• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

    Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

    Вацлаў Пануцэвіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 304с.
    Мінск 2016
    119.27 МБ
    67 Пракоп падае, што вандалы, спыненыя гунамі, засталіся пры Азоўскім моры (Maiotis).
    68 Шафарык дапускае, што Само, валадар лужыцкай дзяржавы (623—658 гг.) паходзіў з славянскай Галяндыі. Адрозненьне Slavi ад Wilti і Welatabi паказвае на розныя славянскія плямёны, якія бралі ўдзел у гэтых міграцыях.
    375 гг. заваяваў гэты слаўны гоцкі кароль усе народы, насяляючыя Гэрманію і Скіфію) не абдымала шырэйшай прасторы69. Іардан пісаў аб гэтых падзеях 200 год пазьней і перадаў хутчэй адну з скандынаўскіх легэндаў аб слаўных правадырох, якія могуць быць зраўнаныя хіба толькі з Аляксандрам Македонскім. Ніякія іншыя крыніцы гэтага не пацьвярджаюць. Да Балтыцкага мора не сягалі нават гуны, якія разьбілі готаў. На ўвагу заслугоўвае вестка Іардана аб славянах, і аб тым, што ў IV ст. анты, з якімі готы вялі змаганьне, знаходзіліся ў суседзтве Чорнага мора70.
    У іншым месцы піша Іардан, што пасьля сьмерці Гэрманарыка і пасьля адыходу на захад візыготаў, остраготы асталіся пад уладай гунаў. Нашчадак Гэрманарыка Вінітар /Амал Вінітар — сын Германарыка. — Рэд.І, хочучы адзначыцца і вызваліцца ад гунаў, прадпрыняў паход у краіну антаў. У першай сутычцы быў пабіты, але ў далейшых бітвах перамог антаў, забіўшы караля антаў Боза /Буса. — Рэд.І з ягонымі сынамі і 70 князёў (прыбіў іх да крыжоў для постраху насельніцтва). Хутка анты вызваліліся ад готаў, а ў 100 год пазьней разам з іншымі славянскімі злучэньнямі стануцца пострахам для Усходняй Рымскай Імпэрыі. Славянізацыя розных моўных і расавых плямёнаў ад-
    69 Паводле Іардана, Гэрманарык меў заваяваць наступныя народы: Golthones, Lythas, Thiudos, Inaunxes, Vasina, Broncas, Mercus, Mordeus, Sremniseaus Rocas, Tadzaus, Athaul, Navego, Bubegenas, Coldas. Калі «легэндарны» паход Гэрманарыка прыняць за праўду, то з тэксту Іардана вынікае, што готы завалодалі прасторай між Дняпром і Донам далёка на поўнач у глыб фінскіх плямёнаў.
    Golthones — гэта голядзь, жамойдзкае племя (галінчюс — дужы, магутны), якое найраней перасунулася на захад (пад канец II ст. пасьля Хр.)> а астаткі якога знаходзіліся каля Смаленска. У рукапісу чытаем пад 1147 г.: «а ко Святославу прісла Юрій, повеле ему Смоленьскую волость воеваті; і шэд Святослав і взя люді голядзь, верх Поротве».
    Lythas (Lettas) — гэта лотва, сядзеўшая ў аснаўным у вадазборы Ловаці. Назоў гэтай ракі паходзіць ад «Лотвы» (Ловать — перастаўка зычнага, як напр. хартавы — харват), a Палата праўдападобна была пагранічнай ракой.
    Thiudos — бяссумліву чудзь, сядзеўшая каля Чудзкага возера — фінскае племя. Гэткімі ёсьць Vasina — вэсь, Mereus — меря, Mordeus — мардва, Sremniseaus — чэрэмісы. Іншыя назовы цяжка ўтоесаміць, але ў кожным выпадку яны адносяцца да фінскіх плямёнаў.
    Сярод іх няма ніводнага славянскага, але Іардан кажа, што Гэрманарык хоць меў вялікі супраціў з боку вэнэдаў, антаў, славянаў, здолеў іх часова падпарадкаваць сваёй уладзе, ад якой яны вызваліліся па ягонай сьмерці.
    70 Назоў «анты» сустракаем апрача Іардана ў Пракопа з Цэзарэі; у Маўрыцага Стратэгікона; у Паўла Дыякона. Ён з’яўляецца фактычна парафразай «ванты», як «венэты» і «энэты». Пракоп ня бачыць ніякай розьніцы між славянамі і антамі ў выглядзе, мове, рэлігіі і звычаях і кажа: «калісьці нават імя ў славянаў і антаў было адно і тое самае. У старыне абодва гэтыя плямёны называліся «спорамі»... Яны жывуць, займаючы вялікую частку берагу Істра, на той бок ракі». Шафарык на гэтай аснове ўважае, што старым супольным назовам усіх славянаў было імя «сорбы», «сэрбы», што абазначае «сваяк», аднаго паходжаньня, як «крывіч» — адной крыві. Паходным ад гэтага ёсьць наш «сябра».
