• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

    Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

    Вацлаў Пануцэвіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 304с.
    Мінск 2016
    119.27 МБ
    На паўдзённы ўсход ад Дубісы і Невяжы маем дачыненьня з прасторай Літвы, старой славянскай тэрыторыяй, на якой у X— XIV стст. (як і раней) масава выступаюць целапальныя курганы з культурай, характэрнай для басэйну Нёмана, Прусаў і Памора. Дасьледаваныя тут былі магілы ў наступных мясцовасьцях: (апрача ўжо названых): Apsas, Aukstoliai, Bielmanty, Dubary, Gudahaj, Kijenai, Lapusyski, Luza, Pernarava, Persuksty, Radikiai, Salcieny, Smilgeliai, Svienta, Vezlaukis, Богін, Будраны, Ванагішкі, Жынгі, Загор’е, Занарач, Засьвір, Зязюлька, Кернава, Лентупы, Мацэлі, Парэчча, Пільвіны, Плікішкі, Салапяцішкі, Тверэч, Швайцары і іншых.
    Лік целапальных курганоў, як было сказана раней, незвычайна вялікі. Так напрыклад у Богіне налічваецца іх каля 150, у Парэччы — 100, у Апсе — 70 і г. д. На жаль была толькі частка з іх дасьледаваная. Большасьць курганоў мае круглую форму, сустракаюцца таксама прадаўгаватыя і чатырохкутныя. Вышыня курганоў у сярэднім 80 цм, дыямэтр ад 4 да 10 м. Кругом курганоў сьляды ямаў, скуль бралася зямля на насып. Каменныя кругі адсутнічаюць. Дно кургана высыпанае жвірам або чыстым пяском.
    214 Летапісец Вялікага Княства Літоўскага і Жамойдзкага: «У верх Нёмнам пашлі да ракі Дубісы... Над каторымі-ж рэкамі над Дубісаю і над Нёмнам і над Юраю там ся пасялілі і пачалі размножвацца...» Басэйн Дзьвіны знаходзіўся каля 1186 г. у валоданьні Полацка.
    215 Першы раз маем зацемку ў Генрыха Латыша каля 1190 г. аб літве, прымаўшай удзел разам з крывічамі і курамі ў нападзе на Плесколу, сядзібу Лівонскага ордэну. Аб тым, што Курляндыя і Зэмгалія належалі да супольнага арганізму прусаў (волатаў-люцічаў) глядзі дакумант з 1231 г. (Acta Boruss.): «Terre Pruzie, ex una parte fluvii Lipz Pomizania, Laulania, Ermelandia, Notangia, Barcia, Peragodia, Nadravia, Galindo, Syllones, Zudua, Littovia; ex altera parte Lipz Zambia, Scalwo, Lammata, Curlandia, Semigalia».
    Гарадзішчы паўночнай Крывіччыны: 1 — Пруднікі; 2 — Сабалеўшчына;
    3 — Панізава; 4 — Бароўна; 5 — Азяруты; 6 — Асінавік (Навасёлкі) (паводле Ў. Шадыры)
    Целапальныя паховіны знаходзяцца ў розных мясцох кургана. У большасьці курганоў знаходзяцца астаткі аднаго памёршага, але сустракаюцца па 2—3 паховіны на папялішчы. Попельніцы адсутнічаюць. Косьці зьмешаныя з вугальлем і попелам ды пагнутымі і паломанымі рэчамі. Памёршыя спальваліся ў вопратцы, са зброяй, снадзівам, упрыгожаньнем і конскай збруяй (упражай). У першым пэрыядзе гэтага часаліку (да сярэдзіны XII ст.) сустракаецца вялікая колькасьць зброі. У XIII ст. зброі далёка менш, або выступае рэдка (час сфармаваньня Вялікага Княства). Сярод конскай упражы і прынадлежнасьцяў выступаюць сёдлы, астрогі, уступні, бізуны, повады (Будроны, Мацэлі, Пэршукшты, Швайцары). Часта здараецца ў мужчынскіх курганох серп, кавалкі глінянага пасудзьдзя.
    Конскія магілы вельмі частыя. Маюцца шкілетныя і целапальныя. Напрыклад у Сьвятой пад курганом знаходзіўся шкілет каня з поўнай упражай, а пад ім серп. Конь быў закопаны (жыўцом) у стаячым палажэньні, галавой у заходнім кірунку. Падобныя знаходкі былі ў Лапуцішках і Будронах.
    У Швайцарах каля Вільні, Зязюльцы, Засьвіры і Панізе коні былі спаленыя разам з чалавекам і разам пахаваныя. У Жынгах і Будронах былі таксама знойдзеныя курганы з конскімі астаткамі без сьлядоў чалавека. Целапальны абрад з апісанай пахальнай культурай утрымаўся на ўсёй азначанай тэрыторыі (у заходняй Крывіччыне) без пераменаў аж да XIV ст. Гістарычныя крыніцы поўнасьцю гэта пацьвярджаюць216.
