• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

    Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

    Вацлаў Пануцэвіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 304с.
    Мінск 2016
    119.27 МБ
    ты, Паўдзённую Польшчу, Сілезію, Багэмію і Маравію, Аўстрыю, Вугоршчыну, Швайцарыю, Паўдзённую Нямеччыну і часткова Францыю аж да Пірэнэяў. Із раскопак старых магілаў і на аснове вывучэньня існуючага насельніцтва армянскі тып характарызуецца высокім ростам, кароткагаловасцю, працяглым тварам з гарбатым носам, цёмнымі або чорнымі валасамі, цёмнымі вачыма і бронзавым колерам скуры. Найбольшае згушчэньне гэтага тыпу сустракаем на Украіне, на Балканах і ў басэйне Дуная. Нэалітычныя стаянкі дынарцаў найчасьцей выступаюць у суседзтве з насельніцтвам усходняй расы, мангалёідаў (альпэйская раса), што сьведчыць аб сужыцьці гэтых дзьвюх групаў.
    Армянская група прынясла ў Эўропу, таксама як і іранскакаўказкая, земляробскую культуру і гадоўлю рагатай жывёлы, a што найважнейшае — медныя вырабы, як азнаку набліжаючайся ў Эўропу мэталёвай эпохі.
    На Украіне, Балканах, у Швайцарыі, Чэхах і Польшчы знойдзеная вялікая колькасьць стаянак, якія належаць да дынарскага насельніцтва, на аснове чаго можна азначыць яго матэрыяльную і духовую культуру. Усюды маюцца сьляды аселага, земляробскага жыхарства, прытым на Украіне і Польшчы за хаты служылі зямлянкі, выкладаныя плеценымі галінкамі і мазаныя
    глінай. Падобныя зямлянкі з наземнай надбудоўкай з гліны сустракаем у Баўгарыі і Сэрбіі. У Швайцарыі сустракаюцца характэрныя палікавыя асады /на возерах. — Рэд.І. На ўсёй прасторы, занятай дынарцамі, выступае маляваная кераміка. Гэта ёсьць гліняныя вырабы са сьпіральнымі, або круглымі арнамэнтамі, малёваныя жоўтай, чырвонай або белай фарбай на сьветлым ці цямнейшым фоне. Гэтыя самыя ўпрыгожаньні бываюць часта і не малёваныя, але выцісканыя паленчыкамі.
    Аб духовай культуры сьведчыць пахавальны абрад шкілетных магілаў. Памёршыя хаваліся ў скорчанай пазыцыі каля хатаў разам з начыньнямі і каменнымі прыладамі. Магчыма, што знойдзеныя фігуркі людзей, лепленыя з гліны, мелі застасаваньне ў пахавальным абрадзе. Грамадзкае жыцьцё арганізованае было, так як і ў каўказцаў, на аснове матрыярхату.
    У Крывіччыне маляваная кераміка дынарскага насельніцтва выступае на Палесьсі і ў Чарнігаўшчыне.
    Каля 2300 г. перад Хрыстом паўночную Эўропу, пачынаючы ад Уральскіх гораў на ўсходзе аж да ракі Лабы /Эльбы. — Рэд./ на захадзе, уключаючы Скандынавію і Данію, займаюць вуграфінскія плямёны, належачыя да жоўтай расы. Іх паўдзённы засяг даходзіў да Палесься, у Польшчы да Сілезіі, а ў Нямеччыне да гораў Гарц (Harz).
    Гэта былі людзі намадзкага тыпу, займаючыяся лоўляй звяроў і рыбы і пражываючыя ў лясох, чым вырозьніваліся ад іншых земляробскіх плямёнаў, насялаючых рэшту эўрапэйскага кантынэнту. Параўнаўчая лінгвістыка залічае вугра-фінскія плямёны да супольнай уральскай сям’і, да якой належалі самаеды і якуты. Гэтыя дзьве апошнія групы не адыгралі большай ролі, бо асталіся на ўзьбярэжжы Паўночнага акіяну.
    3 антрапалягічнага пункту гледжаньня вугра-фіны прадстаўляюць сабой т. зв. лапоідальны тып, характэрны невысокім ростам, кароткагаловасьцю, шырокім тварам з слаба зазначанай барадой, кароткім, тупым носам з плоскай асадай, цьвёрдымі цёмнымі або чорнымі валасамі, на верху асаджанымі цёмнымі вачыма і жаўтаватым колерам скуры.
