Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
Падобнае з’явішча мы наглядаем сярод плямёнаў неславянскага паходжаньня, якія былі завалоданыя славянамі і потым аславянізаваныя. Спачатку яны ўспрымаюць менш істотныя славянскія формы пры паховінах памёршых, як абкладаньне курганоў каменнымі кругамі, але захоўваюць яшчэ целапахавальны звычай. Зразумелая, ведама, рэч, што немагчымы рэзкі пераход у рэлігійных паняцьцях ад звычаю цялапахаваньня да спальваньня, нават пры пераняцьці мовы і матэрыяльнай культуры ад пануючага народу. Гэта можна наглядаць у гістарычныя часы: калі было ўведзенае хрысьціянства, то доўгі яшчэ час панаваў стары звычай паленьня памёршых, пры старых паганскіх абрадах.
Такім чынам целапахавальныя курганы з усімі іншымі славянскімі элемэнтамі трэба лічыць за паходзячыя ад аславянізованага насельніцтва, якое ў гэтых курганох пакінула таксама сьляды сваёй першабытнай культуры. Бяручы пад увагу, што кажны індаэўрапэйскі народ у сваім разьвіцьці ўключыў у свой склад шмат іншарасавага, моўнага і культурнага элемэнту — дык целапахавальныя курганы з славянскімі элемэнтамі бронзавай і жалезнай пораў на прасторы, занятай славянамі, можна ўлічыць да славянскага культурнага кругу, як паказьнік росту славянскага этнічнага прастору. У выніку поўнай асыміляцыі наступіць і зьмена самага абраду: з целапахавальнага на целапальны, што наглядна можна бачыць у раёне Балтыцкага мора.
Раскопкі з бронзавай эпохі ў Прыбалтыцы
Найстарэйшы целапальны курган з III пэрыяду эпохі бронзы (каля 1250 г. перад Хр.) раскопаны ў вёсцы Петары каля Мар’ямполю. У кургане была попельніца славянскага тыпу і адломак сякеры. Аб канструкцыі кургана нічога ня ведама.
3 пазьнейшага бронзавага пэрыяду паходзіць прыгожы курган з Курмачоў каля Крэтынгі. Курган мае круглую форму 1,25 м вышыні, 13 м абсягу, абложаны трыма каменнымі кругамі. Пасярэдзіне каменных кругоў была зробленая каменная плошча, на якой знаходзіўся шкілет, паходзячы прыблізна з 500 г. перад Хр. Першы круг быў зроблены з вялікіх каменьняў, другі з яшчэ большых, а трэйці з каменьняў сярэдняй велічыні на адлегласьці 1 м камень ад каменя. Апрача шкілету, пасярэдзіне каменных кругоў знойдзена 6 попельніцаў ад целапальнага абраду. Попельніцы былі абложаныя каменьмі і тварылі наслаеньне кургана ды праўдападобна паходзілі з пазьнейшага часу чымся шкілет. Шкілет быў жанчыны і ўпрыгожаны нагалоўнымі прадметамі, сярод якіх характэрныя славянскага тыпу сьпіралі і сьпіральныя бронзавыя брошкі.
Зусім падобныя курганы выступаюць у Прусах і ў басэйне ніжняга Нёмана з III—IV пэрыяду бронзы. Курганы маюць круглую форму, у сярэдзіне якіх знаходзіцца каменная плошча, абложаная двума і трыма каменнымі кругамі. На каменнай плошчы або ў каменнай крушні знаходзяцца попельніцы. Лік іх разнаякі ад адной да 18, як напрыклад у кургане каля Рэнтау (Rentau). Попельніцы паходзяць з розных часоў і твораць напластаваньне так як мы бачылі ў курганох лужыцкай культуры. Гэткага тыпу курганы знойдзеныя ў Эгліэн-Ніцклау (Eglien-Nicklau) каля Мэмэля, у Варшкэн і Пэркокэ (Warschken, Perkoke, павет Fischhausen).
Засяг целапальных курганоў на паўдні ад усходніх Прусаў не абдымае Мазуршчыны (Мазовша), што згаджаецца з весткамі Пталемэя аб знаходжаньні на гэтай прасторы фінскага насельніцтва36. На заходнім узьбярэжжы Балтыцкага мора цела-
36 Пталемэй памяшчаў у гэтым раёне фінаў. Аб фінскім субстраце ў Мазоўшчыне гавораць лінгвістыка і антрапалёгія. 3’яву т. зв. «мазурэньня» з моўнага пункту гледжаньня даследавалі Мілеўскі (Milewski) і Лер-Сплавіньскі (Lehr-Splawinski).
