• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

    Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

    Вацлаў Пануцэвіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 304с.
    Мінск 2016
    119.27 МБ
    78 Тут аўтар крыху памыляецца. На самой справе гэту перамогу атрымаў імпэратар Канстанцін IV, які гаспадарыў у 668—685 гг. — Рэд.
    Асабліва вялікі ўплыў на культурныя перамены мелі багатыя рымская і грэцкая культуры. Гэта знайшло сваё выдатнае выяўленьне перш за ўсё ў ваеннай тэхніцы і будаўніцтве.
    Яшчэ Тацыт падкрэсьліваў, што вэнэды «добрыя пешаходы» і карыстаюцца шчытамі. Падобна характарызуе гэрулаў Іардан. Дакладна даведваемся аб узбраеньні славянаў ад бізантыйскіх пісьменьнікаў. He насілі ніякай цяжкай зброі, ні панцыраў, ні шаломаў. Да бою ішлі лёгка адзетыя з двума копіямі, шчытом і лукам79.
    Заходнія славяны (рэканструкцыя)
    Цяпер ад азіяцкіх народаў, у першую чаргу ад гунаў, авараў, a потым мадзяраў прынялі каня як свайго баёвага спадарожніка. Ад гэтага часу ў славянскіх магілах знаходзім побач баёвага рыштунку конскія шкілеты з баёвай упражжу. Стрэлы цяпер затручаныя ядам. Пры аблозе гарадоў славяне цяпер ужываюць балісты, рухомыя вежы і машыны, кідаючыя агонь, ведамыя ра-
    79 Гэткую зброю знаходзім у славянскіх курганох побач кароткіх мячоў, нажоў і чаканаў. Псеўда-Маўрыкі ў «Strategicon» піша: «Кожны (славянін) узброены двума невялікімі копіямі, некаторыя маюць такжа шчыты, моцныя, але цяжка пераносныя. Яны карыстаюцца таксама драўлянымі лукамі і невялікімі стрэламі, намочанымі адмысловым для стрэлаў ядам».
    ней грэкам і рымлянам. Захоўваюць толькі сваю собскую ваенную тактыку, як праяву сваёй псыхікі.
    Здабытая тэрыторыя з урбаністычнай культурай дала асновы для разьвіцьця славянскіх гарадоў. Гэтым можна вытлумачыць характэрную з’яву, што архэалягічныя пошукі заснаваньня большых славянскіх гарадоў як асяродкаў гандлёвага, рамесьніцкага і палітычнага жыцьця сягаюць не далей VII ст. пасьля Хр., а дапушчэньне Недэрле, што найстарэйшыя гарадзішчы ў Багэміі і Лужыцы заснаваны ў VI ст. пасьля Хр. як абаронныя пункты перад аварамі, не знайшло архэалягічнага пацьверджаньня. Ранейшыя гарадзішчы на тэрыторыі Крывіччыны, аб якіх была гутарка вышэй, мелі толькі зародышы гэтай урбаністычнай культуры і рэзка выдзяляюцца ад гарадоў, якія сталі разрастацца пачынаючы ад VII ст. пасьля Хрыста.
    Заходнія славяны (рэканструкцыя)
    Для барбараў на поўначы, піша зусім правільна Жульян (С. Juliant), паняцьце гораду-дзяржавы (поліс, сівітас) было ва ўсім гэтым пэрыядзе чужым. He інакш было ў найвышэй стоячых у гэтым сэнсе кэльтаў, міма нават вялікіх умацаваных гарадоў і тарговых прыгарадзьдзяў (глядзі ў Цэзара). Усюды там пануючай сыстэмай быў пляменны лад, розны ад рымскага і
    грэцкага, дзе «civitas», «polis» творыць асяродак гаспадарча-грамадзкага і палітычнага жыцьця.
    Ад VII ст. разрастаецца Полацак, Смаленск, Ладага, Тураў, Пскоў, Чарнігаў і іншыя гарады на выхаднай тэрыторыі славянства, засноўваюцца гарады ў Прусах (Трусо), у заходніх лютычаў (Рэтра, Волін, Анкона), у Чэхіі (Дзевін, Братыслава, Левы Градец, Градчын), у лужыцкіх сорбаў (Будзішын) і г. д.
    Раскопкі гарадзішчаў і асадаў у лютычаў, Польшчы, Сілезіі, Багэміі і Славаччыне паказваюць спалучэньне ў тэхніцы пабудовы гарадзішчаў дзьвюх элемэнтаў: славянскага (абаронныя валы з драўлянай канструкцыяй) і рымска-кельцкага (каменны фронт, разьмяшчэньне брамаў, плян забудаванняў).
    Спалучэньне гэтых дзьвюх элемэнтаў відавочнае таксама ў кераміцы, пасудзьдзі, снадзівах і іншых прадметах матэрыяльнай культуры.
