Літва i Жамойдзь. Розныя краіны i народы
Вацлаў Пануцэвіч
Выдавец: Харвест
Памер: 304с.
Мінск 2016
f) Далмацыя32
Dalmatae, племя. Пар. y Дытмара: «nos Theutonice Delementi vocamus, Slavi autem Glomazi appellant».
Grabaci, племя. Пар. Грабава, Грабоўшчына, Грабаўцы.
Labeatis, возера. Назоў перакручаны, павінна быць Balotis, ад «балота».
Lusinum, nap. Лужа, Лужычане.
Mucaris, Mucra, Мокрютік, Mocrum, ад «мокры».
Naro, Narus, Narona? Naresi, рэчка, мясцовасьць і племя ў Далмацыі. Сёньня Naretva, Norin. Пар. Neuroi ў Гэрадота,
Рымская правінцыя Дакія ў 106 г.
Норцы, Нэрэта, Нарва, Нара, Нур, Нурэц у Крывіччыне, ад «нур» — зямля. Пар. пануры.
Oseriates, племя. Пар. Азёры, Азярко, Азераны.
Rhizinium, Rhizus, Rhisinum. Сёньня Risпо. Пар. Rzeszow (Жешув), Рэснік, Ржэў.
Salona, Salon, Salonae, сёньня Solin. Пар. Солін, Салёнка на нашай тэрыторыі.
31 Рымская правінцыя з 106 году н.э., якая займала болыпую частку сучаснай Румыніі. — Рэд.
32 Далмацыя — рымская правінцыя з I ст. н.э. на паўночным беразе Адрыятыцкага мора, зараз тэрыторыя Харватыі і Чарнагорыі. — Рэд.
g) Панонія
Балёе, Balea, Веііска. Сёньня Bela, ад «белае».
Далмацыя
Basante, рэчка і мясцовасьць у Паноніі; сёньня Bosut. Пар. Базіт прыток Дняпра, ад «базант» /расейскі «фазан» — Рэд./.
Бэбіі-горы — горы ў Паноніі, знач. Бабіягоры. Пар. Babahory між Македоніяй і Ілірыяй, Babia Gora (Баб’я гура) у Польшчы.
Budalia, ад «будоўля».
Katari, племя ў
Паноніі, сёньня акруга Catari. Пар. Катары — племя ў заходніх славянаў, Котра прытока Нёмана.
Drasus, Dravus, Dravis, Drava — рэчка ў Паноніі. Пар. Drava ў заходніх славянаў, Dravica ў Чэхах, Надравія ў Прусах, ад «дрэва» (драва).
Granna, Hran, сёньня — Hranovnica. Пар. Граніца, Гран, Гранічна.
Pelso, возера ў Паноніі. Паходзіць ад «плесо» — возера ў праславянскай мове. Пар. Пліса, Плешчэва, Пелеса.
Savus, Saos, Savios, рэчка. Сёньня Sava.
Scaplico, ад Скапліца. Пар. Капліца, Скоплішча у Крывіччыне.
Serbinum, Sorbinon, ад «сэрбы».
Sogora — Загора. Параўнай загаране.
Stravianae, сёньня руіны. Пар. Strava — рэчка ў Польшчы, Stravicova — возера ў Вугоршчыне.
Vilca, рэчка. Сёньня Vuka, ад «воўчая».
Virbas, рэчка ў Паноніі; сёньня Virbas, ад «вярба».
НЛЛЙРНЙСКНЕ ПЛЕМЕНА
h) Ілірыя
Bora, Вогеа, ад «бор».
Dolebia, Dolebon, Dulebia. — Дулебы ў Нэстара.
Drinus, Drenos, дзьве рэчкі ў Ілірыі. Сёньня Drina. Пар. Drina ў Чэхах.
Lissus (у Палібія), ад «лес».
Sorba, nap. сорбы, сэрбы.
і) Норыкум33
Brigobanus на рацэ Breg, ад «бераг».
Salassi, племя ў Норыкум. Пар. Залессе.
Параўнай вялікую колькасьць у Норыкуме старых назоваў тыпу Vindelici, Vindenis, Vindimiola, якімі кэльты называлі славянаў.
Norikum, сам назоў краіны. Пар. норцы, Нара, Нарва, Нурэц і інш. Глядзі ў «Повестн временных лет»:
От сіх жэ 70 і 2 языку быстн язык словенеск, от племені афэтова нарцы, ежэ сутн словене.
j) Вэнэцыя
Lacus Venetus, возера Вэнэцкае.
Clunia — ад «клуня».
Brigani, племя ў Рэтрыі. Пар. беражане, племя ў заходніх славянаў.
Cernetani, племя, ад «чорны».
Plavis, рэчка ў Вэнэцыі. Сёньня Plave. Пар. Plava ў заходніх славянаў, возера Плава ў Крывіччыне.
Pola. Сёньня таксама Pola.
Ravenna — ад «раўніна».
Tergeste, Torgium. Сёньня Triest, ад «торг», «торжышча».
