• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

    Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

    Вацлаў Пануцэвіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 304с.
    Мінск 2016
    119.27 МБ
    Час існаваньня кліматычных пераменаў і ледавікоў у Эўропе розныя вучоныя абазначаюць па-рознаму. Адныя лічаць на
    50—60 тысячаў гадоў, іншыя на меншую або большую колькасьць. Швэцкі вучоны архэалёг і гэалёг Дэ Гээр (De Geer) падае храналёгію на аснове назіраньняў рэкаў на ўсходнім узьбярэжжы Швэцыі ад Схонэн да Упсалі, а пайменна на аснове штогодніх наносаў, якія пакідаюць рэкі на верхнім слаі зямлі. Ён вылічыў, падобна як аблічаюць век дрэваў па колькасьці слаёў, што гэтая прастора (ад Схонэн да Упсалі) ад часу адыходу апошняга ледавіка мае 5000 гадоў. Такім чынам прыблізна за 3000 гадоў да нараджэньня Хрыста магчымае было зьвярынае і чалавечае жыцьцё у басэйне Балтыцкага мора.
    
    3 кароткага вышэй пададзенага агляду эпохі ледавіка ў Эўропе вынікае, што ягоны абсяг на паўдні абымаў не ўсяю прастору Эўропы, прыкладам паўдзённая частка Расеі, Украіна, Балканскія краіны, Італія, Францыя, Пірэнэйскі поўабток, часткова Бэльгія і паўдзённая Англія не былі занятыя зусімледавіком,аўМіндэльРыскім (Mindel-Riss) цёплым пэрыядзе ледавік знаходзіўся на Паўночным акіяне. Такім чынам магчымае было зьвярынае і чалавечае жыцьцё ў Нямеччыне, Англіі, Бэльгіі, Галяндыі, Украіне, паўдзённай Польшчы і нават паўдзённай Крывіччыне.
    Архэалягічныя знаходкі поўнасьцю пацьвярджаюць вышэй сказанае. Найстарэйшыя знаходкі сьлядоў першабытнага чалавека з дылювіяльнай фармацыі перад ледавіком знойдзе-
    Неандэрталец (рэканструкцыя) на ў Дардоні (Dordogne),
    Неандэртальцы ў вогнішча
    у паўдзённай Францыі, уздоўж ракі Вэзэрэ і яе бочных прытокаў, якія ўрэзваюцца глыбока ў вапнёвыя залежы, творачы шматлікія пячэры і падзеленыя ходы. У гэтых лёхах жыў першабытны чалавек і пакінуў па сабе каменныя прылады, астаткі ежы, вогнішча, а на сьценах пячэраў малюнкі розных зьвяроў, як сьвіньні, зубра, рэна3, мядзьведзя, мамута, ільва і іншых, a таксама шалашоў. Апрача гэтага знойдзена там косьці чалавека, мамута, рэна і іншых зьвяроў. Косьці зьвяроў з цёплых краінаў і іх малюнкі ды малюнкі шалашоў сьведчаць, што Чалавек жыў тут у цёплыя пэрыяды, а косьці і малюнкі зьвяроў, характэрныя для халоднага клімату, сьведчаць зноў аб жыцьці чалавека ў часе трываньня ледавіка на поўнач ад Альпаў і Карпатаў.
    Падобных стаянак першабытнага чалавека з ледавіковай эпохі і міжледавіковых пэрыядаў знойдзена шмат у розных краінах, як у Гішпаніі, Партугаліі, Бэльгіі, Нямеччыне, на Балканах, на Украіне, у Англіі, Польшчы. 3 міжледавіковага пэрыяду знойдзена таксама некалькі стаянак'першабытнага чалавека
    3 Рэн — паўночны алень. — Рэд.
    і ў Крывіччыне, дзьве з іх пад наносам пяскоў 5—6 м таўшчыні, адна ў вёсцы Бердыжа на рацэ Сож, другая ў Юравічах на рацэ Прыпяць, далей у вёсцы Елісевічы каля Смаленска (з канца ледавіка), Косьценках, Гагарыне і іншых. На стаянках у Бердыжы і Юравічах ня знойдзена астаткаў жыльля ані чалавечых косьцяў. Дзеля адсутнасьці на Крывіччыне прыродных пячэраў, чалавек у цёплыя пэрыяды будаваў шалашы на паверхні зямлі, а ў часе холаду жыў у зямлянках. Сьляды гэткай зямлянкі знойдзена ў Елісевічах. На ўсіх стаянках была вялікая колькасьць каменнага прыладзьдзя, і часткі зброі (каменныя насадкі да стрэлаў) ды мноства косьцяў мамутаў (у Бердыжы каля 60 мамутаў, мядзьведзяў, зуброў, коняў, кароваў і іншых, пераважна расьлінаедаў, што сьведчыць аб іх паходжаньні з Вюрмскага халоднага пэрыяду).