    Няменыпыя перамены наступілі ў славянскай псыхіцы і духовай культуры. Дакладна апісанае славянская натура ў бізантыйскіх крыніцах поўнасьцю згаджаецца з апісаньнем характарузаходніх славянаў, ва Усходніх Прусах, Полынчы, Крывіччыне, Русі і якая ў аснаўным блізкая да характару сёньняшніх Крывічоў80.
    Лясныя прасторы, у якіх доўгі час жылі славяне, глыбока адбіліся на іх духовай культуры. Галоўные элемэнты яе —
    80 «Стратэгікон» Псеўда-Маўрыкія (пачатак VII ст.): «Плямёны славянаў і антаў аднолькавыя паводля свайго вобразу жыцьця, паводля сваіх прыродных нахілаў, сваёй любові да свабоды; іх ніякім спосабам нельга падпарадкаваць няволі або чужой дзяржаве. Яны шматколькасныя, выносьлівыя, лёгка пераносяць сьпёку, холад, дождж, галіту, нестачу ў ежы, Да прыходзячых да іх чужакоў яны адносяцца ласкава, ахоўваюць іх у выпадку патрэбы, так што, калі б выявілася, што чужынец пацярпеў крыўду ад прыняўшага яго, то іншыя прасьледуюць віноўніка, уважаючы за свой абавязак гонару памсьціць крыўду чужынца. Знаходзячыяся ў іх у палоне не трымаюцца ў нявольніцтве, як у іншых плямёнах, праз неабмежаваны час, але вызначаецца ім акрэсьлены тэрмін, пасьля якога могуць яны або вярнуцца за ўстаноўлены выкуп да сваіх, або астацца там, як людзі вольныя...
    Змагацца з сваімі ворагамі яны любяць у мясцох, паросшых густым лесам, у цясьнінах, на абрывах. 3 вынікам для сябе карыстаюцца засада.мі, хітрыкамі, днём і ноччу стасуючы шматлікія розныя спосабы...
    He маючы над сабой валадара і сваручыся міжсобку, яны не прызнаюць баёвай шыхты і ня здольныя змагацца ў рэгулярнай бойцы на адкрытых і роўных прасторах. Калі і здарыцца, што яны адважацца ісьці ў бой, то перш яны памалу з вялікім гоманам пасоўваюцца наперад усе разам і, калі ворагі спалохаюцца іх крыку і замітусяцца, тады яны мужна наступаюць; у праціўным выпадку кідаюцца наўцёкі, ня прабуючы выпрабаваць сваіх сілаў у беспасрэднай сутычцы. Пад аховай лясоў, або ў цясьнінах умеюць біцца выдатна. Часта носную здабычу яны кідаюць, як быццам з прычыны мітусьні, і ўцякаюць у лясы, а потым, калі наступаючыя хапаюць яе, яны нападаюць і наносяць непрыяцелю шкоду».
    гэта прывязанасьць да свабоды, нецярпеньне ўлады над сабой, вялікія маральныя якасьці, як сямейная любоў, гуманнасьць да іншых, гасьціннасьць, пашана чужых сьвятасьцяў, любоў прыроды і мастацтва, паэтыцкая настроенасьць і задумчывасьць, спалучаная з ідэйнасьцю.
    Усё гэта было спрыяльным мамэнтам, што славяне не паддаваліся лёгка ўплывам чужой духовай культуры, хутчэй пераймаючы тэхнічныя дасягненьні. Гэтым можна вытлумачыць вялікі супраціў славянаў супраць накіданага хрысьціянства ў заходніх славянаў81, у Прусах і Літве, а таксама найбольшую адпорнасьць у параўнаньні да іншых народаў на дэнацыяналізацыю82.
    Адпорнасьць славянскай натуры, вялікі кансэрватызм старых традыцыяў дае магчымасьць лёгка выдзеліць славянаў ад іншых этнічных групаў, стаўшыхся субстратам на прасторы занятай славянамі.
    На жаль, многія дасьледнікі славяншчыны не ўзялі пад увагу разгранічэньня гэтых дзьвюх элемэнтаў, матэрыяльнай і духовай культуры, пры ацэне этнічнай прыналежнасьці архэалягічных знаходак83. Найчасьцей матэрыял матэрыяльнай культуры ёсьць асновай для вывадаў аб этнічнай прыналежнасьці, а дзеля таго, што гэты матэрыял сустракаецца пры наяўнасьці розных духовых культураў, дык ідзе гутарка аб «пераменах» духовай культуры пад дзеяньнем «плыняў», або моды данага часу. У адносінах да славянаў гэтага ніяк нельга прымяніць. Нават пасьля прыняцьця хрысьціянства аж да XVIII ст. утрымоўваліся старыя звычаі амаль ва ўсіх славянскіх краінах, а ў Крывіччыне праіснавалі да сёньняшніх дзён84.
