Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
Пачынаючы ад Тацыта на працягу сямі стагодзьдзяў да Вульфстана гэтая краіна вяла спакойнае жыцьцё, аб людзях яе ішлі чуткі, што гэта «pacatum hominum gens» (Іардан), ці як пісаў Адам Брэмэнскі: «Sembi vel Prutzci hominum humanissimi», часта нападаныя скандынаўскімі піратамі. Раптам у палавіне X стагодзьдзя тут паўстаў пераварот: краіна сталася небясьпечным табарам ваеншчыны, гняздом дзікасьці, барбараў і выпадовай базай для ваенных паходаў галоўным чынам на Польшчу і суседнія краіны. Частыя напады на Польшчу далі думку Балеславу, польскаму каралю, у паразумленьні з нямецкім імпэратарам Атонам III спрабаваць навярнуць іх на хрысьціянства і гэтым спосабам уключыць іх у сваю сфэру ўплываў. 3 гэтай мэтай былі высланыя сьв. Адальбэрт і Бруно, аднак абодвыя згінулі, забітыя
якой не разумеюць суседзі. Яны ведамыя з сваёй мужнасьці, 6о на іх нападаюць з захаду на віадаплавах русы (дацкія піраты)». Падобныя весткі мы бачым у Адама Брэмэнскага і Саксона Граматыка.
108 Ад Адама Брэмэнскага гэты назоў узяў Helmold, перадаючы яго як Pruzi, Prusii.
109 Дытмар Мерзебурскі пісаў аб сьмерці сьв. Бруно: «Тады калі ён прапаведваў на памежжы памянёнага краю Прусіі і Русі, яму спачатку перашкаджалі (мясцовыя) насельнікі... Marian Scotus (1006 г.): «Біскуп Бруно выцерпеўшы ад прусаў шмат катаваньняў»...
110 Boguchwal: «А нейкія готы ці прусы найпрыязьнейшыя да Балеслава, але найнягоднейшыя здраднікі падкупленыя грашамі прусаў, [сцвярджалі], што павядуць праз гэтыя мясціны адборныя адзьдзелы племені лехітаў».. Kadlubek: «Ён праславіўся вайсковай доблесьцю, якою паддаў сваёй уладзе Памеранію, Прусію, Русь, Маравію, Багемію» (...) і шмат іншых аўтараў..
111 Вульфстану, які асабіста наведаў Прусы ў IX ст., гэты назоў быў няведамы.
прускай ваеншчынай. Хутка быў арганізаваны Балеславам першы крыжовы паход на гэты слаўны із сваёй спакойнасьці народ. Год пазьней (1016 г.) гэткі паход правёў дацкі кароль Кнуд Вялікі112.
Славянскае хрысціянскае пахаваньне
Наступныя стагодзьдзі — гэта безупынныя войны Польшчы з прусамі, небясьпека якіх была прычынай у першай палове XIII ст. арганізаваць спэцыяльныя крыжовыя паходы пад кіраўніцтвам Нямецкага ордэну крыжаносцаў.
Вось гэты палітычна-мілітарны па-
тэнцыял на прасторы даўнейшых «эстаў» быў прычынай і пачатку новага назову «прусы». Такім чынам пытаньне паходжаньня
гэтага назову неразьдзельна зьвязанае з паходжаньнем ваеннай канцэнтрацыі на тэрыторыі Прусіі. Адкуль яна магла ўзяцца, якія яе былі прычыны? Адказу на гэта трэба шукаць у падзеях у заходняй славяншчыне.
Заходнія славяне, якія складаліся з шматлікіх плямёнаў, вышаўшых з тэрыторыі Крывіччыны і Прыбалтыкі, між III і V ст. пасьля Хрыста завалодалі аграмаднай прасторай між Одрай і Лабай, сягаючы на захадзе ракі Заале, на паўночным захадзе да Шлезьвіга і Фленсбурга. Прынята падзяляць іх на два палітычныя ўгрупаваньні (зьвязы).
112 Кнут Вялікі (ангел. Canute the Great, дат. Knut, або Knud den Storee) (994—1035) — сын караля Даніі Свена, які заваяваў усходнюю і цэнтральную Англію (памёр у 1014). 3 1017 г. Кнут — кароль Англіі, з 1019 таксама кароль Даніі, з 1028 таксама кароль Нарвегіі. У 1016 г. ён яшчэ не быў каралём, але ж меў добрае войска. — Рэд.
