• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы  Вацлаў Пануцэвіч

    Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы

    Вацлаў Пануцэвіч

    Выдавец: Харвест
    Памер: 304с.
    Мінск 2016
    Знаходкі гэтай расы, выяўленыя на тэрыторыі Гішпаніі, Францыі, Бэльгіі, Нямеччыны, Чэхаў, Краацыі /Харватыі. — Рэд.І і Палястыны, адносяцца ўсюды да мусціерскай пары. Homo neandertalensis па сваім складзе блізкі да знойдзенага на высьпе Ява ў 1909 г. прымітыўнага шкілету, т. зв. Piteacantropus erectus, блізкага да гарылы (малпы), што дало нават аснову да падмацаваньня тэорыі аб паходжаньні малпы (чалавекападобнай) і чалавека ад супольнага прататыпу.
    He знаходзіцца ў нашым абсягу зацікаўленьня разгляд правільнасьці ці неправільнасьці гэтай тэорыі. Нас цікавіць адно, што знаходкі ў Эўропе, на Яве і Афрыцы належаць да аднаго антрапалягічнага кругу. Ці гэта была самастойная і чыстая раса, ці скрыжаваньне зь іншымі расамі, існуючымі на той самай прасторы, нельга акрэсьліць. У кажным выпадку зусім магчымае скрыжаваньне, якое наглядаецца на ўсёй прасторы зямной кулі ў найдаўнейшыя і цяперашнія часы.
    Аб афрыканскім паходжаньні палеалітычнага насельніцтва ў Эўропе сёньня няма ніякага супраціву ў антрапалёгіі. Чэканоўскі (Jan Chekanowski) навязвае гэтую расу да тыпу афрыкааўстральскага, падкрэсьліваючы распаўсюджаньне яго таксама ў Аўстраліі. Зусім амаль пэўным з’яўляецца, што нэандэртальскі чалавек належаў да чорнай расы. Сведчыць аб гэтым блізкі анатамічны склад яго да чорнай расы, супольнасьць матэрыяльнай і духовай культуры і той факт, што ў часы палеаліту ўся Афрыка была заселеная чорнымі, інакш як у пазьнейшых часох ды сёньня. Ізаляцыя чорнага кантынэнту наступіла ў выніку
    Чалавек грымальдзійскай расы (рэканструкцыя)
    пацяпленьня ў нэалітычныя часы і паўстаньня пустыні Сахары ды заняцьця паўночнай Афрыкі белымі.
    Нэандэртальская раса доўгі час трымалася ў Эўропе. Сведчаць аб гэтым знаходкі з пазьнейшага пэрыяду. Шлягінгаўфэн (Schlaginhaufen) знайшоў каля Люцэрны з канца маладзейшага палеаліту (Магдаленскі перыяд) і пачатку нэаліту шкілеты, якія мелі характэрныя рысы нэандэрталёідаў. Міма пазьнейшага памяшаньня расаў на аснове закону Мэндэля (у выніку прыбыцьця ў Эўропу іншых расавых групаў), сьляды нэандэртальскай расы Вільсэр (Wilser) бачыць у фрызаў, Грант (Grant) у ірлянцаў, Лёмброзо (Lombroso) у прыродных праступніках (злачынцах).
    3 гэтага самага часу, што паходзіць нэандэртальская раса, знойдзены шкілет у пячэры каля Mentogne (Францыя), які сваімі прыкметамі поўнасьцю падобны да чорнай расы і гэтым яшчэ болып падмацоўвае вышэй сказанае аб афрыканскім паходжаньні насельніцтва заходняй Эўропы ў часы палеаліту. Мэнтонскі чалавек (Grimaldi rasse) быў сярэдняга росту, доўгагаловы, шырокага твару з моцна высунутай ніжняй сківіцай ды слаба зазначанай барадой, плоскім і шырокім носам, ён меў асабліва даўгія канцавіны. Вэрт (Werth) прыпісвае яму пакручастыя валасы. Сьляды гэтых старых расаў з часоў палеаліту відавочныя і сёньня ў заходняй Эўропе: у Італіі,
    Францыі, у Гішпаніі і Партугаліі ў цёмнай пігмэнтацыі скуры, цёмных вачах, доўгагаловасьці, ніскім або сярэднім росьце і па-
    кручастых чорных валасох ды нахіласьці ў вялікім працэнце да праступстваў.
