• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

    Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

    Вацлаў Пануцэвіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 304с.
    Мінск 2016
    119.27 МБ
    72 Пліній, Тацыт і Пталемэй аднадушна памяшчаюць на захад ад Віслы гэрманскакэльцкія плямёны, і як пануючыя толькі над Лабай (паміж нямецкімі плямёнамі) — лужычанаў. Бургунды, якія сядзелі над Вартай выэмігравалі на захад у першай палове V ст. пасьля Хр. Рух швабаў і лангабардаў з прасторы між Одрай, Лабай, Багэміяй і Маравай прыпадае на другую палавіну VI ст., што абазначае, што славяне да VI ст. не маглі займаць названай прасторы.
    У Сілезіі праведзеныя шырокія архэалягічныя пошукі раньняга славянскага асадніцтва даюць матэрыял не ранейшы V— VII стагодзьдзяў. Найстарэйшы матэрыял даюць раскопкі ў Немчы (IV—V стст.), дзе знойдзена славянская кераміка і ганчарны варштат ды сьляды абароннага муру з хворасту, аблепленага глінай. Ці гэтая асада ёсьць славянскага паходжаньня ідзець спрэчка між нямецкімі і польскімі дасьледчыкамі. Хутчэй за ўсё гэтая асада была збудованая немцамі, як сьведчыць самы назоў «Немча», сьведчаньне Дытмара і недалёка дасьледаваны магільнік, які змяшчаў шкілетныя магілы. Багацейшы славянскі матэрыял знойдзены ў гарадзішчах у Дзеціне (Dziecin), Попчыцах (Рорсусу) і Гостыні (Gostyn), але ён сягае VII ст. пасьля Хрыста.
    He ранейшыя ёсьць найстарэйшыя гарадзішчы і асады на тэрыторыі Багэміі і Мараваў, дзе найстарэйшае гарадзішча Wogastisburg успамінаецца ў 632 г. у сувязі з перамогай Само над франкамі.
    Зразумелая рэч, што час міграцыі славянаў на гэтую прастору ёсьць крыху ранейшы, чымся сьляды гарадзішчаў і асадаў, якія паўставалі пасьля заняцьця і апанаваньня тэрыторыі, як апоры перад непрыяцелем і сялібы собскай улады. V—VI стст. было парой збройных міграцыяў без акрэсьленай стабільнасьці. Таму пачатак славянізацыі Польшчы і далейшых заходніх прастораў трэба аднесьці на канец V і пачатак VI стагодзьдзя.
    I апошняй славянскай хваляй была збройная міграцыя на Балканы. Яна пачалася каля 527 г. калі славяне пачалі пераходзіць Дунай разам з аварамі і баўгарамі ды нападаць на тэрыторыю Усходня-Рымскай імпэрыі.
    У кароткім часе паявілася шматколькаснае славянскае насельніцтва ў Ніжняй Мэзіі, у раёне паміж Ніжнім Дунаем і Гэмусам73. Іншыя славянскія плямёны праніклі ў Тракію і Македонію. Архэалягічныя пошукі, праведзеныя ў раёне прытоку Дуная Віда, выявілі цэлы рад умацаваньняў, разбураных штурмам славянаў у VI ст., /што/ вымоўна пацьвярджае весткі бізантыйскіх аўтараў. Славяне і авары ня толькі шмат разоў аблягалі Тэсалёніку і ня толькі трымалі пад небясьпекай здабыцьця
    73 Гемус (Hemus) — рака на поўдзень ад Варны, якая ўпадае ў Чорнае мора. — Рэд.
    ў 628 г. Канстанцінопаль, але фармальна залілі ўвесь Балканскі поўабток74. Сталася гэта пад канец панаваньня імпэратара Іраклія (641 г.), калі Балканы ад Дуная да Пэлёпанэса ўключна былі занятыя славянамі. Аб пасяліўшыхся некаторых славянскіх плямёнах у Македоніі маем весткі ў бізантыйскіх гісторыкаў. На захад ад Тэсалёнікаў жылі сагудаты, рынхіны, другавіты; на ўсход — стрымоны, ваюніты, на рэчцы Места — смаляне. У цэнтральнай Македоніі, у акрузе Охрыды, Манастыра і Прылепа знаходзіліся пасёлкі бэражанаў (бэрзітаў).
    Тэсалёніка, як востраў сярод славянскага мора, была бізантыйскім горадам, тым ня менш на яе вуліцах чуваць было славянскую мову.
