• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

    Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

    Вацлаў Пануцэвіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 304с.
    Мінск 2016
    119.27 МБ
    Глава 6
    ЖАЛЕЗНАЛ ПАРА Ў ПРЫБАЛТЫЦЫ
    3 раньняй жалезнай пары (500 год да н.э. — 1 год н.э.) у Жамойдзі знойдзеныя курганы ў Курмачох каля Крэтынгі і ў Велікушках каля Зарасаў. У Курмачох адкрыта два курганы з каменнымі кругамі. У абодвых курганох была вялікая колькасьць каменьняў: у адным 39,5 кубічных метраў, у другім 10,4. У першым попельніцы із спаленымі касьцямі былі пастаўленыя паміж каменьняў, у другім між попельніцамі знаходзіўся вялікі камень, а на ім навалена шмат меншых каменьняў, сярод якіх было расьцярушанае вугольле ад целапальнага абраду.
    Абодвыя курганы, а асабліва другі, паказваюць уплывы мэгалітнай і дольмэнавай культураў і паходзяць: першы — з пачатку жалезнай пары, другі — з крыху пазьнейшага часу. Таксама і кераміка курганоў з славянскімі элемэнтамі адносіцца да гэтага часу.
    Ва Усходніх Прусах і ў басэйне ніжняга Нёмана знойдзена таксама з ранняй жалезнай пары шмат целапальных курганоў з попельніцамі, з якіх курган у Мішэйках каля Мэмеля зусім блізкі паводле сваёй будовы да кургана ў Курмачох.
    У замкавай гары каля Велікушкаў (павет Зарасы) была раскопаная ў 1933 г. вельмі цікавая магіла з шкілетным зьместам. У яме ў выглядзе ключа ляжалі два шкілеты, адзін наўзнак, другі глы-
    бока скорчаны на каленках. Пад галовамі кажнага шкілету быў падложаны камень, а ў яме выяўлены кавалкі вугольля і іржы, сьляды охры (чырвонай фарбы), жалезных зашчэпак і згніўшай вопраткі. Пры адным шкілеце быў кручок да лоўлі рыбы і касьцяное шыла. Каля другога шкілету — гліняная пасудзіна.
    Залічыць гэтыя шкілеты да жамойдзкага насельніцтва раньняй жалезнай пары няма ніякіх асноваў. Ніякія характэрныя рысы пахавальнага абраду і знойдзеных рэчаў на гэта не паказваюць. Гэтая магіла прыпамінае курган з Вішкяўтаў з II пэрыяду бронзы і сьведчыць аб астатках індаэўрапэйскага насельніцтва групы «кентум» і зьняволенага фінскага насельніцтва. _
    У заходняй Жамойдзі, у акрузе Крэтынгі, знаходзіцца шмат нізкіх курганоў, пакрытых каменьмі або пяском, якія аднак яшчэ ня былі дасьледаваныя. Гэткія курганы знаходзяцца ў Будрах, Лаўкзэміс, Медшаркэ, Науёках, Палаўцы, Шаўклях, Шыляле, Славейрах, Шлікцінах, Дактарах, Клібях, Клянелях, Квецах, Падварах, Паюдупах, Тынкелях, Жыбінках, Таўзах і Мачуках. У некаторых курганох пасьля зьняцьця каменьняў знойдзены сьляды вугольля, праўдападобна ад целапальнага абраду.
    Першыя плоскія шкілетныя магілы жамойдзкага тыпу з часоў II ст. перад Хрыстом сустракаюцца не на жамойдзкай прасторы, але ў Зэмгалах, у сёньняшняй Латвіі. Матарыял аб іх даюць раскопкі з 1932 г. у вёсцы Сктрыкі (павет Вентспілс). Апрача гэтых падобныя магілы былі знойдзеныя ў Ерцені (Jercen) каля Екабпілса на выспе ракі Дзьвіны, дзе з 48 магілаў 14 былі целапальныя, 34 шкілетныя, і ў Зедоне каля Баўскэ (шкілетныя і целапальныя магілы). Неабходна пры гэтым зацеміць, што целапальныя курганы нічым ня розьняцца ад такіх жа на крывіцкай тэрыторыі, а гэткія назовы, як Вэнтспілс, Крэслаукас, Крэву, рака Вэнта, Віндава і шмат іншых пацьвярджаюць, што гэтая тэрыторыя ў часе прыходу жамойда-латышоў была славянскай, у крывіцкім валоданьні.
    Як з гэтага мы бачым, на тэрыторыі Прыбалтыкі а таксама і ў Крывіччыне ў раньнюю жалезную пару не зайшлі ніякія большыя зьмены ў насельніцтве і матэрыяльнай ды духовай культуры. Целапальныя курганы славянскага паходжаньня далей займаюць Усходнія Прусы, Жамойдзь, Латвію і Эстонію. Сярод
    славянскага насельніцтва заўважаюцца толькі ў раёне ніжняй Дзьвіны першыя сьляды праніканьня жамойда-латыскай, a лепш кажучы, латыскай групы ў фінскі (у крывіцкім валоданьні) субстрат.