    Як ужо было сказана раней, з часоў старэйшага палеаліту на тэрыторыі Крывіччыны і ў басэйне Балтыцкага мора ня знойдзена сьлядоў чалавечых шкілетаў. У Крывіччыне знойдзеныя толькі ў палеалітычных стаянках косьці тундравых зьвяроў і каменнае прыладзьдзе з часоў маладзейшага палеаліту. Гэта сьведчыць, што ў старэйшым палеаліце праўдападобна ня было насельніцтва на нашай тэрыторыі і прыбалтыцкіх краінах. Такім чынам чорная раса тыпу нэандэртальскага ці мэнтонскага чалавека сюды не сягала, бо ня было спрыяльных умоваў да жыцьця, і не тварыла расавага субстрату для насельніцтва белай расы, як гэта было ў заходняй Эўропе.
    У часы маладзейшага палеаліту пачаўся другі кірунак паходу людзей з Усходу, з Пярэдняй Азіі на эўрапэйскую прастору. Гэты чалавек вырозьніваўся рэзка ад нэандэртальскага і мэнтонскага прадстаўніка заходня-эўрапэйскага насельніцтва сваім складам і сваёй культурай. Знойдзеныя шкілеты ў Aurignace, Combe-Capelle, Bruex і Bruenn далі аснову да цьверджаньня, што ў Эўропу з паўдзённага ўсходу прыйшла новая раса, названая ад першай знаходкі арыньяцкай расай (Homo aurignacensis).
    Чалавек арыньякскай расы (рэканструкцыя)
    Малюнкі рэнаў і канёў перыяду Арыньяк-Мадлен у пячоры Камбарэль (дэпартамэнт Дардонь, Францыя)
    Характэрныя прыкметы знаходак: сярэдні рост (1,60 м), худашчавы склад, стройныя канцавіны, падобныя да сучаснага чалавека, вялікая доўгагаловасьць, нос плоскі і шырокі, барада слаба зазначаная. У параўнаньні да нэандэртальскага тыпу гэтая раса так сваім чэрапам, як і ўсім складам зусім блізкая да сёньняшняга тыпу міжземнаморскага (італьянцаў, французаў, гішпанаў, грэкаў). Вэрт, Клаач, Коссінна, Фішэр, Чэканоўскі і іншыя антрапалёгі ўважаюць, што гэта былі прадстаўнікі белай расы, паводля Вэрта, з фалістымі цёмнымі валасамі і цёмнай пігмэнтацыяй вачэй.
    Арыньяцкая раса прынясла з сабой новую матэрыяльную і духовую культуру вышэйшай ступені. Знаходкі каменнага прыладзьдзя характэрныя лепшай апрацоўкай самага каменя, сярод якіх вырозьніваюцца нажы, скрабачкі, шылы, наканечнікі да кап’я і стрэлаў. Апрача каменя ўжываецца як матарыял да вырабу розных прадметаў косьць і рог, чаго не сустракалася ў старэйшым палеаліце.
    У Эўропе арыньяцкая культура найбагацей вйступае на тэрыторыі Францыі і прыдунайскіх краінаў. Сваім абсягам абдымае таксама Галіччыну, Валынь і Палесьсе ды Чарнігаўшчыну. У Польшчы — ваколіцы Кракова і Айцова.
    Глава 2
    НОВАКАМЕННАЯ ЭПОХА
    У наступным пэрыядзе маладзейшага палеаліту, усолютрэйскім, яшчэ халодным, Прыбалтыка і паўночная частка Крывіччыны была пакрытая ледавіком, а значыць ня мела спрыяльных умоваў для чалавечага жыцьця. У гэтым пэрыядзе паявіліся ў Эўропе, незанятай ледавіком, новыя людзі з сярэдняй Азіі. Знойдзеныя чэрапы гэтых людзей у Бэльгіі, Нямеччыне, Англіі, Гішпаніі і Партугаліі характарызуюць іх як кароткагаловых (круглагаловых) з круглым лобам, нізкім і шырокім тварам, кароткім і шырокім носам, няшмат выстаючымі сківіцамі, невысокага росту, з кароткімі канцавінамі пры непрапарцыянальна доўгім тулаве. Антрапалёгія бачыць у гэтых прыкметах супольнасьць з мангольскай расай.
    Распаўсюджанасьць гэтай кароткагаловай расы абдымае сярэдпюю Азію аж да Спакойнага акіяну, а на захадзе энклявы яе пранікаюць галоўным чынам уздоўж эўрапэйскіх узвышшаў (Карпатаў, Судэтаў, Альпаў, Шрэнэяў) далёка на захад і поўнач Эўропы. Досьледы над групамі крыві, а пайменна выяўленьне групы, характэрнай для мангалёідаў, пацьвярджаюць вышэй сказанае.