Retria, племя на поўнач ад Вэнэцыі. Пар. Retra — сталіца люцічаў, ратары — племя люцічаў. Праўдападобна назоў славянскага племя паходзіць ад земляробства. Пар. «ратар», «ратай» — земляроб.
***
Аб істотнай прыкмеце славянскай духовай культуры, пайменна спальваньні памёршых, маем шмат гістарычных вестак з розных крыніцаў, якія поўнасьцю згаджаюцца з архэалягічным матэрыялам. У «Повестн временных лет» чытаем:
Аіце кто умраше твораху трнзну над нм, н посем твораху краду велнку н вложаху на краду мертвеца, созжаху м посем, вобравше костм, вложаху в суднну малу, п поставляху на столпене путех еже творать вятнчн н ныне.
. 33 Норыкум, альбо Норык — рымская правінцыя з 15 году н.э., якая знаходзілася паміж Дравай і Дунаем. Тут мясцілася кэльцкае племя таўрыскі. — Рэд.
Больш падробныя апісаньні звычаю паленьня памёршых даюць у IX—X стст. пасьля Хрыста арабскія падарожнікі Масудзі, Ібн Рустэ і Ібн Фадлан. Гэты апошні быў навочным сьведкам гэткіх паховінаў. У скарочаньні ягонае апісаньне прадстаўляецца наступна:
Пасьля сьмерці аднаго славянскага баяра, ягоную маёмасьць падзялілі на тры часткі: адну для ягонага роду, другую — на багатую пахавальную вопратку, трэйцюю — на хмельныя напіткі. Памёршага спачатку палажылі ў дамавіну з дахам на 10 дзён, пакуль не закончылася падрыхтоўка вопраткі. Дамавіна знаходзілася на вялікай лодцы. Наступна пыталіся ў служанак памёршага, хто хоча зь ім памерці. Тая, якая раз згодзіцца на сьмерць, ня можа адказацца і знаходзіцца пад аховай.
У міжчасе адбываліся гульні і п’янствы. Калі надышоў дзень, калі баяр і ягоная жонка мелі быць пахаваныя і спаленыя, уцягнулі лодку на падрыхтаваныя бярвеньні і абклалі яе дравамі. Памёршага вынясьлі з дамавіны на ношах, высланых вышыванымі ручнікамі і дыванамі, апранулі яго ў дарагую вопратку, на галаву надзелі собалевую шапку. Памёршы ад холаду быў шчарнеўшы, але не зьмяніўся. Яго пасадзілі ў шаляш, высланы мяккай матэрыяй і падушкамі ды аблажылі ежай, напіткамі і зёламі. Перш забілі сабаку, два валы, пеўня і курыцу, а ўканцы была задушана жонка памёршага і усё разам спалена. Урэшце на месцы, дзе стаяў вадаплаў, на папялішчы, насыпалі круглы курган, пасярэдзіне ўкапалі вялікі стоўп з напісам імені памёршага і пануючага князя.
Апісаньне Ібн Фадланам паховінаў баяра знаходзіць шматлікія аналёгіі ў курганох на славянскай прасторы. Так напрыклад у знакамітай Чорнай магіле ў Чарнігаве /вышыня 11 м, пэрыметр 125 м; канец X ст. — Рэд.І было знойдзенае папялішча 35 цм таўшчынёй і 11 м у дыямэтры, а ў ім сьляды вялікай дамавіны з саламянай страхой. У кургане былі астаткі трох чалавек, баяра ці князя, маладога воіна і жанчыны. Магчыма, што ўсе былі сваякамі. Трупы мужчынаў былі паложаныя ў дамавіне
ў поўнай вайсковай вопратцы; кругом іх знаходзілася іх зброя, у нагах князя былі паложаныя два асядланыя і закелзаныя коні. Каля жанчыны былі прадметы сельскай гаспадаркі, карова ці бык. У галовах памёршых стаялі вёдры. У насыпе кургана знойдзены астаткі ежы і розныя прадметы, як шоламы, кальчугі, бронзавы бажок і туравыя рогі ў сярэбранай аправе.
Ведамыя і шматлікія бедныя курганы простага насельніцтва. Аб гэтым таксама кажа Ібн Фадлан: для беднага чалавека робяць маленькі вадаплаў, кладуць памёршага ў сярэдзіну і спальваюць. Сутнасьць пахавальнага абраду астаецца аднак тая самая: памёршы адыходзіў у магілу разам з прадметамі, зьвязанымі з ягоным бытам, якія разам спальваліся. Сэнс паленьня памёршых Ібн Фадлан падае ў такіх словах:
Вы арабы ёсьць дурны народ, казаў яму перакладчык на пытаньне, чаму паляць памёршага, вы бярэце таго, хто найбольш дарагі і паважаны сярод людзей і закопываеце яго ў зямлю, дзе яго сточаць і зьядуць казяўкі і чарвякі. Мы аднак спальваем яго, так што ён ідзе ў рай неадкладна і без затрымкі.