    Тыповым паказьнікам гэтай трываласьці славянскай духовай культуры ёсьць пахавальны абрад. Зхвілінай заняцьця славянамі
    81 У Польшчы хрысьціянства было накіданае сілаю. Пасьля Балеслава Храбрага (гаспадарыў у 992—1025 гг.), які вядомы таксама як Балеслаў Зверскі, адбылася сапраўдная рэвалюцыя супраць хрысьціянства, якую у 1034—1038 гг. узначальваў нейкі Маслаў.
    82 Аб гэтым можа сьведчыць гісторыя заходніх славянаў, якія міма жорсткай гэрманізацыі ператрывалі да сёньняшніх дзён (сэрбы лужыцкія). Яшчэ ў XVIII ст. славянская мова існавала ў Усходніх Прусах і Гановэры.
    83 Напрыклад Tymienicki, Niederle, Milewski, Lehr-Spiawinski, Kostrzewski, Czekanowski.
    84 «Дзяды», закляцьці, замовы, калядныя, вялікодныя, вясельныя, жніўныя, пасеўныя і іншыя звычаі і абрады.
    старой славянскай прасторы ў выніку паваротнай міграцыі лік
    целапальных курганоў выдатна павялічваецца. «Архэалёгія паказвае на існаваньне мноства папялішчаў на ўсёй славянскай тэрыторыі, пачынаючы ад IV—V стст. пасьля Хр.», сьцьвярджае выдатны дасьледнік славяншчыны Недэрле. Аб звычаі целапа-
    леньня ў заходніх славянаў маем весткі ад Баніфацыя (Bonifacius);
    у палякаў — ад Дытмара (Dithmar) і Гала (Gallus Anonymus); у прусаў — ад Вульфстана (Wulfstan), Генрыка Латыша (Heinrich von Lettland), Дусбурга (Dusburg) і Кадлубка (Kadlubek), у крыжаноскім пакце з прусамі з 1249 г. Адносна балканскіх славянаў маем гэткія весткі ў ананімнага бізантыйскага гісторыка з 626 г. У X ст. Масудзі пацьвярджае спальваньне памёршых у сэрбаў85.
    Побач целапальных
    славянскіх курганоў архэалёгія знаходзіць на прасторы, занятай славянамі між V—VIII стст. пасьля Хрыста, вялікую колькасць шкілетных магілаў з рознымі культурамі. Тут трэба мець на ўвазе два тыпы гэтых магілаў.
    Адныя зусім рэзка выдзяляюцца ад славянскіх і залічыць іх трэба да розных плямёнаў неславянскага паходжаньня, якія сталіся субстратам для славянства. Сюды аднесьці трэба ў першую чаргу намадаў (гунаў, авараў, баўгараў і мадзяраў); далей кэльцкія плямёны, як бастарны ці пэўкіны, валохі (volcae), нэмэты (праўдападобна адсюль паходзіць назоў немцы), амбро-
    85 I гэты звычай найдаўжэй утрымаўся ў Крывіччыне.
    ны, коціны, таўрыскі, галаты і іншыя; тракскія плямёны як гэты, мэзы, македонцы, эпіроты, кімэры; сармацкія — аланы, раксаланы, яцьвягі (jazyges); часткова гэрманскія як астаткі готаў, вандалаў, інгэвонаў, іставонаў і іншых. Гэты рознапляменны і моўны субстрат на працягу наступных стагодзьдзяў аславянізаваўся і спрычыніўся да этнічнай і моўнай, а таксама расавай дыфэрэнцыяцыі славянаў ды паўстаньня паасобных славянскіх народаў у выніку вытварэньня палітычнай незалежнасьці.
    Другі тып шкілетных магілаў мае ўсе прыкметы славянскага паходжаньня і іх трэба залічыць, асабліва з VII—XI стст. на паўдзённай славянскай тэрыторыі да славянскага культурнага кругу. Сталася гэта не пад уплывам існуючага субстрату і ягонай целапахавальнай культуры, але пад уплывам хрысьціянства.
    Пачаткі хрысціянізацыі славянаў пачаліся раней, чымся прынятыя афіцыяльныя даты для паасобных краінаў. Пачатны летапіс /Нестара/ перадае народны пераказ, што апосталы Павал і Андрэй навучалі сярод славянаў: Павал у Маравах сярод старых славянаў: «ту бо есьць Нлюрнк, его же доходнл апостол Павел, ту бо беша словене первое», Андрэй сярод усходніх славянаў. Гэты пераказ знаходзіць сваё падмацаваньне ў царкоўных пісьменьнікаў IV—V стст. У Еўсэвія Цэзарыйскага (пам. 340 г.) запісана, што вучні Езуса Хрыста разышліся пашыраць Эвангэліе і што Скіфія прыпала Андрэю. У Эухэрыя Ліёнскага (пам. 449 г.) таксама гутарка аб тым, што «Андрэй змякчыў скіфаў словам Божым». Аб гэтым успамінае Эпітані з Кіпру (VI ст.), што Андрэй быў у скіфаў.