• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

    Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

    Вацлаў Пануцэвіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 304с.
    Мінск 2016
    119.27 МБ
    Жамойдзкая жанчына (рэканструкцыя)
    Большыя розьніцы выступаюць у паўночнай Жамойдзі ў аколіцах Біржаў, Панявежа, Расейнаў, Рокішкаў і Шаўляў з часу старэйшай жалезнай пары (II—IV стст.). Тут былі праведзеныя раскопкі ў наступных мясцовасьцях: Купрыль, Пакальнішкі, Рынкелі, Сандраўсішкі, Кукшы, Пілякальнісы, Вайнікі, Гібачы, Лінкачы, Павекі, Вісдзергі і ў іншых мясцовасьцях.
    Характэрныя тут ня плоскія целапахавальныя магілы жамойдзкага тыпу, але целапахавальныя курганы, падобныя да крывіцкіх курганоў. Курганы гэтыя маюць выгляд круглы, ад 0,5 да 1 м вышыні, ад 4 да 13 м у разрэзе, абложаныя каменнымі кругамі. Ранейшыя курганы маюць прыгожыя і дакладныя кругі, пазьнейшыя ня так акуратныя. У некаторых курганох каменныя кругі маюць прорву, быццам уваход. Падобныя кругі з прорваю часта сустракаюцца ў курганох ва Усходніх Прусах у аколіцы Самлянд з V—VI стагодзьдзя пасьля Хрыста.
    Далей трэба зьвярнуць увагу на калектыўны характар гэтых курганоў: у адным кургане знаходзіцца два, тры, чатыры, а нават 8 памёршых у розных мясцох кургана. Найстарэйшая дамавіна звычайна знаходзіцца пасярэдзіне кургана. Наступныя ў розных мясцох і вышыні кургана. Усе памёршыя праўдападобна належалі да адной сям’і, прытым сярэдні шкілет — галавы сям’і. Так напрыклад у кургане ў Сандраўсішках знойдзена 7 шкілетаў. Найранейшы ляжаў у сярэдзіне кургана 90 цм глыбінёй, наступныя знаходзіліся крыху вышэй, якіх 55 цм ад паверхні кургана. Сярэдні шкілет вырозьніваўся вялікай колькасьцю знойдзеных пры ім рэчаў, пераважна ўпрыгожаньняў. Пры ім была таксама жалезная сякера. 3 7 памёршых 3 было мужчынаў, 2 жанчыны і двое дзяцей.
    Падобныя калектыўныя курганы з падобнай культурай сустракаюцца і ў Латвіі ў басэйне Дзьвіны. Моора (Н. Моога) не зусім згаджаецца з поглядам, што сярэдні шкілет належыць да галавы сям’і, бо ў некаторых курганох сярэдні шкілет ёсьць жаночага роду. Здараюцца таксама калектыўныя курганы, дзе ў сярэдзіне знаходзіўся шкілет мужчыны і жанчыны з аднаго часу.
    У латышскіх калектыўных курганох у розных напластаваньнях маюцца сьляды целапальнага абраду.
    Кірунак палажэньня памёршых не аднолькавы: найчасьцей галавой на захад або на поўнач. Здараюцца і на ўсход (напр. у
    Павіеках). Аднак у адным кургане захованы адзін кірунак. Ва ўсіх курганох памёршыя ляжалі наўзнак з выпраставанымі нагамі. Палажэнне рук рознае. Найчасьцей рукі зложаныя на грудзёх (у жанчынаў заўсёды), часамі мужчыны маюць правую руку падложаную пад галаву (напр. у курганох у Вісдэрках, Гібачох, Рынкшэлях).
    Падобна як у плоскіх жамойдзкіх магілах у галовах і нагах шкілетаў паложаныя па два каменьні, праўдападобна дзеля падпоры бярвеннай дамавіны. Хоць выразных сьлядоў дамавіны ня знойдзена, усё аднак прамаўляе за гэтым. У адным кургане ў Рынкшэлях косьці шкілету так былі скорчаныя, што ніяк нельга гэтага вытлумачыць інакш, як цеснай дамавінай. У кургане ў Слате (Slate; Латвія) адзін шкілет нават быў акручаны бярозавай карой. Каменьні пад шкілетамі выступаюць таксама і ў курганох у Латвіі.
    Звычай стаўляньня рэчаў у кургане гэткі самы, як у сярэдняй Жамойдзі гэтага часу. Пры шкілетах мужчынаў знаходзім упрыгожаньне і некаторае снадзіва.
    Зброя сустракаецца рэдка. Пры шкілетах жанчын упрыгожаньне і прылады жаночай працы (ножніцы, верацёны, іголкі). He перасцерагалася азначанае месца на стаўляньне рэчаў.