    Апрача целапальных курганоў выступаюць на прасторы заходняй Крывіччыны (гістарычнай Літвы) і шкілетныя магілы з XI—XIII стагодзьдзяў. Іх можна падзяліць на дзьве групы: 1) шкілетныя магілы славянскага (крывіцкага) паходжаньня і 2) шкілетныя магілы неславянскага паходжаньня.
    Шкілетныя магілы славянскага паходжаньня
    Ад XI—XII стст. сустракаюцца побач целапальных курганоў у заходняй Крывіччыне шкілетныя курганы і ямныя магілы з славянскім культурным зьместам. Некаторыя польскія дасьледчыкі, як Яроцкі (S. Jarocki, 1901), Шукевіч (W. Szukiewicz, 1909), Цэгак-Галубовіч (Н. Cehak-Hotubowiczowa, 1936—1939) і іншыя ўважаюць іх за тыповыя і характэрныя для Крывічоў, супрацьстаўляючы іх целапальным курганом, якія памылкова залічаюць да «балцкага» або варажскага паходжаньня.
    Навейшыя студыі над так званай «лужыцкай» і славянскай наагул культурай сьцьвярджаюць аднагалосна яе целапальны і курганны характар з некаторымі адхіленьнямі з выніку аддзейніваньня культуры субстрату, аб чым была мова раней.
    Шкілетныя магілы з XII—XIV стст. на нашай тэрыторыі — гэта вынік пашырэньня хрысьціянства, якое ў XII—XIII стст. сягала да Бугу і ахапляла Сударву (Судавію-Сувальшчыну) у Прусах. Раскопкі на Каложы і старым замчышчы ў Горадні даказваюць, што там ужо на пачатку XII ст. існавала хрысьціянская
    216 Diugosz. Opera Omnia, XII, s. 474: «Дадаецца пры спаленні цела нешта лепшае, конь, бык, карова, крэсла, зброя, адзеньне, пас, маністы, пярсцёнак і [ўсё] спальваецца разам з нябожчыкам, не зважаючы ці былі яны залатыя ці срэбныя...»
    М. Stryjkowski. Kronika polska, litewska, zmudzka: аб целапальным абрадзе пры паховінах вялікага князя Сьвінтарога пры ўліцці Вялейкі ў Віллю каля Вільні ў 1271 г.
    царква ўсходняга абраду. Супрасльскае Евангэлле таксама паходзіць з XII ст. 3 іншых крыніцаў можна паказаць на справаздачу біскупа Хрыстыяна Папе /рымскаму/ у 1210 годзе, дзе маем зацемку аб існаваньні там праваслаўя, а таксама на булу папы Аляксандра IV з 1257 г. да польскіх біскупаў аб барацьбе з нявернымі і схізмай у Прусах, ды булу Урбана IV з 1267 г.
    3 XI—XII стст. знойдзеныя побач целапальных курганоў па шкілетнай магіле ў Засьвіры, Шальцэнах і Апсе. У Засьвіры шкілет ляжаў у сярэдзіне кургана на зямлі (не ў яме) у заходнім кірунку з выцягнутымі канцавінамі. Побач правай нагі знаходзіўся нож і сякера, пры левай назе — гліняная пасудзіна. 3 прадметаў упрыгожаньня былі шкляныя пацеркі, характэрныя для славянаў. Падобны матэрыял знойдзены ў Шальцэнах. У Апсе шкілет ляжаў на левым баку з рукамі зложанымі на грудзёх, ногі крыху скорчаныя. Каля грудзёў была гліняная пасудзіна славянскага паходжаньня.
    У Браслаўі выкрыта шмат шкілетных курганоў: увесь курганны магільнік падзелены быў на дзьве часткі. Ва ўсходняй знаходзіліся выключна шкілетныя магілы, у заходняй — целапальныя. Гэткі падзел на шкілетныя і целапальныя курганы сустракаем у Загор’і, Залесках і Парэччы. Ва ўсіх шкілетных курганох знойдзеныя розныя прадметы, зброя і ўпрыгожаньні. Памёршыя ляжалі ў заходнім кірунку, у большасьці выпадкаў паложаныя былі на зямлі і прысыпаныя курганом, некаторыя пахаваныя ў яме. Глінянае пасудзьдзе найчасьцей пастаўленае ў нагах (у жамойдзкіх — у галовах).
