Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
3 Адальбэртам быў Гаудэнт і Бэнэдыкт. Перш яны прыехалі ў Гданьск. Тут вялікі натоўп даўся ахрысьціць. Адсюль Адальбэрт накіраваўся ва Усходнія Прусы марской дарогай. Пасьля некалькіх дзён высадзіўся на бераг і адправіў узброеную ахову назад. Пры ім асталіся толькі Гаудэнт і Бэнэдыкт. Ён баяўся, што ўзброеная ахова палякаў, з якімі прусы змагаліся, можа выклікаць варожае настаўленьне насельніцтва. Праўдападобна А. высадзіўся блізка вусьця Прэголы ў 1249 г., бо прусы былі забавязаныя ў Комары збу даваць касьцёл у чэсьць сьв. Адальбэрта. На пабярэжжы сустрэў апосталаў натоўп з крыкам і лаянкай, прытым адзін з натоўпу ўдэрыў яго вяслом па плячох. Тады А. вярнуўся на карабль, і высадзіўся ў нейкай гандлёвай вёсцы. Тут зноў сабраўся вялікі натоўп на-
Дусбург піша: «Сэмбія, шматлюдная і багатая, можа мець чатыры тысячы вершнікаў і 40 тысяч ваяроў», а на першае месца ставіць «Бэтэн, у якім жывуць ваяўнічыя людзі, і нагэтулькі магутныя, што з адной вёскі могуць выйсці на вайну прыдатныя да яе пяцьсот чалавек»...201. Апрача Bethen (Вяцічаў) Дусбург называе пануючыя роды Candym, у іншых дакумантах Candeyne (Койданы), што былі валадарамі ў Меданаве202. Іншыя баяры, як Sipayne (Сіпойныя, Сіповічы), Karioten (Карэты, Кароты, Кароткія), Greybowe (Грыбавы, Грыбаўцы), Seiken (Сыковічы, Саковічы), Вадоты і іншыя валодалі гарадзішчамі Quedenow (Кветнёва), Germow або Girmow (Ермава), Rudowie (Рудава), Waldow (Валдава), Powunde (Павунды, ад Повундэ — па вэндах), Warney (Варны, Варна), Pobethen (Паветы), Schaken (Шакі, Жакі), Wergen, Wargen, Werge (Вярхі) і іншымі.
Сярод вайсковых правадыроў Жэміі адзначаюцца: Glande (Глёнд, вучыўся ў Нямеччыне, магчыма адтуль паходзіць імя, хрысьціянскае яго імя Richard), вяціч з Рынава, Nalubo (Нялюба) і Wargulo (Варгуля) з Quedenow (Кветнёва), Swayno (Свойна).
Падкрэсьліваючы славянскія сьляды ў Жэміі (Самбіі), мы маем на ўвазе толькі пануючую верхавіну, пераважаючая маса насельніцтва была жамойдзкай, рыцарская частка
роду, цікавы даведацца, што за прыбыўшыя людзі. На пытаньне, хто яны будуць, адкуль прыйшлі і чаго хочуць, Адальбэрт сказаў: «Па паходжаньні я славянін з чэскага народу, называўся Адальбэрт, быў біскупам, цяпер манахам і апосталам. Мэтай майго падарожжа ёсьць каб вы пакінулі вашых немых і глухіх багоў і пазналі Тварыцеля, каторы адзіны ёсьць, і апрача Яго нямашака іншага Бога». Калі 6 А. меў перад сабой неславянскае насельніцтва, не падкрэсьліваў 6ы так свае славянскасьці. He інакш таксама прамаўляў як толькі па-славянску (жамойдзкай мовы ён ня ведаў). Натоўп не хацеў слухаць апостала, крычаў і кідаў на яго булавешкі, кажучы, што ня хоча зьмяняць сваіх звычаяў і законаў, пануючых у гэтай краіне, а калі А. не выедзе адсюль як найхутчэй, спаткае яго сьмерць.
Занепакоены А. гэтай жа ночы вярнуўся лодкай на пабярэжжа заліву і тут прабыў у аднэй вёсцы 5 дзён, раздумоўваючы, ці ня лепш ісьці да люцічаў з апостальскай місіяй. На пяты дзень пасьля імшы адпраўленай Гаўдэнтам і сьнеданьні А. адлучыўся ад сваіх прыяцеляў і увайшоў у сьвяты гай, які называўся Pojs (Пояс), дзе быў забіты. Сёньня ў гэтай аколіцы (каля Fischhausen) знаходзіцца вёска Peyse, ад назову лесу, дзе згінуў сьв. Адальбэрт. У іншым дакуманце, выстаўленым біскупам Зігфрэдам (1327 г.)> знаходзім апісаньне, дзе знаходзіўся названы сьвяты лес Пояс: «Geydow (Гайдова), Villa Dargowayn (Тарговін) versus Sabenow (Жабенава)».
