Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
Канчаючы агляд падзеяў у Прусах, спынімся яшчэ на адміністрацыйным падзеле гэтае краіны, які існаваў у часе заняцьця яе крыжакамі. Паводля Дусбурга мелі існаваць там гэткія акругі: Холмшчына, Памаранія, Пагараны, Вармія, Натанга, Барта, Галіндыя, Судавія, Самбія, Надравія і Шалявія.
У часе змаганьня з Полыпчай (канец X—XIII стст.) і з крыжакамі (XIII ст.) ня маем у Прусах незалежных княстваў, але адзін суцэльны арганізм, які ахапляў таксама далейшую частку Прыбалтыкі, пайменна Жамойдзь, Зэмгалію і Курляндыю. У часе падарожжа Вульфстана яшчэ гэтага арганізму не было, што вынікае з ягонай рэляцыі: «у кожным горадзе свой князь». Астаткам даўнейшай формы незалежнасьці паасобных краінаў засталіся і надалей аўтанамічныя формы кожнай акругі. Яны выражаліся ў самастойных асяродках культу120, у самастойным ваенным кіраўніцтве121, а на чале кожнай акругі стаялі князь і сьвятар-судзьдзя (crive).
Дусбург прыпісвае функцыі ўтрымоўваньня адзінасьці ўсіх акругаў Прусіі, а нават Літвы і Лівоніі — сьвятару, падобнаму да Папы /рымскага/, якога называе «crive». Надае яму абсалютную ўладу і ўсемагутнасьць у вырашаньні ўсіх дзяржаўных справаў. На жаль ва ўсіх іншых тагачасных крыніцах не знаходзім вестак аб гэтым мітычным духоўным валадару. Няма іх ані ў Вульфстана, ані Дытмара, ані Адама Брэмэнскага, Гэльмольда, ані ў польскіх аналістаў, у «Повестн временных лет», ані ў Генрыка Латыша. Да «crive» Дусбурга Каяловіч, Лелевэль і іншыя дадалі паясьненьне «kryvejte» (krivute — жамойт., рада, сход) і /адсюль/ паўстаў ведамы «krive-krivejte» — галоўны сьвятар Прусіі.
Адсутнасьць беспасрэдных вестак аб «criwe» ў іншых крыніцах, ведама, вельмі паніжае рэляцыю Дусбурга, між іншым
120 Сьляды даўнейшых асяродкаў культу знаходзім у Памараніі ў сьвятым лесе каля Хрыстбурга (Chrystburg) на гары Krevose; у Бартыі ў Валлевона (Wallewona) у сьвятым лесе, у Замляндыі каля Romova; у Надравіі каля Heiligenbeil, у Натангіі каля Домнаў (Domnau). Гэткія самыя асяродкі культу і сьвятыя месцы ведаем у заходніх славянаў, галоўным чынам у Люцічаў. А6 сьвятых гаёх, дзе адбываліся сходы і суды (у цені вялікага дубу) пісаў Helmold. Тут сьвятары выказвалі волю багоў аб вайне і пакою. Пракоп з Цэзарэі навочна бачыў выконваньне славянскага культу каля сьвятога дубу. Вялікімі асяродкамі культу была Радагошча (Retra), Vineta, Шчэцін, Arkona, Havelberg, Ratzenburg i іншыя меншыя.
121 Дусбург называе князёў «dux» і «capitaneus», якіх войска выбірала. Такімі былі Codrune і Pyopse ў Варміі, Tirsco ў Надравіі, Goducke ў Натангіі, Glande ў Самландзе, Autume ў Памараніі, Divan у Барціі.
Рэлігійны (культавы) цэнтр Ромаў
уложаную паводля ведамай структуры ў каталіцкім касьцёле, так як і апісаньне Лукашам (Lukas) рэлігіі прусаў аб трох багох (Пярун, Патрэба і Пекла — Percuno, Patrimpe, Pikalo) нагадвае хрысьціянскую сьв. Тройцу. Тым ня менш яна поўнасьцю ня выдуманая Дусбургам, магчыма перавялічаная і прадстаўлена паводля свайго свабоднага ўяўленьня. Дусбург пісаў сваю хроніку ў 1320—1326 гг., калі шмат што зьмянілася ў жыцьці прусаў і акружаючых народаў, але шмат пераказаў з даўніх часоў захавалася ў памяці сучаснага яму пакаленьня. Роля і значэньне сьвятароў у старых славянаў (і готаў) была большай за князёўскую ўладу. Сьвятар прадстаўляў і выражаў волю багоў, ад якой ня было адкліканьня. Князь залежны быў ад волі народу (веча)122.