    У басэйне Балтыцкага мора дасюль ня знойдзена сьлядаў чалавека з ледавіковай эпохі, а першыя з іх адносяцца да пасьляледавіковага пэрыяду і сягаюць прыблізна 2500 год перад нараджэньнем Хрыста.
    На аснове знойдзенага прыладзьдзя, астаткаў ежы, касьцей зьвяроў, упрыгожаньня, знойдзеных малюнкаў, уладжаньня стаянак і іншага можна ўстанавіць матэрыяльную і духовую культуру найстарэйшых жыхароў Эўропы, а на аснове антрапалягічных памераў шкілетаў, чэрапаў ды розных астаткаў косьцяў першабытнага чалавека ў спалучэньні з праявамі ягонай матэрыяльнай і духовай культуры даведацца аб яго паходжаньні.
    Матэрыяльную культуру ледавіковага пэрыяду прынята называць палеалітам або старакаменнай парой (ад грэцкага слова паХаібс; і ХіОос; — стары камень), а гэта таму, бо чалавек у той час умеў карыстацца каменем як аснаўным сродкам і прыладзьдзем да абароны, барацьбы, працы і вырабу іншых прадметаў з дзерава. Палеаліт трываў даволі доўга, некалькі тысяч гадоў, і падзяляюць яго на галоўныя два пэрыяды: старэйшы і маладзейшы палеаліт.
    Старэйшы палеаліт панаваў амаль да канца Міндэль-Рыскага, цёплага пэрыяду. Маладзейшы палеаліт — у Вюрмскім пэрыядзе. У старэйшым палеаліце чалавек карыстаўся прыладамі з неацёсанага каменя; у маладзейшым — з каменя і косьцяў (ха-
    рактэрныя іголкі з косьці да шыцьця скураной вопраткі дзеля забясьпечаньня перад холадам).
    Архэалёгія падзяляе далей старэйшы палеаліт на тры пары: Шэльскую (Chellaon), Ашэльскую (Acheul) і Мусціерскую (1е Моustier) — ад назоваў францускіх мястэчкаў, дзе былі знойдзеныя косьці і прадметы, розьнячыся між сабой. Шэльская пара адносіцца толькі да Францыі і Заходняй Эўропы; Ашэльская сягае далей да Бэльгіі і паўдзённай ды заходняй Нямеччыны; Мусціерская амаль да ўсяе Эўропы.
    Маладзейшы палеаліт
    падзяляецца таксама на тры пары: Арыньянскую (Aurignace), Салютрэйскую (Solutre) і Магдаленскую (Magdalene). Назовы гэтыя, так як і для старэйшага палеаліту, узятыя ад назоваў францускіх мястэчкаў, дзе былі знойдзеныя каменныя прылады, вырозьніваючыся тэхнікай свайго вырабу.
    Каменныя вырабы старэйшага палеаліту былі зробленыя з крэменя ў выглядзе клінкоў, якімі можна было лепш, чымся гладкім каменем, забіць зьвяра, абдзерці яго са скуры, па-
    Фігурка жанчыны, зробленая з камня (стаянка Касценкі каля Варонежу)
    рэзаць мяса і г. д. Аднак жа ўжо ў Мусціерскую пару чалавек навучыўся вырабляць тонкае і вострае прыладзьдзе, як нажы, скрабачкі, шылы, ножыкі да скрабаньня косцяў і вырэзваньня зь іх фігурак чалавека і зьвяроў, якія таксама знойдзены ў старых стаянках4.
    Калі возьмем пад увагу з аднаго боку кірунак пасоўваньня чалавека на звальняную ледавіком прастору ў часе палеаліту,
    4 У Крывіччыне гэта ў Елісевічах, Косьценках і Гагарыне.
    а з другога боку параўнаем знойдзеную культуру на прасторы Эўропы з культурамі суседніх кантынэнтаў, то выяўляецца два аснаўныя кірункі прыходу сюды чалавека. Першы, старэйшы, паўдзённы кірунак з Афрыкі, і другі, маладзейшы, са Усходу, з Азіі.
    Тая самая культура, якая разьвівалася ў паўночнай Афрыцы, характэрная і для паўдзённай і заходняй Эўропы амаль для ўсяе ледавіковай эпохі.
    Пад канец старэйшага палеалітычнага пэрыяду, здаецца, наступіла новае ахаладненьне клімату, што ўстрымоўвала беспасрэдны прыход людзей з Афрыкі і давала пачаткі для фармаваньня самастойнасьці Эўропы. Міма цесных сувязяў культуры ашэльскай з папярэднім пэрыядам, прадстаўляе яна сабой і самастойныя рысы. Што клімат панаваў у гэтым часе халодны, сьведчаць знойдзеныя косьці мамута, сібірскага насарожца, бізона, мядзьведзя, замест ранейшых ільва, слана, гіпапатама ды малюнкі шалашоў у пячорах. Насельніцтва гэтай культуры пранікае далей на ўсход, углыбкі эўрапэйскай прасторы, да Швайцарыі (з Італіі), паўдзённай Нямеччыны, Чэхаў і Полыпчы ды далей на ўсход на Украіну. Сувязь з культурай Афрыкі яшчэ і надалей трывае.