Mathias De Miechovia таксама абазначае месца сьмерці А. каля Fischhausen (Feszhaush). Цела сьв. А. было прусамі перавезенае да Ромава, дзе было выкупленае каралём польскім Баляславам.
201 Bethen — веты, вяцічы, ад Віт. «Chron. Moissiacene» Вяцічаў называе Bethenzr, Bethenlclerert; Гэограф Баварскі — Bethenici; Dithmar — Vethenici. ПВЛ гаворыць аб паходжаньні вяцічаў быццам «от ляхов», у значэньні «з захаду».
202 Medenow. Miedowe на Паморы, Meddau, Maddau у акрузе Mecklenburg; Меднікі каля Ашмяны.
якой судзейнічала з пружанамі або крыжакамі. Гэтае апошняе выклікала помсту аб’яднаных славянскіх сілаў на жамойдзкім насельніцтве. Жамойды мелі ў Жэміі знатную колькасьць гарадзішчаў (напрыклад Galgarbas, Ochtolite, Nogynite, Sugurbis, Unsatrapis), магчыма, што некаторыя з іх знаходзіліся ў руках жамойдзкіх васалаў203.
Наяўнасьць жамойдзкага насельніцтва ў Жэміі (Самбіі), як славянскага субстрату, які ўтрымаўся пасьля зьнішчэньня Нямецкім ордэнам пануючай славянскай верхавіны, вельмі некарысна адбілася на аб’ектыўным вывучэньні мінуўшчыны ўсёй краіны і ўвяло дасюль існуючую блытаніцу, быццам уся краіна была заселеная насельніцтвам, якое гутарыла /той жа/ мовай, як у Жэміі і яе ўсходніх акругах. Гэтая мова добра ведамая з так званага «прускага» катэхізму, выдадзенага ў XVI ст. у Кёнігсбергу204. Да гэтай мовы адносяцца зацемкі ў Длугаша і Кромэра, першага не абаснаваныя і з’яўляюцца проста домыслам аўтара, прытым у дачыненьні да Літвы непраўдзівым.
11) Scalovia, Schalavia, Schalauen, Славонія. Невялікая акруга, што знаходзілася «па абодвых бакох Нёмана» і межавала з Жамойдзьдзю, Літвой і Надравамі205. Заселеная была ад V ст. пасьля Хр. жамойдамі, але ў X ст. пануючую верхавіну тварылі, вярнуўшыся славяне.
У гэтым кароткім аглядзе паасобных акругаў Прусаў мы падкрэсьлівалі найважнейшыя мамэнты этнічнага характару, сьцьвярджаючы, што ўся прастора Прусаў была занятая
203 «Scriptores rerum prussicarum» падкрэсьлівае, што галоўны апор нямецкаму наступу тварыла пануючая верхавіна з гарадзішчаў, якія мы ўстанавілі як славянскія. Да гэтага трэба дадаць, што славянская пануючая верхавіна супрацьстаўлялася Ордэну, баронячы сваёй вольнасьці, як яе бараніла на захадзе, у той час, калі жамойдзкае насельніцтва нічога ня мела да страты і мяняла толькі ўладу, спадзяючыся, магчыма, што праз супрацоўніцтва з немцамі атрымае паляпшэньне свайго становішча.
204 Падаю прыклад з «прускага» катэхізму: «О Deiwe Rikys kas tou Wyran bhe Gannan teikuns, bhe prei sallaubiskan enteikuumis ir preistan seu Weisin ... Christum nonson Rikyan Amen». (Ойча наш, які ёсць на небе...»).
205 Тут знаходзілася старое славянскае гарадзішча (пры ўліцьці Нёмана ў мора) Славенск.
А6 гэтым сьведчыць вялікая колькасьць славянскіх гарадзішчаў і імёны правадыроў. Галоўным гарадзішчам была Рагнета (Raganitam, ад «рог»), на мяжы з Літвой Зарэка (Sareka), на Нёмане Засава (Sassau). У Дусбурга названыя князі Сурбач (Surbach), Сьвішчэта (Swiscete) і Сярдзіты (Surdete), а ваенны правадыр Сьценагуд (Stenegote, Stenegaude, ад gudae — крывіцкі).
пружанамі-люцічамі, прытым на ўсход ад ракі Шчары (Прэголы) і ў раёне між Амулевам і возерам Сьпірдынг (польск. Снярдвы) знаходзілася жамойдзкае насельніцтва.