Першы гэткі саюз тварылі бодрычы, варны, вугры (вагры), палабы, дзераўляне, смаленцы і ліны. Дзеля вядучай ролі бодрычаў у гэтым саюзе называюць яго Бодрыцкім саюзам. Да другога саюзу, так званага саюзу Волатаў або Люцічаў належалі: хіжане, чэраспенцы, доленцы, ратары, пружане, марычаны, стодараны, дашаны, спрэвы і іншыя. Першы саюз ахапляў славянаў, сядзеўшых на поўначы па абодвых бакох Лабы ў сёньняшняй акрузе Holstein і на захад ад Лабы ў сёньняшніх акругах Hannover — Lueneburg. Другі саюз — між Одрай, Саксоніяй і Лабай.
Першыя гістарычныя весткі аб Бодрычах і Люцічах маем з канца XIII ст. пасьля Хрыста. Тады ў войнах франкаў з саксамі бодрычы і сербы становяцца на баку франкаў (караля Пепіна «Кароткага»), люцічы на баку саксаў. Карл Вялікі, пашыраючы сваю дзяржаву на ўсход, увайшоў у кантакт з славянамі,
пачаўшы пэрыяд жорсткіх войнаў немцаў з славянамі, якія трывалі ажна да XIII ст. У 772 годзе, закончыўшы пераможна вайну з саксамі, ён пачаў ціск на Бодрычаў, якія былі ягонымі саюзьнікамі. Падпарадкаваўшы іх сваёй уладзе ў 789 г. перайшоў з войскам Лабу і пры падтрымцы бодрычаў і сербаў (лужыцкіх) зруйнаваў краіну Люцічаў. У 798 і 799 гг. зноў ідзе вайной супраць плямёнаў, званых агульным імям Люцічы. Разграміўшы саксаў, Карл Вялікі ў 805 г. нападае на сербаў і чэхаў, каб гэтым аслабіць Люцічаў, з якімі гэныя былі ў саюзе.
Славянскае хрысціянскае пахаваньне
Прускія магілы: з попельніцай (VI cm.) і шкілетная (ХШ cm.)
Міма аднесеных перамогаў у паасобных бітвах, Карл Вялікі яшчэ ня мог зьняволіць заходніх славянаў і прымушаны быў у 807 г. шукаць кампрамісу, устанавіўшы т. зв. «славянскую мяжу». Супакой трываў толькі некалькі гадоў. Пасьля сьмерці Карла Вялікага пачаўся далейшы «Drang nach Osten», тым больш нешчасьлівы для славянаў, бо цяпер выступаюць супраць іх аб’яднаныя сілы франкаў і саксаў. Дзевятае стагодзьдзе перапоўненае заўзятымі змаганьнямі з розным шчасьцем для абедзьвюх старон: славяне некалькі разоў былі прымушаны да прыняцьця хрысьціянства, але ў спрыяльных хвілінах хапалі за зброю і вагульных паўстаньнях вызваляліся з нямецкай залежнасьці, баронячы сваёй зямлі і веры сваіх продкаў.
Дзесятае стагодзьдзе прынясло сумныя часы для заходніх славянаў, асабліва пачынаючы ад Генрыка I113.
Паход супраць славянаў ён пачаў у 921 г. але бяз
113 Генрык I (876—936) — першы кароль з саксонскай дынастыі. Гаспадарыў у 919— 936 гг. — Рэд.
Мячы з прускіх магільнікаў (павооле Ул. Кулакова)
Дзіды і тапары з прускіх магільнікаў (паводле Ул. Кулакова)
посьпеху. У наступным годзе пабудаваў бург Мейсэн і ўварваўся ў краіну мільчанаў, якіх пасьля разбурэньня Любузны прымусіў да даніны. Наступна, заключыўшы з мадзярамі перамір’е на 9 год, умацаваў граніцы і прыгатаваўся да атакі плямёнаў Люціцкага саюзу. Атаку правёў у 927 годзе, уварваўшыся ў краіну стадаранаў і пружанаў, зьнішчыў іх сталіцу Бранібор
(Brandenburg) i правёў велізарныя спусташэньні. Накінуўшы даніну, вярнуўся ў краіну гламацоў і адтуль напаў на Багэмію, прымусіўшы таксама да даніны. Гэта быў толькі пачатак. У гэтым самым годзе /Генрык/ скіраваў ізноў свае ваенныя сілы супраць пружанаў, ратараў, бодрычаў, далмачоў і іншых плямёнаў і прымусіў да платы даніны ў вялізнай вышыні, заснаваўшы ў краіне пружанаў, стадаранаў і суседніх так званыя «новыя маркі» (neue mark).
Славяне не хацелі плаціць даніны і прымаць хрысьціянства і ў 930 годзе схапіліся за зброю і напалі за Лабай на горад Wallisleben, зьнішчыўшы аколіцы, аднак былі разьбітыя каля Ланкіні (сёньня Lenzen).