    Толькі ў трэйцім (мусціерскім) пэрыядзе наступае тварэньне самастойнай культуры, незалежнай ад Афрыкі. Сталася гэта таму, бо ў гэтым пэрыядзе маем далейшае ахаладненьне, якое зьмяніла ранейшы стэп у тундру. Чалавек прымушаны быў зьмяняць дасюлешні спосаб жыцьця: адзявацца, шыць вопратку са скураў, тварыць больш ёмкія і вострыя прылады з крэменя, як нажы, скрабачкі, іголкі, астрыі як наканечнікі да сваей зброі, ды замест ранейшых шалашоў шукаць сховы перад холадам у пячэрах і зямлянках, бо хоць даўней ведамы быў яму агонь, на адкрытай прасторы не даваў яму патрэбнага забясьпечаньня перад холадам. Ва ўсіх трох пэрыядах старэйшага палеаліту чалавек аднак ня ўмеў яшчэ абрабляць каменьня, яго выгладжваць і рабіць у ім дзіркі. Ня былі таксама ведамыя вырабы з гліны.
    Із знойдзеных прыладаў, спосабу жыцьця і паховінаў можна зрабіць некаторыя вывады адносна ягонага сацыяльна-
    га і духовага жыцьця. Усё даказвае, што чалавек старэйшага палеаліту быў паляўнічым і намадам /вандроўнікам. — Рэд.І. Карміўся мясам вялікіх зьвяроў расьлінаедаў, якіх напатыкаў у стэпе і тундры. 3 дзярунамі, як пячэрныя мядзьведзі і львы ды гіены, прыходзілася змагацца галоўным чынам за завалоданьне пячэрамі, дзе гэтыя зьвяры прабывалі. Займаўся таксама лоўляй рыбы, аб чым сьведчаць рыбалоўныя гачыкі. Жыў невялікімі грамадамі, якія больш адказвалі гэткаму спосабу жыцьця. Падобна жывуць яшчэ сёньня найбольш прымітыўныя плямёны сярэдняй Афрыкі, некаторых выспаў на Індыйскім і Спакойным акіянах. Характэрным ёсьць спосаб паховінаў у стаянцы палеалітычнага чалавека ў сьпячым палажэньні з прыладамі і ўпрыгожаньнямі, якія ён меў за жыцьця і ў тым месцы, дзе жыў
    Мапюнакрэнаў на сцяне пячоры поруч Лурда (Францыя)
    чалавек, што абазначае ягоную веру ў пасьмертнае жыцьцё і культ продкаў.
    Што да расавага паходжаньня палеалітычнага чалавека ў Эўропе, то былі дасьледаваныя косьці і шкілеты з мусціерскага пэрыяду, як найстарэйшыя дасюль знойдзеныя ў Эўропе, якія пацьвярджаюць таксама цьверджаньне, што палеалітычны чалавек належаў да чорнай расы і прыйшоў з Афрыкі.
    Пайменна ў 1856 г. у да-
    ліне Нэандэрталь каля Дортмунду ў Нямеччыне пры раскопках быў знойдзены некамплетны і моцна зьнішчаны шкілет палеалітычнага чалавека. Спачатку некаторыя вучоныя, як напрыклад Вірхоў (Virchow), дапускалі, што гэта астаткі паталягічнага першабытнага чалавека, якія ня могуць служыць дастатковым матэрыялам да вывадаў аб расавым складзе дылювіяльнага насельніцтва Эўропы. 3 прыбліжаных аблічэньняў вынікала, што гэты чалавек быў ростам каля 1,60 м, чэрап
    меў даўгі з нізкім і назад пахіленым лобам і зусім неразьвітай косьцяй барады.
    Хутка аднак зьмяніліся погляды вучоных, калі былі знойдзеныя далейшыя шкілеты ў іншых мясцовасьцях. I так у 1900 г. у пячэры каля Крапіны былі знойдзеныя падобнага складу шкілеты, далей у 1908 і 1909 гг. у Краманьён (Францыя), Брун (Нямеччына), Спай (Бэльгія) і Голі Гіл (Англія), якія падмацавалі погляд, што ў палеалітычную пару гэтая прастора была заселена насельніцтвам з расавымі прыкметамі знойдзеных прадстаўнікоў. Называюць яго нэандэртальскай расай (Homo neandertalensis), раней таксама Homo primigenius.