    3 вугра-фінскай групы найраней аддзяліліся вугры. Сёньняшняе расьсяленьне насельніцтва, належачага да сям’і вуграў,
    складалася з дзьвюх далёка ад сябе распаложаных групаў. Усходнюю групу твораць вагулы на ўсходняй пахіласьці Уралу і осцякі ў прытоках Обу і Іртышу, у абодвых выпадках у межах паўночназаходняй Азіі. Абодвыя гэтыя плямёны ўваходзяць клінам між далей на поўнач высунутых самаедаў і фінаў (на паўночны захад), а з поўдня мяжуюць з алтайскімі народамі.
    У гістарычныя ўжо часы, зьмяшаўшыся з адным з тюркскіх плямёнаў, але ўтрымаўшыя сваю мову, частка гэтага племеня ўтварыла над сярэднім Дунаем і Цісай вугорскую або мадзяр-
    скую дзяржаву.
    Фінскія плямёны падзяляюцца сёньня на розныя групы. Група пэрмская, якая з усходніх фінаў высунулася найдалей на поўнач, складаецца з зырянаў на стоках Урала і каля Ледавітага акіяну, воці між Камай і Волгай. Далей на поўдзень знаходзяцца чэрэмісы і мардва. Заходнія фіны засяляюць сёньня прастору над Балтыцкім морам і возерамі Онегай, Ладагай і Ільменам. Сярод іх налічваецца дзевяць розных фінскіх моваў: суомі, карэльская, оланецкаю, людыйская, інгрыйская, вэпская, эстонская, ліўская
    і лапонская. Такім чынам
    сёньняшняя прастора пасяленьня фінаў, якіх славяне называлі чудзьдзю (чудзь), прадстаўляе сабой толькі невялікі кавалак аграмаднай тэрыторыі, імі займанай да прыходу індаэўрапэйцаў. Сьляды гэтай прасторы можна ўстанавіць на аснове архэалягічных знаходак, як грэбеневай керамікі, магілаў з фінскай культурай, тапаграфічных назоваў, антрапалягічных і моўных уплываў на іншыя народы, якія пазьней занялі і засымілявалі гэтую тэрыторыю.
    Малады мужчына — старажытны фіна-угр (рэканструкцыя)
    Уплыў фінскага субстрату ў Скандынавіі моцна адбіўся на мове гэрманскіх плямёнаў. Моцны выдыховы націск на першым складзе слова, у супрацьстаўленьні да рухомага індаэўрапэйскага націску, ёсьць першай прыкметай уплыву фінскай мовы на мову гэрманскую. Далей рэдукцыя самагукаў у ненацісьненых складох прывяла да зьніку індаэўрапэйскай флексыі. Зьмены гэтыя і іншыя ў фаналёгіі сталіся прычынай апрычонасьці гэрманскай мовы ў параўнаньні да мовы славянаў і кэльтаў.
    Уплыў фінскай мовы наглядаецца таксама на латыскую, курляндзкую і мазурскую мовы, што выражаецца ў так званым «цоканьні і саканьні».
    3 вугра-фінскімі плямёнамі архэалёгія зьвязвае знаходкі кругу грэбеневай керамікі. Пад гэтым назовам разумеецца глінянае пасудзьдзе, прымітыўная прадукцыя з гліны, зьмяшанай з травой або іншай прымешкай, дрэннай якасьці з выцісканымі прыладай, быццам грэбенем, паралельнымі арнамэнтамі, або такія ж арнамэнты, накольваныя паленчыкамі, або два гэтыя спосабы, спалучаныя разам.
    Крыху пазьней ад экспансіі вугра-фінскай культуры, пад канец нэаліту, г. зн. каля 2000 г. перад Хрыстом, архэалёгія сьцьвярджае новую інвазію людзей з культурай, якая называецца культурай вяровачнай керамікі. Назоў гэты паходзіць ад арнамэнту на гліняным пасудзьдзі, выцісканага вяровачкай. Разам з знаходкамі гэткага начыньня сьцьвярджаецца насельніцтва намадзкага тыпу, доўгагаловае, магілы якога знаходзяцца над рэкамі ў наносах пяску і зьмяшчаюць шкілеты ў скорчаным палажэньні, пасыпаныя чырвонай фарбай
    Узор ямачна-грэбневай керамікі	(охрай). Каля ГЭТЫХ магілаў
    сустракаюцца гаршкі даволі прымітыўнага вырабу, упрыгожаныя ямкамі, наколенымі вострым паленчыкам або адціскам вяровачкі.
    Амаль усе сучасныя архэалёгі прыпісваюць вяровачную кераміку і культуру, з ёй зьвязаную, індаэўрапэйскаму насельніцтву, і шукаюць усюды, дзе знаходзяцца сьляды гэтай культуры, сьлядоў індаэўрапэйцаў Таму неабходна шырэй спыніцца над пытаньнем пачаткаў індаэўрапэйскіх народаў перш, чымся прыступім да разгляду архэалягічнага матэрыялу адносна пытаньня Жамойдзі і Літвы.
