• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

    Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

    Вацлаў Пануцэвіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 304с.
    Мінск 2016
    119.27 МБ
    Сярод попельніцаў вырозніваюцца два віды: падвойнастужкаватыя з вострым або закругленым заломам і вазаватыя з выдзеленай шыйкай. Часамі попельніцы стаўляліся на каменнай пліце.
    Побач попельніцаў у магілах лужыцкай культуры знаходзіліся розныя пасудзіны, праўдападобна з ежай. Лік дадатковых пасудзінаў розны, ад 6 да 20 і больш у залежнасьці ад сацыяльнага становішча памёршага15. Спосаб стаўляньня пасудзінаў найчасьцей кругом попельніцы, але сустракаюцца выпадкі ў
    13 Амаль усе справаздачы з раскопак магілаў лужыцкай культуры адназгодна сьцьвярджаюць, што попельніцы былі прыкрытыя міскамі (Н. Busse адносна раскопак у Woltersdorf, М. Turnmeley und G. Kossina адносна магільніка ў Wilanowiec (павет Poznan); Н. Schumann і A. Mieck адносна магільніка ў Oderberg-Bralitz; L.J. Luka адносна магільніка ў Чарнкове і г. д.
    14 У Чарнкове на 214 дасьледаваных магілаў было 140 з адной попельніцай, 28 з дзьвюма, 8 з трыма, адна з чатырма і адна з пяццю попельніцамі. У Woltersdorf (павет Nieder-Barnim) было 66 магілаў з адной попельніцай, 6 з трыма і 2 з чатырма попельніцамі.
    15 Вельмі рэдкія выпадкі, каб целапальная магіла ня мела дадатковых пасудзінаў.
    іншай форме, напрыклад у радох або ў розных мясцох магілы. Пасудзіны робленыя з гліны, добра выпаленай, пераважна міскі, кубкі, гаршкі, чашы, амфоры, чарпакі, яйкаватыя пасудзіны і іншыя16. Арнамэнтацыя пасудзінаў тыпова славянская, як арнамэнт плястычны ў выглядзе налепняў рознай формы, ямачкаваньне, абручаватае ўглыбленьне, скосныя і простыя ўглыбленьні, арнамэнт ялінкавы, гэамэтрычны17.
    Вельмі частым звычаем, сьцьверджаным у магілах лужыцкай культуры, ёсьць адварочваньне пасудзінаў да гары дном, прыпамінаючы звычай, пануючы ў Крывіччыне — выліваньня стравы на магілу ў часе Дзядоў. Сцьверджаны далей звычай ламаньня розных прадметаў, адбіваньня вухаў у гаршкох і іншых пасудзінах, прабіваньня дна, праўдападобна з мэтай вызваленьня душы і скіраваньня яе ў сонечную дарогу.
    3 іншых характэрных прыкметаў лужыцкай культуры назавем некаторыя бронзавыя ўпрыгожаньні. Сюды адносяцца шпількі з галоўкай падвойна-стужкаватай, або ў выглядзе макаўкі, або з папярэчнымі зубкамі ніжэй галоўкі. На галоўках шпіляк часта знаходзіцца рыскавы арнамэнт. Далей бронзавыя падвязкі ў выглядзе скручаных дроцікаў (спіраляў), кольцаў з бронзавага дроту і трубачак. Кольчыкі і пярсьцёнкі выкананыя таксама з бронзавага дроту. На бранзалэтах выступае рыскавы або гэамэтрычны арнамэнт. Прадметы ўпрыгожаньня клаліся ў попельніцы, а іншыя прадметы, як зброя, прадметы хатняй гаспадаркі, земляробскія, рыбалоўчыя і паляўнічыя часткова ламаліся і кідаліся ў магілу.
    Ведамыя таксама залатыя ўпрыгожаньні, сярод якіх на ўвагу заслугоўвае багатая знаходка лужыцкага скарбу ў Лужыцах. Тэхніка вырабу тая самая што ў бронзавых упрыгожаньнях. Усе амаль зрббленыя з спіральнага дроту. Сустракаюцца і
    16 Кераміка лужыцкай культуры характэрная ня толькі сваёй формай, арнамэнтацыяй, але і тэхнікай выкананьня. Гліна часта мяшаная была з пяском, а паверху пасудзіна пакрывалася тонкім слоем лепшай глінкі для гладкасьці і бліскучасьці. Прымешка пяску спрыяла лепшай сушцы і вытрываласьці ў агні. Усе пасудзіны робленыя рукой, ганчарскага кружка не было. Ён характэрны для кэльцкай керамікі.