Апрача вышэй пададзеных доказаў, хацеў бы яшчэ зьвярнуць увагу на два далейшыя: 1) вызвольную барацьбу Пружанаў з Нямецкім ордэнам у XV ст. і 2) стан насельніцтва ва Усходніх Прусах паводля дадзеных з XVIII і XIX стст.
Вызвольная барацьба Пружанаў у XV стагодзьдзі
Міма заваяваньня тэрыторыі Прусаў Нямецкім ордэнам у XIII і XIV стст. падбітае насельніцтва не зраклося з сваіх вызвольных імкненьняў і на працягу /ўсяго/ XV ст. вяло барацьбу з аслабленым у Грунвальдскай бітве ордэнам, апіраючыся на падтрымку Польшчы і Літвы. У гістарычных дакумантах гэтага змаганьня знаходзім далейшае падмацаваньне нашых ранейшых доказаў аб славянскасьці Прусаў.
Пачатак узноўленага змаганьня вяжацца з заснаваньнем 25 лютага 1397 г. у Холмшчыне тайнага «Таварыства Яшчаркі» мясцовай шляхтай, якое хіба было прычынай, што ў бітве пад Грунвальдам Холмскія (Кульмскія) харугвы злажылі зброю на полі змаганьня206.
У наступных гадох супраціў падбітага насельніцтва штораз больш узрастаў, асабліва ў часе войнаў ордэну з Польшчай і Літвой. А калі ў 1422 г. крыжакі пачалі праводзіць рэпрэсіі, гэты супраціў выліўся ў т. зв. Прускай Канфэдэрацыі, а наступна ў 1454 г. у паўстаньні рыцарства і далучэньні славянскіх акругаў да Полынчы.
Характэрнымі дакумантамі з гэтага змаганьня перш за ўсё ёсьць мэмарыял холмскай шляхты са з’езду ў Лісаве ў 1437 г., у якім яна бароніць сваё права на холмскія прывілеі, падкрэсьліваючы, што шляхта і мяшчане паходзяць з прыбышоў і што ў часе наданьня холмскага прывілею жылі яны ў абаронных гарадзішчах, з якіх потым вытварыліся гарады;
206 Заснавальнікамі яго былі браты Мікалай і Гануш з Рынска ды Фрыдэрык і Мікалай з Кітнова (Niclos und Hannus von Renys, Fredrich und Niclos von Kynthenow).
Саксонскія ваяры
далей заснавальны дакумант Канфэдэрацыі Прускай, дзе /ўсе/ падпісаўшыся славянскага паходжаньня207.
Ня менш вымоўным доказам славянскасьці прусаў ёсьць прамова Яна Бажынскага ад імя насельніцтва Прусаў у Кракаве перад /каралём/ Казімірам Ягайлавічам аб далучэньні Прусаў да Полыпчы і Літвы, у якой між іншым знаходзім:
Aber wir arme Leute sind gleichwol dahin gezwungen, das wir haben muessen mit ziehen, und Krieg fiihren gegen unsere eigene
207 Hans vom Czegenberge, харужы Холмшчыны, сябра Таварыства Яшчаркі; Конча з Сьвятога (Cuntcze vom Swiente), Swiente каля Грудзеца (цяпер Грудзёндз); Атон з Плёніхава (Otto von Plenichaw), лаўнік Холмскі. Аўстын з Шэвы (Austin von der Schebe), меў вёскі Радовіска, Арэхаўка і Новы Двор пад Радзінам. Сябра Таварыства Яшчаркі, лаўнік земскага суду ў Холме; Сымон з Глазава (Simon von Glazow), земскі суддзя ў Холме; Гунтар з Петрыкава, Радзінскага павету; Якуш з Труменяў (Jacusch von der Tromenye) i іншыя.
Пруская Канфэдэрацыя абдымала: Холм, Торунь (Thorn) і Новы Торунь (Neue Thorn), Эльбінг (Elbing) і Новы Эльбінг (Neue Elbing), Алленбург (Allenburg), Брадніца, Бранева, Велява, Гданьск (Danzig), Грудзенец, Каралевец (Кёнігсберг), Кніпава, Ландсберг, Ліпнік, Новае Места (Neumarkt), Радзін, Хейлінгбейл (Heiligenbeil) — гэта значыць Холмшчыну, Памаранію, Пагаранію, Вармію, Натангаў і Бартаў. Інакш кажучы, славянскія акругі на захад ад Прэголы.
freunde, und einea Glaubens verwandten, gegen die Polen und Littawen, Ewer hochldblichster Gedechtnisz Vorfaren, welches wir denn gantz ungern, unnd wider unsere Freyheitungen unnd beschliessungen auff den Tagefarten gethan haben...
A далей аб карысьцях з далучэньня Прусаў да Польшчы і Літвы: