Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
Ілірыйскія плямёны з часам у межах Рымскай імпэрыі зраманізаваліся, а сьляды іх мовы існуюць у некаторых геаграфічных назовах і ў албанскай мове, якая прадстаўляе сабой напластаваньне розных моваў, як каўказкай, ілірыйскай, лацінскай, турэцкай, славянскай і грэцкай.
Астаецца яшчэ разгледзець дзьве іншыя групы з сям’і кентум: кэльцкую і гэрманскую.
Найдаўнейшая экспансія кэльтаў, здаецца, ішла на поўнач. Там выдзеліліся канчаткова гойдэлі (гэлы. — Рэд) каля 1000 г. перад Хрыстом і занялі Брытанію, дзе знаходзіліся найстарэйшыя капальні цыны8. Наступная міграцыя кэльтаў ішла на захад і на поўдзень, на Пірэнэйскі поўабток і да Міжземнага мора. У VI ст. перад Хрыстом сутыкаліся яны з грэкамі ў Марсыліі, Антыполісе і іншых грэцкіх калёніях на паўночным пабярэжжы Лігурыйскага мора. Крыху раней, бо ў VII ст. перад Хрыстом пачалася адваротная экспансія кэльтаў з захаду на ўсход, тым разам выкліканая жаданьнем завалодаць славянскай сярэдняэўрапэйскай культурай (т. зв. лужыцкай). У гэтым часе частка іх высадзілася ў Брытаніі, адпіхаючы гойдэляў /гэлаў. — Рэд.І да Ірляндыі.
Ва ўсходнім кірунку занялі яны Бэльгію, далей накіравалі свой паход супраць Рымскай дзяржавы і занялі даліну ракі
8 Цяпер замест слова «цына» ўжываюць «волава». — Рэд.
Падуі, а ў 388 годзе зьбурылі Рым. Наступна разам з скіфамі разьбілі славянаў у Паноніі, Паўдзённай Нямеччыне і дайшлі да Віслы і Днястра. Назовы Багэмія (ад бояў), Галіччына (ад галаў) ёсьць астаткамі гэтай кэльцкай экспансіі на ўсход. У кірунку паўдзённым кэльты ў III ст. перад Хрыстом апанавалі Макэдонію і Грэцыю ды з адсюль перакінуліся ў Малую Азію, дзе стварылі дзяржаву Галатыя9.
Якія былі шляхі экспансіі гэрманаў з сярэдняй Эўропы ў канцы нэаліту?
Гэрманская група праявіла сваю экспансію на поўнач, у Скандынавію. Чым жа можна выясьніць тое з’явішча, што ў той час, калі ўсе намадзкія індаэўрапэйскія групы імкнуліся да за-
Галацыя (Galatia) старажытная дзяржава ў Малай Азіі
9 Галацыя, або Галятыя (Galatia) — дзяржава ў цэнтральнай частцы Малай Азіі, якая існавала прыблізна з 277 па 183 гг. перад Р.Х. Пазней, з 104 г. перад Р.Х. па 25 г. пасля Р.Х. зноў была вольнай дзяржавай з центрам у Анкіры (сучасная Анкара). — Рэд.
валоданьня земляробскага насельніцтва з багатай культурай, гэрманы выбралі далёкую поўнач. Як ужо раней было сказана ў нарысе пра пасьляледавіковы пэрыяд, клімат у Скандынавіі прадстаўляўся інакш чымся сёньня. У той час панавала значнае пацяпленьне, што дало магчымасьць буйнаму росту расьліннасьці і лісьцястым дрэвам, характэрным для цёплага клімату (клёны, букі, таполі, каштаны і іншыя), а Балтыцкае мора прадстаўляла сабой закрытае возера з салодкай вадой.
Вось гэтыя кліматычныя ўмовы і з гэтым зьвязаныя прыродныя багацьці цёплага вільготнага клімату былі прычынай таго, што сюды, пачынаючы ад мэзаліту, прыходзіла земляробскае насельніцтва і тут тварыла асяродкі земляробскай культуры. У Швэцыі і Даніі знойдзеныя сьляды земляробскай культуры з застасаваньнем плуга з часоў першага пэрыяду нэаліту. Мэгалітная культура нэаліту ёсьць доказам, што сюды сягала міграцыя з Атлянтыцкага пабярэжжа. Таксама расы жывёлы з архэалягічных раскопак пацьвярджаюць прыход сюды насельніцтва з Міжземнаморскага басэйну.
Немалую ролю згуляла тут і фінскае насельніцтва на засяленьне краіны. Нічога дзіўнага, што Скандынавія ў той час была ведамай як багатая земляробская краіна і сталася прыцягваючай сілай для намадаў-гэрманаў.