Тады Гэнрык I павярнуў сваю зброю супраць бодрычаў і, правёўшы страшэнныя спусташэньні, прымусіў іх князя да прыняцьця хрысціянства. Апошнім паходам Гэнрыка I на заходніх славянаў быў паход на ўкранаў, суседзяў стадаранаў, пружанаў і марачанаў у 935 г., якіх таксама падбіў і прымусіў да даніны.
Як бачым, у першай палове X ст. наступіў цяжкі пэрыяд нямецкай агрэсыі супраць люцічаў. Немцы ўтварылі на паграніччы ваенныя акругі (маркі), пабудавалі шматлікія апорныя пункты (бургі) ды агнём і мячом прымушалі славянаў да хрысьціянства і цяжкай даніны. Наступнік Генрыка I, ягоны сын Атон I Вялікі /гаспадарыў у 936—973 гг. — Рэд.І праводзіў далей палітыку прыгнёту і тэрору адносна славянаў. Дзеля таго, што пружане, стадаране114, украны, спрэвы і іншыя плямёны групы Люцічаў межавалі з саксамі, беспасрэдны нямецкі ўдар быў накіроўваны супроць іх.
Але ўсе яны яшчэ мужна супрацьстаўляліся нямецкаму наступу і баранілі сваёй зямлі. У 939 г. выбухла ўсеагульнае паўстаньне Люцічаў і Бодрычаў. Тады маркграф Гэрон (Gero; з 937 да сваёй сьмерці ў 965 г. узначальваў вялікую «марку» па сярэдняй Лабе і па Заале. — Рэд.) запрасіў 30 славянскіх князёў на банкет, быццам для наладжаньня супакою, і ўсіх, за выключэньнем аднаго, падступна забіў. У адказ на гэтая мардэрства паўсталі пружане і стадаране, а з імі і іншыя плямёны, у выніку чаго нем-
"4 Стадаране інакш называліся гавелянамі і гэруламі. Dithmar: Stoderania, quae Hevellum dicitur. Annales Quedlingburgenses: Ztodaraniam, quam vulgo Heveldum vocant.
цы былі адкінуты аж за Лабу.
Аднак гэтая перамога была вельмі кароткатрывалай, бо на дапамогу маркграфу Гэрону пасьпяшыў Атон ды выкарыстана была здрада славянскага князя Тугуміра.
Славяне ізноў былі падаўленыя нямецкім наступам. У 954 г.
/яны/ яшчэ спрабуюць вызваліцца, выкарыстаўшы нямецка-вугорскую вайну, але ў 955 г. Атон і Гэрон, вярнуўшыся з вугорскага паходу, наносяць страшэнны ўдар славянам на рацэ Дожы, дзе згінуў іх правадыр Стойгнеў і вялізны лік палонных быў выразаны, a рэшта вольнага славянства, перш за ўсё пружане, стадаране і ўкраны прымушаныя былі да ўцёкаў. У два гады пазьней
Каменныя стоды славянаў з верхняга Днястра (па М. Гімбутас) і прусаў (паводле Ул. Кулакова)
былі разьбітыя ратары. Астаткі пружанаў і стадаранаў вялі зма-
ганьне да 960 г., але былі падаўленыя і прымушаныя да пры-
няцьця хрысьціянства і пабудовы касьцёлаў.
У канцы X ст. (у 983 г.) люцічы і бодрычы паднялі яшчэ раз агульнае паўстаньне, нападаючы на Гамбург, Гавельбэрг і Брандэнбург і вырэзваючы ўсюды немцаў, але крывавая бойка на рацэ Тонгэр не прынясла перамогі славянам. У 986 годзе, калі гаспадарыў /малалетні/ Атон III, /немцы/ зноў здабылі краіну стадаранаў і ўжо нямецкая перавага ўтрымалася да поўнай ліквідацыі заходняга славянства ў XIII ст.
Мы мімаходам кінулі вокам на крывавае змаганьне заходніх славянаў у X ст. з нямецкай навалай, каб паказаць дзьве рэчы:
Па-першае, нямецкі наступ у X ст., у першую чаргу на люцічаў, змушаў плямёны гэтага саюзу да міграцыі славянаў на ўсход, да сваёй, так сказаць, базы ва Усходніх Прусах. Што гэткая міграцыя была, няма ніякага сумліву. Гэта пацьвярджае Гэльмольд, архэалягічныя досьледы і першапачатковае ўтоесамленьне Прусаў з Люцічамі і Літвой115.
У канцы X ст. пачынаецца тут тварыцца мілітарнае вогнішча, якое ў XI—XII стст. папоўніцца ўзрастаючымі прыплывамі вольнай славяншчыны з захаду, што з аднаго боку створыць мілітарную сілу Прусаў і дасьць асновы да вытварэння Літвы.