Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
Рэсяросгранем^е черняховско»о «омтекса в IIMVвв к
Влнянхв Pwwckoh ямпздм*
roc«o9w«
Арэалы гоцка-гепідскай і чарняхоўскай культур (Паводле М. Гімбутас)
каля Смаленска і ў Крывіне сярод іншага матэрыялу знойдзеныя бурштыновыя ўпрыгожаньні.
Ці можна залічыць гэтае індаэўрапэйскае насельніцтва з вяровачнай культурай у Прыбалтыцы да жамойдзкай групы? На гэта няма ніякіх доказаў. Наадварот, усе доказы гэтаму пярэчаць. Па-першае, жамойдзкая група з моўнага пункту гледжаньня належыць да групы сатэм (satam), і некаторы час тварыла разам з славянамі супольную групу, адсюль немагчыма, каб яна паявілася ў Прыбалтыцы разам з групай кентум. Па-другое, як аб гэтым будзе яшчэ гутарка, да V стагодзьдзя пасьля Хрыста у Прыбалтыцы не знаходзім жамойдзкіх сьлядоў; яны з’яўляюцца ў V ст. пасьля Хрыста як самастойная культура, якая ператрывала ў нязьменным выглядзе аж да гістарычных часоў.
Такім чынам вяровачную культуру, якая займае прастору ад Каўказу і Волгі на ўсходзе да Рэйну на захадзе, ад Чорнага мора на поўдні да Балтыцкага на поўначы, трэба прыпісаць групе кентум, якая ў канцы нэаліту прадстаўляла сабой яшчэ адналітую культурную цэласьць, а дыфэрэнцыяцыя якой наступіла з
Старажытныя гуны (рэканструкцыя)
хвілінай завалоданьня краінаў з вышэйшай земляробскай і урбаністычнай культурай.
Індаэўрапэйская група кентум, здаецца, доўга не сядзела ва ўсходняй частцы Эўропы, гэта значыць на прасторы Крывіччыны і Прыбалтыцы, а гэта таму, бо ўжо каля 2000 году мы бачым галоўныя паходы тракаў у Малую Азію, гэленаў на Эгэйскія востравы, Пэлапанэз і на Крэту, італаў на Апэнінскі поўабток, ілірыйцаў на Балканы, кэльтаў на сённяшнія Францыю і Брытанію, гэрманаў на Скандынавію.
I з гаспадарчага пункту гледжаньня не было тут спрыяльных умоваў для далейшага заседжаньня, бо гэтая прастора паросшая пераважна лясамі, а фінскае насельніцтва, якое жыло ў гэтых лясох, знаходзілася на прымітыўным культурным узроўні, земляробства мела слаба разьвітае ды займалася лоўляй зьвяроў, рыбаў і зьбіраньнем лясных прадуктаў. Прыцягаючай сілай для індаэўрапэйцаў былі земляробскія культуры на поўдні, захадзе і поўначы Эўропы, куды яны і скіравалі свае паходы.
Прыблізна 700 год пазьней, у III бронзавым пэрыядзе (1300 г. перад Хрыстом) прастору, звольненую групай кентум ва ўсходняй і сярэдняй Эўропе, займаюць славяне. Прыбалтыка гэтым разам становіцца славянскім абшарам. Таму неабходна прысьвяціць больш месца справе славянскай прасторы і славянскай матэрыяльнай і духовай культуры.
Глава 4
БРОНЗАВАЯ ЭПОХА Ў ЭЎРОПЕ
Бронзавая эпоха ў Эўропе, падобна як і нэалітычная, прыйшла пазьней у параўнаньні да разьвіцьця чалавечай культуры ў Азіі і Афрыцы. Як ужо было сказана раней, каля 3000 году перад Хрыстом культурныя цэнтры Мэзапатаміі і Эгіпту зналі медзь, як першы мэталь да вырабу — побач каменя і гліны — прадметаў хатняга ўжытку і ваеннай справы. Найстарэйшыя капальні медзі знойдзены ў Эгіпце, якія былі ў экспляатацыі на пачатку 3-га тысячагодзьдзя перад Хрыстом (3-я і 4-я дынастыя), але само веданьне медзі аднесьці трэба яшчэ да ранейшых часоў. Гэткія самыя старыя капальні медзі ведамыя і ў Мэзапатаміі з часоў 4-га тысячагодзьдзя перад Хрыстом. У канцы 4-га тысячагодзьдзя перад Хрыстом гэты мэталь быў ведамы і на востраве Кыпр. Ад назову гэтага востраву, здаецца, і паходзіць сам назоў медзі ў групе кентум (лац. aes cuprium).
Медзь ведамая была таксама каўказцам (яфэітам) і дынарцам (армэнам), у стаянках якіх сустракаюцца медныя пасудзіны нэалітнай пары. Яфэіты бясспрэчна занесьлі каля 3000 г. перад Хрыстом веданьне медзі з басэйну Міжземнага мора ў Гішпанію, дзе існавалі старадаўныя капальні медзі, у Англію, Францыю і Скандынавію. Прытым Англія адыграла асабліва важную ролю ў мэталёвай эпосе. Пайменна ў Англіі існавалі найстарэй-
Арэал лужыцкай культуры
шыя ў Эўропе капальні цыны, якія сягаюць прыблізна 2000 г. перад Хрыстом. Сплаў 1/10 цыны з медзяй даў пачатак новаму мэталю — бронзе, які ўвёў пераварот у дасюлешняй матэрыяльнай культуры. Бронза як мэталь даволі цьвёрды, паслужыў галоўным матэрыялам да вырабу зброі і іншых прадметаў, дасюль робленых з каменя.
Медзь і бронза сталіся галоўнымі мэталямі, якія хутка распаўсюдзіліся ва ўсёй заходняй і паўночнай Эўропе. У сярэдняй Эўропе (у Вугоршчыне) адкрытыя былі таксама багатыя залежы медзі, якія ўзбагацілі засяг гэтага мэталю.
У краінах усходняй Эўропы ня было капальняў медзі на месцы, таму тут далей утрымалася нэалітная эпоха, хоць само веданьне медзі і бронзы не было чужым, і скарыстоўваліся гэтыя мэталі як прадмет упрыгожаньня.
Само вынаходзтва бронзы трэба запісаць таксама на карысьць цывілізацыі ў Эгіпце і Малой Азіі, дзе найстарэйшыя вырабы з бронзы сягаюць 3-га тысягодзьдзя перад Хрыстом. Трэба было аднак даволі доўгага часу, каб у паўдзённай і сярэдняй Эўропе наступіла новая эпоха, бо сталася гэта толькі каля 1800 г.
перад Хрыстом, калі індаэўрапэйцы завалодалі існуючымі культурамі і на іх грунце стварылі знакамітую культуру бронзы.
Пасьля завалоданьня Крэты і старой эгэйскай культуры між 1400 і 1250 гг. гэлены стварылі слаўныя палацы ў Кносе ды іншых мясцовасьцях Крэты, вялізарных памераў і перапоўненыя мастацкімі вырабамі з золата і бронзы і прыгожай размаляванай керамікі. На самым поўабтоку гэтыя самыя гэлены на існуючым культурным субстраце вытварылі слаўную мікэнскую культуру, спалучаную з дарагімі мэталямі, золатам, серабром і бронзай. Апрача харомаў на ўзвышшах, моцна ўфартыфікаваных, характэрныя для гэтай культуры дамавіны з вялікіх каменьняў, прысыпаных зямлёй. Высока разьвітай была тэхніка вырабу бронзавых мячоў і залатых чашаў. На сувязь з Прыбалтыкай сьведчаць знаходкі бурштыну12.
Уплывы гэленскай бронзавай культуры з 2-га тысячагодзьдзя сягалі да Італіі, Сыцыліі, Францыі, Гішпаніі і Скандынавіі.
У Гішпаніі гэтую культуру кэльты хутка зьмянілі на культуру жалеза. Найдаўжэй утрымалася яна ў Італіі. 3 мэталёвых вырабаў характэрныя бронзавыя фібулы да вопраткі, зробленыя з аднаго кавалка дроту. Земляробскі характар гэтай культуры найлепш паказваюць наскальныя малюнкі ў Лігурыі з пачатку бронзавай эпохі, дзе побач валоў паказаныя плугі з упражам і іншыя сцэны.
Попельніцы лужыцкай кулыпуры (з Польшчы)
12 У «Іліядзе» Гамэра ўспамінаецца толькі цына (волава), аб бурштыне няма зацемкі, адсюль Karl Muehlenhoff робіць няправільны выснаў, быццам гандаль бурштынам пачаўся каля 1300 г. перад Хрыстом.
Помнікі лужыцкай культуры
Цесную сувязь земляробскай культуры бронзы Італіі наглядаем у Паўдзённай Швайцарыі і Паўдзённай Францыі. Заходняя Францыя і Англія злучаныя былі падабенствам культуры кэльтаў, якая побач бронзавых вырабаў характэрная дамавінамі, будованымі з каменьня ўнутры ўзгоркаў, часта ў выглядзе паўкруглых скляпоў.
Выдатна прадстаўляецца разьвіцьцё бронзавай культуры ў Скандынавіі, вельмі добра вывучанай. На грунце старой мэгалітнай культуры нэаліту гэрманы стварылі багатую культуру бронзы. Пачатак яе сягае 2-га тысячагодзьдзя перад Хрыстом. Сярод мэталёвых вырабаў вялікую ролю адыгрывалі прадметы ўпрыгожаньня як фібулы, бранзалеты, шпількі, нашыйнікі, і знакамітая зброя як мячы, сякеры, чаканы і насадкі да кап’я. Знойдзеныя таксама часткі ваўнянай вопраткі. Наскальныя малюнкі ў
Швэцыі ілюструюць сцэны земляробскія, марскія, ваенныя і культавыя. Вырабы з бронзы выконваліся на месцы і стаялі на высокім узроўні.