    Апрача вышэй названых мясцовасьцяў былі яшчэ Шукевічам дасьледаваныя шкілетныя курганы ў Ашмянскім павеце ў Казароўшчыне, Лянкоўшчыне і Высокім. He даюць яны новага матэрыялу апрача кургану ў Казароўшчыне, які быў зроблены з зямлі і каменьняў.
    Падобныя курганы з каменьмі знайшоў Шукевіч у Вузоўшчыне, Апанаўцах, Карначысе, Ночы, Пузелях, Дварчанах, Шылатнях (W. Szukiewicz, 1899). Курганы гэтыя з ранейшага часу маюць круглую форму, з пазьнейшага (XIV—XVI стст.) падаўгаватую. У апошніх былі знойдзеныя манэты Кейстута, Вітаўта, Вацлава, Аляксандра. Шкілеты ляжалі ў заходнім кірунку
    з рукамі выпраставанымі ўздоўж тулава ў ямах 1,50 м глыбінёй. У мужчынскіх магілах знаходзілася вельмі шмат зброі, у жаночых характэрныя славянскія ўпрыгожаньні, як пацеркі, кольчыкі, сьпіральныя брошкі і іншае.
    Вольга наказвае пахаваць дзераўлянскіх паслоў у лодках «врінуша е в яму і с лодею» — паводле славянскага звычаю. Паховіны княгіні Вольгі /памёрла ў 969 г./ адбыліся — паводле яе волі — супраць народнага звычаю: «і прызвавшы сына своего Святослава, заповеда ему погрэсті ся с землёю ровно, a могілы не суті, ні трызны творыті» (ПВЛ). Аб тым, што пасьля прыняцьця хрысьціянства зьменены быў толькі звычай целапаленьня на целапахаваньне, а ўсе /астатнія/ старыя звычаі доўгі час практыкаваліся, сьведчыць цэлы рад гістарычных вестак і раскопак у глыбіні славянскай тэрыторыі. У княскай магіле з канца XI ст. у Дзесяцінай царкве ў Кіеве былі знойдзеныя зброя і іншыя рэчы; з XII ст. у Юр’евым манастыры ў Ноўгарадзе — зброя і пасудзьдзе з пітвом. Стары звычай існаваў нават у XII ст. Сын Глеба Юр’евіча — князь Уладзімір /памёршы ў 1187 г./> быў пахаваны ў «караблеце»217.
    У жыцьці Канстанціна Мурамскага /памёр у 1129 г./ чытаем, што калі Канстанцін пахаваў свайго сына паводля хрысьціянскага абраду, то «неверніі люде, вмдяшчэ сня, днвляхуся еже не по нх обычаю творымо бе погрэбенне, яко погребаему князю Мпханлу во знак на востоце, а верх холмом не сыпаху, но ровно с землёю».
    Шкілетныя магілы неславянскага паходжаньня
    Сюды аднесьці трэба яцьвяскія курганы і жамойцкія магілы з канца XIII і XIV стст., рассеяныя ў заходняй Крывіччыне. На жаль многія з іх дасюль ня былі дасьледаваныя. Яцьвяскага паходжаньня безумоўна ёсьць вялікія падаўгаватыя курганы з XIV—XVI стст. з шкілетным зьместам у глыбокіх ямах, вылажаных каменнымі плітамі і прыкрытых дошкамі, дасьледаваныя Шукевічам у Апаноўцах, Вузоўшчыне, Карначысе, Пузелях,
    217 Анучмн Д. Н. Санн, ладья н конм как прннадлежностн похоронного обряда. 1890.
    Дварчанах і іншых мясцовасьцях Лідчыны. Яны ня розьняцца ад яцьвяскіх курганоў на Падляшшы і прытоках ракі Нар-
    вы, дасьледаваных Дударэвічам, Самаквасавым, Паўлоўскім,
    Прыбароўскім і Язджэўскім.
    Жалезныя дзіды і стрэлы з магіпьнікаў паўночнай Крывіччыны (паводле У. Шадыры)
    Час паяўленьня яцьвяскіх курганоў у вадазборы Нёмана поўнасьцю згаджаецца з гістарычнымі дадзенымі. Пад напорам крыжакоў у канцы XIII ст. наступае перасяленьне насельніцтва з Прусаў у Літву: пагаранаў, надраваў, бартаў, судаваў разам з яцьвягамі218. Тройнат уцёкшае з Прусаў насельніцтва ў 1276 Г. рассяліў у Горадзеншчыне і Слонімшчыне.
    Такім чынам у Горадзеншчыне, Лідчыне і Наваградчыне ў канцы XIII ст. вытварылася вялікае скупішча насельніцтва, a разам з гэтым і ваеншчыны, што дало новы, небясьпечны для суседзяў ваенны табар, які распачаў рабаўнічыя напады на захад і поўдзень219.