пальныя магілы сягаюць да Любэка (Lubeck), але маюць выгляд ямавы (культура ямавых целапальных магілаў) ды выступаюць сярод вялікай колькасьці плоскіх целапахавальных магілаў.
Ва ўсходнім кірунку ад Прусаў (ад Нёмана) засяг целапальных курганоў ахапляе басэйн Дзьвіны і прадаўжаецца ўздоўж балтыцкага пабярэжжа аж да Норскага заліву. Час іх паўстаньня адносіцца да III і IV пэрыяду бронзы. Ранейшыя курганы маюць целапахавальны зьмест, пазьнейшыя — целапальныя. Так напр. у Рэзьне, 18 км на ўсход ад Рыгі, знойдзены вялізны курган з 1300—1100 г. перад Р.Х. з 310 шкілетамі. Памёршыя ляжалі наўзнак выпраставаныя, галовамі да сярэдзіны кургану. Курган гэты належыць праўдападобна да фінскага насельніцтва. Аб гэтым сьведчыць прымітыўная кераміка з сьлядамі грэбеневай арнамэнтацыі. 3 крыху пазьнейшага часу (1100—900) ужо выступаюць круглыя, славянскага тыпу курганы з каменнымі
Горн, каб плавіць бронзу (рэканструкцыя паводпераскопак у Летуве)
0 і 2 з 4 ; м
Курган у Курмачах (Курмайчай) на захадзе Летувы
кругамі і целапальнымі попельніцамі. У курганох знойдзены розныя прадметы ўпрыгожаньня, як кольчыкі, бранзалеты, нашыйнікі і зброя. Гэткія курганы раскопаныя ў Латвіі ў раёне Ціравы, Яўны і Рэзны на захад каля Рыгі.
На гэтай прасторы славяне ў бронзавую эпоху, як і ў пазьнейшыя часы, не тварылі зьлітнай масы, насяляючай выключна яе, але тварылі пануючую верхавіну над субстратным фінскім насельніцтвам. Астаткі гэтага насельніцтва, як
куры, лівы і эсты, утрымаліся да гістарычных часоў37.
Цікава падкрэсьліць далейшы паўночны засяг целапальных курганоў. У Латвіі каля Тальсі быў раскопаны курган, у якім попельніцы былі абложаныя каменным кругом у выглядзе лодкі38. На жаль адсутнічае іншы архэалягічны матэрыял. Гэткага тыпу целапальныя курганы з пазьнейшага пэрыяду бронзы знойдзеныя на востравах Bornholm, Gotland, Oeland і
37 Найстарэйшыя гістарычныя крыніцы знаходзяць на ўсходнім пабярэжжы Балтыцкага мора названыя ў тэксце плямёны. Паводля скандынаўскай Hervarar-sagi каля 675 г. пасьля Хр. швэцкі кароль Івар заваяваў Курляндыю, Эстляндыю і іншыя акругі. 3 853 г. пасьля Р.Х. у апісе Рымбэрта (Vita Sancti Anscarii, scriptores Rerum Germanicarum in usum scholarum) знаходзім назоў «согі» на абазначэньня кураў, Паводля Рымбэрта ў Курляндыі было 5 акругаў, розных між сабой, што пацьвярджаюць гістарычныя весткі з XIII ст., з якіх частка носіць славянскія назовы: Wanenia, Winda, Wandowe (Bandowe), Kretynha. Дакумант з 1253 г. (падзел тэрыторыі між нямецкімі ордэнамі) называе наступныя курскія мясцовасьці: Ceclis, Megowe, Dowsare, Pilsaten i «terra inter Scrunden et Semigalliam».
3 гэтых вестак вынікае, што куры і лівы сядзелі глыбей на поўдні ад Балтыцкага мора і рачных водных шляхоў, занятых вэндамі. Гэтую прастору яны занялі ў V—VI стст. пасьля Р.Х., калі славяне ў аснаўной масе перасунуліся на захад.
Паводля Мортэнсэна астаткі кураўу ХШ ст. займаліся паляўніцтвам у раёнах Pilsaten, Megowa, Dowsare і Ceclis. Змяшаньне кураў з вэндамі, так як нямецка-кэльцкіх плямёнаў у сярэдняй Эўропе, было прычынай, што славянская целапальная культура ўтрымалася тут аж да прыняцьця хрысьціянства.
38 Штурмс (Е. Sturms) неабаснавана ўважае гэтыя курганы («Teufelsgraber») за сьлед скандынаўскай калянізацыі Прыбалтыкі.
Сярэдняй Швэцыі. Старыя гэаграфічныя назовы пацьвярджаюць існаваньне ў гэтых раёнах вэнэцкага насельніцтва39.