    Славянскія пасёлкі пранікалі далёка ў глыб Грэцыі аж да Пэлёпанэса. Мілінгі і езерыты, засяляўшыя склоны Тайгэта на прасторы старадаўнай Спарты, запісаліся стойкай бараць-
    Старажытныя кіяўляны: прастачыны і шляхетныя (рэканструкцыя)
    бой за сваю незалежнасьць у гісторыі Бізантыі.
    74 Тэсалёніка, альбо Фесалонікі, гэта горад Салонікі ў сучаснай Грэцыі. — Рэд.
    У 623 г. славяне з’явіліся на востраве Крыт; хутка яны праніклі на Эўбэю, Фасос, Самафракію. У VII ст. славянская міграцыя дасягнула Малую Азію, дзе ў Бітыніі паўстала славянская калёнія. У VII—VIII стст. лік славянаў у Малой Азіі выдатна павялічыўся ў выніку перасяленчай акцыі, праводжанай імпэратарамі, пасьля адваяваньня назад той ці іншай акругі, занятай славянамі. На месца славянаў пасяляліся плямёны з Малой Азіі. Так, імпэратарам Юстыніянам II /гаспадарыў у 685—695 і 705— 711 гг. — Рэд.І была перанесеная з Македоніі ў Малую Азію вялікая калёнія славянаў, утварыўшая асобную акругу (фэму) Опсік.
    Канстанцінам V (741—775 гг.) былі пераселеныя ў Тракію калёніі сірыйцаў і армянаў. Гэткую палітыку праводзіў і імпэратар Нікіфар I (802—811 гг.).
    У канцы VII ст. у ніжнім цячэньні Дуная сфармавалася Баўгарская дзяржава. Баўгары яшчэ раней разам з славянамі вялі напады на Бізантыйскую імпэрыю, творачы з імі ваенны саюз. Нічога дзіўнага, што баўгары не маглі ўтрымацца як этнічная група сярод славянскага мора і ў IX—X стст. застаўся ўжо толькі стары назоў у выніку іхняй славянізацыі.
    Падобнымі славянскімі саюзнікамі былі і авары (обры), якія каля 557 г. перайшлі Волгу і ў Прычорнаморскім басэйне сутыкаліся з славянамі. Каля 563 г. яны разьбілі, што праўда, дулебаў; і змусілі некаторыя іншыя плямёны да платы даніны, ды потым выпаўнілі Дунайскі басэйн, але ня здолелі накінуць свае ўлады славянам. Мэандэр Бізантыйскі наглядна апісвае самапачуцьцё славянаў у гэтым часе адносна авараў, якіх Бізантыйская дзяржава хацела выкарыстаць як дапаможную сілу супраць славянаў:
    Яшчэ не нарадзіўся той на сьвеце, мелі сказаць славянскія правадыры аварам, і не жыве пад сонцам, хто змог бы пакарыць і сабе падпарадкаваць нашу сілу. He чужынцы нашай зямлёй, але мы чужой прывыклі валодаць.
    Зразумелая рэч, апорышчам для славянскай міграцыі было славянскае старое насельніцтва, сядзеўшае на займанай прасторы. Яно ўзмацавала прыбылую хвалю і дало магчымасьць падпарадкаваць славянам іншамоўнае чужое насельніцтва.
    Калі возьмем VIII—IX стст. для рэтраспэктыўнай мэтоды, то ў Баварскага Географа (глядзі дадатак. — Рэд.) паасобныя славянскія плямёны на занятай тэрыторыі лікам сваіх гарадоў (лепш кажучы воласьцяў — civitates) не прадстаўлялі так вялікай сілы, каб маглі заняць і сабе падпарадкаваць ды цэлымі стагодзьдзямі ўтрымаць чужую тэрыторыю.
    Так напрыклад на тэрыторыі Багэміі і лужычанаў, дзе найраней паўстала пасьля славянскай міграцыі дзяржава Само ў выніку перамогі над аварамі і якая ў 630 г. аднесла знакамітую перамогу пад Вагасцісбургам над франкамі; дзе ў 830 г. паўстала Вялікая Мараўская дзяржава75 — «Баварскі географ» налічвае толькі 15 воласьцяў («Betheimere in qua sunt civitates XV»), a ў лужычанаў — 30. Падобнае з’явішча наглядаем і ў Сілезіі: «Slenzane habent civitates XV, Dadosedani civitates XX, Opolini civitates XX, Golensini civitates V».
    Магутнейшымі былі бодрычы i волаты (вільцы): «Nortabtrezi ubi regio in qua sunt civitates XCV (53), per duces suos partitae, Vuilci in qua civitates XCV (95 «сівітатіс») et regiones IIII (4 сівітатіс)».
