Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
Пачатак рассяленьня індаеўрапейцаў у Еўропе (паводле Э. Загарульскага)
Параўнаўчая лінгвістыка адносіць рашчапленьне супольнай праіндаэўрапэйскай мовы на групы kentum і satem (ад перамены мяккіх задняязычных к’, g’ у пярэдняязычныя «с», «з» у групе сатэм і ў цьвёрдыя задняязычныя «к» і «g» — у групе кентум, санскр. сьатам, лац. цэнтум — кентум) перад 3000 г. да нараджэньня Хрыста. А ўстаноўленыя найстарэйшыя архэалягічныя сьляды індаэўрапэйцаў у Эўропе з характэрнай вяровачнай культурай адносяцца да 2000 г. перад Хрыстом, гэта ёсьць да пе-
ралому нэалітнай і мэгалічнай пары. У гэтым самым амаль што часе ішла экспансія індаэўрапэйцаў у Азіі.
Да групы сатэм належаць мовы: гіндуская, пэрская, армянская, албанская, скіфская, сармацкая, жамойдзкая і славянская. Да групы кентум: тахарская, грэцкая, лацінская, кэльцкая, гэрманская, тракская /фракійская. — Рэд.І і ілірыйская. Рашчапленьне гэтай апошняй наступіла ў пачатку мэталёвай эпохі, пайменна з хвілінай паяўленьня медзі, час якой у старых цэнтрах цывілізацыі ў Эгіпце і Мэзапатаміі прыпадае на 3000 перад Хрыстом. Аб гэтым сьведчаць супольныя назовы гэтага мэталю ў гіндусаў, іранцаў, італаў і гэрманаў.
Раней адкалолася ад праіндаэўрапэйцаў група кентум і экспансія яе пайшла ў дзьвюх кірунках: на поўнач і на захад, а цераз Каўказ у Эўропу. Паўночны кірунак выявіўся ў сёньня неіснуючай мове тахараў, на ўсход ад Кітая. Мова гэтая была зусім блізкая да мовы кэльтаў. У заходнім кірунку пайшла група грэка-італа-тракска-ілірыйска-кэльта-гэрманская, прыносячы ў Эўропу вяровачную культуру.
У той самы час група сатэм праявіла сваю экспансію галоўным чынам на паўдзённы ўсход, завалодваючы Індыю, Іран і Армэнію ды Малую Азію. Пазьней, у III пэрыяд бронзы, славянская група адсюль праз Дарданэлы пойдзе ў Эўропу ў Дунайскі і Балтыйскі басэйны. Іншыя народы з гэтай самай групы, скіфы і сарма-
Моўныя групы «кентум» і «сатум»
Старажытныя іпірыйцы (рэканструкцыя)
ты, увайшлі ў прычорнаморскі стэп праз Каўказ ужо на вачох цывілізаваных гэленаў і італаў
Якія тады бліжэйшыя элемэнты вяровачнай культуры групы кентум? Гэты матэрыял будзе нам патрэбны пры разглядзе нашай галоўнай тэмы.
3 начыняў, ужываных у вяровачнай культуры, перш за ўсё вылічыць трэба звычайныя збанкі ўшатыя, далей кубкі звычайныя і шырокія чашы, як бы папярэджаньне пазьнейшых грэцкіх кратэраў, і вялікія кулістыя з малым горлам амфары, далей звычайныя міскі да штодзённага хатняга ўжытку. Разнастайная форма гэтай пасуды залежная была ад рознага яе празначэньня. Чашы замест вухаў мелі найчасьцей угары гузаватыя налепні, часам маленькія вушкі. Міскі таксама мелі гэткія налепні каля верхняга берагу. Вяровачнае ўпрыгожаньне выступае часта з выцісканым або рытым узорам.
3 прыладаў сустракаюцца сякеркі, сякеры з вялікім абухам (уплыў прафінскай культуры), нажы, пілкі і насадкі да стрэлаў. 3 косьці былі робленыя шылы і прылады да выгладжваньня каменя. Да барацьбы ўжываныя былі лукі, але звычайнай зброяй былі сякеры, чаканы і копіі з шырокай насадкай. Каменная зброя выраблялася на месцы, або прывозілася з далейшых мясцовасьцяў, дзе быў лепшы матэрыял, пайменна адборны
чорны крэмень з Галіччыны і Валыні, адкуль вывозілася яго ў Прыбалтыку і на Захад.