    Глава 3
    ПЫТАНЬНЕ
    ІНДАЭЎРАПЭЙСКІХ НАРОДАЎ
    У справе пытаньня прабацькаўшчыны індаэўрапэйскіх народаў існуюць сёньня дзьве аснаўныя тэорыі. Адна, так званая «эўрапэйская» тэорыя, прадстаўнікамі якой з’яўляюцца Hirt, Kossina, Much, Echanson, Kretschmer, Schmidt, Schuchardt, Kostrzewski, Milewski i іншыя, хоча бачыць прабацькаўшчыну індаэўрапэйцаў у сярэдняй і паўночнай Эўропе, прытым Шухардт памяшчае яе проста каля Балтыцкага мора, выходзячы з навуковага «адкрыцьця» ў канцы XIX ст. архаічнасьці жамойдзкай мовы, у некаторых элемэнтах старэйшай ад санскрыту. Schreder, Paudlers, Kerns ды іншыя азначаюць яе між Днястром і Донам; Hirt прымае шырэйшую тэрыторыю на захад, пайменна сярэдняэўрапэйскую раўніну.
    Другая, так званая «індаэўрапэйская» тэорыя, памяшчае прабацькаўшчыну індаэўрапэйцаў у Пярэдняй Азіі між Індыяй і Эўропай у аколіцы Памірскага плоскаўзвышша. Да прадстаўнікоў гэтай тэорыі належаць Meer, В. Schmidt, Borkowski, Safaryk, Arbois de Jubainville, Guenter i іншыя.
    Першая тэорыя апіраецца галоўным чынам на знаходкі вяровачнай керамічнай культуры з насельніцтвам нардычнага тыпу, характэрнай антрапалягічнай рысы для індаэўрапэйцаў.
    У зьвязку з памяшчэньнем прабацькаўшчыны індаэўрапэйцаў у Эўропе, паўстала ў прыхільнікаў гэтай тэорыі незвычайна запутаная і цёмная справа: якім чынам магла вытварыцца апрычоная раса індаэўрапэйцаў, названая нардычнай, рэзка вырозьніваючаяся ад насельніцтва з іншай матэрыяльнай і духовай культурай?
    Характэрныя прыкметы для нардычнай расы падаюцца згодна ўсімі антрапалёгамі: худашчавы высокі рост цела, у сярэднім 1,75 м вышыні, доўгагаловасьць, твар працяглы з выразна зазначанай барадой, вузкі і доўгі нос з высокай насадай; доўгія канцавіны і доўгія пальцы, тулава стройнае і сымэтрычнае; мяккія і ясныя (блёнд) валасы; глыбока асаджаныя сінія вочы, ружавата-белы колер скуры, што пацьвярджаюць найстарэйшыя гістарычныя крыніцы.
    Reche, Hentschel, Montelius, Kossina, Werth i іншыя прэгісторыкі хочуць бачыць краманьёнскую і арынякскую расы за субстрат для вытварэньня шляхам скрыжаваньня з іншымі белымі расамі для нардычнай, паходнай расы. Milewski, Czekanowski, Kern і іншыя ўважаюць нардычную расу за вытвар мешаніны паўночнага белага субстрату з элемэнтамі жоўтымі палеаазіяцкімі. Усе гэтыя тэорыі ня маюць глыбейшай абгрунтаванасьці і фактычна з’яўляюцца штучнымі надбудоўкамі прынятай тэзы, што індаэўрапэйцы не прыйшлі з іншага кантынэнту ў Эўропу, але паўсталі на месцы, прытым розныя вучоныя ад тых ці іншых з’явішчаў памяшчаюць
    ІХ ПрабаЦЬКаўшЧЫНу Ў	Узор вяровачнай керамікі
    розных мясцох (Schuchardt у Сярэдняй Нямеччыне, Kern — у прычорнаморскіх стэпах; Hirt — у паўночнанямецка-крывіцкай раўніне, Benders — у Прыбалтыцы і г. д.).
    Тэорыя аб эўрапэйскай прабацькаўшчыне індаэўрапэйцаў паўстала галоўным чынам на аснове ўстаноўленых і гісторыяй пацьверджаных сьлядоў паходу гэленаў і італаў з поўначы на поўдзень у басэйн Міжземнага мора і Малую Азію, аб чым будзе гутарка ніжэй. Тут аднак маем дачыненьне з пазьнейшым з’явішчам, на аснове чаго нельга рабіць высноваў, быццам індаэўрапэйцы, як апрычоная моўная і расавая група, вытварыліся ў Эўропе. Пярэчаць гэтаму і параўнаўчая лінгвістыка і архэалёгія.