• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

    Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

    Вацлаў Пануцэвіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 304с.
    Мінск 2016
    119.27 МБ
    Сам назоў Барты паходзіць ад борць, бортнік (поль. барць, бартнік), шырока распаўсюджанага бортніцтва ў славянаў161. Як пляменны назоў Барты ведамы ў заходніх славянаў і прынесены быў у Прусы паваротнай міграцыяй Волатаў-Люцічаў. Славянскасьць Бартаў падмацоўваюць старыя назовы, запісаныя ў крыніцах, як Wohen, Wallewona162, Pollene163, Wengrapia164. У ніжнім цячэньні Вуграпы, у раёне сёньняшняга Інстэрбурга мелася ўжо жамойдзкае насельніцтва ў акрузе Бартаў. Тут знаходзілася гарадзішча Weistotepila на рацэ Gobonis165, а сам барташэўскі Інстэрбург (Insternburg) называўся Unsatrapis166. У гэтым жа раёне знаходзіліся гарадзішчы Kapostete167, Ochtolitte168. Гэта пацьвярджае нашыя ранейшыя доказы, што жамойды ў IV—V стст. пасьля Хр. пасунуліся ў Прусы прыблізна да ракі
    155 У Дусбурга — Goducke, Monte. Магчыма — Гудук, гэта значыць крывіцкага па-
    ходжаньня. Так жамойты называлі Крывічоў. Крывіцкае прозьвішча Манцей, Манцевіч,
    Мантач; вёска Мантаны каля Васілішкаў, Манцюты каля Бытэня.
    160 Апрача нямецкай навалы да пакіданьня сваіх земляў прымушала прынесеная
    немцамі, зараза, якая зьдзесяткавала насельніцтва і ад якой не было іншай рады, як уцёкі
    ў лясы і далей на ўсход і поўдзень.
    161 У Прусах: Bartenstein, Barthendorf, Barthe. У Крывіччыне: Барташэвічы ў Горадзеншчыне, Бартале каля Аранаў, Барталуны, пав. Панявежа, Бортніцы каля Смаленска. Крывіцкія прозьвішчы: Барташ, Барташэвіч, Бартуль.
    162 WallewonnaraTa Wawelena, Вавеляны. Wawelкaля Кракава, Havelberg уСтадаранаў. Прыстаўное h замест V: гуліца (вуліца), гостры (востры), гавёс (авёс), гануча (ануча).
    163 Каля Вавелянаў знаходзіўся сьвяты лес, асяродак культу ў Бартаў, які ў старых крыніцах успамінаецца як Pollene-wiese, Pollenegarteus, Pollene-wald. Pollene — гэта Паляна.
    164 Wengrapia — гэта назоў рэчкі ў Прусах, сёньня Angelrapp у нямецкім абазначэньні. Паходзіць ад вугор (поль. w^gorz) — назову рыбы (магчыма, канчатак дададзены — аріа, значыць вадзяны).
    165 Gobonis, Gobrionis, сёньня Guber. Падобна да жамойцкага «garbana» — выгінастая (сэрпэнтына).
    166 Unsatrapis, Unsapotraps. Павінна быць «Nesutrapus» — «нязломны». Як сам назоў паказвае, гэта мусеў быць жамойдзкі пагранічны апорны пункт на захадзе.
    167 Kapostete ад жамойдзкага «kapas», насып. Kapostete — у значэньні славянскага «холм».
    168 Ochtolitte, Auctolite, праўдападобна абазначала «верхняе гарадзішча» ад жамойдзкага «aukstai» і «lieti» (вышэй і цячы). Падобным гарадзішчам было ў гэтым раёне Augelitte, сёньня Euglau. На рацэ Garbonis ужо было названае гарадзішча недалёка ад Wawelany — Weistotepila. Як бачым, згушчэньне жамойдзкіх абаронных умацаваньняў знаходзілася на паграніччы Бартаў у раёне Прэголы.
    Шчары-Ліпшы, якая сталася заходняй мяжой жамойдаў і імі названая Прэгола (ад Galas — мяжа). Далей на захад сустракаюцца толькі невялічкія жамойдзкія астраўкі169, якія ня маюць ніякага значэньня сярод масы славянскага насельніцтва.
    Як гэта пабачым далей, жамойдзкая мяжа ў Прусах на Прэголе і Пісе зусім не абазначае, што на паўночны ўсход ад яе не
    сягала ўлада Пружанаў Люцічаў. Прэгола і Піса тварылі толькі этнічную субстратную мяжу між сядзеўшым тут славянскім і жамойдзкім насельніцтвам.