Паводля Монтэліуса10 гэрманы ўжо каля 2000 г. перад Хрыстом знаходзіліся ў Скандынавіі і Даніі, сягаючы на поўдні да Лабы (займаючы сучасны Шлезвіг-Гольштэйн). Найстарэйшы чэрап, знойдзены ў Швэцыі з часоў нэаліту каля Стангэнас, належыць да нардыцкай расы з прымешкамі краманьёнскай расы. Таксама тапаграфічныя назовы пацьвярджаюць старадаўнасьць сядзеўшых там гэрманаў. Дзякуючы гэтай засядзеласьці гэрманаў у Скандынавіі, змаглі яны засыміляваць існуючае насельніцтва, успрыняць іх мэгалітную культуру як вышэйшую над вяровачнай, сьляды якой хутка заціраюцца. Падобнае з’явішча заіснавала ў кэльтаў. 3 хвілінай завалоданьня насельніцтвам з земляробскай культурай, кэльты на гэтым субстраце вытварылі сынтэтычную новую культуру, якая
10 Оскар Монтэліус (Montelius; 1843—1921) — выдатны шведзкі археолаг. — Рэд.
спалучала элемэнты раней існуючых культураў з элемэнтамі, характэрнымі для кэльтаў, аб чым будзе гутарка ніжэй.
Пахавальны абрад гэрманаў у Скандынавіі быў перш за ўсё звязаны з мэгалітнай культурай, гэта зн. хаваліся памёршыя ў дальмэнах і каменных скрынях. Спальваньне памёршых адносіцца ўжо да пазьнейшага часу, калі гэрманцы занялі славянскую прастору з гэткай культурай. Schuchardt, як дасьледчык гэтага пытаньня, сьцьвярджае з усёй станоўкасьцю.
Далейшая экспансія гэрманаў на поўдзень і захад мела свае прычыны ізноў галоўным чынам у кліматычных пераменах Скандынавіі. Пайменна на пераломе эпохі бронзы і жалеза ў Скандынавіі, Даніі і паўночнай Нямеччыне наступіла вялікае пагоршаньне клімату. Запанаваньне дрэннага жыцьця між 750—300 гг. перад Хрыстом змусіла гэрманскія плямёны шукаць новых прастораў. Каля 1000 году перад Хрыстом гэрманцы не сягалі далей як да лініі Вэзер (Veser) і Бодэнталь (Bodenthal) у Гарцы; у VII ст. яны даходзілі да ніжняга Рэйну, а пасьля разгрому лужыцкай культуры (славянаў) каля 400 г. перад Хр. — да лініі Дрэздэна, мяжуючы на гэтай лініі з кэльтамі. У апошніх стагодзьдзях перад Хрыстом, каля 100 году, яны адціскаюць кэльтаў з заходняй і сярэдняй Нямеччыны і пашыраюцца да ракі Майн. Шлях гэтага змаганьня гэрманаў з кэльтамі вызначаецца замкамі і ўмацованымі пунктамі. Коратка перад пачаткам нашай эры гэрманцы асягнулі Багэмію і Маравы, перамагаючы канчаткова кэльтаў, а ў першых стагодзьдзях пасьля Хрыста штурмуюць граніцы Рымскай імпэрыі, разгром якой наступіў у V ст. пасьля Хрыста. Каля 449 году англасаксы высаджваюцца ў Англіі.
Адно з гэрманскіх плямёнаў готы (гуты, гутоны, готонэс) у II ст. пасьля Хрыста з Памора і Прусаў, дзе былі пранікнулі ў апошніх стагодзьдзях перад Хрыстом, перанясьліся на сучасную Украіну, дзе стварылі сваю дзяржаву, разьбітую гунамі ў 375 годзе пасьля Хрыста11. Падзяліўшыся наступна на дзьве групы — остраготаў і візыготаў — яны займаюць сьпярша Балканскі поўабток, Італію, Паўдзённую Францыю, а наступна Гішпанію ў першай палавіне V ст. пасьля Хрыста. Іншае гэрманскае племя
'1 Аўтар мае на ўвазе готскую дзяржаву Германарыка. — Рэд.
Арэал вэнедаў
вандалы (згэрманізаваныя славяне) у гэтым самым часе даходзяць да Тунісу, дзе твораць самастойную дзяржаву ў Паўночнай Афрыцы.
Такім чынам экспансія гэрманскіх плямёнаў разьлілася шырокім вылевам на поўдзень і захад і праявіла вялікую пружкасьць і здольнасьць у арганізаваньні дзяржаўных арганізмаў з рознымі культурамі, характэрнымі для заваёванага субстрату. Адсюль велізарная моўная і культурная дыфэрэнцыяцыя народаў і плямёнаў, залічаных сёньня да гэрманскай групы.