    Далейшае перасоўваньне жамойдаў на захад на прастору сёньняшняй Жамойдзі можам амаль з дакладнасьцю наглядаць у першых стагодзьдзях пасьля Нар. Хрыста.
    У канцы II ст. пасьля Хрыста. наглядаем вялікія перамены на жамойдзкай тэрыторыі: зьнікаюць амаль зусім целапальныя курганы, а іх месца займаюць шкілетныя, плоскія, чатырохкутныя ямнага тыпу магілы з трунамі з бярвеньняў і характэрнымі дадаткамі. У аколіцы Крэтынгі, Таўрагаў, Тэльшай, дзе раней знаходзіліся целапальныя курганы, маем цяпер выключна жамойдзскія магілы. Гэтае самае з’явішча наглядаецца ў сярэдняй Жамойдзі, у аколіцах Коўна і Панявежа.
    У заходняй Жамойдзі былі праведзеныя раскопкі ў наступных мясцовасьцях: Курмачы55, Лазьдзінінкі, Рак’еста, Рудзічы, Сенкі, Вогучы, Моцкічы, Нікелі, Папілі, Паўлічы і Райны.
    Усе магілы аднаго тыпу: плоскія і шкілетныя. Асабліва характэрным з’яўляецца для гэтых магілаў зборнасьць у выглядзе магільнікаў: магіла пры магіле, радамі і ў парадку, прытым адна ад другой аддзеленая брукам з каменьняў, часам ад 40 х 50 да вялікіх 60 х 80 цм. Форма магілы чатырохкутная і плоская, прытым над берагамі магілы выстаюць каменьне на 10—30 цм.
    Апрача Жамойдзі гэткага тыпу магілы знаходзім у Курляндыі і Паўдзённай Эстоніі з першых стагодзьдзяў пасьля Хр.56 Некаторыя падабенствы існуюць паміж жамойдзкімі гэткага тыпу магіламі і плоскімі магіламі з каменным абрамаваньнем у Швэцыі, названых «Domarringarna». Арнэ (J. Arne) уважае, што яны паўсталі пад уплывам целапальных курганоў з каменнымі кругамі, славянскага паходжаньня.
    55 Раскопкі праводзіліся ў 1940 г. Знойдзена 24 шкілеты.
    56 Латышы першапачаткова з раёну Нэвеля пасоўваліся правым берагам Дзьвіны і займалі паўдзённую частку сёньняшняй Эстоніі. Рух іх на захад адбыўся значна пазьней у 6—8 ст. пасьля Нар. Хр.
    Жамойды праўдападобна тварылі самастойную экспансыўную групу з раёну Мажайска (іх мова вольная ад фінскага субстрату) і пасоўваліся ўздоўж Дзьвіны да Друі, а далей перайшлі на левы бераг гэтай ракі да Свенцянаў і адсюль перайшлі на сёньняшнюю жамойдзкую тэрыторыю.
    Курган у Курмачах (Курмайчяй)
    У жамойдзкіх магілах памёршыя былі пахаваныя ў трунах: у кажнай магіле сьцьверджаны сьляды дзерава і бронзавыя ўпрыгожаньні дамавіны, або выразныя адціскі калодаў, у якіх выдоўбываліся дамавіны. Калоды найчасьцей дубовыя, але сустракаюцца таксама з сасны, а нават з дошак. Шкілеты ў аснаўным згніўшыя і распаўшыся. Толькі з некаторых сьлядоў можна ўстанавіць, што памёршых клалі наўзнак, галавой на паўночны захад. Шматлікія астаткі шкілетаў маюць сьляды скорчанасьці, што мела сваю прычыну ў цеснасьці дамавіны. Рукі зложаныя на грудзёх, ногі выпраставаныя.
    Памёршыя былі добра адзетыя і пахаваныя з розным упрыгожаньнем. У магілу клаліся таксама рэчы хатняга ўжытку і зброя. У галовах памёршага стаўлялася мініятуровая пасудзіна 3—10 цм вышыні. Рэчы знаходзяцца ў кажнай магіле бяз розьніцы ці гэта шкілет мужчыны, жанчыны ці дзіцяці. Магілы без дадаткаў вельмі рэдкія. У магілах мужчынаў знаходзім часта зброю, якая паложаная з боку або з верху галавы. Да зброі належаць копіі, нажы, сякеры, шчыты. У жаночых магілах знаходзяцца прадметы ўпрыгожаньня, верацёны, шылы, іголкі, паложаныя ў галовах. У некаторых магілах сустракаюцца каробкі з бярозавай кары, у якія клаліся прадметы ўпрыгожаньня і ма-
    неты рымскага паходжаньня. Гэткія каробкі ставіліся таксама ў галовах.