122 Дусбург піша: «У важных справах князь адклікаўся да веча і сьвятых месцаў, дзе сьвятар даведваўся волю багоў і яе аб’яўляў».
Славяне не цярпелі над сабой нічыёй улады і таму не тварылі вялікіх дзяржаўных арганізмаў, хоць мелі ўсе на гэта дадзеныя. Так як грэкаў лучылі Алімпійскія гульні і супольны культ, тое самае было і ў славянаў. Розныя плямёны злучаліся ў адну цэласьць супольным культам. У часе небясьпекі, або для помсты склікалася веча старэйшых у сьвятым месцы, там адбываліся нарады і варожбы, каб даведацца аб волі багоў У азначаныя дні году з’язджаліся ў сьвятое месца з розных краінаў. Так напрыклад 25 чэрвеня заходнія славяне прыязджалі ў Курляндыю і Зэмгалію на сьвята бога Ладу (Lado), дзе існавалі славянскія фігуры гэтага бога123.
Аб ролі культу ў бурштыновай краіне знаходзім вестку з канца VI ст., запісаную ў грэцкага пісьмэнніка Пракопа з Цэзарэі. Пайменна хан авараў (обраў) у 590 г. загадаў у крывічоў і балтыцкіх славянаў дапаможнага войска для паходу на Канстанцінопаль, пасьля таго як падбіў славянаў у Дакіі, Паноніі і Чэхіі. Тады сабраліся яны ў сьвятыні, каб пачуць праз вусны сьвятароў волю багоў124.
Ня можа быць ніякага сумліву, што і да X— XIII стст. роля культу і сьвятароў не паменшылася ў славянаў, не прыняўшых хрысьціянства ў Прусах, Літве і ўсёй Прыбалтыцы. Побач еднасьці культу адзінства ўсёй прасторы, занятай паваротнай хваляй славянства, тварыла канцэнтрацыя ваеншчыны люцічаў, у выпадках патрэбы выбіраючая Вялі-
Тры галоўных богі старажытных прусаў: Пікалс, Перкунс, Патрымпс
123 Стрыйкоўскі зусім несправядліва ўважае Ладо за бога латышоў, сярод якіх па сёньняшні дзень на купальле сьпяваюць і танцуюць, паўтараючы: Lado, Lado, didis Lado! Звычай гэты пераняты ад славянаў. Ня менш ён ведамы ў старых абрадавых крывіцкіх песьнях.
124 Дзе знаходзілася гэтае сьвятое месца, нам няведама. He пярэчыць аснаўной ідэі еднасьці праз супольны культ і легэнда аб Bruteno і Wudewutto, запісаная ў хроніцы Хрыстыяна, дзе Bruteno быў выбраны галоўным сьвятаром.
кага князя i правадыра. Гэткімі напрыклад былі некаторы час паморскі князь Сьвятаполк, /яцьвяжскі князь/ Скумант, /літоўскі князь/ Мендаўг, Віцлаў III з Ругіі125. 3 часам бязупынныя войны ўзмацавалі ролю князя і паасобных ваяводаў, адсоўваючы на другі плян культ і сьвятароў, бо непаводжаньні ў войнах прымушалі да прыманьня хрысьціянства. Сумніўным аднак выдаецца тая роля абсалютнага ўладара, якую прыпісвае «criwe» Дусбург. Славяне, асабліва люцічы і крывічы, не ведалі гэткай абсалютнай улады над сабой сваіх князёў ці прадстаўнікоў культу.
Сам назоў «Крывэ» дасюль не выясьнены126. «Dusburgs Nachricht von einem Criwe», пісаў нямецкі вучоны Фацер (Vater)127.
Найбольшпраўдападобна,штоДусбургузяўвесткуаб «criwe» ад латышска-жамойдзкага насельніцтва Прыбалтыкі, над якімі, а таксама ў Курляндыі і Лівоніі, ды ў Прусах, мелі ўладу славя-
125 Князь Сьвятаполк II «Вялікі» быў гаспадаром Усходняга Памор’я з 1220 да студзеня 1266 г.
Скумант (Скомант, Скімант) — яцьвяжскі князь, які мужна біўся з крыжакамі 1 палякамі. Загінуўу 1256 г.
Мендаўг (або Міндаўг) — князь Наваградскі ў 1246—1253 гг., у 1253—1263 гг. першы кароль Літвы.
