Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
Сярод прыбылага насельніцтва былі і яцьвяскія групы, аб іх некаторых селішчах сярод крывіцкага насельніцтва сьведчаць
218 Калі татары і Даніла Галіцкі ў 1277 г. ішлі паходам на Літву, барты і прусы, зрабіўшы выласку з Горадні, зьнішчылі вялікі аддзел русінаў (гл.: Нпатьевская летопмсь, Карамзнн).
219 Напады Літвы на Польшчу ў большым памеры прыпадаюць на другую палавіну ХШ ст., калі з аднаго боку Літва пашырае сваю ўладу на Горадзеншчыну, Ваўкавышчыну, Слонімшчыну і Наваградчыну, а з другога — расьце людзкі патэнцыял з прускіх перасяленцаў. Іхнія паходы былі ў 1244, 1246,1264 гг.
У 1278 г. паводле Длугаша літва зьнішчае Куявы; пад 1278 годам у Гіпат. летапісу апісаны паход літвы і яцьвезі на Люблін; у Длугаша ў 1281 г. на Мазуршчыну. У гэтым жа годзе Тройдэн у зьнішчальным паходзе даходзіць да Кірсбурга ў Прусах; у 1284 г. ідзе Лютувар («гех Lethowie») на Польшчу ; наступныя гады характэрныя яшчэ большай экспансіяй Літвы і шматлікімі войнамі галоўным чынам з нямецкімі ордэнамі. Вялікі экспансіўны патэнцыял Літвы, вытвараны на працягу 50 год, быў бы немагчымы бяз масавага прыплыву насельніцтва з Прусаў.
назовы вёсак, як Баландзі, Кірбэдзі, Скондзі, Скрундзі, Сурконты, Юндзілы ды вялікая колькасьць тыпу Яцьвезь. Яцьвяскія правадыры, перайшоўшыя на службу Літвы, тварылі частку літоўскага баярства220.
Войны з крыжакамі і лівонскім ордэнам былі прычынай ператасоўкі і жамойдзкага насельніцтва ў Прусах і Жамойдзі. Перш за ўсё жэймы з Жэміі і Надравіі, пакідаючы сваю ранейшую прастору, сяліліся ў межах Літвы. Такім чынам паўночная Сувальшчына і прастора між Чорнай Ганчай ды Нёманам запоўнілася жамойдамі, утвараючы яшчэ сёньня існуючую аддзельную дыялектычную акругу з выразным крывіцкім субстратам221. Час гэтых перасяленьняў ахапляе пэрыяд другой палавіны XIII і пачатку XIV стст.
У XIV ст. з прычыны жорсткіх змаганьняў з нямецкімі ордэнамі Жамойдзь была спустошаная222 і вялікая колькасьць жамойдзкага і куршскага насельніцтва223 прымушаная была перасяліцца ў глыб Літвы. Новыя перасяленцы асядалі ў раёне на поўдзень і ўсход ад Вільні, сягаючы да Нёмана і верхняй Беразіны, гэта значыць на пэрыфэрыях тагачаснай Літвы, на прасторы між Налібоцкай і Рудніцкай пушчамі ды Дзьвіной.
Сьлядамі гэтых перасяленцаў ёсьць назовы жамойцкіх паселішчаў на вышэй названай прасторы як Гераняны, Дайлідкі, Жамойты, Верганы, Мэршычы, Жыжма, Жраўжышкі, Кіргеляны, Кемелішкі і шмат іншых. Некаторыя з іх выразна паказваюць на свой перасяленчы характар, напрыклад Жамойдзь, Жамойты, Упіта, Расены, Павяжы, Юрацішкі, Дубісы і г. д. Праўдападобна да жамойцкіх перасяленцаў адносяцца
220 Напрыклад: Гіны, Гунды, Гэлгі, Даўгірды, Жэздры, Конгэнты, Конты, Кунды, Солтаны і іншыя.
221 Характэрныя элемэнты гэтага дыялекту ёсьць дзеканьне і цеканьне, г. зн. вымаўляньне злучэньняў «di» і «ti» як «dzi» і «сі», напрыклад жамой. «Dievas» — «Dzievas», «tievas» — «cievas». Далей зацьвярдзелае вымаўленьне «г» і «5» як у крывіцкай мове; адсутнасьць насавых гукаў is, ?s, ц, і замена іх адкрытымі а, о, у, і, прытым ц перадаецца як у; адсутнасьць ё і замена яго простым е; жамойцкае «е» перадаецца як «іа»; існаваньне прыстаўнога h як напр. «hala» замест «аіа» і іншае.
222 Напады крыжакоў на Літву і Жамойдзь пачынаюцца пасьля апанаваньня Прусаў у 1283 г. У першую чаргу полем ваенных змаганьняў была Жамойць. Аб зьнішчэньні Жамойдзі ў бясконцых бітвах хопіць некалькі зацемак. У 1311 г. крывавы паход крыжакоў апісвае Dusburg. Зьнішчалі яе і мечаносцы з Лівоніі. У Длугаша шмат зацемак аб жудасных налётах немцаў на Жамойдзь і Літву, пусташэньні паселішчаў і зьнішчэньні насельніцтва.