    бывалася аднак на правапабярэжнай Украіне: задняпроўскія стэпы цэлымі стагодзьдзямі будуць прыпынішчам розных азіяцкіх народаў.
    Трэйцім кірункам паходу славянаў была прастора між Віслай і Лабай у сярэднім і верхнім цячэньні. Гэтая міграцыя адбылася крыху пазьней, бо пад канец V ст. пасьля Хрыста рух славянскіх і гэрманскіх плямёнаў на поўдзень быў спынены вялікімі паходамі азіяцкіх народаў у басэйн Дуная. Першымі ў гэтым часе былі гуны, якія ў 375 г. разьбілі готаў каля Чорнага мора і завалодалі хутка ўсім Дунайскім басэйнам, даходзячы ў заходнім кірунку да праліву Кале (Calais), Мілану і Вероны, у паўдзённым — да Македоніі. Перш за ўсё яны на некаторы час перасяклі шлях міграцыі нямецкіх плямёнаў на паўдзённы за-
    Гарады ў Польшчы напрыканцы I тысячагоддзя. (Паводле 3. Курнатоўскай)
    хад, пакуль ня былі разьбітыя аб’яднанымі сіламі нямецкіх плямёнаў на Каталаўнскіх палях у 451 г.
    Славяне ў гэтым часе яшчэ знаходзіліся на поўнач ад Карпатаў, прынамсі аб іх паўдзённых паходах ня маем ніякіх вестак. Аміан Марцэлін (Ammianus Marcellinus; каля 330 — каля 400 гг.) сучасьнік навалы гунаў, які даў знакамітую іх характарыстыку, аб славянах зусім не ўспамінае71.
    Няма таксама ніякіх вестак аб славянах у басэйне Дуная (разумеецца — славянскай ваеншчыны) і ў грэцкага гісторыка
    71 Гуны (Хун-ну) — азіяцкае племя, якое на пачатку IV ст. пасьля Хр. пачало свае ваяўнічыя паходы на захад і поўдзень. У паўдзённым напрамку каля 318 г. яны зьнішчылі паўночную Кітайскую дзяржаву Вэй. У заходнім — каля 375 г. асягнулі Азоўскае мора, дзе разьбілі сармацкіх аланаў і яцьвягаў, масу іх выразаўшы, а рэшту прылучыўшы да сябе. У гэтым жа годзе разьбілі дзяржаву готаў і вандалаў, а гоцкі кароль Гэрманарык з роспачы кінуўся на свой меч.
    Характарыстыку гунаў падаю ў скарочаннам перакладзе: «Племя Гунаў, аб якіх вельмі мала вестак у старых аўтараў, качуе за Мэотыйскім балотам /Азоўскім морам/ у кірунку Ледавітага акіяна і пераходзіць у сваёй дзікасьці ўсякую меру.
    Дзеля таго, што пры нараджэньні хлопча яму глыбока зрэзваюць шчокі вострым прыладзьдзем, каб гэтым спыніць своечасовае вырастаньне валосься, на рубцаватых нарэзах не растуць валасы, дык яны да старасьці ня маюць бародаў... Склад цела ў іх мускулісты і крэпкі, шыі тоўстыя, пачварны і страшны іх выгляд, так што іх можна прыняць за двуногіх зьвяроў... Пры так дзікім выглядзе ў іх чалавечага ўяўленьня яны так зацьвярдзелыя, што не адчуваюць патрэбы агню, ані ежы, адпаведнай да смаку чалавека; яны ядуць карэньні дзікіх траваў і поўсырое мяса ўсякай жывёлы, якое яны кладуць на сьпіны конскія пад свае бёдры, каб яно крыху прыпрэла. Ніколі яны не хаваюцца ў якія-колечы будыніны, але, наадварот, іх унікаюць... Яны качуюць у горах і лясох, з маленства прывыкаюць да холаду, голаду і прагі...
    Няма ў іх розніцы паміж штодзённай і сьвяточнай вопраткай; раз надзетая кашуля шэрага колеру здымаецца або зьмяняецца іншай не раней, як яна зусім распадзецца ў лахмоцьце. На галаве яны носяць крывыя шапкі, свае абросшыя валосьсем ногі прыкрываюць казінымі скурамі; абутак, які яны робяць не ўжываючы ніякіх калодак, перашкаджае ім у паходцы. Дзеля гэтага яны дрэнныя пешаходы і не надаюцца да пешага змаганьня, затое яны проста парослыя да сваіх коняў, выносьлівых, але няўклюжых на выгляд, і часта седзячы на іх на жаночы спосаб, выконваюць свае звычайныя заняткі. Дзень і ноч праводзяць яны на конях, займаюцца купляй і прадажай, ядуць і п’юць і, схіліўшыся на крутую шыю каня, засынаюць і сьпяць так цьвёрда, што нават відзяць сны. Калі прыходзіцца ім праводзіць нарады ў важных справах, то і нарады яны праводзяць, седзячы на конях...