Віцлаў III (Wizlaw) у 1302—1325 гг. быў князям Ругіі (востраў Руян, цяпер Рюген у Нямеччыне). На поўначы Ругіі-Руяна знаходзілася славутая Аркона з храмам Сьвятавіта. — Рэд./
126 Каяловіч, Нарушэвіч, Лелевэль і амаль усе сучасныя даследчыкі прускага пытаньня, не ўглыбляючыся ў істоту гэтага назову, навязваюць яго да жамойдзкага «krivute» — рада, сход, веча; адсюль «kriviq krivaitis» меў бы быць галоўным сьвятаром. Тлумачэньне гэткае ня мае пад сабой ніякай апоры. Па-першае, сам назоў «kriviq» і «krivaitis» не з’яўляецца par excellance /выключна — Рэд./ жамойдзкім, хоць і ўжываецца ў іхняй мове. Жамойдзкая мова перапоўнена запазычанымі словамі, у першую чаргу славянскага паходжаньня, прыклад: «niekada» — расейск. «некогда», «кйта», «kumas» — кума, кум, «knyga» — кніга і г. д. Па-другое, самае разумаваньне, быццам прусы былі племенем жамойдзкай групы, поўнасьцю неабаснаванае.
127 He без значэньня ў справе выясьненьня назову «criwe» ёсьць зацемка Дусбурга, дзе прастора Літвы называецца Крывіччынай: «Crivitia terra et civitas ilia, quae parva Nogardia dicitur... Epistomator Prope gardin intrant terram Krivitzan»...
Іншае /ёсць/ тлумачэньне Войта (Voigt), быццам «criwe» паходзіць ад скандынаўскага «grewe», «grive», што абазначала «старшыну», у готаў судзьдзю («Pfleger der Gerechtigkeit»). Адсюль мае паходзіць grave — graf, gericht. Voigt прыпісвае яму таксама і функцыі сьвятара, навязваючы да рэляцыі Тацыта («Germania») аб «sacerdos civitatis», які побач культу выконваў функцыі публічнага характару. Аднак гэткае тлумачэньне «criwe — griwe» ёсьць спробай гэрманізацыі паняцьця «criwe», на што няма таксама абаснаваньня. Нават калі і прыняць, што ў готаў існаваў «sacerdos civitatis» («griwe», як яго называе Войт), то немагчыма прыняць тэзу, што пасьля адыходу готаў целымі стагодзьдзямі ўтрымалася чужая інстытуцыя абсалютнага валадара над насельніцтвам, якое паводле сваёй псіхікі не прызнавала над сабой /ніякай/ цэнтральнай улады.
Супраць гэтай тэзы прамаўляе і сьведчаньне Дусбурга, што ўлада «criwe» ахапляла ня толькі прусаў, але ёй падлягалі «Lethowini et aliae nationes Livoniae». Lucas David піша, што ўладзе «крівэ» падлягалі Прусы, Літва, Жамойдзь, Лівы, Эсты і Куры. Калі яшчэ ў дачыненьні да Прусаў можна спасылацца на астаткі традыцыі готаў, то на так шырокай прасторы гэткая спасылка ня мае навуковай вартасьці.
не (крывічы) і дзе функцыі пануючай нацыі сьвятара і судзьдзі ў справах шырэйшага характару належалі не да мясцовых сьвятароў, але да прадстаўніка гэтай пануючай нацыі — Krivs, крывічоў128. Ведама, самі славяне свайго найвышэйшага сьвятара не маглі называць «крывіч», бо гэта быў агульны назоў нацыянальны. Называлі яго падуладныя чужынцы «Krive», «Krivs», бо не паходзіў з іх асяродзьдзя, ані прадстаўляў іх інтарэсаў. Таму Дусбург мог уяўляць сабе ягоныя функцыі аналя-
Жрэц КрывеЖрывейтэ (рэканструкцыя)
гічна да Папы з шырокай і абсалютнай уладай.
ІПто да сядзібы «criwe» Romowe, Дусбург памяшчае /яе/ ў Надравіі, якую называе славянскай зямлёй; «Terra Scalowitarum sita est in utroque littore Memelae».. Зусім трапна падкрэсьлівае Дусбург, што Надравія і Ромаў «fuit in medio nationis, не in medio Prussiae», бо славянская ўлада ахапляла ізноў усю Прыбалтыку. Такім чынам знаходзім разьвязку рэляцыі Дусбурга адносна
запутанай справы «criwe», увёўшую шмат непаразумленьняў у
гістарычнай навуцы.
Спынімся цяпер над паасобнымі краінамі (акругамі) Прусаў.
1) Холмшчына (Kulmerland).
Знаходзілася між Віслай, Дрэвачай (Drw^ca) і Осай. Рака Дрэвача тварыла мяжу між Мазуршчынай і Прусамі і пачатковую выпадовую базу для нападу на Польшчу.