    Зьвярнуць яшчэ трэба ўвагу на некаторыя курганы паўночнай Жамойдзі, дзе былі знойдзеныя шкілеты ў сядзячым палажэньні. Так напрыклад у адным кургане ў Купрах сярод 3 знойдзеных
    шкілетаў адзін быў у сядзячым палажэньні. Ён сядзеў на камені, ногі скіраваныя на паўночны захад, у левай руцэ трымаў калок. Другі выпадак меўся ў кургане ў Рагіненах: шкілетбыўтаксама ў сядзячым палажэньні, трымаючы руку ў губе. Аб падобным выпадку ўспамінае Тышкевіч (К. Tyszkiewicz) на магільніку ў Кернаве на рацэ Вяльлі.
    Каменная скрыняз попельніцай з кургана ў Мішэйках
    Адначасова трэба падкрэсьліць, што ў паўночнай Жамойдзі і Латвіі гэтыя целапахавальныя курганы зьнікаюць у V—VI стст. пасля Хрыста, а іх месца займаюць плоскія целапахавальныя магілы жамойдзкага тыпу.
    Паўстае пытаньне, якая прычына выклікала розніцу ў пахавальным абрадзе між прасторай Латвіі (сёньняшняй Латгаліі) і паўночнай Жамойдзі з аднаго боку, а сярэдняй і заходняй Жамойдзі з другога.
    Розьніца гэтая відавочная. Там выступаюць вялікія магільнікі з плоскімі чатырохкутнымі абрамаванымі каменьнямі ямнымі магіламі, тут круглыя насыпаныя і з каменнымі кругамі курганы, у большасьці выпадкаў індывідуальныя або зьмяшчаючыя памёршых адной сям’і. Там палажэньне памёршых (асабліва ў заходняй Жамойдзі) у аднолькавым кірунку пры азначаным звычаі ўкладаньня канцавінаў, стаўляньні рэчаў, прытым мініятурная пасудзіна ў галовах мела абрадавае значаньне; тут трудна ўстанавіць гэткі парадак. Злучае адно істотнае: целапахаваньне. Прычына культурнай розьніцы між гэтымі акругамі ляжыць не ў этнічнай розьніцы насельніцтва, але зьвязана з дзяржаўна-палітычнымі мамэнтамі.
    У другім стагодзьдзі пасьля Хрыста распачалася вялікая міграцыя насельніцтва Эўропы, аб чым будзе дакладней яшчэ гутарка ў асобным разьдзеле. У гэтай вялікай міграцыі прымалі ўдзел і славяне, сядзеўшыя ў раёне Балтыцкага мора. Як паказваюць раскопкі ў Жамойдзі, першымі ў гэтай міграцыі былі волаты (II ст.)> якіх яшчэ Пталемэй памяшчаў між Дзьвіной і Нёманам. У канцы II ст. пасьля Хрыста волаты-люцічы з гэтай прасторы перасунуліся ў глыб Усходніх Прусаў і Памора, дзе з III—IV стст. пасьля Хрыста наглядаецца згушчэньне целапальных курганоў. Іх месца занялі жамойды. Яны праўдападобна тварылі асобную групу (не латыска-жамойдзкую), бо іх магілы ў заходняй Жамойдзі (у перадавой частцы племеня) прадстаўляюць сабой чыстую культурную форму, бяз большых чужых уплываў у супрацьстаўленьні да латыскіх магілаў з гэтага часу.
    Інакш крыху прадстаўляецца справа ў басэйне заходняй Дзьвіны. Славяне займалі гэты басэйн і пабярэжжа мора ад III — IV пэрыяду бронзы аж да V ст. пасьля Хр. — гэта значыць каля
    Перасяленьне ва Ўсходняй Прыбалтыцы ў III—IV стст.
    1500 г. У другім ст. перад Хр. пачынаюць пранікаць сюды латышы з раёну /ракі/ Ловаці і сяліцца між фінскага субстрату (кураў, ліваў і інш.). Фінскі субстрат стаўся прычынай дыфэрэнцыяцыі латыскай мовы ад жамойдзкай, раней супольнай.
    Ёсьць асновы думаць, што латышы раней былі пад славянскай (крывіцкай) гэгэмоніяй у раёне вадазбору Ловаці, на адным з водных шляхоў у Скандынавію, дзе пачаўся працэс славянізацыі латышоў. Гэты працэс выразна адбіўся галоўным чынам на пераменах пахавальнага абраду з ямных магілаў у целапахавальныя курганы, засяг якіх даходзіць на ўсходзе да Валдайскага ўзвышша58. Закончыўся ён поўнай славянізацыяй
    58 Паводле А. Спіцына на пераломе IV—V стст. пасьля Хр. пачынаюць зьнікаць целапахавальныя магілы з жамойдзкім матэрыялам у водазборах Акі і Камы. У V—VI стст. выступаюць там ужо целапальныя курганы. Гэта абазначае, што аснаўная маса латыскажамойдзкай групы у гэтым часе перасунулася над Балтыцкае мора, а рэшта ўлілася ў славянскую масу, якая ў гэтым часе займала названую прастору.