    Вайсковы правадыр бартаў некалькі разоў названы ў Дусбурга — Divanus, dictus Clekine быў па паходжаньні драўлянам, крывіцкага племя, якое 7 разам з іншымі крывіцкімі плямёнамі прымала ўдзел у міграцыі славянаў на захад170.	Такім	чынам
    акруга	Бартаў	павод-
    ля свайго насельніцтва і вайскова-палітычнай улады была славянскай, a
    Пруская жанчына XIII cm. (рэканструкцыя)
    толькі ў раёне Прэголы існавала жамойдзкае пагранічча.
    7)	Galindia (Голядзь) межавала на захадзе з Зайцамі (Sausin, Sassovia), рака АПе (Танава) аддзяляла ад Варнаў (Варміі). На поўначы ад Голядзі былі Барты, на поўдні Мазуры. На
    169 Такім астраўком, напрыклад, была вёска ў Памараніі Nerdingis, названая ў дакуманце з 1242 г.
    170 Divane, Divanus, dictus Clekine, ёсьць перакручанай формай ад Drevanus, dictus Claniki, што знаходзім у дакуманце Генрыка, нямецкага кайзэра, з 1004 году: «Claniki in Drevani». Драўляне або Дзераўляне сядзелі на Палесьсі. («Повесть временных лет»: Деревляне, Древляне). У часе славянскай міграцыі драўляне бралі ўдзел у паходзе на захад і поўдзень. На захадзе займалі акругу Hannover-Lineburg, дзе сёньня яшчэ яна называецца Drevaenen, і утрымалі сваю мову аж да XVIII ст. Назовы ў гэтай акрузе: Drevin, Drewitz, Drewise, Drewenz іг. д. Назоў паходзіць ад «дрэва», «дзерава». «Клянікі» ад слова «клён». Напр. Клёнск, Клянова, Клянцы, Кляновічы.
    Земпі прусаў у XIII cm.
    (реканструкцыя М. Тэппена паводле П. Дусбурга)
    ўсходзе мяжа ішла ўздоўж ракі Віза аж да лесу Narwomede (Нарвамеджа)171, далей уздоўж ракі Vincente, возера Rybna172 аж да ракі Турошль173, далей праз лес да ракі Skva174, і ракі Росога175.
    171 Narvomede (Нарвомеджа), мяжа з нарвамі, або славянамі.
    172 Rubins, цяпер Rybno, праўдападобна жамойдзкая форма славянскага Рыбін, Рыбінск.
    173 Turgawite, цяпер Турошль, ад жамойдзкага «turgaviete» — тарговішча, рынак. Turgelle, Тургэлішкі.
    174 Skva раней называлася Ditwo, ад жам. «diduma» — вялікая, «didveris» — магутны.
    175 Rosoga, раней Ruzogo, ад жам. «ruzgeti» — бурчэць, бурклівая.
    Землі прусаў у XIII cm. (реканструкцыя У. Пашуты)
    Наступна далей на ўсход мяжа ішла ўздоўж Омулева176 аж да рэчкі Orzic177.
    Такім чынам прастора ад Радзілова на Візе да Гарэлі (Chorzele) на Aretis на захад належала голядзі. Аб голядзі мы раней гутары лі, што гэта было перадавое жамойдзкае племя, найраней, бо ўжо ў II ст. пасьля Хр. пасунуўшыся са ўсходу ў аколіцу ніжняга Нёма-
    176 Omulew тады называўся Luko, славянскі назоў адзін і другі. Параўнай Омулец, Млава, Луцк, Лука, Лук, Лукомск, Лукомля, Лукома, возера Луканіцэ каля Хойніцы. У Гэографа Баварскага «Lucolane» — лукомляне.
    177 Orzic, раней Aretis. Orzic ад польск. «orzicz» — араць; Aretis — жамойдзкая форма крывіцкага «аратай».
    на. Праўдападобна голядзь прымала ўдзел у славянскім паходзе на захад, аб чым была мова раней.
    Аб этнічным характары голядзі асталося вельмі мала сьлядоў. Ня маем зусім назоваў іхных гарадзішчаў, якія безумоўна існавалі. Некаторыя назовы рэк, як Turgawitte, Aretis, Vincente, Rubins сьведчаць, што голядзь тварыла жамойдзкую акругу найдалей высунутую на захад, а Сассэнпіля, гарадзішча Зайцаў, знаходзілася на іхнім заходнім рубяжы.
    Голядзь у пэрыяд панаваньня пружанаў-люцічаў здаецца ня мела гэткай аўтаноміі, як іншыя акругі Прусаў і пэўнай цэнтральнай улады (прынамсі аб гэтым сьведчыць Dusburg). Пазьнейшыя крыніцы называюць іхняга князя Jesuguba, які быццам меў сваю сядзібу недалёка Loetzen, пасярэдзіне возера.
