Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
115 Annales Quedlinburgenses: «Сьвяты Бруно, празваны Баніфацыем, арцыбіскуп і манах ў 11 год свайго навяртання быў абезгалоўлены...(1009 г.)». Крыніца гэта, сучасная да сьмерці сьв. Бруно, першы раз ужывае слова Літва, у значэнні Прусы.
Іншыя крыніцы гавораць выразна, што згінуў Бруно на паграніччы Прусіі і Русі. Dithmar: «Тады на памежжы памянёнага краю (Прусіі) і Русі». Marianus Scotus (1008 г.): «Біскуп Бруно выцерпеўшы ад прусаў шмат катаваньняў...» Chron. Magdeb.: «на памежжы краёў Русі і Літвы прыняў мучаніцкую сьмерць». Analista Saxo: «на памежжы Русі і Літвы».
Што тут ня можа быць гутаркі аб пазьней ведамай тэрыторыі Літвы, сьведчаць гэткія доказы:
а) Балеслаў Храбры пасылаў пасланцоў у Прусы, каб выкупіць цела замучаных апосталаў (Бруно і яго супрацоўнікаў);
б) Паводле ўмовы з крыжакамі прусы забавязаны былі ў 1249 г. у Варміі між іншым пабудаваць касьцёл у Браўнсбэргу, праўдападобна ў чэсьць сьв. Бруно.
в) Adamus schol.: «Палякі, якія з бакоў маюць: з гэтага прусаў, з таго — багемаў, з усходу русаў» (не Літву). Adam Bremensus: «Затым распасьціраецца найшырэйшая зямля палякаў, мяжа якіх, як кажуць, прылягае да каралеўства Русь».
Глядзі запіскі аб Польшчы і славянах Ібрагім Ібн Якуба, дзе таксама падаецца, што на ўсход ад /дзяржавы караля/ Мешка жывуць русы, а на поўнач — прусы. Да палавіны XI ст. ня маем ніякіх вестак, пацьвярджаючых існаваньне Літвы як мяжуючай з Польшчай на ўсход ад яе. У гэтым часе канцэнтрацыя славянскай ваеншчыны знаходзілася ў Прусах і часткова ў Прыбалтыцы на ўсход ад ніжняга Нёмана. Аб гэтым маем дастаткова вестак у польскіх і папскіх крыніцах.
Пачынаючы ад Мешка I ідзе заўзятае змаганьне Польшчы з Прусамі. Напрыклад, паход Балеслава I Храбрага на Прусы ў 1015 г.; змаганьне Балеслава II з Прусамі; змаганне Уладыслава Гэрмана (1091 г.); далейшае змаганьне з Прусамі і Паморамі ў 1092, 1093 і 1096 гг. Цікава адзначыць, што ў гэтым часе саюзьнікамі прусаў былі з аднаго боку паморы, а з другога крывічы (Rutheni ў крыніцах). Прыблізна ў канцы XII — пачатку XIII ст. паяўляецца новае ваеннае вогнішча ў вадазборы Нёмана — Літва.
Па-другое, славянская паваротная міграцыя была прычынай паўстаньня назову Прусы.
Brus, Bruzze, Pruzzen, Pruzzi, Prussia, Borussia, Pruthenia i r. п. назовы ёсьць парафразай славянскага племені «пружаны», якое перад X ст. знаходзілася ў аколіцах Гавэльбэрга над ракой Гавэль (Havel) між глінянамі і стадаранамі або гэруламі, потым перасунуўшыся на Памора116. Гэограф Баварскі з VIII ст. падае, што гэта было адно з сільнейшых плямёнаў: «Prissani habent civitatem LXX». «Bruzi plus est undique quam de enisa ad Rhenum».
У выніку нямецкага наступу частка гэтага племя ў X ст. перасунулася ў старую бурштыновую краіну, даючы гэтым новы назоў. Усе іншыя тлумачэньні не вытрымліваюць навуковай крытыкі117.
116 Некаторыя геаграфічныя назовы на Паморы як сьлед пружанаў-прусаў: Brusy каля возера Karsin; Pritzwald каля Валгосьці (Volhosc); Pritzenow, Pruchten і Barth пры Бартаўскай бухце, там жа рака Barthe (барты — адно з плямёнаў у Прусах); Prisanewitz каля Ростаку. У акрузе Brandenburg: Pruss — рэчка на карце 1827 (павет Rehbeck), там жа вёска Pruss; Priisa — рэчка ў павеце Clenze; Pruss — рэчка каля Мёгэнбурга (Mueggenburg); Prussen каля Лабы.
117 а) Быццам існавала прускае племя з групы жамойда-латышскай. Супроць гэтага ўсе нашыя дасюлешнія доказы.