У паўдзённым напрамку ад Прыбалтыкі на асаблівую ўвагу заслугоўвае прастора «яцьвягаў», або «судіноі» Пталемэя, залічаная шматлікімі гісторыкамі да жамойдзкага («балцкага») этнічнага пляменнага абсягу40.
Да гэтай прасторы залічаецца Сувальшчына, Беласточчына і Падляшша. У бронзавай эпохе не знаходзім тут ніякіх іншых, толькі славянскія сьляды.
Курган у Рантау (Rantau) поруч Фішхаузена (Fischausen)
Характэрным з’явішчам для названай прасторы ёсьць абкладаньне попельніцаў вялікай колькасьцю каменьняў (крушняў), што мы бачылі пры раскопках лужыцкай культуры ў паўночным яе абсягу, як напрыклад у Чарнкове, Познані, Коніне і іншых мясцовасьцях. Энгэль (С. Engel) залічае каменныя курганы Сувальшчыны і Беласточчыны (Steinheufengraeber) да культурнага кругу, супольнага для Усходніх Прусаў (Ostmasurische kulturgruppe), якой абсяг падае на захадзе — да Мазурскіх азёраў, на поўдні да Шпірдзінзээ (Spirdinsee), на ўсходзе і паўдзённым усходзе — Сувальшчыну і Гарадзеншчыну.
39 Vanas — горад над ракой Vindel у сярэдняй Швэцыі, возера Venian, возеры Venne, Vando на востраве Эланд (Oeland), Venersberg над возерам Вэнер (Vener) у Швэцыі.
40 Аб яцьвягах будзе яшчэ гутарка ў далейшых разьдзелах. Тут закранаю гэтае пытаньне з архэалягічнага пункту гледжаньня ў эпоху бронзы, каб даказаць памылковасьць цьверджаньня «штандартных» поглядаў, быццам іх прастора належыць да «балцкага» абсягу (гэта значыць да супольнай групы; прусаў, жамойдаў і латышоў). Яцьвягі (лацінскі назоў «языгэс») ёсьць сармацкім племенем, перш качуючым у прычарнаморскіх стэпах, пасьля перанёсшымся на Цісу і Дунай і наязджаючым на Рымскую імпэрыю ды ўрэшце пасьля заваяваньня Дакіі Траянам, перасяліўшымся на нашую тэрыторыю між Бугам і Нёманам.
Далей Энгель, вывучыўшы пахавальныя звычаі названай культурнай групы, бачыць іх сваяцтва з пахавальнымі звычаямі на прасторы Крывіччыны. 3 бронзавай эпохі даследаваны быў целапальны курган у вёсцы Петарах каля Мар’ямполя, які даў гэткі самы матэрыял, як і раскопкі курганоў з жалезнай эпохі аж
Курган і кераміка з магільніка III—II стст. да Хр. у Самбіі (Прусія)
да гістарычных часоў.
Сьляды яцьвягаў знаходзім у старэйшым жалезным пэрыядзе (між 1—400 гв. пасьля Хрыста) у вялізных курганох, як у Казароўшчыне каля Ашмян і Ясудове каля Аўгустова, ад эпохі жалеза аж да гістарычных часоў, аб чым ніжэй.
Сьлядоў жамойдзкай пахавальнай культуры ня знойдзена зусім у Сувальшчыне, Гарадзеншчыне і Беласточчыне ані ў Рэушэндорфе, Растолтах, Кутаве і іншых мясцовасцях, што поўнасьцю згаджаецца з гістарычнымі весткамі; такім чынам аб яцьвягах у эпоху бронзы на нашай тэрыторыі ня можа быць
гутаркі.
Падобна як адсутнічаюць усякія сьляды яцьвягаў
у эпоху бронзы ў заходняй Крывіччыне, ня знойдзена таксама
з гэтай пары ніякіх сьлядоў латыска-жамойдзкага племя ані на тэрыторыі Усходніх Прусаў, ані ў Жамойдзі, Латвіі і ўсяго пабярэжжа Балтыцкага мора аж да Фіндляндыі.
Магілы, характэрныя для латыска-жамойдзкай групы з элемэнтамі матэрыяльнай і духовай іхняй культуры ў эпоху
бронзы знаходзім не ў Прыбалтыцы, але ў вадазборах Акі і Камы. У канцы бронзавай эпохі і пачатку жалезнай, жамойда-латыскія сьляды выступаюць далей на поўначы, у аколіцы Вялікіх Лукаў і Ржэва, у вадазборах Ловаці, Вазузы і Касплі. На гэтай прасторы існуе па сёньняшні дзень вялікая колькасьць назоваў жамойдзкага паходжаньня41.