    У Курмачох у аднэй магіле знойдзена аж чатыры шкілеты з усімі вышэй апісанымі дадаткамі. На магільніку ў Лазьдзінінках выкапаны быў шкілет каня, які ляжаў таксама галавой у паўночна-заходнім кірунку і меў у зубах келзала.
    У сярэдняй Жамойдзі ў аколіцах Коўна і Панявежа знаходзім у аснаўным гэткую самую культуру з адхіленьнямі неістотнага характару, праўдападобна пад уплывам фінскага субстрату. Тут дасьледаваныя былі магілы ў Эйгулях, Саргэнах, Сэрэдзюсе, Вэршвах і Упыце57.
    У магільніку ў Саргэнах і Вэршвах маецца адхіленьне ад заходня-жамойдзкага кірунку палажэньня памёршых: мужчыны ляжалі галовамі на захад, жанчыны на ўсход. Памёршыя былі паложаныя выпраставаныя наўзнак, ногі ў адных магілах выпраставаныя, у іншых заложаныя адна на другую. Таксама рукі: найчасьцей зложаныя на грудзях, але сустракаюцца магілы, дзе адна рука выпраставаная, а другая зложаная на грудзях. Памёршыя хаваліся, падобна як у заходняй частцы, у дамавінах з бярвеньняў, аб чым сьведчыць сьціснутае палажэньне шкілетаў і сьляды дзерава ды адціскі бярвеньняў.
    Жамойдзкія магіпы з трупапакпаданьнем (II—III стст.)
    Пад дамавіну клалася каменьне, два ў галовах, два пасярэдзіне і два ў нагах, праўдападобна для падпоры калоды. Аб гэтым сьведчыць пахіласьць да нутра каменьняў. Сустракаюцца таксама побач бярвеньняў дамавіны з дошак (у Вэршвах, Сэрэдзюсе і Упытах).
    57 Кулікаўскас праводзіў раскопкі ў 1938 г.
    Упрыгожваньні жамойдзкіх жанчын (па знаходках у магільніках)
    Падобна як у заходняй Жамойдзі, у магілу клаліся розныя прадметы, пераважна ўпрыгожаньне і прадметы хатняга ўжытку. Зброя выступае вельмі рэдка, што паказвае на адсутнасьць ваеншчыны. Характэрным ёсьць з’явішча, чым далей на захад, тым болын сустракаем зброі ў жамойдзкіх магілах, чым далей на ўсход — выступае рэдка. Гэта паказвае таксама на заходні кірунак пасоўваньня жамойдаў у II—IV стст. пасьля Хрыста.
    Рэчы клаліся ў галовах, але сустракаюцца магілы, дзе рэчы паложаныя ў розных месцах: каля галавы, шыі, боку, або ў нагах. Зброя заўсёды ў галовах. Шматлікае прыладзьдзе сельскай гаспадаркі, як сярпы, нажы, шылы знаходзяцца ў магілах мужчынаў і жанчынаў, што сьведчыць аб земляробскім характары насельніцтва.
    Амаль ва ўсіх магільніках сустракаюцца магілы з больш як адным шкілетам. Найстарэйшая гэткая магіла з II ст. пасьля Хр. знойдзеная ў Саргэнах, дзе пахаваныя былі два мужчыны галовамі на паўночны захад, кажны ў аддзельнай дамавіне. У Упытах знойдзена некалькі падвойных пахаваньняў: мужчыны і жанчыны, дарослага і дзіцяці, дзьвюх дзяцей. Пры дзецях не было ніякіх рэчаў. Усе былі пахованыя ў аддзельных дамавінах. Час гэтых магілаў сягае IV ст. пасьля Хр. Гэтыя калектыўныя магілы з жамойдзкіх магільнікаў нічога ня маюць супольнага з славянскім звычаем сьмерці жанчыны пры паховінах мужа. Тут у адной магіле знаходзім двое дзяцей, дарослага і дзіця, дзьвюх мужчынаў, што хутчэй сьведчыць аб прыпадковай ці адначасо-
    вай сьмерці больш як адной асобы ў сям ’ і.
    Дасюль мы спыніліся над раскопкамі ў заходняй і сярэдняй Жамойдзі, абмежаванай на захадзе Нёманам, на поўначы морам, а на поўдні ракой Невяжай. Істотных разыходжаньняў у пахавальным абрадзе мы не знайшлі. Час магілаў і галоўныя элемэнты матэрыяльнай і духовай культуры тыя самыя. У заходняй частцы накладаецца большая колькасьць зброі, што абазначае большую канцэнтрацыю жамойдзкай ваеншчыны.