Дасюль мы разгледзелі ў кароткім аглядзе, што сабой прадстаўляла Эўропа ад ледавіковай эпохі да прыходу індаэўрапэйцаў групы кентум, якія былі людзі і якая была іх матэрыяльная і духовая культура, каб лепш зразумець разгляд таго матэрыялу, які датычыць пытаньня засяленьня Прыбалтыкі
ад найдаўнейшых часоў. У гэткім шырэйшым аспэкце будзем і далей разглядаць паасобныя з’явішчы, якія пасрэдна ці беспасрэдна зьвязаны з нашай галоўнай тэмай.
Сьляды чалавека ў Прыбалтыцы
Найстарэйшыя сьляды чалавека на тэрыторыі Жамойдзі і ў басэйне Балтыцкага мора наагул адносяцца да нэаліту (3500— 1800 г. да Хрыста). У 1934 і 1937 гадох у Жамойдзі ў дзьвюх мясцох былі знойдзеныя астаткі чалавечых косьцяў і дзьве каменныя сякеры з нэалітнай эпохі.
Першая знаходка — у Грынкішках каля Кейданаў, другая ў Курмічох каля Крэтынгі. У гэтай апошняй раскопцы шкілет ляжаў у скорчанай пазыцыі і ў сьпячым выглядзе: ляжаў на правым баку і трымаў руку пад галавой. Абедзьве знаходкі мелі сьляды вяровачнай кэрамічнай культуры.
Вялікая колькасьць старых магілаў з нэаліту знойдзена
ў басэйне ніжняга Нёмана
ў Шварцорт (Schwarzort), Ланку-
Старажытныя германцы
пах, Лаўкнах каля Лабева (Labiau) і Віскаўтах (Wiskiauten) каля Фішхгаўсэн (Fischhausen). Падобных магілаў выяўлена ва Усходніх Прусах, галоўным чынам уздоўж рэкаў, каля 30.
Энгэль (С. Engel) залічае зь іх толькі дзьве да грэбеневай кэрамічнай культуры, рэшту адносіць да кругу вяровачнай культуры. Большасьць памёршых была пахована ў скорчанай пазыцыі (сьпячай) на правым баку, трымаючы руку пад галавой. У раскопках знойдзеныя каменныя
сякеры, глінянае начыньне са сьлядамі вяровачных адціскаў, іголкі з костачак і каменныя ножыкі.
Як бачым, з часоў нэаліту маем у Прыбалтыцы сьляды прадстаўнікоў дзьвюх аддзельных культураў: грэбеневай і вяровачнай.
Талько-Грынцэвіч (Talko-Hryncewicz) падае антрапалягічнае апісаньне дзьвюх шкілетаў, знойдзеных у Зэбен (Zeben) каля Шчэціна, паходзячыя з канца нэаліту. Чэрапы з Зэбэн былі моцнага складу зь вялікімі надвачнымі нарасьлямі, сярэдняі доўгагаловыя з выстаючымі патыліцамі і добра разросшымі лініямі да прычэпу мускуляў. Падобны шкілет і скорчаны спосаб паховінаў знойдзены нават з канца бронзавай эпохі ў Viskauten (павет Fischhausen) у Прусах. Шкілеты грэбеневай культуры з Sorgensee каля Riesenberg, павет Rosenberg і з Hospitaldorf (павет Stugm, Прусы), а таксама з Вішнева каля Слоніма мелі чэрапы кароткагаловыя і ляжалі выпраставаныя наўзнак, прытым архэалягічны матэрыял сьведчыць аб рыбалоўчым спосабе жыцьця насельніцтва пры адсутнасьці зброі.
Усё даказвае, што прадстаўнікамі грэбеневай культуры кароткагаловыя людзі былі фінскага паходжаньня, што таксама пацьвярджаюць найстарэйшыя тапаграфічныя назовы на гэтай прасторы, як Нёман, Няміга, Ака, Дзьвіна, возеры Свакшта, Піква, Пааскша, Рая, Coca і інш.
Другая група насельніцтва прадстаўляе сабой, бясспрэчна і згодна з поглядамі амаль усіх вучоных, індаэўрапэйцаў, якія сваёй паўночнай галінай займалі басэйн Балтыцкага мора і вялі гандаль бур-
Старажытныя готы
штынам з пярэдняй Азіяй. Таксама і на тэрыторыі Крывіччыны з канца нэаліту ўздоўж рэк Дняпра, Беразіны, Прыпяці, Сожа і Нёмана знойдзена некалькі соцен стаянак з вяровачнай культурай і намадзкім насельніцтвам, сярод якіх у вёсцы Печкуры