    Калі б прыйшоўшыя славяне ня мелі славянскага субстрату, спаткаў бы іх лёс, падобны да таго, які спаткаў баўгараў. Падобны лёс дэнацыяналізацыі спаткаў і славянаў на чужой тэрыторыі з чужым субстратам, як гэта сталася ў Галяндыі, Брытаніі, Грэцыі, Дакіі і іншых краінах.
    Вышэйсказанае пацьвярджаюць весткі бізантыйскіх пісьменьнікаў, апісваючыя славянскія паходы на Балканы. Пракоп з Цэзарэі, апісваючы бойку са славянамі каля Адрыянаполя між іншым кажа:
    Разьдзяліўшыся на тры часткі, барбары (славяне) спрычынілі па ўсёй Эўропе нячуваныя ліхалецьці, рабуючы мясцовасьці ня проста нападамі, але зімуючы там, як бы ў собскай зямлі, не баючыся ворага.
    На трэйці год пасьля сьмерці імпэратара Юстыніяна, за панаваньня імпэратара Тывэрыя, вышаў пракляты народ славянаў
    75 Само — славянскі князь, які заснаваў першую вядомую ў гісторыі дзяржаву заходніх славянаў. У 623 г. узначаліў паўстанне славянаў супраць авараў і быў выбраны князем. У 631 г. пабіў аб’яднанае войска франкаў, алеманаў і лангабардаў. Гаспадарыў да сваёй смерці ў 658 г.
    Вялікая Мараўская дзяржава існавала з 830 да 907 гг. У ёй гаспадарылі князі Маймір I (830—846 гг.), Расціслаў (846—870), Святаполк (870—894), Маймір II (894—907). Была разбураная мадзярамі і франкамі. — Рэд.
    і прайшоў усю Эладу, акругі Тэсалёнікі і усю Тракію. Яны захапілі мноства гарадоў і ўмацаваньняў, спустошылі, спалілі, паланілі і падпарадкавалі сабе краіну і пасяліліся ў ёй свабодна, бяз страху, быццам у сваёй собскай.
    Вялізарная прастора рымскіх земляў была спустошаная; сыплючыся, быццам з рэшата, яны (славяне) нападалі на ўсе мясцовасьці аж да «Доўгіх сьценаў» і на вачох усіх правялі вялікае насільле'6.
    Калі возьмем далей пад увагу, што славянскія плямёны завалодалі ў кароткім часе вялізарнай эўрапэйскай прасторай, прытым не пакінулі сваёй выхаднай тэрыторыі бязлюднай, дык паўстае пытаньне, скуль магла ўзяцца ў славянаў так велізарная сіла? Так напрыклад у часе аблогі Тэсалёнікі грэцкі пісьменьнік, удзельнік абароны гэтага гораду, перадае ўражаньне абложаных, якія бачылі ў нападаючых 100-тысячную сілу. Ён сам, хоць і не адстойвае гэтага ліку, падкрэсьлівае надзвычайна вялікую сілу славянаў77. Імпэратар Юстыніян, перамогшы славянаў каля Тэсалёнікі (680 г.)> калі перасяліў іх у Малую Азію, набраў з іх 30.000 чалавек /у сваё войска/78.
    Гэткая велізарная колькасьць войска славянаў была магчымай праз далучэньне да яго ўсяго раней паняволенага славянства.
    У выніку славянскай міграцыі наступілі культурныя перамены, на тэрыторыі імі занятай. Яна была заселеная ня толькі паняволеным славянствам, але рознымі чужымі плямёнамі з рознай матэрыяльнай і духовай культурай. Пад дзеяньнем субстрату тварылася культурная сынтэза, у якую ўваходзіла існуючая мясцовая культура і прынесеная славянская.
    76 «Доўгія сьцены» — абаронны мур кругом Канстанцінопаля, пабудованы імпэратарам Тэодоцыям III (715—716 гг.) супраць славянскіх нападаў.
    77 «Гэта была самая большая армія з тых, якія існавалі ў нашую пару; дзеля таго, што сярод іх некаторыя налічвалі больш за 100.000 цяжка ўзброеных мужчынаў, іншыя — крыху меншы лік, яшчэ іншыя — шмат больш; таму што сутнасьць не магла быць спраўджаная з прычыны іх шматколькаснасьці, то думкі наглядальнікаў разыходзіліся. Мы бачылі ў ёй новую армію Ксеркса або этыёпаў і лівійцаў, атакуючых калісьці юдыйцаў. Мы чулі, што рэкі і крыніцы высыхалі там, дзе яны распалажыліся табарамі, і што ўся зямля была, як сказана ў прароцтвэ, падобная да даліны спусташэньня».