Улюбляным матарыялам да вырабу прадметаў упрыгожаньня быў бурштын і косьць, з чаго рабіліся брошкі, пацеркі і г. д. Як упрыгожаньне ўжываліся таксама іклы розных зьвяроў, сярод якіх устаноўлена іклы сьвіні, аленя і сабакі. Далей на поўдні сустракаюцца таксама пацеркі з медзі. Ва ўпрыгожаньні наглядаецца частковы ўплыў мэгалітнай культуры, як напрыклад вісячыя прычэпкі з бурштыну. У пазьнейшым часе вяровачнай кэрамікі на Украіне сустракаюцца фаянсовыя пацеркі, імпартаваныя з Эгіпту. Аб сувязях з Ірляндыяй сьведчаць залатыя кольчыкі тамтэйшага вырабу. З’яўляюцца апрача названых мэталяў, як сродка ўпрыгожаньня, таксама серабро і бронза заходняй прадукцыі.
Што да спосабу жыцьця першых індаэўрапэйцаў групы кентум у Эўропе, то можна ўстанавіць наступнае: на поўначы, у Крывіччыне, Прыбалтыцы, Польшчы і Паўночнай Нямеччыне земляробства было слаба разьвітае. Насельніцтва вяровачнай культуры найчасьцей сялілася над воднымі шляхамі на пяшчаных выдмах, што сьведчыць, што жыло яно з рыбалоўства,
паляўніцтва і гандлю.
Ведамая была таксама гадоўля хатняй жывёлы і земляробства. Асабліва ў паўдзённай прасторы вяровачнай культуры на лепшых землях разьвітае было земляробства і жывёлагадоўля. Апрача сьвіней і рагатай жывёлы сустракаецца конь пярэдняазіяцкі, што таксама ёсьць доказам на паходжаньне адтуль людзей вяровачнай культуры.
Духовую культуру гэтых людзей можна наглядаць на аснове пахаваль-
Старажытны келып (рэшткі, знойдзеныяў дрыгве)
нага абраду. Болыпасьць магілаў прадстаўляюць сабой ямы з шкілетамі ў скорчанай пазыцыі, часта з сьлядамі охры (чырвонай фарбы) як сымбалям зьвярынай крыві, літай у магілу на ахвяру памёршаму. Сустракаюцца таксама магілы, выкладаныя ў сярэдзіне каменнымі плітамі (у злоцкай культуры) і з рознымі начыннямі, у якія кладзеная была праўдападобна ежа. У некаторых магілах маюцца сьляды спаленых зьвяроў, здаецца, у часе пахавальнай стравы (трызны).
Міма сьлядоў земляробскай культуры ў «вяровачнікаў» (збожжа яны маглі атрымаць ад чыста земляробскага насельніцтва, пасяліўшагася ў Эўропе раней), трэба сьцьвердзіць як у матэрыяльнай, так і духовай іх культуры намадзкі характар. Калі 6 індаэўрапэйцы былі аселым, земляробскім народам, як гэтага хочуць некаторыя аўтары, немагчымым было б вытлумачыць іх вялікай экспансіі ва ўсіх кірунках, дзе існавалі багатыя цывілізацыйныя цэнтры раней існуючага земляробскага насельніцтва.
Маторам, папіхаваючым намадаў да экспансіі ва ўсіх адрэзках гісторыі, з’яўляецца, з аднаго боку, іх нутраная арганізацыя, абапёртая на патрыярхаце, дзе ўся ўлада належыць да мужчыны, як правадніка ў змаганьні за здабыцьцё сродкаў, патрэбных да жыцьця і ваенных паходаў, у супрацьстаўленьні да матрыярхату земляробскіх плямёнаў, дзе жанчына, як аснаўная вытворчая сіла адыгрывае першую ролю. 3 другога боку прыцягваючай сілай, як сьвятло для начных матылёў, з’яўляюцца для намадаў багатыя цэнтры з высокай культурай. Такімі цэнтрамі былі ў Азіі старая земляробская і ўрбаністычная культура дравідаў над Індам і ў Мэзапатаміі, старая культура ў Кітаі; у Афрыцы ў Эгіпце, у Эўропе на Кыпры, Крэце, у Грэцыі, Францыі, Гішпаніі, Брытаніі, на Апэнінскім і Скандынаўскім поўабтоках. Такімі намадамі былі хаміта-сэміты, індаэўрапэйцы, алтайскія народы. Ва ўсіх вядучую ролю ў іх заваявальнай экспансіі адыграў конь.
У дачыненьні да першай групы індаэўрапэйцаў на эўрапэйскім кантынэнце гэта можна наглядаць аж надта выразна ўжо хутка пасьля іх прыходу ў сярэднюю Эўропу. Ужо каля 2000 г. перад Хрыстом індаэўрапэйскае племя люві-гэтытаў прабіла-
ся з Балканскага поўабтоку праз Босфар і Дарданэлы ў Малую Азію. Інвазія адбылася ў дзьвюх фазах, перш плямёнаў люві, a потым гэтытаў. Гэтыя апошнія, магутнейшыя, стварылі вялікую дзяржаву з цэнтрам у Кападоцыі, прынялі мэзапатамскую цывілізацыю з кліновым пісьмом і вялі рухлівы гандаль з Эгіптам.