    У бой яны кідаюцца кліновай шыхтай, падносячы пры гэтым страшны закрываючы крык. Лёгкія і рухавыя, яны часам сумысьля рассейваюцца і, не творачы баёвай лініі, нападуць то тут, то там, наносячы страшныя забойствы. Маланкава пасоўваюцца наперад, і не здаралася бачыць, каб яны нападалі на ўмацаваньні, або рабавалі табар ворага... Вядуць бой, засыпаючы непрыяцеля здалёку стрэламі з касьцянымі астрыямі, а сутыкнуўшыся ў ручны бой з непрыяцелем, б’юцца з нячуванай адвагай мячамі і, ухіляючыся самі ад удару, накідаюць на ворага аркан, каб ня даць яму магчымасьці ўсядзець на кані або ўцячы пяшком.
    Ніхто з іх не арэ ды ніколі не дакрануўся сахі. Без акрэсьленага месца жыхарства, бяз дамоў, законаў ці ўстаноўленых формаў жыцьця яны качуюць, як вечныя ўцекачы, з вазамі, у якіх адбываецца штодзённае жыцьцё; там жанкі ткуць ім бедную вопратку, збліжаюцца з мужамі, родзяць, выхоўваюць дзяцей да старэйшага веку.
    Калі няма вайны, яны вераломныя, няўстойчывыя, лёгка паддаюцца кожнаму, хто адкрывае ім новыя надзеі, ва ўсім упэўненыя ў сваёй дзікай ярасьці... Як быццам неразумная жывёла, яны няведаюць, што чэснае, а што нячэснае, ненадзейныя ў слове і цёмныя, незьвязаныя пашанай да ніякай рэлігіі, або веры, пламянеюць і дзікай жаднасьцю да золата, да таго вераломныя і скорыя на гнеў, што іншы раз у той самы дзень пакідаюць сваіх саюзьнікаў без усякага падбухторваньня і бяз усякага пасрэдніцтва зноў мірацца».
    V ст. Прыскоса, які асабіста падарожнічаў да гасподы Атылы ў 448 г., распаложанай над /ракой/ Цісай. 3 гэтага вынікае, што славянская ваеншчына ў V стагодзьдзі пасьля Хр. ня мела сутыку з Рымскай Імпэрыяй.
    Перамога над гунамі нямецкіх плямёнаў адкрыла ім далейшы шлях на захад і поўдзень, а з другога боку дала магчымасьць славянам, у выніку гэтага руху, перасунуцца ў сярэднюю Эўропу між Одрай, Лабай і Заале.
    У першую чаргу на пераломе V і VI стст. пасьля Хр. была занятая тэрыторыя Полыпчы на захад ад Віслы, Сілезія і Чэхаславаччына, а ў палавіне VI ст. прастора да Лабы і Заале, творачы прадумовы да заняцьця Балканскага поўабтоку.
    Аб тым, што прастора, вышэй названая, была занятая ўсходнім славянствам не раней VI ст. пасьля Хрыста сьведчаць, побач гістарычных вестак, архэалягічныя раскопкі гарадзішчаў, сялібаў і магільнікаў, праведзеныя на тэрыторыі Польшчы, Чэхіі, Сілезіі і лужыцкіх сэрбаў72.
    Славянскае асадніцтва на тэрыторыі Польшчы на захад ад Віслы, як гэта сьцьвярджае архэалёгія, не сягае ранейшага часу як VII ст. пасьля Хр. Рост гарадзішчаў і асадаў славянскага тыпу паводля Каваленкі (Kowalenko, глядзі карту) прыпадае на час між VII—IX стст. пасля Хрыста. 3 гэтым згодныя ўсе сучасныя польскія гісторыкі. Гэта самае можна сказаць аб Малой Польшчы і Сілезіі. Аб асадніцтве Малой Польшчы Гэнсель (W. Hensel) гэтак піша:
    Трэба сказаць, што адносна гэтага раёна /мы/ не маем паведамленняў крыніц, якія сведчаць аб існаванні тут гарадоў раней IX стагодзьдзя пасля Хр., як гэта вядома аб іншых славянскіх землях... Несумнеўна старым горадам, які бярэ пачатак у часах да X ст. быў Кракаў. Верагодна, старой была легендарная Вісьліца, магчыма таксама і Тынец. Раскопкі, якія праводзіліся дагэтуль у Малой Польшчы, не растлумачылі гэтай праблемы.