    17 Геаметрычны ўзор належыць да найбольш распаўсюджаных узораў лужыцкай культуры. Выхадным пунктам да гэамэтрычнай арнамэнтацыі быў трыкутнікавы ўзор. Старэйшым выдаецца ялінкавы ўзор, як простае прадстаўленьне расьліннага арнамэнту. Ялінкавы арнамэнт належыць, побач гэамэтрычнага, да народных арнамэнтаў Крывіччыны.
    імпартаваныя ўпрыгожаньні з Эгіпту, Тракіі і іншых краінаў, што сьведчыць аб шырокім гандлі з іншымі краінамі.
    Гарады і асады лужыцкай культуры ў супрацьстаўленьні да іншых індаэўрапэйскіх групаў, дзе камень быў аснаўным матэрыялам, будаваліся з дзерава, той самай архітэктуры, якая выступае ў славянаў у гістарычныя часы.
    У IV—V пэрыядах эпохі бронзы лужыцкая культура трывае без істотных пераменаў. Выступае толькі большае багацьце формаў. Попельніцы сустракаюцца з вушкамі і бяз вушкаў, часта ўпрыгожаныя малюнкамі. Іншае пасудзьдзе багатае ў разнастайнасьць формы, як міскі, гаршкі, збанкі, каўшы, чашы, вазы аж да знакамітых амфораў, напамінаючыя грэцкія. У кожным магільніку знойдзеныя гліняныя цацкі, як бразголкі /русск. погремушкн. — Рэд.І, столікі, скрыначкі, рогі, мініятурнае пасудзьдзе і іншае18. Сярод прыладзьдзя выступаюць сякеры шырокія ў астрыю, мячы, нажы, сярпы, брытвы, кляшчы, кручкі з дроту да лоўлі рыбы, пячаткі да адцісканьня ўзораў
    У V пэрыядзе бронзы сустракаюцца некаторыя адхіленьні ў пахавальным абрадзе, пайменна на магільніках целапальных у некаторых магілах адсутнічаюць попельніцы, а спаленыя косьці зложаныя ў кучу, або накрытыя пасудзінай, найчасьцей міскай, або параскіданыя.
    Іншыя элемэнты абраду ня зьмененыя. Трэба думаць, што на гэтую зьмену ў пахавальным абрадзе меў уплыў асымілёваны неславянскі субстрат.
    Лужыцкая культура мела земляробскі характар. Маюцца сьляды шырокай жывёлагадоўлі і земляапрацоўкі пры дапамозе сохаў, ведамыя былі жорны і ганчарскія печы да выпальваньня глінянага пасудзьдзя. У сацыяльным жыцьці ўсюды маем сьляды патрыярхальнай сыстэмы (сьмерць мужчыны як прычына сьмерці жанчыны), а шматлікія замчышчы і ўмацаваныя асады ды магілы целапахавальныя з іншай культурай сьведчаць, што славяне, як і іншыя індаэўрапэйцы, тварылі пануючую верхавіну над сядзеўшым раней насельніцтвам.
    18 Мініятурныя пасудзіны маюць выгляд і арнамэнтацыю такую самую, як і звычайныя. Цацкі знойдзеныя ва ўсіх раскопках.
    Сьляды лужыцкай культуры зьнікаюць на захад ад Віслы між V a II ст. перад Хрыстом. Адсюль нямецкая навука старалася адмовіць ёй славянскі характар, на той аснове, што ад пачатку IV ст. перад Хрыстом да IV ст. пасьля Хрыста існуе 800-гадовы перарыў і няма цягласці гэтай культуры на захад ад Віслы. Адмаўляючы ёй славянскасьць, нямецкая навука апынулася ў тупіку, 6о прыкметы лужыцкай культуры рэзка выдзяляюцца ад культураў усіх іншых індаэўрапэйскіх народаў у Эўропе.
    Варожа настаўленая да славянскасьці нямецкая навука рабіла спробы прыпісаць лужыцкую культуру ілірыйцам19. Што ў канцовым пэрыядзе перад 400 г. перад Хрыстом у сярэдняй Эўропе ілірыйскія ўплывы былі немалыя, гэтаму нельга запярэчыць. 3 гэтага яшчэ нічога не вынікае для разьвязкі этнічнай прыналежнасьці лужыцкай культуры. У такі самы спосаб можна было б даказаць, што гальштацкая культура была італьскай або грэцкай, бо адтуль ішлі вялікія ўплывы да ілірыйцаў. Гэтага аднак ніхто не даказвае, бо гэта зьмяніла 6 навуковыя пошукі ў звычайнаю фантазію, абапёртую на неістотных з’явішчах.
