen, Schirvinty да ракі Невяжы.
На гэтай прасторы на пачатку XVIII ст. было 62 жамойдзкіх пастары, з якіх два ў Рагніце (Ragnit) і Тыльзыце (Tilsit), тры ў Мемэлі (Memel), якія яшчэ ў 1719 г. гаварылі казаньні па жамойдзку.
У 1848 г. жамойдзкая мяжа амаль не зьмяняецца і прабягае праз Labiau, Laukischken, Plibischken, Norkitten, Obelischken, Jodlauken, Didlachen, Ballethen, Darkehmen, Gawaiten, Toluminken i Dubeninken. (Глядзі Karl Keller, 1929).
У 1876 г. паводля Kurschata яшчэ адбываліся набажэнствы ў жамойдзкай мове ў Memel, Heydekrug, Tilsit, Ragnit, Pillkalen, Labiau, Insterburg, Goldap, Staluponen, Gerdauen, Darkemen, Gumbinnen i Wehlau.
Як бачым, жамойдзкая мяжа з XVIII і XIX стст. менш-больш адказвала лініі засягу жамойдзкага насельніцтва з часоў Дусбурга (XIV ст.), што згаджаецца з гістарычнымі і архэалягічнымі дадзенымі.
Урадавы перапіс насельніцтва з 1905 г. яшчэ зарэгістраваў у акрузе Gumbinnen каля 65.000 жамойдаў, у акрузе Koenigsberg — 32.000. У 1910 г. пруская статыстыка прынясла дадзеныя на карысьць далейшага росту германізацыі, паказваючы ў акрузе Gumbinnen 57.993 (9,56 % насельніцтва); у акрузе Koenigsberg 31.883 (3,49 %).
Паводля Кэллера рост германізацыі (супраць жамойдзкай мовы) ад 1825 да 1910 г. прадстаўляецца наступна на некарысьць жамойдзкай мовы: у павеце Darkehmen з 85,4 % да 99,6 %; у пав. Gumbinnen з 99,2 % да 99,5 %; у пав. Goldap з 69,9 % да 98,1 %; у пав. Niederung з 50,1 % да 87,7 %; у пав. Pillkalen з 60,2 % да 92,7 %; Stallupoenen з 77,9 % да 98,5 %; Тыльзіт — Раготна — з 52,2 % да 86,6 %; Insterburg з 75 % да 98 %; Labiau (Лябява) з 66,7 % да 91,6 %.
Славянскі элемэнт у гэтых акругах, які да апанаваньня іх крыжакамі быў тут пануючай верхавінай, на працягу
Умацаванае гарадзішча прусаў (рэканструкцыя)
стагодзьдзяў амаль што знік пад ціскам нямецкага асыміляцыйнага працэсу і прадстаўляў у палове XIX ст. ад 2 да 3,5 % насельніцтва, прытым найбольшае згушчэньне захавалася ў Славоніі (Schalauen) у так званым «Судаўскім трыкутніку».
3 гэтых дадзеных вынікае, што сыстэматычная гэрманізацыя насельніцтва ненямецкага паходжаньня датуецца ад 1825 г., калі пачынае расьці магутная пруская дзяржава, абаснованая на прынцыпах нямецкага нацыяналізму. Ранейшы працэс германізацыі ня меў гэткіх тэмпаў, дзякуючы гэтаму і не загінулі сьляды этнічнай мяжы Жамойдаў у Прусах.
На захад і поўдзень ад жамойдзкай этнічнай мяжы, гэта значыць ад лініі Koenigsberg — Tapiau — Wehlau — Gerdauen — Angerburg — Benkheim — Sabienen — Goldap — Dubeningken
Старажытны германец
знаходзілася карэннае вэнэдзкае (славянскае) насельніцтва, паміж якім
die fortgesetzte Germaniesirung, hat nicht nur die geschlossenen Sprachgebiete mit deutschen Inseln durchsetzt, Sondern auch einen breiten Keil deutscher und germanischer Bevoelkerung eingeschoben (Tetzner).
Нямецкія кліны i астравы, як калянізацыйнае з’явішча не зьмяняюць пытаньня аб этнічным абліччы карэннага насельніцтва, якое ўтрымалася на месцы, перахоўваючы сваю мову і звычаі цэлымі стагодзьдзямі. У бартаў каля 1562 г. мовай штодзённага жыцьця была «венэдзка-пру-
ская» (такая як крывіцкая), праз касьцёлы шырылася таксама польская, якая напр., у Дуброўцы (Dombrowken) ператрывала да 1844 г. Тэцнер піша:
Folgende Nordgrenze schliesst (пач. XIX ст.) das rein deutsche Cebiet von der Landschaft ab, die ihren evangelischen Einwohnern neben der deutschen auch polnischen Predigt gewahrt: von Dubeningken zieht sich die Linie westwaerts ueber Gurnen, Grabowen, Benkheim Buddern, Angerburg und Engelstein bis an
die Grenze des Gumbiner Regierungsbezirk setzt sich die Linie in den ziemlich reindeutschen Grenzkirchspielen Drengfurt und Rastenburg fort und umfasst dann den gesamten Ortelsburger, Neidenburger und Osteroder Kreis (naemlich noerdlich bis Bischofsburg (Папова), Wartenburg, Locken, Liebemuehl...
З’явішча польскай мовы y сьвятынях ў Прусах мае сваю гэнэзу, падобна як у Крывіччыне, ад XVI і XVII ст„ калі Нямецкі ордэн перастаў існаваць, a Прусы сталіся васалам Польшчы.