    Лік насельніцтва быў меншы ад іншых акругаў, бо Голядзь магла выставіць толькі 16.000, калі напрыклад Памаранія 80.000, Вармія 60.000, Пагараны 44.000, Барты 56.000 і г. д.178
    8)	Sudawia, у Пталемэя «ZovSivoi», ням. Sudauen, сённяшняя Сувальшчына.
    Знаходзілася між ракой Lyk, возерам каля Райгараду, Алецкам і Бакларэвам, ракой Пісай і Чорнай Ганчай, мяжуючы на за-
    Землі Памераніі (Памор’я)
    178 Гэта паводле Дусбурга. А паводле Лукаса Давіда, вайсковая сіла акругаў была ў чатыры разы меншая: Натангія — 14.000; Барты — 14.000; Пагараны — 10.000, Памаранія — 20.000, Голядзь 4.000.
    хадзе з Голядзьдзю, Бартамі, на поўначы з Надравамі, на ўсходзе з Літвой. Судавія паводля як свайго назову, так і насельніцтва тварыла чыста славянскую акругу Прусаў. Назоў, як трапна сьцьвярджае Дусбург, абазначае краіну вазёраў і балотаў, што адказвае ў крывіцкай мове «судзірван»179.
    Што датычыць насельніцтва Сударвы (Судавіі), to Dusburg выразна сьцьвярджае ягонае славянскае паходжаньне: «Nobili Sudovita dictus RUSSI genus». Гэта самае пацьвярджаюць архэалягічныя раскопкі.
    Сталіцай Сударвы180, дзе знаходзілася гаспода князя, было гарадзішча Камянёва. Паводля Дусбурга, гэтак мела называцца частка тэрыторыі Сударвы. Далей Дусбург называе акругу Kirsovia181, дзе сёньня знаходзіцца Алецк, якую мы ўстанавілі як Крывоша182, акругу Мерунішкі183, Красіны184, Лык185, Белую186, Люцын187, Сельле188 і іншыя.
    179 Як сьцьвярджае Барсов, судаўскія перасяленцы ў канцы XIII ст. пад напорам немцаў аселі ў аколіцы Вільні, дзе знаходзіцца сёньня вялікая вёска Suderwa, паказваючая на этымалёгію назову Судзіноі і Судавя. Таксама Дзервіны каля Марцінканцаў, Дырванцы каля Жалудка.
    180 Dusburg: «KIMENOW et castrum eiusdem nominis»; «Capitaneus Sudowitarum de KYMENOVIA». Вялікая колькасьць назоваў на крывіцкай прасторы: Камянка у Горадзеншчыне, там жа Камяніца; Каменка каля Гомеля, там жа Камень; Каменшчына каля Мазыра; Каменчаны каля Ліды; Камянка каля Беластока, каля Мастоў, каля Слоніма, каля Кобрына, каля Клецка, каля Узды, каля Койданава; Камень каля Івянца, Каменец каля Берасьця і г. д.
    181 Сюды адносіцца акруга Kirsovia (Крывоша). Людвік, Рымскі імпэратар нямецкага народу ў дакуманце з 1337 г. лічыць за адно два назовы: «Karsau vel Russia... Karsow vel Rusye...»
    Рось — назоў аднаго рукава Нёмана, Рось — прыток Нёмана, Рось — мястэчка на гэтай рацэ, Русіна, Падрось у раёне цячэньня Росі, Русіны каля Баранавічаў, Русінавічы каля Ляхавічаў і г. д. У Прусах: Rus у раёне Алецка, там жа старыя назовы Буды, Высокае, Вэнды, Вялічка, Горкі, Грабова, Кавалі, Калінова, Каралены, Краглянка, Папроткі, Прасткі, Рудчаны, Цімохі, Юха і іншыя.
    182 У дакумантах Мендаўга з 1257, папы Інацэнта IV з 1254 і Бурхарда, магістра Уямецкага ордэну з 1289 г. — CARSOWE, CARSOUWE, KARSOWE. Пад націскам Нямецкага ордэну, здаецца, сударванскія перасяленцы заснавалі ў раёне ракі Сэшувы, правага прытоку Нёмана, свае аселішчы, якія сёньня называюцца Karsuva і Rasieny.
    183 Сёння існуе вёска ў гэтым раёне Mierunken (Мерункі, Мірункі), раней званая Мірунск. Таксама Мір, рэчкі Міранка, Мэрэч, Мэрэчанка.
    184 У дакуманце Мендаўга з 1254 г. Краса (Crase totum). Мястэчка Красна, вёскі Красна каля Шчучына, каля Беліцы, каля Далгінава, Красеява каля Пінска, каля Гомеля, Краснаполе каля Рудзішкаў і шмат іншых.
    185 У дакуманце Мендаўга з 1257 г. Loukowe, Лукава, Лука (між Кобрынам і Бярозай Картускай), Лукомля і іншыя.