Так як і ў іншых народаў групы кентум,
у гэрманаў у эпосе бронзы пануюць целапахавальныя магілы.
У сярэдняй Эўропе, на прасторы суседняй з італьскімі плямёнамі, ва Усходняй Францыі, Паўночнай Швайцарыі і Паў-
дзённай Нямеччыне выступае ілірыйская культура бронзы, характэрная бронзавымі шпількамі і зашчэпкамі, нашыйнікамі і наплечнікамі ды мячамі з пазьнейшага часу. У кераміцы пануе вырэзваны арнамэнт.
У паўдзённа-ўсходняй частцы Эўропы, на прасторы сёньняшняй Вугоршчыны і Румыніі выступае бронзавая тракская культура, багатая прыгожасьцю формы і ўзорамі. Дзякуючы экспляатацыі медзі на месцы, вельмі шматлікія медныя знаходкі як мячы, чаканы і ўпрыгожаньне. Багатая таксама кераміка, творачая некалькі аддзельных групаў.
Мы перш коратка разгледзелі і падкрэсьлілі найважнейшыя элемэнты разьвіцьця бронзавай культуры групы кентум. Але каля 1300 перад Хрыстом з’яўляецца ў сярэдняй і ўсходняй Эўропе новая культура, розная ад усіх суседніх, хоць таксама бронзавая, ведамая пад назовам лужыцкай культуры, якая належыць да новай індаэўрапэйскай групы — славянскай.
Што сабой прадстаўляе лужыцкая культура іякія яе істотныя элемэнты, на аснове якіх можам залічыць яе да твору славянаў? На гэта адкажам на аснове архэалягічных, гістарычных і лінгвістычных дадзеных.
Сам назоў — лужыцкая культура — паходзіць, падобна як іншыя назовы ў архэалёгіі ад месца першых знаходак. Дзеля таго што найстарэйшыя і найбагацейшыя знаходкі мелі месца ў Лужыцкай вобласці (у Нямэччыне, навакол сучасных Дрэздэна і Котбуса. — Рэд.), адсюль і назоў. У сярэдняй Эўропе абдымае яна час ад 1300 да 400 гг. перад Хрыстом і сягае ад Салі (Заале) і Лабы (Эльбы) на захадзе да Дняпра на Усходзе, ад Балтыцкага мора на поўначы да Дунаю на поўдні ды адсюль пранікае ў Панонію, Мэзію і Тракію. На гэтай вялікай прасторы выступае некалькі рэгіянальных культурных групаў, якія аднак у істотных элемэнтах ня розьняцца між сабой і твораць адну цэласьць.
Дзеля характарыстыкі лужыцкай культуры трэба падаць аб вельмі характэрнай, істотнай і паўсюднай прыкмеце, рэзка вырозьніваючайся ад элемэнтаў духовай культуры іншых эўрапэйскіх народаў, пайменна аб звычаю паленьня памёршых.
Дасюль у Эўропе ва ўсіх культурных кругох часоў палеаліту, нэаліту і бронзы архэалёгія ня мела прыкладаў паленьня памёршых. Звычай гэты прыпадае на III пэрыяд бронзы, пайменна з хвілінай прыходу славянаў у Эўропу. 3 вонкавага выгляду целапальныя магілы славянаў прадстаўляюць сабой два тыпы: плоскія магілы і курганы. Гэтыя апошнія характэрныя для ўсходняй і прыбалтыцкай часткі славяншчыны. У сярэдняй Эўропе пераважаюць зборныя магільнікі з плоскімі магіламі13.
У часе ад 1935 да 1951 гг. праведзеныя былі раскопкі вялікага магільніка лужыцкай культуры ў Чарнкове (Czarnkow) у Польшчы, дзе дасьледавана 214 целапальных магілаў. Ва ўсіх выпадках памёршыя былі спаленыя, а іх косьці зложаныя ў попельніцы. У некаторых выпадках сьцьверджаны паверхныя паховіны. Глыбіня магілы ад 50 да 70 цм. Далейшая характэрная прыкмета магілаў лужыцкай культуры — гэта каменныя кругі і абкладаньне магілаў каменьнямі ў форме крушні. У некаторых выпадках попельніцы пакрываліся міскамі ў выглядзе клёшаў. У попельніцы складаліся спаленыя косьці, старанна ачышчаныя і найчасьцей у анатамічным парадку. Часта выступаюць у магіле падвойныя ўрны з касьцьмі дзьвюх памёршых, праўдападобна мужыка і жонкі14.