Паводля Тэцнера, ў XIX ст. славянскі элемэнт у Прусах прадстаўляў яшчэ вялікую сілу, напр. у акрузе Яганэсбург ён складаў 76,6 %; у акрузе Ortelsburg — 75,7 %;
Regierungsbezirks. In koenigsberger
Прускі ваяр-дружыннік (рэканструкцыя)
Neidenburg — 74,2 %; Lyck — 64,5 %; Osterrode — 52,4 %; Loetzen — 47,9 %; Oletzko — 45,8 %; Angerburg — 7,2 %; Goldap — 2,2 %. Агулам славянскага насельніцтва ў Прусах у XIX ст. розныя дасьледчыкі налічваюць ад 327.696 (Neumann) да 1.216.000 (Tetzner). Вялікі працэнт з гэтага ліку нямецкія дасьледчыкі залічаюць да мазураў, /што/ тым ня менш не аслабляе нашай тэзы аб славянскасьці апісанай прасторы.
Такім чынам на працягу больш дзесяці стагодзьдзяў пры аналізе насельніцтва Прусаў мы не знайшлі нідзе сьлядоў існаваньня сёньня безкрытычна прынятага ў літаратуры «прускага племені», як адной галіны «балцкага» этнічнага элемэнту. Гэты «балцкі» элемэнт прадстаўлялі самыя запраўдныя жамойды, высунуўшыся кліном у Прусію прыблізна каля V ст. пасьля Хр., але гэта не дае ніякіх асноваў ані ўважаць, што ўся тэрыторыя Прусаў была імі ахоплена, ані лічыць яго за самастойнае племя. Існаваньне жамойдзкага невялікага кліна ў Прусах ані не перакрэсьлівае іх славянскага характару. Славяне былі
Змаганне паўстаўшых прусаў з тэўтонцамі
Хрост прусаў
там валадарамі перад жамойдамі, а ад IX ст. сталіся зноў імі ня толькі ў Прусах, але ва ўсёй Прыбалтыцы.
Пад паняцьцем прусаў мы знаходзім ня што іншае, як паваротную хвалю люцічаў, якія ці то пад назовам прусаў-пружанаў, ці літвы (у сутнасьці аднолькавага паходжаньня з крывічамі, бо ад іх у сваім часе выйшлі) здолелі накінуць сваю ўладу на ўсёй Прыбалтыцы, у тым ліку і жамойдзкаму насельніцтву ад Прэголы да Дзьвіны і ад мора да Пісы, Дубісы і Невяжы ды сарганізаваць вялікі супольны арганізм, споены рэлігійнай адзінасьцю, які падзяляўся на тэрыторыю Прусіі і Літву.
Глава 9 ПЕРАМЕНЫ Ў ПОЗЬНЯЙ ЖАЛЕЗНАЙ ПАРЫ Ў ПРЫБАЛТЫЦЫ. ПАХОДЖАНЬНЕ ЛІТВЫ I ПАЧАТКІ ВЯЛІКАГА КНЛСТВА ЛІТОЎСКАГА
У 8-м разьдзеле мы разглядалі вялікую славянскую міграцыю ў /часы/ сярэдняй жалезнай пары, у выніку якой пашырылася таксама жамойдзкая прастора да ракі Прэголы ва Усходніх Прусах. Адначасова сьцьвердзілі зніканьне культурных славянскіх элемэнтаў на прасторы, занятай жамойдамі, і выяўленьне чыстых жамойдзкіх элемэнтаў у раскопках жамой дзкіх магільнікаў.
У позьняй жалезнай пары (800—1250 гг.) да 1000 году пасьля Хр. далей не наглядаецца істотных пераменаў, яны неспадзявана выступаюць на пераломе X і XI стст. Такім чынам прыйдзецца час позьняй жалезнай пары падзяліць на два пэрыяды: да 1000 г. і пасьля 1000 году.
а) Раскопкі з пэрыяду між 800—1000 гг. у Жамойдзі
Дасьледаваныя былі з гэтага часу шкілетныя магільнікі ў наступных аколіцах у павеце Крэтынга: Mitrava, Ginteliski, Gadeli (Codelia), Imbary, Jazdy, Kartena, Kiauleiki, Laiviai, Prysmancy;
Nikeli (pav. Taurohi), Paulicy i Juodsode (pav. Telsai), yce з заходняй Жамойдзі208.
Ba ўсіх дасьледаваных магільніках магілы былі ўпарадкаваныя, як гэта мы бачылі раней. Абкладаньне каіменьнямі, характэрнае для ранейшай пары, амаль зусім зьнікае. Толькі некалькі магілаў у Гінталішках і Імбарах мелі абводку з каменьняў, што даказвае, што за 500—600 год самастойнага жыцьця жамойды страцілі элемэнты набытай раней крывіцкай культуры.
Арыентацыя памёршых асталася часткова такая самая як раней, часткова зьмянілася. У большасьці магілаў шкілеты ляжалі галовамі ў паўночна-заходнім кірунку (як раней), як напрыклад у вялікіх магільніках у Кяўлейках і Гінталішках. У магільніку ў Яздах усе магілы (101 адзінка) былі ва ўсходня-паўдзённым кірунку. У магільніках у Гадэлях і Яздах арыентацыя /шкілетаў/ была розная. У Прысманцах мужчыны ляжалі галовамі на поўдзень, жанчыны — на поўнач.