    Гэткай фантазіяй ёсьць прыпісваньне лужыцкай культуры ілірыйцам. На гэта староньнікі ілірыйскасьці лужыцкай культуры ня маюць ніякіх паважнейшых аргумантаў. Некалькі тапаграфічных назоваў на прасторы лужыцкай культуры быццам ілірыйскага паходжання ня ёсьць здавальняючым доказам, тым больш, што яны могуць паходзіць з часу перад прыходам славянаў, калі група кентум, а ў тым ліку і ілірыйцы, займала прастору лужыцкай культуры ў сярэдняй Эўропе. Зусім магчыма, што ілірыйцы адсюль на пачатку бронзавай эпохі перасунуліся на поўдзень. Гэткіх індаэўрапэйскіх назоваў групы кентум знойдзем вялікую колькасьць на прасторы Крывіччыны, Польшчы, Прыбалтыкі, Чэхаславаччыны, якія паходзяць з даславянскага пэрыяду20.
    19 Ілірыйцам прыпісвае лужыцкую культуру ведамы нямецкі гісторык Густаў Коссінна (1858—1931) і ягоная школа (G. Kossinna. Die Indogermanen, 1921).
    20 Напрыклад, Днестр, Дняпро, Драва, Лаба, Лупа, Ніда, Ніса, Нотэць, Одра, Ольза, Піна, Палтава, Прут, Прыпяць, Прэгола, Сква, Скрва, Сцінава і г. д. залічыць можна да розных моваў групы кентум, як гэрманскай, кэльцкай, тракскай і ілірыйскай.
    Мясцовая дыфэрэнцыяцыя лужыцкай культуры
    Зьніканьне ў канцовым (гальштацкім) пэрыядзе курганоў і распаўсюджаньне зборных плоскіх магільнікаў у паўночнай прасторы абсягу гэтай культуры, мэгалітныя ўплывы ў выглядзе скрынковых магілаў і попельніцаў з выабражэньнем твару памёршага (у паморскай культуры) ды 800 гадоў перарыву гэтай культуры ані не пярэчыць яе славянскасьці.
    Рэгіяналізм і дыфэрэнцыяцыя кожнай культуры ёсьць неадлучным з’явішчам аддзейніваньня мясцовых культураў субстрату і гэта наглядаем ва ўсіх народаў. Расходзіцца тут аб галоўныя і істотныя, а не другарадныя і пабочныя элемэнты. Такім істотным элемэнтам, злучаючым заходнюю і ўсходнюю прастору засягу славянаў у адну цэласьць, ёсьць целапальны абрад, спалучаны з славянскай керамікай, арнамэнтацыяй і архітэктурай.
    800-гадовы перарыў лужыцкай культуры на захад ад Віслы ня ёсьць абсалютна ніякім доказам супраць славянскасьці гэтай культуры. Ён яшчэ падмацоўвае яе славянскасьць. Па-першае, ніякага перарыву лужыцкай культуры не было на ўсход ад Віслы, і яна амаль у чыстай форме, без дамешак культуры субстрату, ператрывала да гістарычных часоў, а ў пару паваротнай хвалі славянства на захад (IV—V ст. пасьля Хрыста) сталася далейшым прадаўжэньнем старой культуры. Па-другое, самае паняцьце «перарыў» не так прадстаўляецца, як яго хоча прадставіць нямецкая навука.
    Заняпад лужыцкай культуры на захад ад Віслы ў IV ст. перад Хрыстом наступіў з прычыны інвазіі кэльтаў і гэрманаў на славянскую тэрыторыю, аб чым была мова раней, і міграцыі славянаў на ўсход. Аднак недарэчнасьцю было б прымаць тэзу21, што ўсе славяне выэмігравалі на ўсход і пакінулі «пустую» тэрыторыю наезьнікам. Міграцыя датычыла пануючай верхавіны і ваеншчыны. Пасьля кэльцка-гэрманскай навалы у IV ст. перад Хрыстом архэалёгія не знаходзіць на славянамі займанай прасторы адналітай лужыцкай культуры, але мяшаныя формы,
    21 У пэўнай меры прызнаюць гэты пастулят сучасныя польскія аўтары, як Sulimirski, Milewski, Lerh-Spiawinski і іншыя, стаўляючы іншы абсурд, быццам Польшча была прабацькаўшчынай славянства.
    прычым целапальная славянская культура становіцца субстратам для наезьнікаў, пад уплывам якой прымаюцца цяпер некаторыя яе формы, як і сам целапальны звычай у выніку асыміляцыі славянскага элемэнту.
    Славянскасьць лужыцкай культуры сьцьвярджаюць, побач архэалёгіі, лінгвістыка і гістарычныя весткі.