б) Быццам ад мітычнага караля Boreas, што прыйшоў з Скандынавіі. Сюды адносіцца легэнда Хронікі Хрыстыяна аб скандынаўскім паходжаньні Bruteno, які быў сьвятаром, a Wudawutto каралём; легэнда Длугаша аб лацінскім паходжаньні прускіх князёў, якія ў часе пунійскай вайны нібыта былі выгнаныя з сваёй бацькаўшчыны і выэмігравалі далёка на поўнач.
в) Фрыдрых Вялікі ў сваіх успамінах піша: «Der Name Borusia, woraus man Preussen gemacht hat, heisst nahe bei der Russe. Die Russe ist ein Arm des Memels». Значыць быццам краіна «По-Русь» /ёсць/ пагранічная да ракі Рось. Гэткае тлумачэньне абаснованае на падабенстве словаў Prussia і Russia, прытым Prussia і Prutheni паўстала пад дзеяньнем фанэтыкі другога Russia і Rutheni — значыць адпадае, бо паўстала пазьней. Прусы зусім не абазначалі краіны па рацэ Росі, 6о ахаплялі шырэйшую прастору. Глядзі дакумант з 1245 г. папскага пасла Вільгэльма з Мадэны: «Curonia seu Curlandia cum sit pars Prucie»... Падобна i ў булы Папы Інацэнта IV.
Nielsen падае зацемку з гэаграфіі Вальдэмара з пачатку ХШ ст., дзе пад «terras Pruziae» разумеецца «Littovia, Curtand et Semgallen». Шафарык выводзіць назоў Прусы ад «Воройокоі» Пталемэя, памешчаных каля Рыпэйскага ўзвышша, а паводля Шафарыка дзе сёньня мястэчка Бароўск на рацэ Протве ў раёне Калугі. Адтуль мелі 6 у IX—X ст. перасяліцца ў сёньняшнюю Прусію. На гэтым жа стаіць Erasmus Stella (De Borussiae antiquitatis).
Leo (Historia Prussorum) пераносіць вандроўку барускаў y Прусію ў 523—550 гг„ таксама і Cromer (Historia Polonorum). Аднак аб гэтых барусках ад часу Пталемэя і іх вандроўцы на захад няма абсалютна ніякіх вестак, гэткае цьверджаньня ёсьць выключна фантазіяй названых аўтараў. Ня менш фантастычным домыслам ёсьць цьверджаньня (Adolf Rogge), быццам назоў Прусы паходзіць ад галоўнага бога Пяруна (Prun), якога выабражэньне знаходзілася на ваенных сьцягох прусаў. Пярун быў галоўным богам усіх славянаў і вера прусаў ня творыць тут спэцыфічнай з’явы, каб галоўная бажышча было асновай для назову насельніцтва, тым больш што і ягоная фанэтыка не падходзіць. Хутчэй гэтае слова паходзіць ад «пружны», значыць «крэпкі»; як «бодрычы» ад «бодры», як «волаты» ад «волат» — «асілак, магутны», як «люцічы» ад «люты». Параўнай гэткія словы як «пружнасьць», «папружка», «пружыць».
На заканчэньне гэтага разьдзелу аб паходжаньні назову Прусы зацемім яшчэ побач дадзеных доказаў пачатак хронікі Гэльмольда аб славянскасьці гэтага народу:
Шматлікія ёсьць славянскія народы. Яны жывуць на пабярэжжы Балтыцкага мора. Яно выгінаецца ад заходняга акіяну на ўсход. Называецца таму Балтыцкім, бо
цягнецца ў выглядзе пояса (balteus) даўгім цягам цераз скіфскія ваколіцы, сягаючы Грэцыі. Яно называецца таксама морам барбарскім або скіфскім ад барбарскага насельніцтва, што жыве над ягоным берагам.
Вакол гэтага мора жывуць шматлікія народы. Пайменна Данцы і Швэды, якіх мы называем нарманамі, займаюць паўночнае пабярэжжа і ўсе востравы ў сярэдзіне яго. Паўдзённая пабярэжжа займаюць славянскія народы, з якіх першай ад усходу ёсьць Русь, далей ідуць Палякі, з якімі мяжуюць ад поўначы Прусы, ад паўдня — Багемы і Маравы ды Карынты побач Сербаў (лужыцкіх). Калі залічыць яшчэ Ваграў да славяншчыны, як некаторыя ўважаюць дзеля таго, што яны ня розьняцца ані вонкавым выглядам, ані мовай, дык славянская мова ахапляе так вялікую прастору, што яе амаль нельга агарнуць. Усе гэтыя народы, за выключэньнем Прусаў, з’яўляюцца хрысьціянскімі...