223 Аб курлянцкіх перасяленцах у заходняй Крывіччыне могуць сьведчыць шматлікія назовы паселішчаў як Куршы каля Алькенікаў, Курнеляны каля Табарышкаў, Куршыновічы каля Ляхавічаў; Корэняты каля Сьвіранкі; Карэлічы і іншыя.
шкілетныя ямныя магілы ў Шо (пав. Дзісна), Кісеве (пав. Паставы), Саленіках (пав. Наваградак), дасьледаваныя Г. і В. ЦэгакГалубовічамі ў 1938 і 1939 гадох.
Знаходзячыся ў крывіцкім акружэньні, гэтыя новыя жамойцкія востравы на працягу наступных стагодзьдзяў аславянізаваліся, страцілі сваю мову і жамойцкую культуру. Паводля статыстыкі з 1890 году, жамойцкі элемэнт у Віленшчыне прадстаўляў толькі дробныя астраўкі ў крывіцкім моры, якія налічвалі некалькі дзесяткаў жамойдаў.
Запісаны Тышкевічам і выданы ў 1871 г. фальклёр з Ковеншчыны дапаўняе карту Развадоўскага аб наяўнасьці жамойцкага элемэнту ў Ліцьве (Tyszkiewicz, Wilija і jej brzegi, Drezno, 1871). Гэты фальклёр паказвае на крывіцкае насельніцтва Віленшчыны і Ковеншчыны ў канцы XIX ст. з некаторымі элемэнтамі польшчыны, характэрнымі для двароў224.
Жамойцкія назовы на тэрыторыі заходняй Крывіччыны не абазначаюць зусім, што ўсе яны адносяцца да жамойцкіх астраўкоў. Большасьць з іх абазначаюць славянскія паселішчы, заснованыя літоўскімі баярамі і шляхтай, якая раней сядзела ў Жамойдзі і ад назоваў жамойцкіх атрымала свае прозьвішчы і дала гэтыя назовы новым паселішчам, аб чым гутарка ніжэй.
На заканчэньне нашага агляду кінем яшчэ раз вокам на жамойцкую прастору ўжо ў гістарычных часох пасьля ўвядзеньня хрысьціянства, каб поўнасьцю пераканацца, што нашыя выва-
224 Вось некаторыя прыклады гэтага фальклёру: а) назовы падводных каменьняў у Віліі за Трокамі: Чырвоны, Свіння, Кумпяк, Кульбака, Тры браты, Сольнік, Сарна, Жарабец, Алейнік, Пятушок, (за Сьвятой) Карова, Мядзьведзь і Пац (каля Коўні);
6) народныя песьні ў Троцкім павеце:
Зялён малён, зялён малён
Да па падворы паслаўся.
Малады кароль
У дарожаньку прыбраўся, іг. д.
Цераз бор зеляненькі
Бяжыць конь вараненькі.
To ня конік выбягае,
To Кароляк выяжджае...
Сіні голуб, сіні голуб
Галубка сінейша.
Мілы бацька, міла матка
Дзяўчына мілейша...
ды адносна абазначэньня тэрыторыі Жамойдзі, яе матэрыяльнай і духовай культуры, выражанай у пахавальным абрадзе, ёсьць правільныя.
Вось жа дасьледаваныя магілы з XIV—XVI стст. у Лаўменах (Laumenai), Пакапах і Паштувах Ковенскага павету; у Паропе і Урнежах Кейданаўскага павету; у Тынталах павету Крэтынга; у Кельме і Пошкачах павету Расены; у Санконах і Тайкунах павету Сэйны не далі ніякіх зьменаў у пахавальным абрадзе ў параўнаньні да раней выяўленай жамойдзкай матэрыяльнай і духовай культуры. Усе магілы плоскія і шкілетныя, спалучаныя ў магільнікі. Памёршыя ляжалі ў дамавінах з бярвеньняў, /галовамі/ у заходнім кірунку. Зброі пры памёршых ня знойдзена, але розныя рэчы, як нажы, поясы. 3 прадметаў упрыгожаньня — пярсцёнкі і адна жалезная бранзалета. Затое знойдзена шмат манетаў пад галавой памёршага, у руках або на грудзёх. Праўдападобна грошы клаліся ў скураным кашальку, бо ў Пакапах знойдзеныя былі сьляды скуры.