Няшмат была пазьнейшая інвазія грэцкіх ахеяў, якія на поўабтоку і на эгэйскіх востравах завалодалі каўказцаў (яфэітаў), стоячых на высокім цывілізацыйным узроўні. Яны ўжо ў XIII ст. перад Хрыстом занялі сярэднюю Грэцыю і Пэлапанэз, творачы тут на грунце існуючай культуры і на ўзор Крэты так званую мікэнскую культуру. Каля 1400 г. перад Хрыстом ахеі завалодалі Крэтай, каля 1200 г. збурылі Трою на паўночным пабярэжжы Малой Азіі. За імі пайшлі іншыя плямёны з поўначы. У Малую Азію пранікаюць тракскія фрыгі, якія каля 1200 г. зьнішчылі дзяржаву гэтытаў.
У наступным стагодзьдзі іншае грэцкае племя доры (дарыйцы. — Рэд.) завалодвае Грэцыяй да Пэлапанэзу і пабярэжжа Малой Азіі.
Зона паселішчаў кепьтаўу 1 і 2-м тыс. да Хрыста
Зусім іншы, чыста гандлёвы і калянізацыйны характар, маюць пазьнейшыя з VII—VI ст. асады грэкаў на пабярэжжы Чорнага мора і на паўдзённым берагу Францыі. Гэта ўжо пазьнейшае з’явішча, калі намадзкія гэлены на базе старой культуры вытварылі собскую, як сынтэз існуючай і імі прынесенай, і сталіся аселым цывілізаваным народам.
На поўнач ад гэленаў (грэкаў) знаходзіліся тракі /фракійцы. — Рэд.І, таксама індаэўрапэйскае племя. Тракскія назовы чорнаморскіх рэкаў, як Дон, Д няпро, Стыр, Д нестр, Пырэт (Прут), Істрос (Дунай), Карпаты і Татры паказваюць шлях пасоўваньня іх са ўсходу на захад і поўдзень. У VII ст. тракскія кімэры з-над Чорнага мора пайшлі сьледам сваіх папярэднікаў у Малую Азію і зьнішчылі дзяржаву фрыгаў у сярэдняй і паўночна-заходняй частцы поўабтоку. Там жа на каўказскім субстраце тракі далі ас-
новы для армянскам мовы.
Сярод іншых індаэўрапэйцаў найдалей высунутай галінай на захад у Эўропе была група італа-кэльцкая. У параўнаўчай лінгвістыцы прыняты погляд, што гэтая група пад канец 3-га тысячагодзьдзя тварыла моўную еднасьць, што прыпадае на палавіну нэаліту. На тэрыторыі Эўропы выступае ўжо апрычо-
насьць мовы італаў і кэльтаў.
Печ для абпалу посуддзя з гліны (рэканструкцыя)
Латыны ўжо каля 2000 г. перад Хрыстом знаходзіліся над Падам, адкуль пранікалі да цэнтральнай Італіі, у краіну лігураў, за латынамі пайшлі умбры і оскі, якія між 1700 і 1500 гг. занялі паўночную Італію. Аднак жа поўную перамену становішча правялі этрускі, якія ў X—IX стст. накінулі сваю ўладу і мову латынам і умбрам. Аднак у VII ст. латыны здолелі завалодаць сярэдняй Італіяй і далі асновы для Рымскай дзяржавы.
Наступнай індаэўрапэйскай групай, што сваю экспансію скіравала на поўдзень, былі ілірыйцы. Ужо ў XII ст. перад Хрыстом яны знаходзіліся на паўночным пабярэжжы Адрыятыцкага мора каля вусьця Падуі /Padova — рака, да якой 25 км на поўдзень ад Венецыі; там знаходзіцца горад Падуя. — Рэд.І. Ілірыйскія дыялекты тварылі пераходны памост да паўдзённых оска-умбрыйскіх. У XI ст. перад Хрыстом ілірыйцы скіраваліся на Балканы і гэтым спрычыніліся да міграцыі тракаў і гэленскіх дораў. Ілірыйцы занялі тады паўночна-заходнюю частку Балканаў, сёньняшнюю Югаславію і Албанію, і вялі далей намадзкапастырскі спосаб жыцьця. Частка балканскіх ілірыйцаў — япыгі — пранікнулі цераз праліў Отранто ў Апулію, а паўночная галіна гэтай групы між 900 і 400 гг. перад Хрыстом у сёньняшняй Аўстрыі стварыла т. зв. гальстацкую культуру жалеза.