Як бачым, сутнасьць гэтай філязофіі заключаеццаўтым, што памёршы не перастае жыць у другім сьвеце, толькі гэтае жыцьцё духовай натуры, нематэрыяльнае. Таму цераз зьнішчэньне матэрыі вызваляецца дух, які проста ідзе ў сонечнае жыцьцё. Яно мае ўсе падабенствы да матэрыяльнага, таму спальваюцца разам найбліжэйшыя асобы, ежа, прадметы, зьвяры і зброя. Веручы, што душа памёршага накіроўваецца ў далёкае падарожжа ў сонечны сьвет, клалі яго ў лодку, або сані, як сымбаль язды, якія спальвалі разам з іншымі рэчамі.
Спальваньне выяўляла таксама сымбаль сонца, куды вандраваў памёршы; сонечнай сымболікай можна выясьніць і звычай абкладаньня курганоў адным ці больш кругамі каменьняў.
Пры паховінах ладзіліся стравы (трызны). Яшчэ Катлярэўскі пісаў, што трызна была ўрачыстым разьвітаньнем з памёршым і мела характар вайсковага змаганьня, гульні ці бойкі. Сабалеўскі даказваў, што словам «трызна» абазначалася змаганьне: конь
быў і сымбалем сьмерці і сымбалем заходзячага і ўсходзячага бога-сонца34.
Зусім гэткія самыя звычаі і вераньні знаходзім у Прусах, у басэйне Нёмана і Дзьвіны. Вульфстан (Wulfstan) з IX ст. пасьля Р.Х., які езьдзіў у Прусы, так апісвае целапальны звычай:
Ёсьць звычай у эстаў, што, калі хто памрэ, ляжыць неспалены ў хаце пры сваякох і прыяцелях, часам нават два месяцы ў залежнасьці ад таго, хто памрэ, ці князь ці іншыя асобы. Чым болыпае багацьце памёршага, тым даўжэй ляжыць, бывае, што нават паўгоду пройдзе, пакуль яго спаляць, а ў гэтым часе адбываюцца выпіўкі і гульні аж да дня ягонага спаленьня.
У гэтым часе зьбіраюцца людзі ў розных мясцох у залежнасьці ад суадносін да памёршага, у пяці або шасьці пунктах ды найбліжэйшыя на двары памёршага. Мужчыны на найлепшых конях ладзяць заганьні, хто першы даскочыць да маёмасьці памёршага, паложанай на 5 або 6 міляў. Той, хто мае найлепшага каня, здабывае першы найбольшы ўдзел. I так адзін за другім, пакуль усе не дабягуць. Тады вяртаюцца кажны сваёй дарогай і затрымоўваюць сабе дабычу. Калі разьдзеляць маёмасьць памёршага, тады выносяць яго і спальваюць разам са зброяй і адзеньнем. Вельмі часта ўся маёмасьць памёршага гіне, калі яго доўгі час не спальваюць, бо ягоны маёнтак расцягваюць нават чужыя людзі.
Далей ёсьць іншы звычай, што знойдзеныя косьці памёршага чалавека, адкуль ён ня быў бы, мусяць быць спаленыя а хто знойдзе неспаленую костку чалавека павінен яе аддаць свайму пану. Далей маюць яны спосаб, якім чынам атрымліваць холад, дзеля чаго могуць ляжаць так доўга памёршыя і не раскладаюцца35.
I так бачым на аснове архэалягічных і гістарычных дадзеных, што з хвілінай паяўленьня ў Эўропе славянаў-вэнэдаў з’яўляюцца целапальныя магілы, якія неадлучныя ад славянаў аж да XV ст. пасьля нараджэньня Хрыста.
34 Іван Катлярэўскі (1769—1838) — украінскі пісьменнік і этнограф. Аляксей Сабалеўскі (1857—1929) — расійскі лінгвіст, даследнік славянскіх рукапісаў.
35 Гэты Вульфстан (Wulfstan) па загаду ангельскага караля Альфрэда Вялікага здзейсніў плаванне ў землі прусаў паміж 871 і 890 гг. Портам адпраўлення быў Хэдэбі ў паўднёва-ўсходняй частцы Ютландыі. Прусаў тады звалі эстамі (паводле Тацыта — эсціямі). — Рэд.
Целапальны звычай вяжацца з культам сонца і агню, і апрача славянаў выступае ў групе Хінду (Hindu). Як бачым, аб чым яшчэ будзе гутарка, з хвілінай толькі завалоданьня славянскай прасторы іншымі народамі і пераняцьця славянскай культуры разам з асыміляцыяй насельніцтва — целапальны звычай распаўсюджваецца сярод заваявальнікаў. Найраней гэта сталася ў Паўночнай Італіі ў выніку завалоданьня і асыміляцыі адрыятыцкіх вэнэтаў каля VIII—VII стст. перад Р.Х., а значна пазьней, толькі ў апошнім латэнскім пэрыядзе (III—II стст. перад Р.Х.) сярод кэльтаў і гэрманаў — у выніку завалоданьня сярэдняй Эўропы з славянскай лужыцкай культурай.