I так, як бачым, на тэрыторыі Усходніх Прусаў адбываліся некаторыя этнічныя перамены: да II стагодзьдзя пасьля Хр. былі там готы, частка якіх зьлілася з славянскім субстратам, з чаго паўсталі вандалы, ведамыя добра гісторыі ў часе вандровак народаў. 3 хвілінай адыходу готаў і вандалаў існуючае славян-
скае насельніцтва папоўнілі волаты і розныя іншыя плямёны з Крывіччыны ў сваім паходзе на захад. Вельмі праўдападобна, што разам з славянскімі плямёнамі пашла на захад частка голядзі, жамойдзкага племені. Сьляды яго знаходзім над Лабай каля Neuhaus: Golatz — рэчка на карце з 1845/50 гг. Там жа /ёсць/ Collau і Giileitz.
У Юлія Капіталіна (Julius Capitolinus) ёсьць зацемка, што
наступіў бы супакой для Рыму, калі б пакарыць Сарматыю, якая ўспамагала германам. Разьвязку паняцьця «Sarmatia», як
удзельніка ваенных паходаў на Рымскую Імпэрыю, знаходзім у 253 г., калі ў войнах, якія вёў наступнік Траяна Дэцыя (Trajanus Decius), Марцін Галл (Martinus Gallus) супроць сарматаў, гэта ёсьць супроць злучэньняў фінаў, голядзі і венэдаў, у доказ перамогі над якімі сын цэзара Voluzijanus атрымаў тытул: «Пе-
раможца вандалаў, фінаў, галіндаў і венэтаў» (напіс на манэце: «Imperatori Caesari Vandalico Finnico Galindico Vendenico
Volusiano Augusto»).
Як вынікае з зацемкі Аміяна Марцэліна (Атmianus Marcellinus), у канцы IV ст. пасьля Хрыста наступіў рух на захад праўдападобна жамойдзкіх плямёнаў (жэймаў і галіндаў) ад Рыфэйскіх гораў у раён Прэголы пад ціскам хазараў (тое ж у Іардана, у Лукі Давіда). У кожным выпадку ў V і VI стст. пасьля Хр. жэймы і галінды ўжо знаходзіліся на тэрыторыі Прусіі. Жэймы занялі сёньняшнюю акругу Samland, а голядзь (галінды) прастору між А11е, возерам Rybno, рэчкай Туросэль (Turosel), Дзіт-
Племя голядзь (рэканструкцыя)
вай (Skva) да рэчкі Разога (Rasoga) і на захад да рэчкі Амулеў (Amuleu). Гэта была мяжа з Мазуршчынай.
Ад V ст. пасьля Хр. пачынаюцца напады нарманаў на жэймаў, Курляндыю і Эстонію, якія мелі пірацкі характар. Аб гэтых нападах знаходзім весткі ў скандынаўскіх сагах118. Большае значэньне маюць скандынаўскія напады ў палавіне IX ст., якія зьвязаныя з дацкімі калёніямі на тэрыторыі Прусіі. Пайменна дацкі кароль Лотекунт (Lothekunt) высадзіўся з вялікім
Норманы (варагі) атакавалі землі Прыбалтыкі
войскам і, спустошыўшы Прусы (Pruciam), Зэмгалію (Semigaliam), Карэлію (Каreliam) і іншыя суседнія краіны, аселіў праўдападобна на пабярэжжы Балтыцкага мора сваіх людзей. Сьлядамі гэтага змаганьня з нарманскімі наезьнікамі былі шматлікія гарадзішчы на тэрыторыі Прусіі ўжо ў IX стагодзьдзі, аб чым успамінае Вульфстан119.
Напады нарманаў прадаўжаліся і ў X—XI стст. У 935 г. /дацкі кароль/ Гаральд II здабыў славянскі Волін (недалёка ад сучаснага польскага Шчэціна. —
Рэд.) і ўставіў уздоўж пабярэжжа сільную заставу. Яго сын Хакон (Haquin) пашырыў граніцы Даніі далёка на ўсход ды з вялікім войскам уварваўся ў Самландыю. Спачатку быў пераможаны і ледзь уцёк, спаліўшы свае караблі, але ў новым нападзе жэймы былі разьбітыя, мужчыны выразаныя, а жанчыны прымушаныя пажаніцца з пераможцамі.
118 Ynglinga saga, Heimskringla saga, Haraldsons saga.
119 «Daet Eastland is svide mycel. And thaer bid svide manig burh and on aelcere byrig bid Cyninge». (Estland ёсьць вельмі вялікая i там знаходзяцца шматлікія гарады (бургі) ды ў кажным горадзе князь). Гэтая зацемка адносіцца да пазьнейшага часу, калі на тэрыторыю Прусіі ў X—XI стст. вярнуліся люцічы пад агульным назовам пружанаў, тым ня менш шматлікія гарады маглі існаваць з ранейшага часу.