***
I так архэалягічныя раскопкі далі рэвалюцыйны матэрыял, дасюль невыкарыстаны крывіцкай навукай. Жамойцкія дасьледнікі (Alseikalte-Gimbutiene, Puzinas, Baleniunas і іншыя) стараюцца гэты матэрыял аслабіць цьверджаньнем, быццам у X ст. жамойцкае насельніцтва зьмяніла сваю культуру з целапахавальнага на целапальны абрад і што гэты апошні ёсьць характэрны не для славянаў, але для «балтаў». Абсурдальнасьць гэтага цьверджаньня мы наглядалі пры разглядзе паасобных акругаў у розных часох. Мы бачылі — з аднаго боку — трываласьць і цягласьць целапальнай славянскай культуры, з другога боку — гэткую трываласьць і цягласьць жамойцкай целапахавальнай культуры аж у глыб гістарычных часоў.
Архэалягічны матэрыял разьбівае рад фантастычных, дасюль існуючых тэорыяў:
1) быццам Крывіччына ў дагістарычныя часы была заселеная «балтамі», а Крывічы прадстаўляюць сабой «балцкаславянскі» элемэнт (Шчэрбаківскій; Янка Станкевіч, С. Брага /В. Тумаш. — Рэд.І, А. Спіцын);
2) быццам яцьвягі і прусы належаць да «балцкай» этнічнай, моўнай і культурнай сям’і;
3) быццам Жамойдзь і Літва /ёсць/ адйо паняцьце, а Вялікае Княства Літоўскае — палітычны твор жамойдзкага паходжаньня.
Раскопкі даказваюць, што ад палавіны бронзавай пары на тэрыторыі Прусаў, у басэйне ніжняга Нёмана і Дзьвіны, уздоўж Балтыцкага пабярэжжа сядзелі славяне-крывічы (волаты, люцічы, нарцы). На ўсёй гэтай прасторы да II ст. перад Хр. не знаходзім зусім сьлядоў, характэрных для «балтаў» (жамойдаў і латышоў). Да гэтага часу гэтыя апошнія знаходзіліся не ў Прыбалтыцы, але між Дняпром і Донам, потым у вярхох Дняпра і Дзьвіны і вадазборы Ловаці. Такім чынам /на працягу/ больш /за/ 1000 год уся Прыбалтыка была славянскай прасторай, прасторай волатаў, ад якіх паходзіць і назоў самога мора.
Вялікая міграцыя славянаў на захад у канцы II ст. пасьля Хр. была прычынай руху «балтаў» (жэймаў) таксама на захад, у выніку чаго ад II ст. пасьля Хр. знаходзім у сёньняшняй Жамойдзі першыя сьляды жэймаў у раскопках магілаў з гэтага часу.
У V—VI стст. пасьля Хр. рух славянаў на захад асягнуў найдалейшы засяг (пабярэжжа Фрызіі і Батавіі ў Галандыі ды Брытыйскія астравы), а гэтым часе жэймы пашырылі сваю тэрыторыю на захад, даходзячы да ракі Прэголы. Гэта быў найдалейшы засяг жэймаў на захадзе. У паўдзённым кірунку яны не займалі шырэйшай тэрыторыі, як да ракі Невяжы. Гэты стан утрымаўся да X ст. пасьля Хрыста.
У X ст. наглядаецца пачатак паваротнага руху славянаў з захаду на Усход у выніку наступу аб’яднаных нямецкіх плямёнаў. Рэзультатам гэтага паваротнага славянска-крывіцкага руху было паўстаньне прускай і літоўскай ваеншчыны і завалоданьне ізноў усяе Прыбалтыкі славянамі.
Канчатковыя перамены наступілі ў XIII—XIV стст. у выніку інвазіі нямецкіх ордэнаў у Лівоніі і Прусах. Пад ціскам ваенных падзеяў з нямецкімі ордэнамі ў гэтым часе жамойды прымушаныя былі часткова пакінуць сваю прастору і пасяліцца (падобна як і яцьвягі) у глыбіні крывіцкай тэрыторыі
жамойцкімі астраўкамі між крывіцкім насельніцтвам, дзе хутка засыміляваліся. Сьляды гэтых перасяленцаў знаходзім у геаграфічных назовах жамойдзкага паходжаньня, даходзячых аж да Палесься, аднак усюды яны адносяцца толькі да вёсак, не старэйшых XIII—XIV стст., без сьлядоў самастойнага палітычнага жыцьця (адсутнічаюць сьляды замчышчаў, гарадзішчаў ці абаронных пунктаў).
Пахаванне шляхетнага ліцьвіна спаленьнем цела
На аснове гэтых сьлядоў жамойцкіх перасяленцаў з XIII— XIV стст. абсурдальным ёсьць з аднаго боку цьверджаньне аб «балцка-славянскім» элемэнце крывічоў (балцка-славянская моўная еднасьць адносіцца да неалітнага пэрыяду на зусім іншай тэрыторыі), а з другога прэтэнсіі сёньняшніх жамойдаў да крывіцкай тэрыторыі як Віленшчына, Горадзеншчына, Наваградчына, Меншчына. Прэтэнсіі гэтыя падобныя да нямецкіх, калі яны даказвалі нямецкасьць усходняй славянскай прасторы (Deutsches Osten) на аснове праўдападобных там невялічкіх нямецкіх пасёлкаў.