    прыблізна ў VIII—IX стст. пасьля Хр„ так што латышы як аддзельная этнічная гзупа ўтрымаліся толькі ў раёне ніжняй Дзьвіны, дзе наступіла славянская міграцыя ў V ст. пасьля Хрыста.
    У V ст. пасьля Хрыста славянская міграцыя асягнула найбольшы свой размах між Віслай і Дняпром. Ад гэтага часу славяне ў вялікім выраі ідуць на поўдзень, штурмуюць Бізантыйскую Імпэрыю і на захадзе пераходзяць Лабу (Эльбу), ды высаджваюцца нават на Брытыйскіх астравах. Найбольш актыўнай групай у гэтай міграцыі ўздоўж Балтыцкага мора на захад былі волаты-лютычы, якія ў аснаўным пакінулі басэйн ніжняй Дзьвіны і ўсходняе пабярэжжа Балтыцкага мора, устрымоўваючы гэтым і працэс славянізацыі падуладных плямёнаў. Раскопкі гэта поўнасьцю пацьвярджаюць: у VI стагодзьдзі пасьля Хрыста зьнікаюць курганы на вышэй азначанай прасторы і выступаюць амаль вылучна целапахавальныя плоскія магілы жамойдзкага тыпу.
    Такім чынам ад VI ст. усходняя частка Прыбалтыкі сталася ўжо не славянскай краінай, але заселенай рознымі фінскімі і латыска-жамойдзкімі плямёнамі, плаціўшымі крывічам толькі даніну (Tributpflichtig), аб чым маем гістарычную вестку ў Генрыка Латыша59. 3 хвілінай адыходу славянаў мусілі зьнікнуць і курганы як славянская з’ява, на карысьць чыста жамойдзкай культуры, бо спынены быў сам працэс (яшчэ незакончаны) славянізацыі /жамойдаў/.
    Што дзеецца ў старэйшую жалезную пару (1—400 гг.) на ўсход ад ракі Нявяжы, а таксама ў Віленшчыне, Горадзеншчыне, Сувалшчыне і Усходніх Прусах, на што так заяўляюць свае прэтэнзіі сённяшнія жамойды?
    Пачнем ад Ковеншчыны і Віленшчыны. На гэтай прасторы амаль непадзельна ад найдаўнейшых часоў (III пэрыяд бронзы) аж да прыняцьця хрысьціянства пануе адна культура — целапальных курганоў. Мы толькі што зацемілі, што ў V—VI стст. пасьля Хрыста зьнікаюць курганы з прасторы ад Нёмана да
    59 Генрых Латышскі, «Хроніка Лівоніі» (1227 г.): «Названы сьвятар (Meinardt), атрымаўшы дазвол на шырэньне хрысьціянства ад караля плоцэкскага (полацкага) Вольдэмара, якому паганскія Лівы плацілі даніну, і разам з гэтым падарак ад яго, узяўся рупна да Божай справы і, пашыраючы хрысьціянства сярод Ліваў, збудаваў сьвятыню ў вёсцы Ікэсколе».
    Дзьвіны, і ад Балтыцкага мора да рэкаў Нявяжы і Святой (Швэнта). На паўдзённы ўсход ад гэтых рэкаў наадварот курганы ня толькі ня зьнікаюць, але целапахавальныя пераходзяць у целапальныя. Гэта адносіцца і да Латгаліі.
    У Ковеншчыне і Віленшчыне раскопкі былі праведзеныя ў розных гадох і абдымаюць вялікую колькасць курганоў з розных мясцовасьцяў ад найдаўнейшых гістарычных часоў. Да старэйшага жалезнага пэрыяду залічаюцца курганы ў Паконісах (пав. Коўна), у Маргох (пав. Эйшышкі), у Начы, у Мержанах (пав. Сьвянцяны), Зэйменах (пав. Свір), Мігонах (пав. Трокі), Канюхох (пав. Уцера), Кэрнаве (пав. Укмерга) і ў Свіры.
    Дасьледаваныя курганы ў сваёй большасьці маюць целапальны матэрыял з усімі элемэнтамі крывіцкіх целапальных курганоў.
    Шкілетныя курганы побач целапальных знойдзеныя ў Канюхох і Межанах каля Сьвянцянаў. У Межанах раскопана і дасьледавана 7 курганоў з целапахавальным матарыялам. Курганы