    Гэта былі людзі намадзкага тыпу, у аснаўным паляўнічыя рэнаў, паўночных аленяў, горных козаў і мядзьведзяў. Шлях іх
    паходу вызначаецца ўздоўж Чорнага мора, Карпатамі і Алыіамі, а з адсюль, як з выхаднай прасторы, пранікнулі яны далей у Пірэнэі, Вагезы і Ардэны, паўночную Францыю, Бэльгію, Галяндыю і Данію, Швэцыю, Нарвэгію. Архэалягічныя знаходкі з канца палеаліту і мэзаліту (пераходны пэрыяд між палеалітам і нэалітам пасьля адыходу ледавіка) даюць вельмі шмат доказаў адносна шляху пасоўваньня гэтай расы. Праўдападобна да часткі гэтай групы людзей адносіцца запіска Ю. Цэзара ў кнізе «De bello Gallico» (Гальская вайна), дзе ён успамінае, што на Рэйне пры вусьці Шэльды жыве нейкі народ, не гэрманскага і не кэльцкага паходжаньня, які займаўся лоўляй рыбаў і вышукваньнем птушыных яек. Некалькі стагодзьдзяў пазьней Людвік Набожны патрабаваў ад Утрэхтскага біскупа спэцыяльнай місіі для вострава Вальхэр, дзе жыло дзікае насельніцтва5.
    На ўсёй гэтай тэрыторыі яшчэ сёньня (асабліва ў горах) сустракаецца насельніцтва зь вялікім працэнтам усходняй расы
    або зь вялікімі прыкметамі гэтай расы. Як даказваюць знаходкі месца жыхарства гэтых людзей у Швайцарыі з часу раньняга нэаліту, яны ўмелі будаваць на возерах асады з дрэва (палікавыя асады). Там жа знойдзеныя пры гэтых асадах шкілеты з прыкметамі мангалёідаў, насеньне збожжа, каменнае прыладзьдзе і прымітыўныя гліняныя гаршкі, што сьведчыць аб іх пераходзе з намадзкай на земляробскую культуру.
    У гэтым самым адрэзку часу, што і кароткагаловая ўсходняя раса, паявілася
    Краманьёнскі чалавек
    5 Людвік Набожны (Lois le Pieux), сын Карла Вялікага, у 781—814 гг. быў каралём Аквітані, а ў 814—840 гг. імпэратарам франкаў. — Рэд.
    ў Эўропе насельніцтва, названае ад першай знаходкі у 1868 г. у пячэры Краманьён (Cro-Magnon, Францыя) краманьёнскай расы. Прыйшло яно таксама з усходу. Адзначалася высокім ростам (1,80 м), моцнай фізычнай будовай, з прыгожым чэрапам, зусім блізкім да сучаснага эўрапэйца, тварам сярэднешырокім, глыбока асаджанымі вачыма, кароткім, абрывістым лобам ды выразна зазначанай барадой. Далейшыя знаходкі ахапляюць: Францыю, Бэльгію, Аўстрыю, Галяндыю, Паўночную Нямеччыну, Польшчу, Данію і Скандынавію.
    Разам з шкілетамі гэтых людзей выступаюць шкілеты мамутаў, рэнаў і іншых паўночных зьвяроў, што даказвае, што яны пасоўваліся на поўнач за ледавіком і карміліся мясам траваедных зьвяроў. Таму называюць гэтых людзей паляўнічымі рэнаў. Гэтая група, здаецца, займала ў часы малодшага палеаліту і мэзаліту прастору Крывіччыны і ўсёй Прыбалтыкі. Прынясла яна вышэйшую культуру, якая праяўляецца ў лепшых каменных вырабах, уменьні ляпіць з гліны прымітыўнае пасудзьдзе, шыць вопратку і рабіць з косьці розныя прылады.
    ***
    Назоў новакаменнай эпохі, або нэаліту, узяты, таксама як і папярэдняй, ад тэхнікі вырабу прыладзьдзя. Аснаўным матарыялам ёсьць і надалей крэмень, рог і косьць, а толькі пасьля і мэталы, якія будуць пераходам да наступнай мэталёвай эпохі. Новае слова ў тэхнікі гэтай эпохі ёсьць умеласьць выгладжваньня або ашліфоўкі каменя на ўсёй яго паверхні. Далей чалавек навучыўся вярцець дзіры ў камені і да каменных прыладаў прыладжваць чаранкі, перапілоўваць камень, ткаць, апрацоўваць зямлю, з гліны рабіць рознае пасудзьдзе і будаваць для сябе жыльлё.
    Разам з гэтым асвоіў першых хатніх зьвяроў, патрэбных ня толькі да ежы, але як цяглую сілу да апрацоўкі зямлі і аховы свае гаспадаркі. Да найраней асвоеных зьвяроў належыць сабака, які ня толькі старажыў хату чалавека, але служыў яму выдатна ў часе паляваньня й ловаў. Далей сьвіньні, авечкі і козы, рагатая жывёла і конь. Усе яны паходзяць з Азіі, што паказвае на кірунак прыходу новых людзей з новай, няведамай ва Эўропе культурай.